Жывая кніга прыроды
Ірына Марачкіна
Памер: 199с.
Мінск 1997
Сагрэтыя ласкавым сонцам вясну вітаюць матылькі, мітусяцца ў сваім «небаскробе» мурашы, зімовыя «кватэры» пакідаюць гадзюкі.
На азёрах, сажалках, балотах па вечарах чуюцца канцэрты жаб.
На нашых вачах, быццам у казцы, усё мяняецца. Жыццё пра
цягваецца...
ПЕРШЫ ДОЖДЖ
Заскакаў вясёлы дожджык Па двары шырокім.
Нават выскачыла траўка Паглядзець на скокі.
Іван Муравейка
Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя, Радасна песні зайгралі свае;
Лісці зашасталі, птушкі зачыркалі, Свішча салоўка і дзяцел клюе...
Янка Купала
БЛАКІТ НЯБЁС
Блакіт нябёс, і белы бусел, 1 кветкі ў полі, як абрус... Мой край завецца Беларуссю, А сам я — хлопчыкбеларус.
Сяргей СокалаўВоюш
КРАСАВІК
Неба сіняе, сіняе, сіняе... ані межаў у ім, ані дна. На зямлі ж прыгажуняйкнягіпяю пазірае мне ў вочы вясна.
Лазнякі срэбным пухам пакрыліся, вецер пыл панад імі мяце,
тут — пралескі ў раўку затаіліся, сірацінкай фіялка цвіце, там — жаўцеюць вяночкі вясновыя красак нейкіх нязнаных яшчэ, там — ізноў, залатыя ліллёвыя... з іх вясна дываны свае тчэ.
Наталля Арсеннева
33
Я ВЯСНУ МАЛЮЮ
Я вясну малюю, Фарбаў не шкадую. Колерам зялёным — Дрэвы і палеткі, Колерам чырвопым — Сонейка і кветкі. Колерам блакітным — Неба, ручаіну. А якую фарбу Воблачку пакіну? Я вясну малюю, Але сам бядую. Як падаць мне песпі Жаўранкаў у высі? Як падаць мне пахі Траў, што разрасліся? Як памаляваць мне, Што спявае вецер? Можа ў вас ёсць фарбы? Дайце мне іх, дзеці. Паўлюк Прануза ВЯСЕЛІКІ
Дзе гушкаюцца чмелікі I поўзаюць жукі, Растуць грыбывяселікі, Вясновыя смаржкі. Смяецца рыжы тата I рыжанькі сынок, Што дожджыку багата I мяккі дзірванок. Калі ж засвеціць сонца Над сцежкаю грыбной, Вяселікі бясконца Шчаслівыя вясной. Еўдакія Лось КОЦІКІ
Коцікі спалі ў цеспых каморках. Ды ручаінкі звіняць на пагорках. Коцікі селі на кусцік вярбовы, грэюць на сонцы жоўтыя бровы. Данута БічэльЗагнетава КРАСАВІК
Здараліся адлігі, I зноў кружыўся снег, А сёння крыгі, крыгі Распачалі свой бег. Блакіт нябёсаў яркі, Гракоў бадзёры крык — Плыве на крызе шпаркай Вясёлы Красавік. — Куды вядзеш ты спрытна Свой крыгукарабель? — У майскі край блакітны За трыдзевяць зямель! Алег Мінкін
34
НЯЎЖО ВЯСНА?
— Вясна, вясна! — крычаць шпакі.
— Дзе? Дзе? — пытаюць ручайкі.
— Бяжым, мо стрэнем ля ракі!..
— Няўжо вясна? Адкуль? Калі? — Здзівіўся парастак малы, He ўседзеў, выскачыў з зямлі.
— Я сплю, а ўжо вясна прыйшла,
— Пупышка голас падала, I тут жа распукнулася I сонейку ўсміхнулася.
Іван Муравейка
35
ЖУРАЎЛІ
У родны краіі 3за акіяна, 3за высокіх сіпіх Гор
Жураўлі ляцяць Клінамі, Абуджаючы Прастор.
Я сабраў букет Пралесак, Па сырой бягу Раллі.
Я крычу
На ўвесь палетак: — Прывітанне, Жураўлі!
I яны мяне Вітаюць, Мне крычаць: «Курлы, курлы!..» Верыў я — Мяне пазнаюць, He забудуць Жураўлі.
СЦЕРАЖЫСЯ
На купіне жаба прысела.
Заснула на сонейку смела.
— Жабулька, ты спі адным вокам — Буслы тут зусім недалёка.
Ніна Галіноўская
Леанід Шырын
ЗЯЗЮЛЯ
Пэўна, вы вясною чулі, Як на дрэве, на суку Кліча на ўвесь лес зязюля: — Куку! Куку!
Мне расказвала бабуля, Хлапчуку яшчэ малому, Што на ўсё жыццё зязюля Адцуралася ад дому.
