• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая кніга прыроды  Ірына Марачкіна

    Жывая кніга прыроды

    Ірына Марачкіна

    Памер: 199с.
    Мінск 1997
    104.18 МБ
    Чалавек развязаў торбу і аслупянеў ад страху. Гады ж тым часам вылезлі з торбы і распаўзліся ізноў па зямлі. Тады Бог пакараў чалавека за яго празмерную цікаўнасць і загадаў збіраць паўцякаўшых гадаў. Дзеля гэтага ён ператварыў таго чалавека ў бусла. Ходзіць гэты чалавек з накінутай паміж плеч торбай па лугах, палёх, балотах ды збірае гадаў, але да гэтай пары ніяк сабраць не можа, нягледзячы на тое, што Бог для дапамогі паслаў яму жонку і дзяцей. 3 прычыны сваёй крэўнасці з чалавекам бусел не адыходзіць далёка ад людскіх сяліб, мала баіцца людзей і прыносіць ім шчасце.
    3 беларускай міфалогіі
    ПАКАРАННЕ БУСЛА
    Калі Бог зрабіў жабаў, яшчарыцаў і вужоў, то злажыў іх у мяшок і даў яго трымаць бацяну, сказаўшы, каб ён туды не глядзеў.
    Бацяна ўзяла цікавасць, і ён расхінуў мяшок, каб паглядзець, што там ёсць. Як гэта ён расхінуў мяшок, так усе яшчарыцы, жабы і павыскаквалі. Прыйшоў гасподзь да як увідзеў, што бацян павыпушчаў усіх з меху, то ўзяў дубца і зачаў бацяна гасіць па заду, ад гэтага ў бацяна зад чорны, і казаў яму Бог:
    — Усю жысць хадзіць табе па балоту і збіраць тых жаб, што павыпушчаў.
    3 беларускай міфалогіі
    101
    БУСЕЛ
    Выйшаў бусел пагуляць.
    З’еў рапухаў дваццаць пяць.
    Дваццаць пяць ці дваццаць шэсць? Збіўся з ліку і пе есць.
    На адной прыстаў назе I на пальцах лік вядзе.
    Ды як злічыш? У яго Восем пальцаў усяго.
    Веў ён лік і так і сяк, Потым вырашыў, басяк, Да рапух пайсці спытаць: — Дваццаць шэсць ці дваццаць пяць? Толькі штось рапухі ўсе Пахаваліся ў лазе.
    Скуль ім знаць — чаго ізноў Бусел з клёкатам ішоў.
    Максім Танк
    НЯМА ЯГАД ПРЫГАЖЭЙШЫХ ЗА АЖЫНЫ!
    Гулкі жнівень на прасеках і ў лагчынках ажыны высыпаў.
    Няма ягад прыгажэіішых за ажыны! Чырвоначорныя, з таемпым бурштынавым бляскам. I смак у іх асаблівы — салодкагаркаваты. Ажыны — ягады, якія пастаяць за сябе ўмеюць. Галінкі іх шыпамі пакрыты. Колюцца! Каб іх збіраць, не толькі ўменне, а і цярпенне патрэбна. Так і хочацца не рукамі, а чаравікам галіну прыгнуць. Ды маці папярэджвае:
    — Асцярожна, асцярожна вакол кустоў хадзіце, і на наступны год сюды заглянем. А не заглянем мы, дык некага іншага гэтая сонечная мясцінка парадуе.
    Мікола Янчанка
    АПОШНІ ПАДАРУНАК ЛЕТА — БРУСНІЦЫ
    У ціхім жнівеньскім лесе збіраем мы апошні падарунак лета — брусніцы.
    Брусніцы — у нашых мясцінах ягады рэдкія. Таму яшчэ загадзя, бываючы ў лесе, прыкмячаем мы бруснічпыя мясцінкі. Звычайна на сонечных ускрайках бароў, вакол высечак. Яркачырвоныя, з бялюткімі, не кранутымі сонцам бачкамі вісяць брусніцы паміж цвёрдых цёмназялёных лісцікаў. Гронкамі ля самай зямлі.
