• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая кніга прыроды  Ірына Марачкіна

    Жывая кніга прыроды

    Ірына Марачкіна

    Памер: 199с.
    Мінск 1997
    104.18 МБ
    3 беларускай міфалогіі
    Адшумела лета Роснымі лугамі, Апусцела поле, Травы адцвілі. Праплываюць хмары Нізка над стагамі, I ляцяць у вырай 3 крыкам журавы. He сціхае вецер Над асеннім полем, Над ракой рыбацкі
    ВОСЕНЬ
    Аганёк патух, I ляціць паволі Ад старой таполі, Кружыцца над лугам Белыбелы пух. На рабіне скачуць Шустрыя сініцы, Пад дажджом намоклі Клёны і дубы. Наліліся сокам Спелыя бруспіцы,
    I абапал сцежак Выраслі грыбы. Заліваюць пчолы Чыстым мёдам соты, I да кожнай хаты Нашага сяла 3 дружнаю работай, 3 добрым умалотам, Выспеўшы на сонцы, Восень надышла.
    Сяргей Грахоўскі
    112
    ВЕРАСЕНЬ
    Месяц Верасень багаты — у яго залатыя шаты. Ходзіць ён па зямлі і дорыць ёй свае багацці.
    Зайшоў Верасень у сады цяністыя, атрос ігрушы залацістыя. Асыпаў з яблынь духмяныя антонаўкі, чырвоныя крамяныя малінаўкі, захінуў туманамі слівы сінія...
    Выйшаў у поле, наставіў мяхоў бульбы, на лузе склаў у копы траву і падаўся ў лес.
    Ідзе Верасень лесам, прыбірае дрэвы ў дарагія ўборы: бярэзінку — у золата, асіну — у чырвань; на дубы навесіў медны ўбор. He забыўся і пра каліну ды рабіну, прыхарашыў іх пацеркамі чырвонымі. Пад пянёчкі ды пад кусточкі пасадзіў грыбочкі... Азірнуўся Верасень, паглядзеў на
    113
    вокал: гарыцьпалае асенні лес! Вось толькі ўнізе трава сухая і пажоўклая. Няма красак, адцвілі за лета.
    Страсянуў Верасень з дрэў буйпую расу — і дзіва! Упалі да камлёў зялёпых сосеп ды залатых бяроз драбнюткія званочкі! Зацвілі верасы!
    Загулі, зазванілі звапочкі! Клічуць дзяцей у школу.
    Багаты месяц Верасень, багаты! Ён падараваў зямлі пышныя шаты.
    Насыпаў поўныя засекі збожжа. Адзеў у золата лясы і расквеціў верасы.
    Таму і завуць яго Верасень.
    Клаўдзія Каліна
    ПАВУЧОК
    Павучок — ткачткачок Сеў на тоненькі сучок. Павуцінне сваё праў
    I на голлейку снаваў Нітку да ніткі — Камарам на світкі.
    ТЭЛЕГРАМА
    Паедзем у Антонаўку! Паедзем па аптонаўку!
    Там у дзеда, у Антона, Ужо выспелі антоны. Імі пахне тэлеграма Мы яе чытаем з мамай: «Для выдатніка Антона Ёсць выдатныя антоны».
    Алесь Пісьмянкоў
    БЕЛАРУСКАЯ БУЛЬБА
    Ларыса Геніюш
    КЛЁН Барвоважоўтыя хусцінкі Павесіў верасень на клён. Гараць і свецяцца галінкі. Нібы маяк той, клён відзён.
    Бульбу вараць, Бульбу смажаць, Бульба наша — Любата.
    3 беларускай бульбы Стравы— Смаката.
    Авяр’ян Дзеружынскі
    Ніна Галіноўская
    ВОСЕНЬ
    Восень пацеркі рассыпала на мох. Іх нізаць жураўка дапамог.
