Жывая кніга прыроды
Ірына Марачкіна
Памер: 199с.
Мінск 1997
Пэўна, ён уцёк з палаца, з клеткі залатой.
Там было ўсяго даволі, не хапала — волі
5^ ЦЕЦЯРУК
Цецярук вясною зух.
Толькі холад прыпячэ, ён балбоча аж за двух: «Прадам паліто, куплю кажух! Прадам паліто, куплю кажух!» А як пацяплее, пяе наадварот: «Прадам кажух, куплю паліто! Прадам кажух, куплю паліто!»
ЧП ШПАКІ
Шпакі — садоў вартаўнікі. Калі хатку ім змайструеш — смачных яблык пакаштуеш.
Ы — вароты ў вадзяное царства. А хто ўладарыць там, здагадайся сам:
«Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак, крыллі ёсць — а не лятаюць, ног няма — ды не дагоніш».
193
Ь — мяккі знак не просты знак, а маўклівы чараўнік.
Ён кітайскі нават рыс ператворыць лёгка ў рысь.
Ю ЮРОК
Юрок гняздзіцца ў ельніку
і ў беразняку.
Заўсёды дрэвы рады такому сябруку.
Э — як месяцмаладзік, носік мае, нібы цвік. Па небе цёмначы гуляе і «Азбукоўнік» наш чытае.
Я ЯШЧАРКА
Яшчарку за хвосцік, дружа, не хапай.
Яшчарка ўцячэ, хвосцік застанецца, казачная нітачка зараз жа парвецца.
ДОБРЫЯ ДЗЕЦІ
Паставілі дзеці сіло. Вераб’я
Хацелі злавінь па пацеху, Злавілі сініцу, крычаць: — Войяя! А радасці колькі, а смеху!
Імчацца да маткі: — Сінічка, глядзі!
— А дзе ж вы ўзялі? — Злавілі, Дастань ты ёй клетку, хутчэй пасадзі.
— Нядобра вы, дзеткі, зрабілі!
— Мы будзем яе і паінь і карміць, Спявала б нам птушка прыгожа.
— Ах, дзеткі! У няволі яна замаўчыць, Спяваць у няволі не можа...
Успомніце толькі, як нудна сядзець, Як з хаты мароз не пушчае.
To ж дзень вам здаецца, як тыдзень ідзець,
Хоць я і ўсяк разважаю.
А птушку вы хочаце з хаткі яе
Узяць, пасадзіць у чужую...
He мучце, пусціце, рыбулькі мае, На волю яе залатую.
I матчыны словы ў сэрцах дзяцей
Ласкавыя струны кранулі,
I добрыя дзеці — прыклад для людзей! — Сініцы свабоду вярнулі.
Алесь Гарун
194
ЧЫРВОНАЯ КНІГА
Празвінеў званок. Як ветрам здула вучняў з калідора. Хуценька селі за свае парты.
У клас увайшоў настаўнік Барвінак.
— Я хачу навучыць вас распазнаваць кветкі і расліны, галасы птушак і звяроў, іх норавы і звычкі, — так ён пачаў урок.
Увесь клас падняў рукі.
— Што такое?
Кожны пачаў расказваць сваё: як узыходзіць сонца, як спявае шпак, якога колеру дрэвы восенню, як вавёрка грызла арэхі.
— Добра, сябры, — супакоіў вучняў задаволены Барвінак. — А ці ведаеце вы штонебудзь пра Чырвопую кнігу?
— Што за кніга? — першым спытаў Апдрэйка.
— У яе запісваюць рэдкіх звяроў, птушак, рыб, рэдкія расліны.
— А навошта запісваць?
— Каб усе ведалі, што яны рэдкія. Трэба берагчы іх.
— Пачытайце нам гэтую кнігу, — папрасіла Алеся.
— Добра, я паспрабую расказаць вам казку пра насельнікаў Чырвонай кнігі.
Клас прыціх, не зводзіў вачэй з пастаўніка. Барвінак пачаў:
— Магутны лясны асілак Зубр задумаў аднойчы цікавае падарожжа.