    Пасля кожнага паходу маці варэнне варыць. А мы пенкамі ласуемся ды слоікі завязваем. Потым у сервант ставім. Так слоік за слоікам ха
    ваецца ў нашым серванце
    Яблыкі даспелі... У ярах глыбокіх Дацвітае лета Цветам журавін. Адспявалі жнеі На палях шырокіх. Заспяваюць скора У небе журавы.
    Заўтра нам у школу... Развітацца трэба 3 тымі, з кім гулялі Летняю парой:
    3 нашым шумным лесам, 3 нашым сінім небам, 3 нашаю блакітнай, Быстраю ракой.
    лета.
    КАНЕЦ ЛЕТА Мы ідзём на поле... Тонкім павучыннем I расой халоднай Крыецца прастор. Мы ідзём у пушчу... Быццам у кручыне, Галаву схіляе Старадаўні бор. Мы ідзём да рэчкі... 3 намі па дарозе — 3 поўначы сцюдзёны Подых вецярка. I пад ім на воды Ліст раняюць лозы, I шуміць маркотна Нашая рака.
    Мікола Янчанка
    Чуе, скора лёдам Будзе ўся адзета, На палях закружаць Белыя снягі...
    Да спаткання ж, рэчка! Да другога лета, Дарагія пушчы, Нівы і лугі!
    Заўтра нам у школу... За сталы, за парты Сядзем мы па класах, Будзем працаваць, Будзем весяліцца I вучыцца ўпарта, Будзем вечарамі Лета ўспамінаць.
    Пятро Глебка
    105
    БЕЛЫЯ ВАЛОКНЫ
    Белыя валокны Сцелюцца над долам. He спяваюць птушкі, Сціхнуў лесу шолах, Замірае лета, Заціхаюць далі.
    Сірацее рэчка Халадзеюць хвалі.
    У бязмежным небе Роўненькім шнурочкам Жураўлі на вырай Мкнуцца над лясочкам.
    РАЗВІТАННЕ
    Лецейка ты, лета!
    Гучна песня спета.
    Весела было!
    Бралі поўнай чарай Шчодрасць тваю, дары — Сонца і святло.
    Цешыла ты дзетак
    Ды ласкава гэтак —
    Матчынай рукой: Воляй маладою, Цёплаю вадою, Чыстаю ракой, Полем і лясамі, Спевам — галасамі Ясных дзён тваіх. Мыла іх расою,
    Сонцавай касою Уцірала іх...
    ...Чарай асалоду Чэрпалі, як воду, Поўнаю, за край. Залатое лета!
    Дык прымі ж за гэта Шчырае «бывай»!
    Якуб Колас
    ЖНІВЕНЬ
    Шчодры жнівень замыкае лета: Завяршыў мурожныя стагі, Песнямі птушынымі сагрэты Водзіць развітальныя кругі. Там, дзе белы мох, I там, дзе верас, — Выпасы тугіх баравікоў.
    Лес ніколі не зачыніць дзверы, Запрашае ў госці грыбнікоў. Час такі жаданы, незабыўны. Ружавеюць крохкія плады. Выйдзі і паслухай ноччу жніўнай, Як скрыпяць ад яблыкаў сады.
    Туманы дымяцца на лагчынах, Беляць разасланыя ільны.
    I паверыць нават немагчыма, Што ўжо крокі восені чутны. Ды напомніць жураўліны голас Пра адлёт, што кліча ўдалячынь. I да верасня, і да званка ў школе Лёгка дні на пальцах палічыць. Жнівень за аблокамі знікае.
    I яму пара ўжо адпачыць. Ён спакойна лета замыкае, Верасню даверыўшы ключы.
