• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая кніга прыроды  Ірына Марачкіна

    Жывая кніга прыроды

    Ірына Марачкіна

    Памер: 199с.
    Мінск 1997
    104.18 МБ
    Любыя, не адлятайце — Будзе вырай ваш кароткі. Зменіцца зіма вяспоіо, Узляціце зноў на дрэвы. Зноў шчасліваю парою Я пачую вашы спевы.
    Васіль Вітка
    БАРАВІК
    Як завуцца белыя грыбыбраты? Хто за кім і дзе ўладарыць у грыбным царстве?..
    Дык слухай, дружа мой, і запамінай  потым табе яшчэ не раз прыдасца такая навука.
    Першымі ў чэрвені з’яўляюцца КАЛАСАВІКІ — яны растуць, калі цвіцекрасуе жыта.
    Потым разам з пачаткам жніва ў барах высыпаюць ЖНІЎНІКІ.
    А восеншо, у верасні і кастрычніку, калі на зямлю ападае лісце, грыбнікоў радуюць крамяныя ЛІСТАПАДНІКІ.
    Так, усе яны родныя браты, хоць растуць у розныя поры года і часта непадобныя адзіп на адпаго. I колерам капялюшыка, і памерам ножкікарэньчыка.
    Самыя раннія белыя грыбы, як яшчэ іх называюць баравікі, сустракаюцца ў дубровах. I капялюшыкі, і ножкі ў баравікоўдубровікаў пафарбаваны ў аднолькава светлы колер.
    У бярозавых гаях растуць каржакаватыя баравікі з самавітымі карычневымі капелюшамі.
    У яловым лесе, сярод бруснічніку і шапкаў моху, хаваюцца ад людскога вока самыя высокія з братоўуладароў.
    А у сасновым бары гаспадараць баравікічарнагаловікі.
    Вось бачыш, дружа, які выбар — на любы густ. I які б ні цяжкі быў кошык, заўсёды памятай: грыбнік без баравіка — што салдат без медаля.
    Уладзімір Ягоўдзік
    ВОСЕНЬ
    3 поўначы цёмнае, з сіверу дальняга Нудная восень прыйшла;
    3 поля ўбранага, з лугу зялёнага Жыццекрасу прыняла;
    Холадамсцюжаю разам павеяла, Смерць за сабой прынясла.
    3 дрэва прыбранага, лісцем адзетага Уборы сарвала, страсла.
    Птушак міленькіх з краю радзімага У вырай загнала ад нас;
    Песні іх мілыя, дзіўна спяваныя, Ветрам заглушыла ўраз.
    Ветрам павеяным з дальняга сіверу Хмар прынясла за сабой;
    Неба высокае, сінякрыштальнае Усё спавіла туманом.
    Цішка Гартны
    134
    ВОСЕНЬ
    Дождж ідзе і дрэвы хвошча, Дождж ліе і дах палошча, Лье па ганку, б’е па браме, Расцякаецца па раме. Адзінокі лісцік рвецца: Ой, куды ад слоты дзецца? Вецер б’ецца спуджана, Што ні крок, дык лужына, Вецер грукае па браме, I зіма не за гарамі.
    Станіслаў Шушкевіч
    ПРАДЧУВАННЕ
    Аблятае ліст з таполяў, Лужы студзіць халадок, Вецер лётае па полі I пагладжвае стажок.
    У вокны стукае сініца, Кажа:
    — Корм рыхтуйце мне. Прадчуваю я, што восень Хутка ўладу здасць зіме.
    Тадзіяна Кляшторная
    	РАЗВІТАННЕ
    Шэрай раніцай Сцюдзёнай Ліст зляцеў Апошні 3 клёна:	Трошкі палятаю	Па свеце Сілы крылцам	I папёс, Назбіраю,	Панёс, Каля вокнаў	Дальш ад клёнаў і бяроз. Пакручуся	За ракою
    Надакучыла Сядзець, Сіл ужо няма Трымцець. Думаў:	I назад	Апусціў. Ізпоў вярнуся...	Больш дахаты Покуль думаў гэтак  He пусціў. Вецер Закружыў яго	Уладзімір Карызна
    СКУЛЬ УЗЯЛІСЯ Ў НАС БЯРОЗЫ I АСІНЫ
    Гарачае, ой, якое гарачае было ў нас лета! Людзі абліваліся потам, жывёла хавалася ў кусты ад гарачьші і ад мухаў; нават птушкі змоўклі і драмалі ў цяньку зялёных галінак.
    На вузкім загоне жала трое людзей: бацька, маці і дачка. Бацька і маці, хоць пот ліўся цурком з іх твараў, працавалі шчыра, каб толькі зжаць хутчэй сваю ніўку. Але ж дачка не тое: аглядалася, пацягвалася, пастойвала. Відаць, гультайка была добрая. Наракала то на гарачышо, то на мухі; то жалілася, чаму не наляціць цёмная хмарка, чаму дожджык халодны не асвежыць зямлі. He памаглі ні просьбы мацеры, ні пагрозы бацькі.
