Жывая кніга прыроды
Ірына Марачкіна
Памер: 199с.
Мінск 1997
— Усе, усе! — адказвае дзед. — У мяне кажух ёсць і валёнкі. У маёй бабы таксама кажух, і валёнкі, і цёплая хустка. I авечкі, і карова ў цёплых хлявах. Хату прызбаю асыпаў, дроў назапасіў... Ідзі, лютуй!
Супакоіўся Люты і пайшоў у лес да лясных птушак і звяроў.
— Огогого! — крычыць на ўвесь лес, аж рэха разлягаецца.
— Я люуууты! Іду лютаваць! Сумёты намятаць! Дарогі засыпаць!
— А ў мяне цёплае дупло! Я накрыюся хвастом і буду спаць! Лютуй! — кажа вавёрачка.
— А я ў бярлозе лапу смакчу... — сапе скрозь сон мядзведзь. — Лютуй сабе!
— А я ў нару схаваюся! — махнуў рудым хвастом ліс.
— Я ямачку ў снезе зраблю! — сказаў заяц. — Я цяпер беленькі, і ніхто мяне не прыкмеціць.
— А я не баюся пі марозу, ні завеі, я ў цёплай камізэльцы! — ціўкнуў снягір.
— Я падамся да чччалавечага прытулкуу! — застракатала сарока.
I ўсе звяры і птушкі пахаваліся. Хто ў нару, хто ў дупло, хто пад снег.
I што туг пачалося! Люты як падзьме — сумёты, як горы, вырастаюць. У маленькіх ялінак і сасопак толькі чубы зпад снегу тарчаць. На рэчцы страляе лёд. А Люты лютуе. To марозам прыцісне, то завеяй ў вочы сыпне.
Доўга лютаваў. Нарэшце стаміўся, лёг пад сасіюю адпачыць ды і заснуў. Спіць сабе Люты і не чуе бяды.
А сонейка выглянула зза хмар, прыгрэла на сасне снег... I пачало з ледзяшоў капаць. Кап! Кап!
Выскачыла з дупла вавёрка і зацокала на ўвесь лес:
Спіць Люты! Спіць, не чуе,
Што вясна яму рыхтуе!
Выляцеў з дупла дзяцел і застукаў дзюбай: тэлеграму адбівае:
Спіць Люты! Спіць пад сасною,
А Сакавік ужо за спіною!
А з ледзяшоў: кап! кап! кап!
Раптам — кап! — проста Лютаму на нос. Падхапіўся Люты, дзьмухнуў раз, другі завеяй, але сілы ўжо няма!
Чуе, Сакавік недалёка!
Клаўдзія Каліна.
175
ПАДВЕН
Падвей — гэта той дух, які круціцца ў віхры. Ён насылае на людзей асаблівую хваробу, якая таксама называецца Падвеем: наляціць віхор на чалавека — і скруціць яму галаву набок, адніме мову, a то скурчыць руку ці нагу. Таму трэба ратавацца ад віхру. Калі ён круціцца, трэба паказваць яму кукіш: гэта Падвей не любіць і праімчыцца бокам, не закрануўшы чалавека.
3 беларускай міфалогіі
У КАГО НАЙЛЕПШ У ХАЦЕ
Сярод лесу, на гары, Пазбіраліся звяры — Пра жыццё пагаварыць: У каго найлепш у хаце, У каго найбольш багацця. У мядзведзевай бярлозе Мох і лісце на падлозе, Замест столі — пні ды лом, Замест бэлек — буралом. У бярлогу цяжка ўлезці I няма чаго там есці.
Як тут жыць, тут толькі спаць, Лапу з голаду смакаць. Ой жывецца дрэнна тут, У мядзведзя кепскі кут. Дзе лам’ё, галлё, кусты, Ў сасонніку густым, Каля каменя пад горкай Ў лісы малая норка.
Хоць насцелены тут пух, Але хатка, як катух.
У лісы малыя дзеткі Часам б’юцца за аб’едкі, I куды ты нос ні ткні, Дык запасаў аніні.
I жывецца кепска тут, Дрэнны домік, дрэнны кут. Нібы ўлез у каламазь — На дзіку і бруд, і гразь. Ён жыве ў гушчары, Без бярлогі, без нары, Лычам мох, траву разрые I ў зямлі ляжыць па шыю. Ой, жывецца дрэнна тут, I ў казулі шмат пакут
Лось жыве не лепш у лесе. Рожкі віламі развесіць, Стане часам пад сасну, На хвіліначку заснуць. Калі наледзь або слота Дзе ні стане — там і хата. Так бывае частавата: Хцівы воўк раззявіў пашчу, Ён ад раніцы быў нашча. He цікавіла размова, Ён не пікнуў ані слова. Голад выгнаў яго з хаты, I стаяў, маўчаў кудлаты. Гляньце ўверх, зірніце зорка, У дупле жыве вавёрка.