    Юрась Свірка
    106
    вожык
    Мне тата вожыка прынес.
    А дзе тут вочкі?
    Дзе тут нос?
    Падышоў каток.
    Глядзіць.
    Пагуляць яму карціць... Гэта звер ці мо клубок? Лапкай — лэп.
    I скок у бок.
    Хто ў клубок — Падумаць толькі! — Панаторкаў скрозь іголкі? А клубок рухава, ходка Набліжаецца да сподка. Малачка напіўся вожык Ды палез сабе пад ложак.
    Уладзімір Місун
    ЗАГАДКІ
    Была маладою 3 зялёнай касою...
    Ад роду такая Сярдзітая, злая, Сядзіць сярод градкі, Ахутана ў латкі, Рудая бабуля, Завецца...
    (кігХднД)
    Цела ўсё чырвонае А каса зялёная.
    У зямлі яна сядзіць,
    Бо не можа ўстаць, хадзіць, Да яе любоў хто мае — За касу штодня цягае.
    (важіоуі)
    У гародзе на кусце Вісне мячык на хвасце, Чырваней чырвоных зор — Сакавіты...
    (ДоІГтнвц)
    У гародзе ў летні дзень
    Улягліся моўчкі ў цень
    Пад лісточкамі ўздоўж градкі Зялёныя парасяткі.
    (імДлзу)
    Стаіць на градцы — На малым камлі.
    Латка на латцы, Галава аж да зямлі.
    (нвьвя)
    Нічыпар Парукаў
    To страляла, як з гармат, To скакала весела, Каляровую дугу Між аблок павесіла.
    (ВЛЕЭОКЯ ‘ЕПШЧІГВ0ЕН) Над лугамі, над палямі, Плачуць доўгімі слязамі. Бульба, травы і жыты Часта слёз чакаюць тых.
    (жійкоС ‘ndpwx)
    Выспеў на градзе Белы чарадзей.
    Галава — на славу, Да зубка зубок — Добрая прыправа, А завуць...
    (лонэвн)
    3 яе цудоўныя салаты Прыгатаваць мы вельмі рады. Хоць злая, горкая, але Хай будзе часта на стале.
    (вячЕСед)
    Сакавіты, круглаваты Здаравяка гэты.
    Нам патрэбен на салаты
    I на вінегрэты.
    CredKg)
    Віселі на градцы Сакаўныя братцы Доўгія, шурпатыя, Вітамінаў шмат у іх.
    (wdAjy)
    Па каранях і пнях, Як па ступеньках, На дрэвы лезуць Дзіўныя...
    (ргчнэпу)
    Міхась Пазнякоў
    Што за загадка, Прашу адгадаць:
    Пад латкаю латка I швоў не відаць? (Н№ЕД)
    Ніл Гілевіч
    108
    Сто братоў адным паясом падперазаны.
    (йонэ)
    Стаіць дзед пры дарожцы — усім чапляе па брошцы. (лшХой'кеД')
    Анатоль Клышка
    Ляжыць грушка ў чырвоным кажушку, хто яе ўкусіць, той плакаць мусіць. (кпХдіч'п)
    Поўна бочачка круп, а наверсе струп.
    (ряХвлррм)
    МУДРАСЦЬ НАРОДНЫХ НАЗІРАННЯЎ
    Раса поччу — на ясны дзень.
    Ластаўкі высока ў небе — дажджу не будзе.
    Яркія зоркі — будзе добрае надвор’е.
    3 ночы туман — дзень пагодлівы.
    Вячэрняя вясёлка пасля сонечнага дня — дажджу не будзе. Канюшына згортвае лісцейка, пахіляецца — чакай непагадзі. Разбуркаваліся галубы — падвор’е будзе добрае, пагодлівае.
    Макрыца закрывае кветкі раніцай — удзень будзе дождж.
    Увечары позна лётаюць пчолы — заўтра для іх будзе нялётнае надвор’е.