    Нарэшце маці, угледзеўшы, што дачка зноў стаіць рукі злажыўшы, ые выцерпела, ды са злосці крыкнула:
    — Чаго ж ты зноў стаіш? А каб ты стала асінаю!
    У дрэнную гадзіну быу кінуты праклён. У моманцік ногі дзяўчыны перамяніліся ў пень, каторы ўрос у зямлю; рукі выраслі ў паднятыя ў неба галіны, пакрытыя круглаватымі зялёнымі лісточкамі, што так безупынку дрыжэлі, як дрыжэла ў мінуту праклёну цела спалоханай дзяўчыны.
    Загаласіла маці, заплакала. Абедзвюма рукамі ўхапілася за галаву, ірве валасы.
    Распляліся косы, слёзы ракой ліюцца.
    Спалоханы бацька анямеў на хвіліну, ды і ён як загалосіць:
    — А што ж ты нарабіла!.. А долечка мая няшчасная... А каб ты сама бярозаю стала!..
    Стаіць маці, рукі апусціўшы. Белая яе вопратка белай карой стала; валасы галінкамі тоненькімі, цёмнымі, бліскучымі да зямлі звешваюцца; як густыя слёзы, дробнае лісце па галінках сплывае. Стала маці бярозаю.
    Многа вякоў з таго часу прайшло, а бярозы і асіны развяліся ўсюды па нашай зямлі.
    Зорка Верас
    138
    ***
    Цуд тварыўся — я праспаў: Снег дасвеццем перапаў Ранарана.
    I ляжыць ён на дварах, На парканах, на дравах — Чыстычысты.
    Для гасцей абрус у нас Сцеляць гэтакі якраз
    Белыбелы.
    Счараваў вяскоўцаў снег:
    Хоць бы слова, крык ці смех, — Ціхаціха.
    Моўчкі й я стаю ў цішы,
    I так лёгка на душы, I так светла...
    Ніл Гілевіч
    ВЕЦЕР ВЫЎ
    Вецер асенні шалеў, выючы ўсімі тонамі роспачы і болю. Выў вецер, бяздольны пан і ўладар апусцелых абшараў. Выў і праклінаў адзіноцтва сваё.
    Кідаў пракляцці, як громы магупіыя; у бяссілыіай злосці сваёй ламаў галіны бязвінных дрэў. Гнаў цэлыя хмары мёртвага лісця. I плакаў, і стагнаў. А яму ўторылі совы велікавокія з глыбіні чорных дуплаў...
    Дрыжалі бязлітасныя жалобпыя дрэвы. Ціхім шэлестам скардзіліся жоўтыя хмары лісцяў. Чырвонымі слязамі сыпалі каліны і рабіны...
    3 шэрага халоднага неба ліліся хвалі дробнага дажджу.
    А вецер выў...
    Зоська Верас
    ВЕРАБЕЙКА
    БЕЛЯЧОК
    Верабейка ўвесь дрыжыць: — Як тут жыць? Як пражыць? Набліжаецца зіма, Цёплай вопраткі няма. Чыкчырык! Чыкчырык!
    Я ад холаду адвык.
    I азяб я, і прамок, Слаба грэе мой пушок. Вецер. Холад. Дождж імжыць... Як тут жыць? Як пражыць? Чыкчырык! Чыкчырык!
    Я ад холаду адвык.
    Клікала
    Лісічка ў лесе зайца
    Футрам
    Прапаноўвала мяняцца.
    Белячок
    Быў вельмі асцярожны —
    Рыжага
    На снезе ўбачыць кожпы,
    I таму
    Ён не згадзіўся з ёй:
    Лепш
    У белым футры быць зімой.
    Станіслаў Шушкевіч
    Тадзіяна Кляшторная
    139
    ЗУБРЫ
    Як ідуць — чутно здаля.
    Як бягуць — дрыжыць зямля. Раптам спыпяцца, нібы карчаватыя дубы.
    Два рагі, бы два сукі.
    Цёмпабурыя бакі.
    He ад працы цяжкай, не.
    Па гарбу ў іх на спіпе!
    Хто прыдумаў, што зубры —
    беларускія цары?
    He цары — гаспадары ў дрымучым гушчары. Як ідуць, бары гудуць. П’юць — успеняцца азёры. Зарыкаюць — нікнуць зоры. Узвышаюцца, як горы. Хоць звяры яны, ды ўсёткі неўміручыя, бы продкі.
    Данута БічэльЗагнетава
    МЯДЗВЕДЗЬ
    Дзед Мядзведзь стаміўся троху — лёг у мяккую бярлогу.
    Смачна спалася яму, не ўставаў усю зіму.
    Данута БічэльЗагнетава
    ЗАГАДКІ
    3 чалавекам ён сябруе, Ноччу двор яго вартуе, Служыць шчыра небарака, Хоць і кажуць: «Злы...» (етвдрэ)
    Ці то ў будні, ці то ў святы Носіць свой кажух багаты. А япа ж яго не шыла I за грошы не купіла.