Родных дзетак не гадуе,
А калі знясе яечка, Возьме ў дзюбу і цікуе — Каму ўкінуць у гняздзечка. He люблю я гэтай птушкі, Што малых не хоча гушкаць, Hi спяваць ім калыханкі, Hi вадзіць на пагулянкі, I ні ў ладкі з імі пляскаць, Hi расказваць байкіказкі.
Васіль Вітка
36
ЗЯЗЮЛЯ 1 КУК
У птушак быў свой цар — Кук. Лятаў ён па лесе, разганяў ваўкоў і лісіц, змей — усіх, хто пападаў на птушынае царства. Аднойчы Кук не вярнуўся ў сваё гняздо. Зажурыліся ўсе лясныя птушкі: "Хто ж нас цяпер абаропіць?" Сталі раіцца. Што рабіць? Трэба ісці шукаць свайго заступніка. А хто пойдзе? У кожнага — справа: той гняздо ўе, той яечкі наседжвае, той дзяцей гадуе; адзін — стары, другі — малы... Рашылі яны адправіць зязюлю — у яе дзяцей няма і гнязда няма. Спалохалася зязюля, што трэба ісці ў вялікуіо дарогу, і знесла яечка.
— Куды ж я яго дзену? — гаворыць зязюля.
— Пакладзі сваё яечка ў любое гняздо! — адказалі ёй птушкі.
— А хто ж яго будзе выседжваць?
— Каму пакладзеш, той і глядзець будзе!
— Хто будзе сваіх гадаваць, той і тваё дагледзіць.
I паляйела зязюля шукаць Кука. Праляціць трохі, сядзе на галінку і кліча:
— Куку!
Праляціць — зноў кліча.
3 беларускай міфалогіі
ЛЁНЕВЫ ШПАКОЎНІ
He на жарт стараўся Лёня, Пілаваў і габляваў. Адмысловыя шпакоўні Ёп для птушак змайстраваў. Сам бялюткія дашчынкі Скалаціў ён малатком, Каб і кропелькадажджынка He папала ўлетку ў дом. А вясна ідзе,
Гамоняць
Звонкім пошумам гаі.
На палетках і на гонях Серабрацца ручаі.
I аднойчы ранкам веснім, Як вядзецца з году ў год, — Птушкі радаснаю песняй Свой адзначылі прылёт.
Мікола Чарняўскі
37
ШЧОДРАСЦЬ
Па зямлі прайшлося сонца Цёплымі праменнямі, А вясна ўслед пралескі Рассыпала жменямі.
Тадзіяна Кляшторная
ВЯСНА
Паміж снегу ў лесе — дзіва. Хто пі гляне, скажа: ах! Я агеньчык зіхатлівы Радасна нясу ў руках. Горнуцца дубы, бярозы Голлем да майго цяпла.
Больш не вернуцца марозы — Я пралеску прынясла.
Васіль Вітка
ПРАЛЕСКІ
Мілыя, мілыя сінія кветкі, Светлай вясны ўлюблёныя дзеткі!
Кветак ёсць шмат, што за вас прыгажэй, Толькі, пралескі, вы сэрцу бліжэй...
Гляну я ў вашыя сінія вочкі —
I быццам бачу гайкі і лясочкі, Дзе зпад снягоў пазіраеце вы, Мілыя дзеці вясны!
Вы ўсцілаеце пуць ёй, вясне, Вы яе сымбаль, адзнака яе...
Ці ж не таму вы за ўсё мне мілей, Дзеці вясняных надзей?
Наталля Арсеннева
Белыя бярозы Спалі на ўзлеску, А сваю галоўку Ўзняла пралеска. Тоненькую ножку 3пад пярыны белай На зямлю пралеска Ставіла нясмела. А снягі наўкола — Hi канца, ні краю. Страшна стала кветцы: — Я адна — жывая!
ПРАЛЕСКА
Кажа зверху сонца: — Зорачка лясная, 3 новым нараджэннем Я цябе вітаю!
Белыя бярозы Раптам зашапталі: — Мы цябе, пралеска, Усю зіму чакалі.
I старая елка Голасна ўздыхнула: — Вясна надыходзіць, А зіма мінула.
Вера Вярба
38
ПРАЛЕСКА
На сонечным узлеску Апошні снег растаў. Вясёлыя пралескі Зірнулі зпад куста. Празрыста ззяюць вочы, Нібы блакіт нябёс.
Халоднай весняй ноччу Іх не кране мароз.
Пралескі па пагорку Пад леташняй травой Зіхочуць, быццам зоркі Агністай сінявой.
Мікола Хведаровіч
39
КРАСАВІК
Ці ведаеце вы, чаму ў Красавіку так хораша і столькі красак?
Ды таму, што Красавік — мастак.
Быў час, калі Красавік самы першы раз прыйшоў на зямлю. I не спадабалася яму пасля зімы пажоўклая трава, шэрае неба, чорная зямля... I рашыў ён усёўсё перафарбаваць.