I сказаць, вядома, можна, Што жыве яна заможна. Паглядае кожны ласа На вавёрчыны запасы, Бо насыпана, як з меха, Шышак, ягадаў, арэхаў. У вавёркі працавітай Ад дажджу ўсе прыкрыта. У пакоіку дупляным Чыста, суха і прыбрана. У вавёрчынай святліцы Часта сон цудоўны сніцца. Як прыгожа, цёпла тут, У вавёркі добры кут. У яе найлепш у хаце, У яе найбольш багацця. Аж да позняе пары Гоман быў у тым бары, Дзе сабраліся звяры Сярод лесу, на гары.
Станіслаў Шушкевіч
176
год
/Урывак/
Нарадзіўся Новы год, маленькі, слабенькі, маладзенькі, стаў днямі расці, крапчэць і па свету раззірацца, што да чаго.
Бачыць, на свеце непарадкі вялікія: скрозь Зіма запанавала: усюды снягі залягаюць, марозы трашчаць — у хованкі гуляюць, ветры гудуць, з хмарамі лявоніхі ды мяцеліцы скачуць ды з гурбамі жартуюць. Людзям цесна і цёмна, бо вуліцы пазаносіла роўна з платамі, вокны гурбы пазакрывалі, дый сонейка божае на такія непарадкі глядзець не хоча. Выбяжыць на неба, ды і то, ухутаўшыся туманом, чым дужэй, уцякае дамоў. Рэдка калі твар свой праз цікавасць адкрые, каб заглянуць на дуроўства ветраў ды марозаў.
Стаў Год думаць ды гадаць, як яму паступіць, як сваю гаспадарку пачаці. I вот клікнуў ён Вясну. Вясна тут як тут у помач яму стала: Зіму вон прагнала, снягі паразмывала, лёды пазрывала, зямлю адчыніла і пусціла расу на Белую Русь ды на ўвесь свет.
Ветры, убачыўшы веснавую гаспадарку, змяпіліся, сталі рахманыя, слухмяныя, ласкавыя, — адно каліпекалі, убачыўшы хмарку, забуіітуюцца, зашумяць, запыляць, а як Вясна іх, ушчуваючы, хопіць харашэнька за чуб, за вусны, кінуцца ў плач, і палыоцца слёзы буйным дажджом. Паплачуць, паплачуць ды і сціхнуць і шчырэй яшчэ Вясне памагаюць. Сонейка, убачыўшы другія парадкі, выходзіць на неба ўва ўсёй сваёй красе і нярада на кароткі супыначак хавацца.
Уладзімір Дубоўка.
АДКУЛЬ ВАЎКІ
Засталіся дробныя сіроты ад бацькі, маткі. Некаму было карміць іх, а ці даглядзець: недзе было ім падзецца. Тады Бог зжаліўся над імі і здзелаў ваўкоў. А раней скот быў без пастухоў, самапасам хадзіў. Ну, ваўкі як сталі скот есці, шкоду дзелаць, людзі і давай наймаць пастухоў. I гэтых сірот нанялі. Сталі яны і сыты, і адзеты. А ваўкі так і пашлі адгэтуль.
3 беларускай міфалогіі.
МЯДЗВЕДЗЬ.
Ці ведаеце, скуль узяўся мядзведзь? Мядзведзь перш быў такі ж самы мужык, як і ўсе мы, гарапашнікі. Даўно тое было. Людзей было мала. Гэта цяпер так народу намножылася, што чуць зямля іх паднімае. Каб не ўмерлі, та б неба падперлі. А даўней людзі жылі тамсям па лесе, лавілі звера, птушак, а ў азёрах ды ў рэках — рыбу. Улетку збіралі ягады, грыбы або капалі карэнне й запасалі на зіму. Больш усяго запасалі арэхі і мёд. Пчол было тады багацька. Яны самі вадзіліся ў дуплах і ў зямлі і норах. Па лесе і цяпер яшчэ е пчолы ў дуплах. Іх называюць
177
слепат. Лгодзі шукалі пчол у дуплах, і хто перш знайшоў, таго і былі тыя пчолы. Ён абвязваў тое дрэва, дзе знайшоў пчолы, і ўжо піхто не мае права іх чапаць. Але быў адзіп гультаяваты мужык. Яму не хацелася самому шукаць пчол, дык ён выдзіраў чужыя. Толькі цяжка яму было ўзлазіць на дзерава. От пачаў ён шукаць такога чарадзея, які б зрабіў, каб лягчэй было лазіць на дзерава.
За сямю лясамі да за сямю балатамі жыў такі чарадзей, што ўсё мог рабіць. Пайшоў да яго той чалавек. Ідзе ён да ідзе лесам, бачыць — ліпа абвязана, думае — пчолы. Падышоў бліжэй, зірнуў, аж дупло зусім пізка, а ў ім мёд. Выдраў ён тыя пчолы і пайшоў далей. Бачыць — другое дзерава абвязана. Выдраў ён і тыя пчолы. Падыходзіць к зямлянцы таго чарадзея. А яго няма дома. Глядзіць, аж тут жа пры самай зямлянцы ў дзераве пчолы. Давай гэта ён іх драць. Але вось ідзе чарадзей. Зірнуў ён на таго чалавека да і кажа:
— Ну, з гэтае пары і ты, і твае дзеці, і ўвесь твой род будзеце толькі пчол драць.