    Везла восень пэндзлікі на возе. Малявала лісце на бярозе,
    На ручай пускаў лістоту клёнік, Кожны лісцік — каляровы чоўнік. Холадна, маркотна без абновы — Стане Беларусі ліст кляновы.
    Данута БічэльЗагнетава
    1 14
    КІСЛІНКІЖУРАВІНКІ
    — Сцяжыначкасцяжынка Куды нас прывяла?
    — Збірайце журавінкі, Іх восень вам дала.
    Кіслінкіжуравінкі, Чырвоныя бакі, Бяруць у кош дзяўчынкі, Бяруць і хлапчукі.
    Ніна Галіноўская
    Вырас сланечнік Вышэйшы за плот, Як вартавы стаў Ля самых варот.
    СЛАНЕЧНІК
    Жоўтая кветка, Як сопца кружок Хто не заўважыць Сланечнік здалёк?
    Стаіць веліканам Ён толькі адзін Сярод агародных Розных раслін.
    Захар Бірала
    ВЕРАСНЕВЫЯ ЛЯСЫ
    Незвычайнай прыгажосці вераснёвыя лясы.
    Узняліся ў поўным росце, расквітнелі верасы. Яркагропкія рабіны запалалі ў гушчарах, нетаропка журавіны даспяваюць на імхах.
    А зпад лісця, зпад іглічкі ўзышлі баравікі,
    ПАГАНКА
    Зірнеш: паненкавыхвалянка, Што апранула новы ўбор, Ды не бяры: яна — паганка! Нясе не толькі мухам мор!
    сыраежкі і лісічкі, бабкі і махавікі.
    Ды ў лясах, такіх багатых, шчодрых восеньскіх лясах нам чамусьці сумнавата па птушыных галасах.
    Адзвінелі, адзвінелі звонкіх птушак галасы, пацішэлі, пасумнелі вераснёвыя лясы.
    Васіль Жуковіч
    ГРУЗДЫ
    У векавых бярозах чорных, Як сподкі, круглыя грузды.
    3 іх быццам бы ў сталоўцы шчодрай, П’юць дожджык сойкі і дразды.
    МУХАМОР
    У яркім шоламе агністым, Як рыцар — палюбуйся, бор! — Стаіць на варце, ганарысты, Граза ўсім мухам — мухамор!
    Кастусь Цвірка
    ЖУРАВЫ
    Як пачулі журавы Шум асенні баравы, Паляцелі на імшары, Пазбіраліся па пары, Сталі дружна ў карагод. 3 імі ўвесь лясны народ.
    ВОЖЫК
    Едзе, едзе лісця воз Паміж клёнаў і бяроз. Лісце жоўтае на возе. Гэй, не стойце на дарозе! Воз клубочкам пакаціўся —
    — Гэй, цыбатыя танцоры, Вам ляцець у вырай скора! He таміце лёгкіх ног, He тапчыце мох, быльнёг. He тапчыце, журавы, На балоце журавін.
    Станіслаў Шушкевіч
    ВОЗЧЫК
    Ліст ніводзін не зваліўся. Падчапіў ён новыя Два лісты кляновыя.
    Едзе, едзе дзіўны воз Паміж клёнаў і бяроз.
    Ніна Галіноўская
    116
    ЗАЯЦ ВАРЫЦЬ ПІВА
    Туман плыве з нізіны сівы Над нівай голай і пустой. «Глядзіце, заяц варыць піва», Жартуюць людзі між сабой. А я відушчым бачу зрокам, Як ён прысеў каля агню, Трыгубы, шэры, касавокі, I піва варыць з ячмяню. Яліна іскрамі страляе, А ён прыладзіў кацялок I трэскай варыва мяшае, Каштуе, сплёўвае набок.
    I піва заяц зварыць густа, А на закуску — бурачок, Трава, заечая капуста, Галін асінавых пучок.
