Жывая кніга прыроды
Ірына Марачкіна
Памер: 199с.
Мінск 1997
— Дзе ж абрэзачкі, жучок?
— He смяціць жа, павучок, Я абрэзачкі глытаю I вадою запіваю.
Прашаптаў ледзьледзь лісток: — Ветрык, родны мой браток, Скінь абжору на траву, Я пад сонцам ажыву.
Ніна Галіноўская
Зелянеў пявучы май, Да зямлі прыпаўшы.
Закахаўся папугай У ластавачку нашу. He пяюн, а лапатун. Рыжы, як з пажару, Можа, ён і прыгажун, Ластаўцы — не пара.
ЛАСТАЎКА
Ластавачка над зямлёй Нізка пралятала I на мове на сваёй Гэтак шчабятала: — Вопратку тваю хвалю Гонар — паважаю.
Усё ж, скажу, Я не люблю
Розных папугаяў, Што дзяцей пужаюць. Калі хочаш з намі жыць, Есці нашы мушкі, Навучыся гаварыць Лепш пабеларуску.
Ларыса Геніюш
НАШЫ ПТУШКІ
У нашым краі — Беларусі Ёсць буслы, сарокі, гусі, Качкі, чыбісы, саколкі, Чаплі, совы, перапёлкі, Каршуны, сіваваронкі, 1 шчыглы, і жаваронкі, Галкі, крумкачы, вароны, Галубочкі нахахлёны, Дзятлы, чыжыкі, зязюлі, Кулікі, сяўцы, жаўнулі, Шпакі, зяблікі, цяцеры, Курапаткі пер’ем шэры, Ластаўкі і верабейкі, I сініцы, салавейкі, Сойкі, пігліцы, удоды,
Што лятаюць без ахвоты. Каля рэчак, на лужайках Ёсць глушцы, стрыжы і чайкі, I вядуцца на балотах Жураўлі ў густых чаротах; Па надворку, каля хаты, Ходзяць куры й кураняты. Хто сакоча, хто кудахча, Хто па стрэхах спрытна скача, Хто на кусціку ў садочку, Хто на полі, хто ў лясочку, Хто высока ў паднябессі Моўчкі ўецца або з песняй: Пачнуць хорам — не здзівіцца. Ёсць дзе пець і весяліцца.
Алесь Гурло
52
КВЕТКАСОН У ЦІХІМ ЛЕСЕ
Кветкасон зачаравала Ўсе дубы, бярозы ў лесе. Нібы сну было ім мала, Калі плыў па небе месяц. Ён свяціў. Спускалі вецце Ліпы, вольхі, елкі, хвоі... А цяпер жа сонца свеціць, Ды яны ў нямым спакоі. Над крыніцай спіць каліна, I асіна спіць старая,
I сагнулася ляшчына, I вярба, як нежывая. Салаўя не зачаруе, Бо спявае калыханку, I зязюля не кукуе, Бо заснулі сёшія зранку. Кветкасон зачаравала Майскім ранкам лес зялёны На паляны, на прагалы Пахілілі дрэвы кроны.
Станіслаў Шушкевіч
53
БУСЕЛ
Даўганогі землямер Схапіў жабу за каўнер, Па траве павалачыў,
У канаве намачыў, Вострым носам дзеўбануў, Уздыхнуў і — праглынуў.
Васіль Вітка
ЗАЙЧЫКІ Казка
Селі два зайчыкі ў лясочку пад бярэзінкаю, грэюцца на сонейку і гутараць.
А ў лясочку так добранька!.. Мушкі гудуць, адна за адною ганяюцца, крыльцамі звоняць, як бы смяюцца. А там дроздзік пасвіствае. хлопчыка Піліпку падражнівае:
— Пюліп! Пюліп!
А Піліпка па верасочку з кошыкам ходзіць, на баравічкі прыглядаецца.
Яшчэ далей зязюлька кукуе.
Ну так ясна, цёпла, весела!
Але пявесела зайчыкам, невясёлыя гутаркі іх.
— Ох, якая горкая долечка наша, — кажа адзіп зайчык.
