• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая кніга прыроды  Ірына Марачкіна

    Жывая кніга прыроды

    Ірына Марачкіна

    Памер: 199с.
    Мінск 1997
    104.18 МБ
    Высока залунаў, закружыўся каршуп, якому, мусіць, не толькі таксама лягчэй пасля парнасці, але ж цікава, вольнапрывольна пад цёмнай грукатлівай свежасцю.
    ***
    Пачатак жніўня.
    Зранку цярушыць дождж. На пожпі — росная, дробненькая канюшына. Ад мэндляў — жытні пах. Дацвітае бульба. У градах яна, пасаджапая раней, пачынае жаўцець, смачма пахне. Каноплі — таксама. Сытыя галасы варон і перапёлак.
    12
    Усю ноч гула за вёскай малатарня. Цяпер ад калгаспага свірна пайшла на стапцыю машына з новым жытам, прыкрытая брызентавым палотнішчам. 1 фурманкі, на якіх, нібыта ўкормленыя парсюкі, мяхі пад свежаю саломай.
    У гародзе сіпія вуллі хаваюцца ў ягадпіку і кветніках — знізу, а ў зеляніпе голля, цяжкага ад яблыкаў, — зверху.
    Маладая, сопкая бульба. Густое, з пограба, кіслае малако. Маласольныя агурочкі. Процьма садавіны.
    Апоўначы ціхі месяц на ўсходзе.
    Поўня.
    На ўзбоччах яраў, па ўзмежках палеткаў чырванеюць буйныя ягады шыпшыны, густа чарнее ажына, якую няма каму абіраць, падзіцячы міла вабяць вока ружовыя цацачкі — ягады брызгліны.
    Палавіна вераспя, а ў садзе яшчэ ўсё лена перасвістваюцца шпакі.
    Яблыні выпростваюць замлелае пад яблыкамі голле, а яблыкі, надзіва сёлета ўрадлівыя, ружовымі, духмяпымі сопцамі кладуцца ў скрыні са свежай дранкі, па свежую салому.
    ***
    Любуіося раллёй.
    Люблю яе, асабліва як свежая. Ці веснавая, ці вераснёвая, як цяпер, калі мы бачым яе праз вокны аўтобуса.
    Калі ж яна ў адным месцы — старанна, хораша заараная — лагодна спадала ў міжлессі з узгорка ў даліну — захацелася нават пагладзіць яе.
    Над маладзіком, які чырванеецца рожкамі ўгару, невысока блішчыць Венера.
    Месяц — нібы вісіць на цвічку. Проста малюнак у дзіцячую кніжку.
    Самотпая сцежка ў аснежаным лесе, уздоўж Нёмана.
    На галінцы сёння кропелькі. А памацаў адну — ільдзінка. Гатовая і замерзнуць, і капнуць на снег.
    13
    ^^*
    Пасля адлігі — мароз і вецер. Снег прыкарэў на ялінах і соснах, і вецер яго не абтрэсвае.
    I неяк дзіўна, ледзь не да лёгкай сцішнаты, што яліны і сосны бездапаможна гайдаюцца. Такія моцныя, непарушныя, калі ціха.
    ***
    Раніца ў лесе. Мароз. Снег проста скварыцца пад валёнкамі, рыпіць нават ад тыкання кіёчкам на хаду.
    Над азярцом спыніўся. Няма піякага азярца. Замест яго — белая, паміж елак і алешын, — паляна.
    Цішьшя. Чым ніжэй асядаеш у гэтую цішыню, тым яна робіцца цішэйшая.
    Прыпадпяўшы вуха трусінай шапкі, я спакваля настроіўся на калыханку ціхенькага пошуму ў вершняку.
    Больш галасоў няма, не чуваць іх ні з неба, ні з шашы. Нядзеля.
    ***
    Святло ідзе заўсёды зверху. А вось праз хмары раптам выглянула сонца, і святло заззяла знізу, адбіўшыся ад зямлі, засланай першым снегам.
    Усмешка нечаканасці.
    Як гэта здорава — чытаць жывую карту роднай зямлі, напейзажвацца ў запас, зараджаць сябе жывой, вобразнай любоўю да гэтай зямлі, — каб потым пісаць, не выдумваючы пейзаж, а ўспамінаючы яго з запасу знятых памяццю кадраў.
    Янка Брыль
    14
    ЧАРОЎНЫ КРАЙ
    Сыночку маленькі, ты ручку мне дай, Цябе павяду я ў нязведапы край, Мы пойдзем вузенькай мяжою ўдваіх; Так мякка, нат крокаў не ўчуем сваіх, Так мякка, прыгожа, пахуча... аж рай! Сыпочку маленькі, ты ручку мне дай...
    Глянь, жыта красуе на ўзгорку крутым, Русалкіказыткі хаваюцца ў ім.
    А зайчык, прысеўшы ля самай мяжы, На жабкі міргае: "Дзе я, не кажы".