    3 зайчыхай вып’юць па маленькай I дзеткам трошкі паднясуць, Пужлівым галаском таненькім «Цвіцела морква» завядуць. Пабачыш — не гані з абсады, Дай хоць на гэты дзень спакой, Павінна ж быць і ў зайца радасць Перад халоднаю зімой.
    Уладзімір Караткевіч
    1 17
    ЗАВІТАЛА ВОСЕНЬ
    Завітала восеііь. Вось і верасень.
    Жаўцізна кранула голле гаю.
    Прыгажосць такая, нібы ў дзіўным сне... Важка яблыкі з галін звісаюць.
    Чырванее ў саде ля платоў Адзінокая пахілая каліна. Пралівае, пэўна, сто патоў Пад цяжкімі гронкамі рабіна. Спяць яшчэ дажджлівыя вятры За далёкімі ад нас лясамі.
    Сонейка, ад хмарак твар пратры, Пабывай, вясёлае, між намі...
    Верасень бярозавым лістком На сцяжыпках часта след азначыць Хутка ў вырай паляцяць гуртом Журавы з працягласумпым плачам.
    Станілаў Шушкевіч
    ЗАГАДКІ
    Да яліны, да сасны доктар прыляцеў лясны. Палячыў сасну, яліну і высокі бор пакінуў, паляцеў у той лясок, дзе бярозавы піў сок.
    (дэПке'п')
    Гальчастыя рогі, хуткія ногі, колер поўсці — залаты. Хто я, ці ведаеш ты?
    (чнэігу)
    Іголкі на спіне, на шыі... Ён з імі не расстанецца.
    Іголкамі зусім не шые, аднак жа — карыстаецца.
    (яічжод)
    У ваду нырае смела, хатку ён будуе ўмела. Пад вадой і на вадзе будаўніцтва ён вядзе.
    (dag^g)
    У рыжай разбойніцы хвост, як мятла.
    Ад кары ўцякла — сляды замяла.
    Ogf)
    3 ялінкі на ялінку, з галінкі на галінку скача агеньчык жывы...? Хто гэта Знаеце вы?
    (влДэявд) Даўгавухі, касавокі, скача без аглядкі ад ваўка і ад лісіцы... Хто знайшоў адгадку?
    (йкве)
    Васіль Жуковіч
    1 18
    3пад мохавай сховы павысоўвалі хлопцы галовы. Хто ні ідзе — іх вітае, 3 сабой забірае.
    (ічдічДд)
    Уладзімір Карызна
    Стаіць у шоламе агністым На ўзлеску воін ганарысты.
    Нішто не ляцела, Нішто не спужала, А ўся затрымцела, А ўся задрыжала.
    (вшэу)
    Ніл Гілевіч
    Ад мух ахоўвае ён бор, Завём яго мы...
    (domxXj,^)
    Міхась Пазнякоў
    МУДРАСЦЬ НАРОДНЫХ НАЗІРАННЯЎ
    Жоравы і лебедзі позна ляцяць у вырай — восень будзе цёплая і працяглая.
    Жоравы восенню ляцяць высока і няспешна, часта курлыкаюць — восень будзе звонкая, чыстая, прыгожая.
    Вераснёўскія перуны абяцаюць цёплую восень.
    Працягла грыміць гром, перакочваецца ў воблаках — дрэннае надвор’е будзе працяглы час.
    Калі на працягу верасня ліст па дрэвах трымаецца моцна — зіма няскора прыйдзе.
    Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далёка.
    Воблакі нізка сцелюцца — чакай халадоў.
    Цецерукі на вяршалінах дрэў расселіся — на яснае надвор’е.
    Катоквуркаток вымываецца і сцены шкрабае — на непагадзь, а на спіне качаецца — на добрае надвор’е.
    Добры ўраджай рабіны — на восень яркую, агністазалатую.
    Дым сцелецца па зямлі — будзе дождж.
    ПЫТАННІ I ЗАДАННІ.