Ішоў, ішоў Зубр і спаткаў Бурага Мядзведзя. Мядзведзь кажа:
«Сто гадоў назад прыволыіа жылося нашаму брату ў лясах Беларусі. Цяпер маем прытулак толькі ў Бярэзіпскім запаведніку. Там забаронена высякаць старыя лясы».
Задумаўся Зубр, страсянуў паджарай грывай, сказаў:
«Пойдзем разам, мо яшчэ каго спаткаем».
Ідуць яны ды прыгадваюць даўнейшых лясных насельнікаў. На Палессі трапляўся дзікі кот. Каля Пінска вадзіліся рукакрылыя — гіганцкая вячэрніца і вялікая начніца.
Пачуў іх размову Барсук, папрасіўся ў кампанію, расказаў пра сваю бяду:
«Нас таксама мала засталося. Я падслухаў, як паляўнічыя казалі, што на барсукоў цяпер строга забаронена паляванне».
Выйшлі да ракі Прыпяці. Пачулі звонкае курлыканне шэрага жураўля. Барсукусёвед разгадаў трывожныя крыкі:
«Жораў скардзіцца, што іх сем’яў усё менш застаецца ў балотах, бо і балот меншае».
195
На сваю адзіноту наракалі чырвоны каршун, беркут, белая курапатка, пугач, белая чапля, чорны бусел, лебедзьшыпун, трохпальцы дзяцел.
Пайшлі сябры далей. Трапілі ў край блакітных азёр. Прыляглі адпа
чыць. Матылькі лятаюць, конікі стракочуць...
Барвіпак прыкмеціў, што вучні крыху стаміліся слухаць няпростую казку. Ён прапапаваў фізкультхвілінку.
— Паскачыце, конікі — Травіцу паелі,
Залёненькія штонікі: На неба паглядзелі.
Прыгскок! Прыгскок!
Селі, пасядзелі,
Гуканку вельмі ўпадабаў чорцік
Прыгпрыг высока!
Скокскок далёка!
Дуронік. Ён паддаваў азарту не
толькі свайму Андрэйку, а ўсяму класу.
Хвілінкавесялінка прайшла. Барвінак прадоўжыў чырвоную казку:
— На лузе тым жылі прыгожыя матылі — чорны апалон, махаон, адмірал. На старым дубе сядзеў жукалень. Вясёлы сонечны зайчык трапятаўся па яго чорнаматавым целе. Рогі вялікія, як у сапраўднага аленя.
Раптам з вады паказалася вялікая галава з маленькімі вачамі і
доўгімі вусамі. Звяры спалохана падхапіліся, а «галава» кажа:
«Не бойцеся, я — азёрны Com. Mae браты водзяцца і ў рэках. Мялеюць рэкі, пяўтульна становіцца ў іх. Вось і мы трапілі ў Чырвоную кнігу».
«А яшчэ якіх рыб ахоўвае чалавек?» — спытаў Зубр.
Com пакруціў вусамі, падумаў і адказаў:
«Прыгажуню сцерлядзь, якая водзіцца ў Дняпры, Прыпяці, Сожы, Бярэзіне. А яшчэ ручаёвую стронгу з Нёмана, еўрапейскуіо рапушку з Заходняй Дзвіны, звычайнага харыуса з Віліі, рыбца з Заходняга Буга...»
«Слухай, Com, — папрасіў Буры Мядзведзь, — па вадзе твайго возера растуць гарлачыкі, белыя і жоўтыя. Падплыві, нарві букет, мы падорым добрым людзям, якія беражліва ахоўваюць нас».
«Не магу выканаць тваю просьбу».
«Чаму?» — здзівіўся нават Барсукусёвед.
«Таму што і гарлачыкі занесены ў Чырвоную кнігу», — Сом на развітанне шумна пляснуў хвастом па вадзе.
Задумаліся звяры. Мо і сярод тых раслін, якія яны ядуць, па якіх ходзяць, ёсць рэдкія? Іх жа берагчы трэба!..
Задумліва сядзелі дзеці ў класе, хаця Барвінак і закончыў сваю казку.
Уладзімір Ліпскі
196
ЛЮБЛЮ
Люблю наш край — старонку гэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе першы раз пазпала шчасце, Слязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі, Хаціны ў зелені садоў, Залочаныя збожжам півы, Шум нашых гаяў і лясоў.
