• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая кніга прыроды  Ірына Марачкіна

    Жывая кніга прыроды

    Ірына Марачкіна

    Памер: 199с.
    Мінск 1997
    104.18 МБ
    163
    маленечкіх пуховых клубочкаў. А як ратавацца ад голаду? Дзе шукаць сабе спажывы, асабліва ў снежную зіму, калі тоўсты і шчылыіы дыван ляжа на зямлю і пават пакрые галіны дрэў.
    Тады вось маленькім бязрадпым птушкам павінны памагчы людзі, павінпы памагчы, каб аддзячьшь тую велізарную працу, якую птушкі выкопваюць на працягу вясны і лета, ачышчаючы нашы сады ад шкодных казюлек, вусеняў і мошак.
    Хочучы памагчы птушкам пражыць цяжкую халодную зіму, трэба загадзя прыгатаваць для іх адпаведпыя запасы. Усе тыя птушкі, што зімуюць у нас, кормяцца пераважна, асабліва зімой, рознымі ягадамі і зярнятамі.
    Збіранне і прыгатаўленне запасаў каштуе крыху часу і працы, але затое якая радасць нас чакае, калі ў нашым садку, дзе паставім ці павесім кармушкі, збярэцца цэлая грамадка галодных птушак і. смачна заядаючы, зачырыкае нам мілае «дзякуй».
    Зоська Верас
    СІНІЦЫЧАРАЎНІЦЫ
    Наш Дзяніска сёння Хворы, He ў настроі, He ў гуморы, Апетыту ён не мае, He смяецца, He спявае.
    У акно Глядзіць Дзяніска, За акном На дрэве блізка На заснежанай галінцы
    Калядачкі далёка Кілбасачкі высока.
    Калядачкі прыблізіліся — Кілбасачкі панізіліся.
    Селі
    Жвавыя сініцы.
    Потым птушківесялушкі
    Пераселі
    Да кармушкі,
    Што зрабіў Дзяніска з татам, Аж святлейшай стала хата.
    Папрасіў Дзяніска:
    — Мама, Есці я Хачу таксама.
    Пятро Сушко
    Я дзевачка маленька Ў мяне хустачка рабенька, Башмачкі казловенькія, Будзьце з празнічкам здаровенькія.
    3 дзіцячага фальклору
    164
    Казачма выглядае зімовы лес. Ён як і ўсё навокал, прыбраўся ў бялюткі іскрысты ўбор. Цішыня... Здаецца, ўсё замірае. А на самой справе жыццё прыроды ні на хвілінку tie спымяецца. Шмат можа расказаць пра яго «снежная кміга». Для тых, хто ўмее яе чытаць, адкрыюцца таямніцы лесу.
    Прыгледзьцеся... Бачыце, снег усеяны мноствам розных знакаў. Гэта распісаліся ў «смежнай кнізе» жыхары лесу. Хто яны?
    ^^^
    Міхал у лесе, як бы дома: Дзе ні ступала яго ножка! Якіх куточкаў тут не знае! Міхал ідзе, сляды чытае! Вось тут танюткі ланцужок Лёг так прыгожа на сняжок — To пара кропак, то две рыскі,
    Відаць, што мышкіны распіскі. Другі малюнак, след — трайчаткі Па лесе кідаюць зайчаткі;
    А лісхітрэц, выжыга чуткі, Па снезе цягне шнур раўнюткі: Слядок з слядочкам супадае, Бы лапка тут адна ступае.
    Урывак з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»
    ПІСЬМО HA СНЕЗЕ
    На снезе дзіўныя слядкі, Як быццам літары, значкі.
    Дзядулю клічу я на двор: — Глядзі, які на снезе ўзор!
    — Пісьмо тут, — мне гаворыць дзед. — Я прачытаў яго як след.
    Табе, Міколка, пішуць птушкі, Каб ты зрабіў для іх кармушкі.