    7.	Як называецца першы месяц восені?
    2.	Адкуль паходзіць назва месяца?
    3.	Чаму вераснёвую пару называюць залатой?
    4.	Назавіце асноўныя прыкметы восені.
    5.	Куды знікаюць птушкі?
    6.	Паназірайце, як ляцяць у вырай журавы.
    7.	Чым багаты верасень?
    8.	Якія ягады паспяваюць у верасні? Спытайцеся ў старэйшых, чым карысныя гэтыя ягады.
    9.	Растлумачце прыказкі: «верасень агнём у лесе палае», «восень — работ восем».
    119
    ВОСЕНЬ. КАСТРЫЧНІК
    Кастрычнік. Назва месяца паходзіць ад слова «кастрыца». У гэты час нашы продкі церлі ды трапалі лён з якога ападала шмат кастры.
    Дні становяцца карацейшымі і халаднейшымі.
    Працягваецца лістапад.
    Лдлятаюць у вырай гракі, шпакі, дразды.
    Заканчваецца лінька пушных звяроў.
    Грыбнікі ведаюць, што ў кастрычніку свае зімовыя запасы можна папоўніць зялёнкамі і падзялёнкамі, радоўкамі.
    14 кастрычніка — вялікае старажытнае земляробчае свята Пакровы.
    Народная мудрасць кажа: прыйшлі Пакровы, пытаюць: ці да зімы гатовы. На Пакровы заганяйце ў хлеў каровы.
    КАСТРЫЧНІК
    Ад дрэва да дрэва ідзе пехатой Кастрычнік, мастак адмысловы, I фарбай бурштынавай і залатой Малюе лісточкі ў дуброве.
    Зірні: ёп і сам, адступіўшы на крок, Глядзіць на абсяг маляўнічы, і робіць апошні агністы мазок, I подпіс выводзіць: Кастрычнік!
    Алег Мінкін
    ВОСЕНЬ ДРЭВЫ ПАДПАЛІЛА
    Свеце брат сказаў Даніла: — Восень дрэвы падпаліла. I яна сама ў скверык Завітала, каб праверыць... Пэўна, здагадаўся вецер.
    Што лісток патрэбен Свеце.
    Ён дыхнуў — і з шапкі клёна Ліст упаў, як жар, чырвоны. Яго Света падымае, Ён... халодны, а палае.
    Паўлюк Прануза
    ЛІСТАПАД У ЛЕСЕ
    Стракатыя дрэвы і хмызнякі паволі скідаюць свой асенні ўбор. Вось адзін лісцік віпцікам ляціць з жоўтай бярозкі. Другі — валікам па паветры коціцца. I чым бліжэй да зямлі, тым усё паскарае і паскарае абароты. Трэці — стракатым матыльком пырхае над парыжэлай травою, доўга выбіраючы месца, дзе б апусціцца. А гэты, буры, лёгкай птушкай пераляцеў прасторную паляпку і паволі прысеў пад чырвоным кустом брызгліны.
    3 розных дрэў парознаму лісце ападае. Лісце клёнаў парашуцікамі апускаецца ўніз. Іншы раз пават з парашутыстам на капцы чаранка — павучком якімпебудзь альбо мошкай.
    I няма двух лістоў, якія б аднолькава падалі. Колькі б іх ні было ў лесе, кожны пасвойму з асенняй зямлёю сустракаецца.
    Рыгор Ігнаценка
    ЧАГО ДОЖДЖЫК ІДЗЕ
    Жураўлі панад лясочкам	I цяпер мне зразумела,
    Ляцяць роўненькім шпурочкам; Чаго дождж ідзе дзень цэлы: Мама ж кажа мне, што гэта Гэта лета, не іначай, Адлятае ад нас лета.	Па дзяньках вясёлых плача.
    Іван Шуцько
    123
    КАСТРЫЧНІК
    Кастрычнік барваю Прыбраў