    Ідзе дождж і на лужах з’яўляюцца бурбалкі, куры ходзяць па двары — дождж доўга не спыніцца.
    Кошка спіць выцягнуўшыся на падлозе — пацяплее.
    ПЫТАННІ I ЗАДАННІ
    1.	Растлумачце паходжанне назвы месяца.
    2.	Як змянілася надвор’е ў жніўні?
    3.	Назавіце збожжавыя расліны, якія паспяваюць у жніўні?
    4.	Разгледзыіе каласкі жыта і пшаніцы. Навучыцеся іх адрозніваць адно ад аднаго.
    5.	Якія расліны растуць на вашым агародзе?
    6.	Чаму рэкамендуецца есці йімат гародніны?
    7.	Чым багатыя сады ў жніўні?
    8.	Разгледзьце малюнкі розных грыбоў. Вучыцеся адрозніваць іх. Паспрабуйце самі намаляваць якінебудзь грыб.
    9.	Паназірайце, як змяняюцца паводзіны птушак?
    10.	Якія птушкі адлятаюць у вырай у жніўні месяцы?
    11.	Як называюцца летнія месяцы?
    109
    ВОСЕНЬ. ВЕРАСЕНЬ
    Ёсць такая расліна — верас. Верасы цвітуць у верасні. Лдсюль і пазва месяца.
    У	верааіі дрэвы апранаюцца ў прыгожы стракаты ўбор.
    У	верасні выбіраюць бульбу, збіраюць гародніну, садавіну.
    У	верасні паспяваюць журавіны.
    У	верасні адлятаюць у вырай птушкі, а пушныя звяры мяняюць сваё срутра на больш цёплае.
    У канцы верасня бывае некалькі дзён цёплае надвор'е. Гэтую пару называюць бабіным летам.
    ВЕРАСЕНЬ
    Верасень Квітнее, Верасам Сіпее.	Ластаўкі	Сад багаты,	У гуртку У нябеснай шыры Агароды	Дзяцей вясёлых Чарадой	Пахнуць кропам, Ранкам крочыць Янка Ляцяць у вырай. Пахнуць мёдам. У школу. Авяр’ян Дзеружынскі.
    ЖЫЦЕНЬ
    ЖЫЦЕНЬ — Бог восені. Беларусы ўяўляюць Жыцепя крыху грозным, нібыта вечна нечым незадаволепым. Жыцень нізкага росту, худы, даволі сталага веку з трыма вачыма (трэцяе на патыліцы), з ускудлачанымі валасамі. Ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся. Расхаджвае ён па палях і агародах, каб агледзець, ці ўсё добра прыбрана, як павінна быць у добрай гаспадарцы. Калі Жыцень знойдзе па жніўніку шмат каласоў, пакінутых жнеямі, збірае іх і, завязаўшы ў адзін сноп, пераносіць на іншы жніўнік, дзе сабрана ўсё чыста, з ашчаднасцю. Вынікам гэтага здараецца неўраджай у наступным годзе на тым месцы, дзе Жыцень знайшоў шмат пакінутых каласоў, і, наадварот, вялікі ўраджай на той ніве, дзе пакінуў ён сноп.
    Тое ж бывае і з агародамі, якія паведвае ^ыцень і ў якіх знаходзіць нядбайпасць, гаспадарскія непарадкі. Жыцепь з’яўляецца беражлівым і старанным гаспадарам, каб папярэдзіць іх пра надыход небяспек і такім чынам даць ім магчымасць падрыхтаваць запас хлеба на галодны год.
    Жыцень, паводле беларускага паданпя, прысутнічае ў полі прді восеньскай сяўбе. У час пасеваў ён з грозным выглядам расхаджвае па пасеяным жыце і нібыта ўсё прыглядаецца да чагосьці ўнізе, утоптвае ўсялякае зерне, каб лепш увайшло ў зямлю і хутчэй апладнілася зямельнымі сокамі.