    Ніна Галіноўская
    КАРМУШКІ
    Добры майстар Віця: Сам зрабіў кармушкі. Ранкам прылятаюць Да кармушкі птушкі.
    To дзяўбуць зярняты, To над садам кружаць. Тут шчыглы, сініцы, Снегіры, як ружы.
    Ціўкаюць, спяваюць Голасна, як летам. Хлопчыку падзяку Шлюць за клопат гэты.
    Паўлюк Прануза
    165
    Навокал снег глыбокі, Гурбы каля дрэў... Зайчык шэры касавокі Ля куста прысеў.
    Пасядзеў толькі хвілінку Бедны шарачок:
    Недзе трэснула галінка — 3пад куста ён скок!
    ЗАНЧЫК
    Так і бегае ўсю ночку, Сам сабе не рад, Пракладзе з сваіх слядочкаў Ён дарожак шмат.
    Хто ні ўбача іх, гаворыць: Зайчык хітраваў.
    А не знаюць, што няшчасны Ад бяды ўцякаў.
    Іван Шуцько
    166
    У нашых лясах зімуе крыжадзюб. Гэта, бадай, адзіная птушка, якая ладзіць гняздо і выводзіць птушанят зімой.
    КРЫЖАДЗЮБ
    Гляньце вы на дзівачка, Што з гняздзечкагамачка У завею, у мароз Высунуў дзюбаты нос. Гэта смелы крыжадзюб, He баіцца ён завей,
    Лес яловы вельмі ж люб Для яго малых дзяцей. Любата для птушанятак У гняздзечку ў гэты час — Ёсць і шышак і зярнятак Аж на ўсю зіму запас!
    Васіль Вітка
    КУРАПАТКА
    Снег наўкол, а ў курапаткі ані норкі, ані хаткі.
    Што ж паесці? Дзе паспаткі? Мерзнуць лапкі ў курапаткі.
    З’ела б церпкую каліну ці кісліцужуравіну — за кустамі вельмі блізка ходзяць страшны воўк і ліска,
    Легла спаць у снежны ложак, пад сабой не чуе ножак. Раніцой на прыгуменні ты пасып ёй круп са жмені.
    Данута БічэльЗагнетава
    ВЕРАБЕЙ
    Холад цісне ўсё мацней, Стынуць дрэвы ў шэрані. Прабірае да касцей Верабейку шэрага. Скача, скача па двары, Пырхае, чырыкае.
    Гора, што ні гавары, Гора, дый вялікае. Абляцеў ўсё сяло, Гумны ўсе і сметнікі, — Hi крупінкай, як назло, He разжыўся, бедненькі. Ох і цяжкая зіма 3 лютай сцюжай гэткаю!
    Сеў бядак і задрамаў Пад старой паветкаю. I сасніў, нібыта зноў Свеціць сонца весняе, А яды — на сто гадоў У запас нанесена! Прахапіўся верабей, Зірк: ажно за студняю, У кармушцы, на вярбе, Снегіры палуднуіоць! Ён туды — чырык! чырык! Узляцеў на дошчачкі: — Расступіцеся, сябры, Дайце мне хоць трошачкі!
    Ніл Гілевіч
    167
    СНЕЖНЫ ДЗЕД
    Колькі шуму, колькі смеху: Дзеда лепім мы са снегу! Задала зіма работы — Па двары кацілі ўтрох I паставілі ля плота.
    Дзед стаіць, хоць і без ног, Замест рук уткнулі палкі,
    Вочы — вугалю кавалкі, Hoc — чарэпак з гладыша, Барада — шматок кудзелі, А на лысіну надзелі Кош замест капелюша. Ну і дзед! Відаць, яму Тут стаяць усю зіму.
    Ніл Гілевіч
    ЗІМОВАЯ ЗАГАДКА
    У якой пярыне зайчык не прастыне?
    Ля якой падушкі ён пагрэе вушкі?