— Бойся кожны дзянёчак, трасіся кожную часіпку, хадзі, прыслухоўвайся, ці не ходзіць вораг твой блізка.
— А колькі ў нас ворагаў? Хто толькі не крыўдзіць нас, бедных зайчыкаў?
— Крыўдзяць нас людзі, крыўдзяць звяры; пават птушкідрапежнікі — каршуны, совы, пугачы — і тыя нас, зайчыкаў, ушчуваюць.
— I як бараніцца нам ад злых нашых ворагаў? Чым ратаваціся? Адна толькі надзея на нашы ножкі: выбавяць з бяды, — наша шчасце, а не выбавяць — прапала наша скурка!
I заплакалі горкенька зайчыкі.
Плачуць і слёзкі лапкамі выціраюць.
— Ці ж можна нам жыць на свеце? — кажа другі зайчык. — Ніхто не баіцца нас, ну, ніхтосенькі!.. Пойдзем, хіба, ды ў ваду кінемся.
Наплакаліся, надумаліся бедныя зайчыкі і пайшлі ў возера тапіцца з гора. Прыйшлі да возера, прыпыніліся, развіталіся. Да самага беражка падышлі, каб у ваду кінуцца, аж бачаць — скок жаба на купіну: убачыла зайчыкаў і спалохалася.
— Эге, — кажа адзін зайчык, — ёсць жа на свеце стварэнні, што і нас баяцца. Відаць, ім яшчэ цяжэй на свеце жыць. Глянулі зайчыкі адзін на аднаго і пабеглі назад у лясок.
Якуб Колас
54
ЗАГАДКІ
3пад снегу выйшла, Расцвіла, і так, Што аж зіма ўцякла.
(гюжЛд)
Стракаты, крылаты — Руплівец лясны, Лекар заўзяты
У хворай сасны.
(еэііке^)
Вось дык хлопцымалайцы! На дзівосы здатны — Без сякеры і пілы Слаўна ўзводзяць хаты.
(rampd^jv)
Працаўніца шчыравала, Мех арэхаў назбірала.
I грыбоў шмат насушыла, Спелых шышак нанасіла, Прыхавала ўсё ў дупло, Каб зімой на стол было.
(pndaaag)
Крыл не маюць, а лятуць. Ног не маюць, а бягуць. He ў вадзе, але з вадою. Адгадайце, што такое?
(ridimx)
Між лугоў, лясоў удалеч Стужка сіняя віецца.
1 агонь яе не спаліць, I піколі не парвецца.
Obj)
Пад зямлёй будуе дом
[ вядзе тунэлі.
Невідушчым маўчуном Ён жыве век цэлы.
(bodx)
Міхась Пазнякоў
Гудзе,
Ды не самалёт, Можа раніць,
Ды не страла. Хто адгадае, Хто гэта?
(вігвьц)
Уладзімір Карызна
На сцяблінцы на калматай шэсць пялёсткаў лілаватых. Кветка гэтая і ў сне ўсміхаецца вясне.
(вавДіноэ)
Лёгкі, але не падняць. Сцелецца, ды не рагожа... Бераг, лужок
На ўсіх сцяблінках тонкіх вісяць званочкігронкі, духмяныя, срабрыстыя, нібы расінкі, чыстыя.
(шічгнрір)
і стажок —
кожны схавацца ў ім можа.
(нвнХі)
Васіль Жуковіч
55
МУДРАСЦЬ НАРОДНЫХ НАЗІРАННЯЎ
Май — і пад кустом рай.
Мокры май — жыта як гай.
Май мокры і халодны — год хлебародны.
Прыляцелі птушкі, але доўга пе шчабечуць — яшчэ будзе холадна.
Майскія жукі вечарам лятаюць і гудуць — назаўтра будзе гожы дзень.
Калі птушкі робяць гнёзды з сонечнага боку — чакаецца халоднае лета.
Вераб’і цярэбяцца — будзе пацяпленне.
Дзьмухаўцы раскрыліся раніцай — на добрае надвор’е.
К вечару захаладала і падзьмуў паўночны вецер — на дрэннае надвор’е.
Раніцай пчолы вылятаюць з вулля — на пагодлівы дзень.
