• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая кніга прыроды  Ірына Марачкіна

    Жывая кніга прыроды

    Ірына Марачкіна

    Памер: 199с.
    Мінск 1997
    104.18 МБ
    Станіслаў Шушкевіч
    154
    3 НОВЫМ ГОДАМ
    Год за годам — карагодам, I ўжо сёння з Новым годам Я сардэчна, ад душы Вас віншую, малышы! А чаго ж я вам жадаю? Зараз, зараз прыгадаю... Каб бадзёрымі былі вы, Каб разумнымі раслі вы, Каб прынёс вам Новы год Многа радасных прыгод.
    I здароўя ў вашы хаты,— Каб былі здаровы самі, Каб былі здаровы мамы, Каб былі здаровы таты, Каб не ведалі напасці, Каб і я за вас быў рад. 3 Новым годам!
    3 новым шчасцем! Вас віншуе дзед Кандрат.
    Кандрат Крапіва
    155
    ГОСЦЬ
    Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках. Тут лісічка, зайчык, мышкі, Рыбкі, буслік даўгавязы. А як ззяюць на ёй шышкі, Нібы ў іх гараць алмазы! Каля ёлкі карагоды, Песні, гутарка жывая, А той дзед белабароды Толькі ў вусы смех пускае. Дык рассунем кола шырай. Патанцуем на памосце, Песняй звонкай, песняй шчырай Прывітаем дзедагосця.
    ДЗЕД
    Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам. Сыпле іней на бярозы, Туліць дрэвы лёгкім пухам, Крые рэкі, травы, лозы
    Белай воўнаюкажухам...
    Дзеда ўсюды носяць ногі, I к нам прыйдзе на хвілінку Адпачыць крыху з дарогі, Важна сеўшы на ялінку.
    А ялінка!.. Чаго толькі
    На яе пяма галінках!
    Якуб Колас
    НОВЫ ГОД
    Пасінеў на рэчцы лёд, Неба ў ясных зорках. Зноў прыйшоў к нам Новы год 3 песнямі і ёлкай.
    Водзіць з намі карагод
    Сам Мароздзядуля.
    Многа казак у яго
    I вясёлых гульняў.
    Мікола Чарняўскі
    ЁЛАЧКА
    Узышла ў лесе ёлачка, У лесе і расла, Узімку, улетку стройная, Зялёная была.
    Мяцеліца ёй песеньку Пяяла: баюбай.
    Мароз сняжком атуліваў: Глядзі не замярзай!
    Пужлівы зайчык шэранькі Пад ёлачкай скакаў, Падчас і воўк, сярдзіты воўк, Ускоч перабягаў.
    Цяпер яна, прыбраная, На свята к нам прыйшла
    I шмат пацехі, радасці Для дзетак прынясла.
    Пераклад з рускай мовы Янкі Купалы
    156
    ЗАГАДКІ 3 РОДНАЙ ХАТКІ
    Ляцяць птушкі без крыл, а садзяцца без ног.
    (тяшчжкнэ)
    На дварэ гарою, а ў хаце вадою.
    ОнЭ)
    Днём акно разбіта, а за ноч устаўлена.
    (ічйноігвы X Woff)
    Шмат на ёй іголак, але ўсе без вушак.
    (ічйігэ ТЙ ЭНЭВЭ ВН ВЙШЧ|)
    Усе паны паскідалі жупаны, толькі трое ў жупанах стаяць.
    (йэяодйк ‘РЛІГ9 ‘ВНЭВЭ)
    Улетку шэранькі, узімку беленькі, доўгія вушы мае, хутка ў лес уцякае.
    (ЙКВ£)
    Пад соснамі, пад ёлкамі ляжыць клубок з іголкамі.
    (лічжод)
    МУДРАСЦЬ НАРОДНЫХ НАЗІРАННЯЎ
    У снежні мароз і спег вышэй хаты — год будзе багаты.