    На лузе зялёным пан бусел стаіць, А кнігаўка ўецца і просіць: піцьпіць! Шнур гусак па сонцы бліснуў, закрычаў, Спусціўся і ў лозахчаротах прапаў.
    Па чыстай, празрыстай азёрнай вадзе Лілея свае карагоды вядзе...
    Камарыкі роем лявоніху скачуць...
    Ля берага вербы хістаюцца, плачуць... Чаго яны плачуць? Ты сэрцам
    згадай...
    Сыночку маленькі, ты ручку мне дай...
    Зоська Верас
    16
    ВЯСНА. САКАВІК
    Сакавік — пара адбуджэыня прыроды ад зімовага сну. I хоць яшчэ скрозь ляжыць снег, а на дварэ часам здараецца сапраўдная завіруха, вясна бярэ сваё. Дзень становіцца даўжэйшы. 22 сакавіка ён роўны ночы, Неба паступова вызваляецца ад цяжкіх халодных хмар. А сонейка ўзнімаецца ўсё вышэй ды вышэй і пасылае на зямлю свае ласкавыя веснавыя промні. «Плачуць» пад сакавіцкім сонцам доўгія ледзяшы, што звісаюць з дахаў, цямнеюць снягі, з'яўляюцца першыя праталіны, а пад канец месяца рэшткі снежнага покрыва застаюцца толькі ў глыбокіх ярах ды лясах.
    Пачынаецца крыгаход. Рэчкі скідаюць з сябе зімовы лёдавы панцыр і вырываюцца на шырокі прастор. Разводдзе — гэта сапраўдная прыродная стыхія.
    * * *
    Адбыў свой час пануралюты. Дзянёк патрошку прыбывае, Прыветней сонейка бліскае, I рве рачулка свае путы.
    Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу:
    Прайшоў твой час, дзякаваць Богу!
    Пабач, старая: там, у полі,
    Урывак з
    Чарнеюць леташнія ролі!
    А ўзгоркі, вунь, паразумнелі, Бо вельмі значна палыселі.
    А лес, глядзі, які вясёлы!
    I дуб смяецца, хоць і голы.
    Пара, зіма, табе складацца
    I ўпроч з кудзеляй выбірацца!
    ігаэмы Якуба Коласа «Новая зямля»
    ЛЁЛЯ
    Лёля — багіня вясны. Ва ўяўленні беларусаў гэта маладзенькая, прыгожая, стройная, высокая дзяўчына, з залатой касою. Яна была дачкою марскога цара і ездзіла па моры ў залатой лодцы, вяслуючы сярэбранымі вёсламі. Лёля дзеля сваёй прыгажосці называлася часам Ляля. Да сёння захавалася пагаворка адносна прыгожых і стройных дзяўчат: "Прыгожая, як Лёля".
    3 беларускай міфалогіі
    ПЕСНЯ АБ ВЯСНЕ
    Уцякай, мароздзядуля!
    Чуеш ты, стары, ці не?
    На пагорках — булігулі! —
    Песні чуюцца вясне.
    Звоніць, скача, як дзіцятка, Гэты жэўжыкручаёк.
    На яго, бы тая матка, Сонца кідае свой зрок.
    А ён, гучны і смяшлівы, Так і ходзіць, аж дрыжыць, I другі сябрук шчаслівы Насустрэч яму бяжыць.
    Ты паслухай, дзед сярдзіты Што там чуецца ўгары? Што за спеў за самавіты Ў небе правяць песняры?
    А зіма аж пачарнела — Годзе ёй тут кросны ткаць!..
    Гэй, маленства, жыва, смела Выйдзем весну прывітаць!
    Якуб Колас
    19
    ПРЫЙШЛА ВЯСНА
    I дужа хутка паздымала Шапкі белыя са стрэх!
    Прыйшла вяспа, Ільды зламала, Паскорыла крынічак бег
    ЛЕДЗЯШЫ
    Напрадвесні,	Звініць адзін.	He стала звонкіх
    У цішы,	— Згізгі —	Ледзяшоў.
    Зазванілі	Пяе другі.	За імі ж
    Ледзяшы.	I долу — бразь,	Дзень вяспы
    — Дзіньдзінь, —	I тут жа — хрась!	Прыйшоў.
    Еўдакія Лось
    Ідзі, зіма, да Кракава, Зноў ты прыйдзеш аднакава. Ідзі, зіма, да Кіева, Ты нам лета пакінула.
    Ідзі, зіма, да крьшіцы Ды забірай рукавіцы.
    3 дзіцячага фальклору
    ЗАКЛІЧКА ВЯСНЫ
    Сонца, зубкі пакажы!
    Хай зазвоняць капяжы!
    Сонейка, хаха, хіхі!
    Скіпце, людзі, кажухі!
    Сонейка, рагачы!
    Трэба зімцы ўцячы!
    Данута Бічэль—Загнетава
    САКАВІК
    Сну зімовага даволі!
    Свята ў сонца, паглядзі!
    Моцна спалі лес і поле —
    Сакавік іх разбудзіў.
    А пасля падаўся полем
    Да раскутае ракі, Начапіў лазе на голле Залатыя каташкі.