    Данута БічэльЗагнетава
    ЗАГАДКІ
    Матылі насіліся,
    Над зямлёй кружыліся, А як долу ўпалі — Белым пухам сталі.
    (імшяжкнэ)
    Над палямі, над лясамі, Над шырокімі лугамі Ў небе птушкі праляталі, Пух бялюткі пагублялі.
    (iMdawx кічавдэнэ)
    Ён без фарбаў, без алоўка На акне малюе лоўка лапкі елак, пальмаў вецце... Як жа той мастак завецца?
    (sodapv)
    Hi тых дошчак, ні цвікоў— Мост ляжыць між берагоў.
    Што за мост? А будаўнік — Дзед, вядомы чараўнік.
    (EOdBJ^)
    Як жыве — заўжды маўчыць, Нерухома ён ляжыць, А вясной, калі памрэ, Мчыцца з гор, шуміць, раве.
    Оэнэ)
    На зіму ён спаць кладзецца, Да вясны аж не прачнецца, А прыгрэе сонца ледзь — Выйдзе з логава...
    (чЕіГэаЕІГкр^)
    Скача ён хутка і лоўка Па лесе, па полі, як мячык: Імчыць, уцякае ад воўка Спуджаны шэранькі...
    (MIHhHBg)
    Нічыпар Парукаў
    170
    МУДРАСЦЬ НАРОДНЫХ НАЗІРАННЯЎ
    Калі на Куццю пеба зорнае — будзе багаты прыплод жывёлы, добры ураджай на ягады.
    Студзепь пагодны — год будзе плодны.
    Як студзень цёплы на лік, дык завідны сакавік.
    Студзень мяце — ліпепь залье.
    Калі ў студзені дажджы — дабра не жджы.
    У студзені марозы — на полі ўраджай.
    Калі не будзе зімою бела, то не будзе ўлетку зелена.
    Студзепь імглісты — мокры год; студзень халодны — позняя вясна і дажджлівае лета.
    Яснае неба зімою — перад моцнымі марозамі.
    Кот ляжыць сярод хаты — будзе цёпла; спіць на печы — да марозу.
    Сляды
    ^ * О, " V і
    >	#0 V *
    & '	*	0 й Чг ^
    ?' t	0	I
    ^	»	« * V *
    дзіка куніцы	лася казулі вавёркі выдры
    ПЫТАННІ I ЗАДАННІ
    1.	Ці здагадаліся вы, чаму гэты месяц называецца «студзень»?
    2.	Які месяц на Беяарусі самы халодны?
    3.	Што вы ведаеце пра народнае свята Каляды?
    4.	Намалюйце навагоднюю ёлку.
    5.	Якая кніга называецца «снежнай»?
    6.	Сляды якіх жывёл вы бачылі на снезе? Апішыце іх ці нсшалюйце.
    7.	Якая птушка выводзіць птушанят зімою?
    8.	Адкуль паходзіць назва піпушкі крыжадзюб?
    9.	Па якіх прыкметах можна распазнаць зімою ліпу сярод іншых дрэў? (Па апушаных галінках і арэшках з крыльцам).
    10.	Калі вам надарыцца быць у хваёвым лесе, звярніце ўвагу на шышкі елкі. Адны з іх — абгрызеныя (гэта сілкавалася вавёрка), іншыя — узлахмачаныя (гэта папрацаваў дзяцел). Параўнайце іх, навучыцеся адрозніваць.
    171
    ЗІМА. ЛЮТЫ.
    Люты— апошні месяц зімы. У лютым вясна з зімою змагаюцца.
    Халодмыя мяцеліцы і завірухі змяняюцца адлігамі. Плачуць ледзяшы...
    Сонейка ўзпімаецца вышэй. Дзень прыбывае на дзве гадзіны.
    У народзе гэты месяц называюць «бакагрэем». Сонца прыгравае, а ў цяні мароз за нос хапае...