I абярнуў чарадзей таго чалавека ў мядзведзя. Так от адкуль узяўся мядзведзь.
3 беларускай міфалогіі.
ЗУБРЫ
Белавежаю крочаць зубры, Пушчы слаўнае валадары. I гарбы ў іх крутыя, і рогі, Саступаюць усе ім з дарогі:
I мядзведзі, і злыя ваўкі
Зразу кідаюцца ў бакі
Толькі зайчык адзін не баіцца, Скача, скача ля светлай крыніцы.
Ларыса Геніюш
Зубр — самы вялікі і магутны звер беларускіх лясоў. Ён tie баіцца зімовай сцюжы. Цёплае срутра ратуе яго ад самых моцных маразоў.
КАРАСЬ
Закапаўся карась У азёрную гразь.
Цёпла, добра яму.
Так праспіць ён зіму
Ніна Галіноўская
На дне вадаёмаў. зарыўшыся ў мяккі глей, зімуюць карасі, кар~ пы, ліні. Аднак такія рыбы як ляшчы. плоткі, акуні не спяць. Менавіта гэтыя рыбы трапляюць на вуду рыбакоўаматараў, становяцца здабычай выдры, якая лоўка палюе на рыб, плавае і нырае.
Лсабліва добра адчуваюць сябе пад ільдом ментузы. Яны выходзяць зпад карчоў, дзе правялі лета, і накіроўваюцца на нераст. У студзені яны адкладваюць ікрынкі, з якіх народзяцца малемькія ментузы.
178
ШПАКОЎНЯ ЎЗІМКУ
Шпакоўня ўзімку не пустуе Збудова хлопчыкаў малых. У ёй, калі мароз лютуе, Зімой ратуюцца дзятлы. Пужае дзятлікаў стракатых
Завеяй белаю зіма.
I вось лятуць яны да хатак
Між хвой галіністых, кашлатых — I страху іхняга няма!
Еўдакія Лось
Якім бы суровым не быў люты, жывыя істоты адчуваюць надыход вясны.
Лжыўляюцца зайцы, якія на лясных палянах наладжваюць сапраўдныя спаборміцтвы — бегаюць, скачуць.
Пачыпаюцца лісіныя «вяселлі», вавёрчыны гульні. Спрытныя звяркі ганяюцца адно за адным, маланкай пераскокваюць з дрэва на дрэва. Бегаюць па снезе.
У мядзведзіхі нараджаюцца малемькія (500 г.) медзведзяняты, два або тры.
У сонечныя лютаўскія дні весела шчабечуць вераб'і і сініцы.
ЗІМОВЫ САД
Заснежаны, маўклівы, Наш сад не спіць, а марыць Пра ручаёк імклівы I ў небе птушак хмары,
Пра ціхі гром над вуліцай
I звонкія суквецці, Пра тое, як частуюцца Антонаўкамі дзеці.
Іван Муравейка
СІНІЦЫ
Замерзлі рэчкі і крыніцы, Пад палазамі снег рыпіць.
Зляцеліся да нас сініцы, Каб да вясны ў садзе жыць.
Вясна надыдзе — і пяюшкі Зноў паляцяць у лес назад. Успомняць нашыя кармушкі I наш гасцінны добры сад.
Паўлюк Прануза
ВЕРАБЕЙЧЫКІ
На марознае акно Падаюць сняжынкі. Я збіраю са стала Хлеба акрушынкі. Для крылатых пеюноў Снеданне рыхтую.
Верабейчыкаўсяброў Чым магу частую.
I спяваюць у вакне Шэрыя клубочкі. Пацяшаюць сэрца мне Ад рана да ночкі.
Сяргей НовікПяюн
179
СЯБРОЎКІ
Хто там грукае ў акно? Гэта вы, сіпічкі?
Я прачнулася даўно, Запляла касічкі.
Вось надзену кажушок, Выбегу на ганак.
3 лесвіцы змяту сняжок, Вынесу сняданак.
Тут халва і тваражок, Скрылічак каўбаскі, Цёплы з мясам піражок — Ешце, калі ласка.
У абед, сінічкі, зноў Прылятайце смела. Ну а мне пара домоў, Я ж сама не ела.
Васіль Вітка
СНЕГІРОК
На рабінавы сучок Паляцеў ён на каліну.
Сеў чырвоны камячок. Здагадаўся Васілек:
Страсянулі мы рабіну — — Гэта птушка снегірок.
Ніна Галіноўская
Пад іншы год у холад люты, Калі ўсе рэчкі лёдам скуты I ўсё пад снегам качанее, Глядзіш — цяплом табе павее, I з поўдня вецер хмары гоніць, У вокны дождж буйны зазвоніць I з капяжоў руччом сцякае, I снег жыўцом ён паядае. Скідае лес убор зімовы.