    (ялнэяу)
    Нічыпар Парукаў
    Хоць і звер, а ласкавы, Кажушок атласавы, Лапкі аксамітныя — Вельмі ж яны спрытныя, Вушкі хоць маленькія — Надта ж удаленькія, Вочкі ўночы стрэцяцца — Вугалькамі свецяцца, На пяколку грэецца, Без вадзіцы мыецца, Часам раздурэецца — Посудам абмыліцца: Зліжа не са сподка, А з таго гарлачыка, Дзе надзвычай смачненька.
    (^од)
    Бочка стогне на падворку, Заваліўшыся пад плот, А баяры ўсёй дружыпай Прапіа смокчуць з бочкі мед.
    (ічхкэвДвц і кншаэ)
    Чатыры хадуны — Каб чабаткі таптаць.
    Чатыры цвыркуны — Каб дзецям радасць даць, А вілы прад сабой — Усім звярам на страх, А ззаду — мухабой: Хлясь — мах!
    Хлясь — мах!
    Хлясь — мах!
    (вяоДод)
    141
    3 белага каменя, 3 жоўтага воску Выйшаў спявак
    I запеў на ўсю вёску.
    (чнэаэц)
    Ідзе
    Спаважнаю хадой, Нясе
    Бліны пад барадой.
    (чнэаэц)
    Ніл Гілевіч
    Восень ці лета,
    Зіма ці вясна — Ніколі кажух He здымае яна.
    (вмьэау)
    Міхась Пазнякоў
    МУДРАСЦЬ НАРОДНЫХ НАЗІРАННЯЎ
    Лістапад снегу навее — хлеба прыбудзе, а вадою разальецца — летам сена набярэцца.
    У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.
    У лістападзе гола ў садзе.
    Частыя лістападаўскія дажджы — лета будзе мокрае.
    Высока ляцяць гусі — снегу будзе шмат, пізка ляцяць — мала.
    Позна ўвосень звяліся камары — зіма прадбачыцца мяккая.
    Сырое лета і доўгая восень — перад доўгай снежнай зімой.
    Лістападаўскія туманы — будзе суровая і працяглая зіма.
    ПЫТАННІ I ЗАДАННІ
    1.	Назавіце восеньскія месяцы.
    2.	Чаму апошні месяц восені называецца «лістапад»?
    3.	Як змяняецца працягласць дня ў лістападзе?
    4.	Якія птушкі сталі часцей з’яўляцца ў дварах, ля людскога жытла.
    5.	Якія харчовыя прыпасы рыхтуюць на зіму вавёркі, краты, совы, мышы ?
    6.	На якім дрэве лістота трымаецца найдаўжэй?
    7.	Складзіце вусныя апавяданні пра жыццё прыроды ў лістападзе, пра тыя змены, якія адбываюцца ў гэты час?
    142
    ЗІМА. СНЕЖАНЬ
    Вось і зіма. Яе распачынае месяц снежань. Халодныя мяцеліцы, вятры і моцныя маразы ўрываюцца на нашу старонку. Замярзае глеба. Бялюткай снегавой коўдраю пакрываюцца лугі і палеткі. Яліпы і сосны апранаюць цёплыя шапкі. А рэчкі, азёры і крынічкі хаваюцца пад лёд.
    У народзе кажуць : снежань год канчае, зіму пачымае.
    У снежні самы кароткі дзень. усяго каля сямі гадзін і самая доўгая ноч.
    ЗІМА
    Сёння першы дзень зімы.
    I сняжынкі ловім мы.
    А сняжынкі — жартаўніцы: На руках адна вадзіца.
    Ніна Галіноўская
    зюзя
    Зюзя — Бог зімы. Зюзець — значыць мерзнуць, калець ад марозу. Зюзя ва ўяўленні беларусаў — стары з белымі, як снег, валасамі на галаве і такой жа даўжэзнай барадой, нізепькага росту, тоўсты чалавечак. Увесь у белай цёплай вопратцы, ногі ў яго босыя і галава нічым не пакрытая. У руцэ посіць жалезпую булаву. Зюзя большую частку зімы праводзіць у лесе. Часам ён заходзіць у вёску, каб папярэдзіць сялян пра жорсткую суровую зіму, ці каб дапамагчы камунебудзь, напрыклад, вызваліць ад холаду нясчасную бедную сям'ю, ці проста для таго, каб наесціся куцці. Каб якнебудзь задобрыць Зюзю, беларусы напярэдадні Новага года гатуюць, як звычайна, куццю, адкладваюць частку яе ў асобную міску і пакідаюць на ноч на асобным стале. Куцця застаецца цэлая, але павер’е сведчыць, што яе з’ядае Зюзя.
    Кажуць, нібыта Зюзя, раззлаваўшыся на людзей, звычайна стукае сваёй булавой у пень і гэтым ударам робіць такі пераварот, такую ломку па ўсёй зямлі, што зямля, а часам і дамы трэскаюцца. Здаралася, кажуць, быць у лесе ў гэты час і пытаць: «Хто гэта там стукае?» На гэта пыташіе быў адказ: «Сам Зюзя стукае, людзей ушчувае».
    3 беларускай міфалогіі
    Надышлі марозы, Рэчкі закавалі, Белыя бярозы Шэранем убралі. Замялі дарогі Ветрыкі снягамі Лес, як дзед убогі, 3 доўгімі вусамі,