    Капяжовы перазовы Чуеш зблізку і здалёк.
    Днём у следзе палазовым Заіскрыўся ручаёк. Распагоджаны аблокі, Улагоджаная шыр. Сакавік кляновым сокам Заскакаў у гладышы. Веснавых прыкмет багата. Сакавік здзіўлёны сам. А яшчэ прынёс ён свята, Дарагое свята мам.
    Казімір Камейша
    20
    САКАВІК I ЯГО СЁСТРЫ
    Былі ў Сакавіка дзве сястры: старэйшая — багатая ды ганарыстая і малодшая — бедная, затое добрая і ласкавая.
    Багатая жыла на далёкай Поўначы ў прыгожым палацы, а бедная — на цёплым Поўдні ў сялянскай хаце.
    У багатай сястры дарагія ўборы ды самацветы ў скрынях ляжаць, a ў беднай усяго таго багацця, што прыгожыя кветкі ў садочку цвітуць ды птушкі на розныя галасы шчабечуць. I сама япа — вясёлая, гарэзлівая, ходзіць па садочку ды песні спявае.
    Багатая і бедная сёстры любілі ездзіць да брата Сакавіка ў госці.
    Бывае, гляпе Сакавік на неба, бачыць: птушкі з поўдня ляцяць, на радзіму з выраю вяртаюцца.
    21
    — Гэта мая малодшая сястрыца да мяне ў госці едзе! — радуецца Сакавік.
    I вось ужо следам за птушкамі грукоча па палях і лугах прыбраны зялёнымі галінкамі вазок малодшай сястры.
    Сястра з братам сардэчна вітаецца, ласкава яму ўсміхаецца. I ад гэтаіі усмешкі расцвітаюць першыя пралескі.
    Брат сястру вядзе ў святліцу сасновую, саджае за стол дубовы. Рады ён сустрэчы з любай сястрою.
    Але тут як падзьме з поўначы холадам, як сыпане ў вочы снегам...
    — Гэта старэйшая сястра да мяне ў госці едзе! — кажа Сакавік і выходзіць сустракаць багатую сястру.
    Імчыць багатая сястра ў срэбпых санях, на белых конях, дарогу снегам засыпае.
    Ды толькі халодная ды ганарыстая яна, не ўсміхаецца брату, слова прыветнага не вымавіць.
    Зірнула старэйшая сястра на сінія пралескі, якія распусціліся па праталінах, і дыхнула на іх марозам. He любіла багатая сястра беднай — ні яе кветак, ні птушак, ні песень.
    — Зараз я буду гасцяваць у брата Сакавіка! — грозна закрычала яна на малодшую сястру.
    Пакрыўдзілася малодшая сястра, села ў свой зялёны вазок і паехала. Але недалёка ад’ехала, бо вырашыла не саступаць старэйшай сястры.
    Яшчэ не адгасцявала старэйшая сястра, як малодшая вярнулася. I ад яе ўсмешкі гарачэй прыгрэла сонейка, расцвілі зноўку краскі.
    I хоць злавалася старэйшая сястра, дыхала марозам, сыпала снегам, усё дарэмна — малодшая сястра гасцявала ў брата Сакавіка, аж пакуль старэйшая не паехала дадому на поўнач.
    Вось таму і кажуць, што ў Сакавіка кіпіць, як у гаршку: то сонейка прыгрэе, ручайкі пацякуць, першыя птушкі з выраю прыляцяць, першыя пралескі расцвітуць, то раптам марозам дыхне, снег выпадзе... Гэта да Сакавіка ў госці сёстры завітваюць: Вясна і Зіма.
    Клаўдзія Каліна
    САКАВІК
    На голлі спяць яшчэ пупышкі, Вясны ружовы загаловак.
    Але ўжо коміна аловак	Я тварам да акна прынік,
    Дымком на мяккай сіні піша	Чытаю ў небе: САКАВІК!
    Алег Мінкін
    22
    КРЫГАЛОМ
    Хлопчыкі бягуць бягом! На рачулцы крыгалом. Там з напорнасцю ільвінай Прэцца кожная ільдзіна. Там на мосце гоман, тлум, Там на мосце чуцен шум. Лёд згрувасціўся — затор. Людзі кідаюць дакор: — Дзе былі? Хіба не зналі?
    Зараз лёд паломіць палі... Прарываюць бусакі Ход свабодны для ракі. Зашумелі вольна хвалі I бягуць за крыгай далей. Скрозь цуркочуць раўчукі, А малыя хлапчукі Карабельчыкі пускаюць I халодны вецер ганяць...
    Станіслаў Шушкевіч
    23
    Сакавік — раніца вясны... Абуджаюцца дрэвы. Першымі прачынаюцца клёны і бярозы. Цячэ, струменіць па іхніх «жылах» пажыўны сок. Глядзіш — і пупышкі хутка набухнуць. Тым часам на вербах ужо заблішчалі пушыстыя «коцікі», закрасаваў сваімі «завушніцамі» арэшнік.