Узяў Красавік фарбы і пэндзаль і першнаперш памаляваў пеба ў сінісіні колер, а на ім белыябялюткія аблокі. Затым перамаляваў палі. Дзе зялёнай, дзе жаўтаватай, дзе шэраіі фарбай мазнуў. Лугі вымаляваў у ясназялёны колер, а па тых лугахмурагах давай пырскаць то блакітнай, то жоўтай, то белай, то ружовай фарбамі... I якіх толькі красачак не з явілася на лузе! Аж у вачах мільгаціць.
Ну, а цяпер падамся ў лясы, — сказаў Красавік, — гляну, што там трэба падмаляваць.
I падаўся ў лес.
Эгэгэгэ! — загукаў ён. — Сосны, яліны! Вольхі, асіны! Дубы, ясені! Ліпы, клёны, бярозы! Усе, хто можа, ідзіце да мяне!
I пайшлі да Красавіка дрэвы, а ён каму чырвоны камель намалюе, каму жаўтаваты, каму карычневы, шэры, чорны, срабрысты... Амаль усе фарбы вымаляваў, аж стаміўся. А тут прыбегла да яго Бярэзінка, задыхалася, ледзь стаіць з апушчаным веццем.
Гляпуў Красавік, а ў яго ўсяго толькі адна белая фарба асталася.
— Будзеш белаю, — кажа Бярэзінцы.
Няхай белаю, толькі не чорнаю... He хачу быць чорнаю!
А да гэтага Бяроза чорнаю была.
Пачаў Красавік маляваць Бярозу ў белы колер, але фарбы не хапіла, дык сямтам чорныя лапікі засталіся.
Адышоўся, глянуў на сваю работу: стаіць сярод чырвоных соснаў ды шэрых ялін белаябялюткая Бярозка, нібы тая дзяўчынка ў белай сукеначцы.
I такая яна стала прыгожая, што Красавік ажно засмяяўся. Адклаў ён убок свае фарбы і пэндзаль, выразаў з вербалозу дудку, сеў пад Бярозаю ды зайграў.
I так прыгожа, што ў Бярозы аж слёзы пакаціліся.
I цяпер, бывае, вясною сядзіць Красавік пад Бярозкаю і грае на дудачцы. Пайдзіце ў вясновы лес і прыслухайцеся, можа, і сустрэнецеся з Красавіком.. I на Бярэзінку паглядзіце... Стаіць яна, апусціўшы вецце, слухае песню Красавіка, і часам капне на зямлю празрыстая бярозавая слязінка.
Але бярозавыя слёзы не салёныя, а салодкія, бо плача яна не ад гора, а з радасці.
Клаўдзія Каліна
40
ДУБОК
Ты не мерзнуў узімку, дубок: Добра лісцевы грэў кажушок. Ну, а зараз яго ты скідай,
Хутка прыйдзе да нас месяц май. Кажушок твой старэнькі такі.
Хай растуць маладыя лісткі.
Ніна Галіноўская
ВЯЛІКДЗЕНЬ
Над ціхай талаю зямлёю Навісла ночка той парою. Было спакойпа і лагодна, Як бы сама прырода тая Паважнасць свята адчувае, 3 людзьмі жыве супольна, згодна. Маўчаць хваіны, ані зыку, He шэпне гэты бормузыка, Стаіць маўчком і разважае, Відаць, Вялікадня чакае.
Звяры Вялікдзень чуюць, птушкі, I хвоі гэтыя, і елі
Ліхія людзі падабрэлі, Бо святам божым ўсюды вее;
3 нажом разбойнік не пасмее Залегчы ў лесе срэдзь дарогі, Бо і заможны і ўбогі Святы Вялікаднік святкуюць I радасць у сэрцы сваім чуюць.
Урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»
Дружна разам працавалі, Новы дом пабудавалі Без пілы, без тапара. Пад сасною ёсць гара, Іхні дом у той гары... Як завуцца жыхары?
(iwdX^)
ЗАГАДКІ
Для адных ён — садавод, Для другіх ён — палявод, Паспявае ўсюды быць, Поле, луг і сад паліць.
(жГГжоД')
3 кветкамі заўжды прыходзіць, Радасць, песпі нам прыносіць, Па лугах ідзе, лясамі...
Хто яна? Пазнайце самі.
(внэкд)
Ледзь вясна шчэ наступае — Ён канцэрты пачыпае.
Гучна льецца песнясвіст...
Як завецца той артыст?
(лвнт)
Нічыпар Парукаў
Дзетак сваіх не гадуе, нават гнязда не будуе, звонка ў лесе гукае. Што за птушка такая?
(КДСЯ£К£)
Чырвоная дзюба, чырвоныя пяты. На лузе — цыбаты, у небе — крылаты.
ОэЛд)
Васіль Жуковіч
42
Крылаў пе мае, А лятае, Без рук, А вароты адчыняе, Без голасу, А спявае, Без пугі, А хмары гапяе.
(danog)
Лупавокая Матруна — Вечна мокрая макруня, Ды пакуль не стане пець — Яшчэ можна і сцярпець, А як песню завядзе — Няма радачкі нідзе: Хоць ты вушы затыкай Ці за тры вярсты ўцякай. (вдкж)