• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая кніга прыроды  Ірына Марачкіна

    Жывая кніга прыроды

    Ірына Марачкіна

    Памер: 199с.
    Мінск 1997
    104.18 МБ
    I шум другі на ладспеў новы Над борам цягне несканчона. I фанабэрыцца варона: «Вясна! вясна! гразь! гразь!» — спявае, Як бы вясну ўжо сустракае.
    ***
    Ды гэта толькі кпіныжарты: Зімой цяпла чакаць не варта — Зіма свайго не падаруе, I злосна ветрам засвідруе, Ды так пацягне, так зайграе, Што проста нос табе зрывае.
    Урыўкі з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»
    Запытаўся Люты: — Ці добра абуты? — Я абуты, — Кажа Янка, — Стаў на лыжы Каля ганка.
    Паімчаў ён Па лыжні, Снег, як цукар,
    ЛЮТЫ
    Хоць лізні. Ззяе сонца, Слепіць вочы, За сялом
    Спыпіўся хлопчык. У лагчынцы, Ля гары, Янкавы былі Сябры,
    Тут ляпілі Снегавік, Той, хто ключ зімы Вартуе...
    Хутка люты Адлютуе, Завітае Сакавік.
    Авяр ’ян Дзеружынскі
    181
    ЗАГАДКІ
    Зімою грэе, Вясною тлее, Летам памірае, Восеншо ажывае.
    (ланэ)
    3 двара пабегла гара. — Ці падоўга? — спытаемся мы. — Да новай зімы.
    Онэ)
    Стаіць у лесе дрэўца, пад ветрам лёгка гнецца, а гронкі ягадак гараць, і снегіры да іх ляцяць... Хто здагадаецца, як дрэўца называецца?
    (^нідвд)
    I ў сто гадоў я малады. Маё насенне — жалуды.
    W)
    Заўсёды, летам і зімой, мае іголачкі са мной. Галінак у мяне багата. Я сустракаю з вамі свята.
    Оіді)
    Усюды мне адкрыты шлях і на дварах, і на палях. Сляды чужыя замятаю, ды і свае не пакідаю.
    (КЭЯВЕ ‘ВЙШЭПКІЛі)
    Што за беленькая мушка Апусцілася на вушка, Ледзь чутно паказытала, Штосьці вушку пашаптала, I праз міг яе не стала.
    (рянічжкнэ)
    Што зімою камлём уверх расце? (mKECKif)
    Ніл Гілевіч
    3 грывай, а не конь, з рагамі, а не бык, з барадою, а не казёл.
    Гучнагучпа зароў цар пушчынскіх звяроў.
    (dg^E)
    Ён прысмакаў з'еў нямала, а калі харчоў не стала, лапу смокчучы заснуў, ледзьве не праспаў вясну.
    (чЕ^аяв^крі)
    I маставік ён, і мастак.
    Ён мосціць холадам, дзівак, малюе холадам, дзівак.
    Завуць яго...
    Хто скажа як?
    (EOdBJ^)
    Прыляцела да кармушкі размалёваная птушка, а знайшла ў кармушцы сала, дык і ласавацца стала.
    (Сініца)
    Я засяваю дол ігліцай Спрадвеку слаўлюся жывіцай.
    (внэвэ)
    Васіль Жуковіч Моўчкі ідзе, Моўчкі ўпадзе, Моўчкі ляжыць, А памрэ — пабяжыць.
    Онэ)
    Уладзімір Мацвеенка
    182
    МУДРАСЦЬ НАРОДНЫХ НАЗІРАННЯЎ
    Які снег у лютым, столькі травы ўлетку.
    У лютым востры мароз — зіма кароткая.
    Люты вады напусціць, а сакавік падбярэ.
    Калі ў лютым трываюць сталыя маразы — лета будзе гарачае.
    На дубе многа жалудоў — будзе вострая зіма.
    Кругі вакол сонца — перад працяглымі маразамі і завірухамі.
    Перад маразамі дым з коміна ўзнімаецца слупамі, перад адлігаю — сцелецца па зямлі.
    Сабака качаецца — да адлігі, снегу.
    ПЫТАННІ 1 ЗАДАННІ
    7.	Чаму апошні месяц зімы называецца «люты»?
    2.	Назавіце ўсе тры зімовыя месяцы. Запомніце іх назвы.
    3.	Як змяняўся дзень на працягу зімы?
    4.	Складзіце казку ці невялічкую замалёўку пра зіму, яе хараство, пра жывых істот у гэтую пару года.
    5.	Якія дрэвы растуць каля вашага дома, дзіцячага сада? Навучыцеся адрозніваць іх па пупышках, кары і ігладах.
    6.	Паназіраііце, як перамяшчаюцца па зямлі вераб’і і галубы.
    7.	Дзе зімуюць карасі?
    8.	Якія рыбы не спяць пад ільдом?
    9.	Які звер «купаецца» ўзімку?
    10.	Параўнайце гэтых птушак. Знайдзіце адрозненні паміж імі. Запомніце як яны называюцца — снягір, крыжадзюб, сініца.
    11.	Чый гэта след?