I рэчку, што імкліва воды Імчыць у нязведаную даль, I жоўтасць берагоў пясчаных, I яснасць чыстых яе хваль.
Люблю вясну, што ў кветкі, зелень Аздобіць радасна зямлю, Буслоў на гнёздах клекатанне
I спеў жаўроначка люблю
Гарачую спякоту лета
I буру летпюю з дажджом, Як гром грыміць, а ў чорных хмарах Маланка зіхаціць агнём.
I восень сумную люблю я.
I першы звон сярпоў і кос, Як выйдуць жпеі збожжа жаці, А касары — на сенакос.
Люблю зіму з яе марозам, Што вокны прыбярэ ва ўзор, I белы снег, што, ўкрыўшы поле, Ірдзіцца бляскам ясных зор.
Люблю ў пагодную я почку Дапозна на дварэ сядзець, Сачыць за зорачак мігценнем, На месяц залаты глядзець.
197
I песню родную люблю я, Што дзеўкі ў полі запяюць, А тоны голасна над нівай Пераліваюцца, плывуць.
Усё ў тым краі сэрцу міла, Бо я люблю край родны мой, Дзе з першым шчасцем я спазналась I з гора першаю слязой.
Канстанцыя Буйло
Mae маленькіл сябры!
Перагорнута апошняя старонка кніжкі. Закогмылася літаратурнае падарожжа ў цікавы і таямнічы свет прыроды. якое доўжылася цэлы год. 3 вершаў і апавяданняў, легендаў і казак, вы шмат чаго даведаліся пра месяц і сонца, дождж і навальніцу, дрэвы і кветкі, звяроў і птушак.
Наперадзе ў вас шмат сустрэч з прыродай. Будзьце заўсёды яе вернымі сябрамі!
СЛУХАЙ РОДНУЮ ПРЫРОДУ
У любую пару года, у пагоду, непагоду, слухай родную прыроду — ты пачуеш галасы таямнічае красы.
3 лесам, з нівай залатою размаўляе ветравей,
сонцасонейка — з зямлёю з цішынёю — салавей, з небам — рэкі і азёры, хваля — з ніцаю вярбой... як і што яны гавораць, слухай, сябра любы мой.
Васіль Жуковіч
ЗМЕСТ
СЛОВАДАЧЫТАЧА ...................................5
ПЕРАД ЯЕ КРАСОЙ ................................10
ЧАРОЎНЫ КРАЙ ...................................16
САКАВІК.........................................18
КРАСАВІК........................................32
МАЙ.............................................44
ЧЭРВЕНЬ.........................................59
ЛІПЕНЬ..........................................77
ЖНІВЕНЬ.........................................94
ВЕРАСЕНЬ.......................................111
КАСТРЫЧНІК ....................................122
ЛІСТАПАД ......................................131
СНЕЖАНЬ........................................143
СТУДЗЕНЬ.......................................158
ЛЮТЫ...........................................172
ЗАКАНЧЭННЕ ....................................187
Вучэбнае выданне
Жывая кніга прыроды
Укладальнік Ірына Марачкіна Адказны за выпуск Яўген Лецка Мастак Валер Мішчанка Карэктар Алена Шыманская Вёрстка Вадзіма Ногі Фотамастакі Георгій Ліхтаровіч, Алег Лешчанка, Лолій Македонскі, Валер Харчанка і інш.
Падпісана да друку з арыгіналмакета 01.09.97. Формат 70x100/16. Папера афсетная № 1. Афсетны друк. Гарнітура Таймс. Ум. друк. арк. 12,5. Ул. выд. арк. 9,7. Тыраж 8000 экз. Заказ № 2283.
Выдавецтва Бацькаўшчына, ліцэнзія ЛВ № 123 ад 17.12.97 г.
220053, г. Мінск, Даўгінаўскі тракт, 52/9.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат імя Я. Коласа. 220005, г. Мінск, Чырвоная, 23.
Якасць друку адпавядае якасці выдавецкіх дыяпазітываў.
^^
і
JO
> 2 O zf s