    У снежні адкрытае вуха — летам будзе горача і суха.
    Сухі снежань — сухія вясна і лета.
    Калі замёрзлыя вокны паволі сталі раставаць, заўтра наступіць пацяпленне.
    Калі пад нагамі перастаў рыпець снег і вецер падзьмуў з поўдня — чакаецца цяпло.
    Калі варона ў добрае надвор’е крычыць на ляту, то зімою будзе снег, а летам — дождж.
    ПЫТАННІ I ЗАДАННІ
    7.	Як называецца першы зімовы месяц? Чаму?
    2.	Паводле верша Якуба Коласа «Зіма» намалюйце зімовы краявід.
    3.	Калі бывае самы кароткі дзень?
    4.	Як дрэвы рыхтуюцца да зімы? Якія з іх застаюцца зялёнымі?
    5.	Якое дрэва аж да вясны не скідае сваёй лістоты?
    6.	Якія расліны застаюцца зялёнымі пад снегам?
    7.	Як вы дапамагаеце птушкам зімаваць?
    8.	Якія птушкі трьшаюцца зімою каля чалавека?
    9.	Паназірайце за снегірамі, сініцамі, вераб’ямі.
    157
    ЗІМА. СТУДЗЕНЬ
    Студзень... Ён прыходзіць да нас вясёлым і чаканым навагоднім святам. Шмат радасці прыносіць яно дзецям: зялёную прыгажуню ёлку, падарункі.
    Студзень — сярэдзіна зімы, самы халодны месяц на Беларусі.
    Людзі кажуць : студземь скаваў зямлю сцюжай...
    Студзень — душу студзіць.
    ЗІМОЙ
    Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы мяккі снег! Мяцель не вее, сціхнуў вецер, I волен лёгкіх санак бег.
    Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць, У небе зоркі ад марозу Пахаладзеўшыя дрыжаць.
    Вілыотны месяц стуль на поле Празрысты, светлы стоўп спусціў I рызай срэбнаю раздолле Снягоў сінеючых пакрыў. Ўзрывайце ж іх санямі, копі! Звіні, вясёлых бомаў медзь!
    Вакол лятуць бары і гоні, У грудзях пачала кроў кіпець.
    Максім Багдановіч
    Ходзіць Студзень, Студзіць Студзень, Цэлы месяц Холад будзе, Вецер зябкі Шуміць, А мароз Аж трашчыць. Ды не страшна Янку, Коціцца На санках 3 горкі снегавой Крутой
    СТУДЗЕНЬ
    Разам
    3 дружнаю дзятвой. Студзіць Студзень, Стыне лес, Зай пад ёлачку Залез.
    Стаў, нібы Пад парасон, У зацішку Морыць сон. А спрытшогі Курапаткі — Пад сняжком Зрабілі Хаткі
    I сядзяць Уночы, Заплюшчыўшы Вочы...
    Спяць салодка
    I не чуюць Як вятры Наўкол сярдуюць.
    3 маразамі
    У гулегудзе Ходзіць Студзень, Студзіць Студзень.
    Авяр ’ян Дзеружынскі
    ІНЕН
    ДзедМароз сягоння ўночы He заплюшчыў пэўна вочы.
    Пэўна ён не еў, не піў — Дрэвы ў садзіку бяліў.
    Пабяліў і правады.
    Як забраўся ён туды? Мабыць, лесвіцу стаўляў, Раніцой яе схаваў.
    Ніна Галіноўская
    159
    w^
    МЯЦЕЛІЦА
    Дзьмуханула завіруха, Закружыла спегампухам, Загула мяцеліца, Аж вачам не верыцца. Замяла канаўкі, сцежкі. I лагчыны, і ўзмежкі. He відаць зусім нічога. I згубілася дарога.