    12.	Які звер пакідае птушыныя сляды? (Выдра)
    13.	Назавіце самага вялікага і магутнага звера беларускіх лясоў.
    ПОРЫ ГОДА
    Мастак Т. Беразінская
    184
    ЗАКАНЧЭННЕ
    ЛАДА
    ЛАДА — трымаў парадак на зямлі — лад, і пад яго апекай усё ішло парадкам, ладам, кругам: пасля дня наступала ноч, пасля зімы—лета, і ўсё ў сваім парадку, усё ў ладзе.
    3 беларускай міфалогіі
    ГОД I ЯГО РОД
    Год стары дзяцей склікае. Ён да ўсіх пытанне мае.
    Сеў паважна ў крэсла:
    — Што, вясна , прынесла?
    — Я прынесла травы, кветкі, Птушкі ў неба, рыбу ў сеткі.
    А я, лета, нясу хлеба, Маю ягад, колькі трэба, Усе зграбаю сенажаці, He сяджу ніколі ў хаце.
    Людзям збожжа, дрэву — плод, Птушкам — гнёзды, пчолам — мёд.
    Я , татуля, — твая восень Змалаціла ўсё калоссе. У садзе яблыкі паспелі. Птушкі ў вырай адляцелі. Я арэхаў назбірала, Бульбу ў полі пакапала. — Я — зіма. Работу маю: Дол абрусам засцілаю. Я дніночы на хаду. Пражу белую праду.
    Едзе сын, Новы год, — Вось і ўвесь дзядулеў род.
    Ларыса Геніюш
    МЕСЯЦЫ ГОДА
    Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара. Гэта ластавак шчабятанне, Звон світальны палескіх крыніц, Сінь чабору, і барвы зарніц, I буслінае клекатанне.
    Калі ж хто загадае: «Не трэба!» — Адрачэцца ад мовы народ, — Папрашу я і сонца , і неба: Мне не трэба ні славы, ні хлеба, Асудзіце на безліч нягод.
    Толькі месяцаў назвы пакіньце, Назвы родныя роднай зямлі, Пра якія з маленства ў блакіце Бор шуміць і пяюць жураўлі:
    185
    Студзень — з казкамі снежных аблокаў, Люты — шчодры па сіні мароз, Сакавік — з сакатаннем і сокам, Непаўторных вясновых бяроз, Красавік — час маланак і ліўняў, Травень — з першым каханнем, сяўбой, Чэрвень — з ягаднаю зарой, Ліпень — з мёдам, 3 пшаніцаю — жнівень, Спелы яблычны верасень, Светлы кастрычнік
    У празрыстасці чыстай крынічнай, Лістапад — залаты лістапад, Снежань — першы густы снегапад... Ці плачу я, ці пяю, Ці размаўляю з матуляю — Песшо сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю.
    Пімен Панчанка
    КОЛЕРЫ ГОДА
    — Самы прыгожы Колер зялёны.— У маі шапталі Бярозы ды клёны.
    — Самы гарачы — Золата колер,— Улетку звінела Жытнёвае поле.
    — Самы ярчэйшы Колер чырвоны,— Увосень рабіна Шумела штодзённа
    — Самы бліскучы Колер бялюткі.— Спявала зіма У завеявы дудкі
    А дзеці сказалі Прасторам і сонцу: — Усе колеры года Мы любім бясконца!
    Іван Муравейка
    Што за такія чатыры пары, Што за такія чатыры сястры: Першая — назбірае вады,
    Другая — арэ і сее.
    Трэцяя — росціць рупліва плады, Чацвёртая — есці ўмее.
    (Зіма, вясна, лета, восень)
    Уладзімір Мацвеенка
    186
    ЛЯСНОЕ ВОЗЕРА
    Зімою
    Цуда: белая палянка Там, дзе возера было. Ну няўжо япо да ранку Ноччу некуды ўцякло?
    Ажыло, загаманіла, Абудзілася ад сну.
    Вупь кусты ўсе затапіла I высокую сасну.
    Мыюць свае ножкі У вадзе бярозкі,
    Цёплае, прыветнае Возера летпяе, Чыстая вадзіца, Хочацца напіцца. Сонца палілося, Высока ўзнялося, У спякотііы поўдзень
    Хараство якое Возера лясное — He пазнаць зусім, Стала раніцою Возера лясное Залатым.
    Свае жалудочкі Скінулі дубочкі, А рабіны — гронкі,
    Я гляджу тудысюды, На абрусе беленькім Толькі зайчыкаў сляды, — Тут гарэзы бегалі.
    Вясною
    He знайсці дарожкі, Каб сустрэцца ім. Ручайкі спяшаюць, Між кустоў пятляюць, Стаць ім вельмі хочацца Возерам лясным.
    Летам
    Лось сюды прыходзіць, Мы не забываем, Тут адпачываем.
    А каб не змялела Возера лясное, Поўпяць яго хмары Вадой дажджавою.
    Восенню
    Што гараць, як зоркі... Бярозыдзяўчынкі Лісцезалацінкі, Як прамень зары — Возера, бяры!
    Возера лясное — Вада залатая, Хараство такое Восепшо бывае.