    Народная мудрасць гаворыць так: пытаецца люты, ці добра абуты.
    МЕСЯЦ ЛЮТЫ
    У футра цёплае адзеты, у валёнкі белыя абуты, ішоў сваёй хадой сагрэты, дрымучым лесам месяц люты. Стаяла ночка, пёк мароз. Парыпваў лёгка свежы снег. А на плячах вандроўнік нёс вялізны поўны белы мех. «Цікава, думаў лютымесяц, — што ў гэты мех зіма паклала?» Каля пянька прыстаў у лесе і развязаў мяшок памалу.
    — Ууух, як змарылася без руху! На волю мпе! —
    Тут люты чуе завіруху, яна з мяшка — як шугане! I расхадзілася на волі, мяла, круціла, як магла, — і агарнула лес і поле адна суцэльная імгла.
    I заблудзіўся люты ў лесе (яму паспачуваем мы), ён доўгі час блукаў па снезе, апошні, трэці сын зімы.
    Васіль Жуковіч
    ЗІМА ЗЛУЕЦЦА
    Люты — капрызны месяц: невядома, калі якое будзе надвор’е. EbiBae пагодны адзіпдругі дзянёк: днем сонечна, капае са стрэх. Дрэвы скідаюць з сябе снежанскія коўдры і стаяць у чулай дрымоце. Навокал пахне смалою, карою дрэў, сырым снегам, здаецца — вясна.
    А раптам з начы наляціць злосны вецер і скуголіць некалькі сутак ля вуглоў, шастае па страсе, брынкае аканіцамі, свішча ў голлі дрэў, завывае паміж будынін. Глянеш у акно: разгулялася мяцеліца, свету не відаць. Задзьмуты дарогі, насыпаны гурбы вышэй платоў — ні прайсці, ні праехаць.
    — Злуецца зіма, не хоча аддаваць свайго, — кажуць на такуіо гульшо старыя людзі.
    Яўген Крамко.
    ЗАВІРУХА
    У бубны дахаў вецер б’е, Грыміць па ім, звініць, пяе, I спеў ліецца ўсё мацней, — Гулянку справіў пан Падвей. У бубпы дахаў вецер б’е,
    Грыміць па ім, звініць, пяе, Па вулках вее дзікі хмель, Гудзіць сп’янелая мяцель.
    У бубны дахаў вецер б’е, Грыміць па ім, звініць, пяе.
    Максім Багдановіч.
    СІНІЧКА НА БАЛКОНЕ
    Ранкам сон — салодкі самы. Хто не выспаўся — бядак. — Прагані сінічку, мама, Вунь расцінькалася як...
    А сінічка на балконе He сціхае: цінь ды цінь!
    — To ж вясны пачатак, соня, — Кажа маці. — Чуеш, сып?
    Галіна Каржанеўская
    175
    КУРАЧКА
    Выйшла курачка па снег, Пагуляла трошкі.
    Гэта ж гора, а не смех — Босенькія ножкі.
    Цыпка бегае па снезе, Мёрзне з непрывычкі. На адну нагу прысела: — Дайце чаравічкі!
    Ларыса Геніюш
    АБЛІВАХА
    Абліваха! Абліваха!
    Дождж узімку — гэта ж цуд! Хто, скажыце мне, пад дахам Хоць на міг уседзіць тут?!
    Абліваха! Абліваха!
    Ногі коўзаюць, хоць плач!
    Каб не бразнуйца з размаху, Кожны з нас цяпер — цыркач.
    Алег Мінкін
    люты
    Ідзе па зямлі Люты і пытае ў кожнага, ці добра адзеты і абуты.
    Зайшоў у сяло, пастукаўся да дзеда з бабай:
    — Іду лютаваць! Сумёты намятаць! Дарогі засыпаць, усіх у хату заганяць. Люты я! Пытаю, ці ўсе добра адзеты, абугы?