    Свішча ветрык між галінак, Ліпнуць вейкі ад сняжынак. Гурбы снегу. He прабрацца... Вось дзе будзе дзецям праца — Гэй, за шуфлі і лапаты, Снег адкідаем ля хаты!.. Закружыла завіруха, Дзьмуханула снегампухам.
    Станіслаў Шушкевіч
    160
    СНЯЖЫНАЧКІ
    Сняжыначкіпушыначкі, Як матылькі ляцелі;
    Як красачкіпралесачкі, Над хаткамі блішчэлі. Бялелісямігцеліся
    У багатыя калёры, Драбнюткіяпякнюткія, Як зоранькі, як зоры. Насілісякружыліся Над ціхімі палямі, Даліначкі — сняжыначкі Пакрылі дыванамі.
    Елка ў ельніку жыла, Елка ў ельніку расла. Елку везлі пам на свята. Мы чакалі ля акпа, А прывезлі елку ў хату — Стала ёлачкай яна Ёлачка. Ёлачка
    Над ёлкамі, над хвойкамі Шапталі свае песні:
    «Як смутна тут, пакутна тут, Тут страшна, ах, тут цесна...» «У хмараньках — пры матаньках, У срыбным у замчышчы Спявалі мы, скакалі мы I ладзілі ігрышчы».
    Сняжыначкіпушыначкі
    На Бога наракалі:
    «Нас кволенькіхвясёленькіх На полі растапталі».
    Змітрок Бядуля
    Са сцюдзёнай вуліцы!
    Едкія іголачкі
    Да галінак туляцца.
    Мы галлё зялёнае
    Апранем вясёлачкай.
    Самае ўлюбёнае — Гэта свята з ёлачкай.
    Сяржук СокалаўВоюш
    ДВА МАРАЗЫ Казка
    Гулялі на полі два маразы, два родныя браты: мароз Сінінос і мароз Чырвонынос.
    Гуляюцьпагульваюць маразы, адзін аднаго пахвальваючы. А ноч яснаяясная. Прасторна маразам на волі. А ціха, так ціха, нібы жывой душы не засталося на свеце. Перабеглі маразы з поля на лес. Бегаюць, палускваюць, з дрэва на дрэва пераскокваюць, зайчыкаў палохаюць. 3 лесу ў вёску заскочылі і давай на даху страляць.
    — Эге, — кажа мароз Сінінос, — усе пахаваліся, баяцца на двор вылезці.
    Няхай толькі вылезе хто: задамо яму страху, — адказвае мароз Чырвонынос.
    Пачало развідняцца. Паваліў з комінаў дым густы. Заскрыпелі калодзежы. Павыходзілі мужчыны з хат. Хто малаціць пайшоў, хто ў лес па дровы збіраецца.
    161
    — Стоіі жа, брат, — сказаў мароз Чырвонынос. — Пабяжым жа мы на дарогу ў поле.
    I пабеглі яны зноў у поле; стаяць, прытуліўшыся, падарожных чакаюць.
    Заскрыпелі сані на дарозе. Зазваніў дзесь зваіючак пад дугою.
    У санях селянін сядзіць, коніка паганяе. А ззаду за ім зухаўскі вазок плыве. Званочак пазвоньвае.
    — Ну чакайце ж вы, — кажа мароз Сінінос. — Ты бяжы за мужыком, а я за панам паганюся.
    I пабеглі яны падарожных марозіць. Доўга бег мароз Сінінос, пакуль папа дагпаў. Нарэшце дагнаў, пад футра залез, цяпло выгапяе адтуль. Паціскаецца пан, ногі зябнуць; холад па целе пайшоў, панскі нос пасінеў.
    А мароз Сінінос толькі пасмейваецца. Ледзь да смерці пана не замарозіў. А мароз Чырвонынос дагнаў селяніна і давай яго марозіць.
    — Эге, мароз не жартуе, — кажа селянін. Злез ён з саней, бяжыць, нагамі тупае, рукамі аб плечы б’е. Прабег так з паўвярсты, аж горача стала яму. Сеў сабе на сані, едзе — і гора мала.