    Яўген Крупенька
    187
    АЗБУКОЎНІК
    Гэты «Азбукоўнік» Склаў дзядзька Ягоўдзік. Для дзяцей і для бацькоў, Маіх даўпіх сябрукоў, Што не крыўдзяць птаху, звера, У дабро і казку вераць.
    с/алені
    Алені пасуцца на ўзлессі.
    Іх рогі нібыта дзівосныя кветкі. Глядзі здалёк і любуйся, а бліжэй не падыдзеш.
    8 ВОЎК
    Воўк самы люты драпежійк, які жыве ў нашых лясах і пушчах. У вачах у шэрага заўжды адна загадка:
    «Стаіць баран у полі, просіць долі:
    —Дайце мне долю, пад усімі волю!..»
    ©БАБРЫ
    Бабры — славутыя майстры. Без сякеры і без пілы ладзяць сабе хаткі. Хочаш з імі сябраваць — без запінкі паўтары: «Дабёр, бабёр, бабраняты на падбор!»
    ©ГЛУШЭЦ
    Глушэц на дасвецці такуе ў бары. А хто яго пачуе, той зразумее мову травы і дрэў, звяроў і птушак.
    © ДРОЗД
    Дрозд у лесе над рэчкай спяваепытаецца: «Хто два разы на свет нараджаецца?»
    ©9/Сджала
    Джала ў пчалы маленькае, затое — удаленькае.
    Ад пчалінага пацалунка не захочацца ласунка.
    ©3 ДЗІКІ
    Дзікі — свойскім свінням сваякі. Жывуць яны на волі, ядуць карэнні і жалуды. Вельмі любяць бульбу: вараную, парануіо, смажаную, сырую — любую!
    ^ЕЛКА
    Елачкаелачка схавала нас ад дажджу, мы тваю загадку дзецям загадаем: «Ехалі паны на рабым кані, паскідалі каптаны, не схацелі толькі тры прыгажуны».
    191
    ё ёрш
    Ёрш клюе— аж вуда гнецца. А вудар не рад, злуецца.
    Вось улоў дык улоў: нават кот не наесца!
    3 ЗУБРЫ
    'ЛС ЖАЎРУКІ
    Жаўрукі — першыя пасланцы вясны. Каб хутчэй прагнаць зіму, памагайце ім песенькайзамовай: Жавароначкі прыляціце, Цёпла лецейка прынясіце, Бо зімачка надаела, Усе хлебушкі пераела.
    Зубры — бароў і гаёў нашых слаўныя ўладары.
    А сталіца іхняя — Белавежская пушча.
    Добра жывецца пад аховай зубрынаю зверу лясному і пташцы малой.
    ^ КУНІЦА
    Купіцакуня — спрытная ласуня. He абмінае гнёзды птушьшыя, палюе на вавёрак і зайцоў.
    А куніцын кажушок — жаданая здабыча для паляўнічага.
    7Н МЯДЗВЕДЗЬ
    Мядзведзь нават зімою, калі у бярлозе спіць, галодны смокча лапу і мёд пчаліны сніць.
    О — літара салодкая.
    На ягадку падобная.
    На суніцы і чарпіцы, на маліну і ажыны, на брусніцы, буякі і журавіны. У вас яшчэ не пацяклі слінкі?
    IІЎЧЫК
    Іўчыка ніхто не бачыў. Людзі баюць: ён тады спявае, як папарацькветка зацвітае.
    /лось
    Лось — лясны волат, а нікога не крыўдзіць. Рогі ласіныя быццам карона. Пэўна, за сілу і дабрышо носіць карону гэтую лось.
    W НОРКА
    Норка жыве ў норцы земляной і старадрэвіпедуплянцы, але заўжды непадалёку ад вады. Звярок — добры мышалоў, а яшчэ лепшы рыбалоў.
    ЯпУГАЧ
    Пугач — савіны цар — не начуе, толькі днюе, ад змяркання да світання на мышэй палюе.
    192
    J PAK
    Рак — здароўкацца мастак, Клюшняіі цаппе, і паверыш прымаўцынявымаўцы: «Рады рыбы — ракі рады, рады ракі — рыбы рады».
    /Z/тУРУХТАН
    Турухтан надзеў каптан. Модны — з бантамкаўняром. Па балоце цяпер ходзіць, надзімаецца, выхваляецца: «Вось які я важны пан!»
    % ХАМЯК
    Хамяк — руплівы гаспадар, яму не страшны холад, голад.
    Цёпла ў хамяковай норцы, цесна ад зярнятак у каморцы.
    ЧЧАРАПАХА
    Чарапаха — і няўклюда, і санлівая маруда.
    А ці надта паспяшыш, адкажыце мне, з цэлай хаткай на спіне?
    G СІНІЧКА
    Сінічканевялічка
    з надыходам зімы жаліцца: «Сіверка, сіверка, сіверка...» А вясною звонка хваліцца: «У лесе красачкі сіненькія з жоўтымі вочкамі цвітуць!»
    Ф ФАЗАН
    Фазан — дзівосны птах, што з казкі прыляцеў.