    — Ну пачакай ты, брат: прайму я цябе, як ты дровы сячы будзеш.
    Заехаў чалавек у лес. А мароз Чырвопынос выперадзіў яго, у лесе чакае. Выпраг коніка селянін, сякеру ўзяў ды як пачаў секчы — горача стала яму. Скінуў кажух. А мароз і ўзрадаваўся: залез у кажух і давай там белыя кросны ткаць.
    Зрабіўся кажух белы, як снег. Насек дроў чалавек, да кажуха ідзе, a ён увесь абмёрз.
    Эге, браток, дык ты тут!
    Узяў пугаўё ды як стаў калаціць— ледзь жывы выскачыў мароз Чырвонынос ды драла ў лес.
    Узлаваўся мароз Чырвонынос па селяніна, але аніякай рады даць яму пе можа.
    Якуб Колас
    Студзень прыносіць нам яшчэ адно цудоўнае народнае зімовае свята — Каляды. Перад Калядамі спраўлялі святочную вячэру — Куццю. Усе стравы гатаваліся абавязкова нескаромнымі.
    ***
    Куцця. Марозна. Хмурнавата. Такая матчына прымета, Сняжок падкідвае заўзята;	А сцежкі чорны — ягад многа;
    Снег на куццю — грыбы на лета, Ну, і за гэта хвала Богу.
    Якуб Колас
    162
    МАРОЗ
    Мароз уяўляюць у вобразе велізарнага дзеда з лёду (Ледзяны дзед) у снегавой сярмязе, валасы і доўгую бараду якога пакрывае густы іней.
    Начіюе стуканне і трэск у кутках у час вялікіх маразоў прыпісваюць Ледзяному дзеду, які мае звычай садзіцца на хаце. Менавіта таму, каб задобрыць гэтага страшпага дзеда запрашаюць яго на калядную вячэру...
    3 беларускай міфалогіі
    ПТУШКІ I МІХАСЬКА
    На дварэ суровы студзень Снег мяце.
    Птушкі рапкам вас разбудзяць У цемнаце.
    — Мы не маем сваіх хатак, Ціўціўціў.
    Мы шукаем тут зярнятак, Ціўціўціў.
    Дык ляціце да Міхаські На балкон, Капапелек і зярнятак Дасць ён вам.
    Ларыса Геніюш
    Зіма сярдзітая з марозам, 3 завеяй белаю прыйшла, Дыван прыгожапькі, сняжысты Да нас з паўпочы прынясла. 3за хмарак выпаўз ціха месяц, Збірае зоркі ў карагод,
    ЗІМА
    I заблішчэлі, як брыльянты, На дрэвах іней, снег і лёд. Ці то ад іх, ці то ад зорак, Ды відна стала ўсё, як удзень А шэранькія хаткі вёскі На белым снезе, пібы цень.
    Ларыса Геніюій
    ДЛЯ НАШЫХ ПРЫЯЦЕЛЯЎ
    Штораз цішэй і пусцей робіцца ў лясах, зараслях і агародах. Частка птушак адляцела ўжо ў вырай, а тыя, што зімуіоць у нас, не пяюць ужо так весела, як вясной і летам. Наступаюць зімовыя халады, і сціскаюцца маленькія птушыныя сэрцы і б’юцца ў трывозе: што будзе? Што будзе, як снег укрые зямлю, схавае ўсе зярняткі ды ягадкі? Чакае голад, страшны голад, які часта канчаецца смерцю. Холад таксама вельмі птушкам дакучае, а вялікія маразы губяць іх без ліку. Але ад холаду можна знайсці ратунак, хаваючыся ў дуплы дрэў, у пустыя гнёзды, у густыя галіны елак. Сядзяць там птушкі, наставіўшы пёркі, падобныя да