Сабака ляжыць скруціўшыся — на холад, ляжыць распрастаўшыся, раскінуўшы ногі — на цяпло.
Жабы скачуць на бераг і ўдзень квакаюць, а рыбы выскокваюць з вады — па дождж.
Кураняты не адыходзяць ад квактухі — чакаецца блізкая і працяглая непагадзь.
ПЫТАННІ I ЗАДАННІ
7. Растлумачце паходжанне старажытнабеларускай назвы месяца "травень ".
2. Назавіце расліны, якія цвітуць у траўні.
3. Чаму халады, якія здараюцца ў траўні, называюць у народзе "чаромхавымі".
4. Паназірайце, як цвіце сасна і елка.
5. Працягвайце назіраць за падбелам. Звярніце ўвагу на тое, што ў падбела спачатку з’яўляюцца кветкі, а пасля вырастае лісце. Чьш адрозніваецца ніжняя частка ліста ад верхняй?
6. Якія птушкі вяртаюцца з выраю ў траўні? Чаму так позна?
7. Прыслухайцеся да птушыных спеваў. Вучыцеся адрозніваць птушак па іх спевах.
8. Якая птушка на Беларусі славіцца сваімі выдатнымі песнямі?
9. Што мае на ўвазе паэт Васіль Жуковіч, калі піша "У маёй бярозкі распляліся коскі..."
10. Раскажыце пра асаблівасці паводзін зязюлі.
11. Якія птушкі водзяцца на Беларусі?
12. Як называюцца вясновыя месяцы?
13. Паспрабуйце прадказаць надвор’е па паводзінах вераб’ёў, майскіх жукоў, пчол, сабак.
58
ЛЕТА. ЧЭРВЕНЬ
ЧЭРВЕНЬ. Назва месяца тлумачыцца чырвоным колерам, жі набываюць некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару.
У чэрвені сонейка ўзнімаецца ў неба вельмі высока і пасылае на зямлю шмат цяпла. Аднак гэты месяц багаты на розныя неспадзяванкі. Часам здараюцца моцныя вятры, засухі і ліўні, начныя замаразкі і нават снег.
22 чэрвеня — самы доўгі дзень і самая кароткая ноч. У народзе кажуць: сонца павярнула на зіму, а лета — на гарачыню.
Чэрвень — месяц кветак. Лугі ў гэты час нагадваюць стракаты дыван. Цвітуць рамонм незабудкі, смолкі, валошкі, канюшына і Ншыя расліны.
На палях красуе жыта, а ў лесе вырастаюць першыя летнія грыбыкаласавікі: баравікі, падбярозавікі, падасінавікі. На лясных палянках спеюць першыя суніцы.
Паступова сціхаюць вясёлыя птушыныя спевы. Выклёўваюцца маленькія птушаняты, якія ўвесь час просяць есці. Таму птушкі цэлымі дмямі лятаюць у пошуках корму. Шмат шкодных насякомых знішчаюць яны ў гэтыя летнія дні. У чэрвені паяўляюццца на свет вожыкі, лісяняты і зубраняты.
ЦЁЦЯ
ЦЁЦЯ — багіня лета, жонка Перуна. Па мужу яе называюць Грамавіцаю. Цёця адрозніваецца ад Лялі, багіпі вясны, тым, што крыху старэйшая. Цёця — гэта ўжо не маладзенькая, зграбная, тоненькая дзяўчына, а мажная, пажылая, поўная жанчына са спелымі каласамі на галаве і з пладамі ў руках. Цёця сходзіць на зямлю, каб упрыгожыць яе зеленню і кветкамі.
3 беларускай міфалогіі
ЧЭРВЕНЬ
Чэрвень — У збанок. Крычаць.
Чырвань, А суніцы, Чэрвень —
Расквітнеўся Як ліхтарыкі, Чырвань.
Чабарок. Гараць. Сонца свеціць.
Выйшаў Янка — Вунь лісічкі Чэрвень —
На палянку Невялічкі! — Першы
Збіраць ягады Дзеці голасна Летні месяц.
Авяр ’ян Дзеружынскі
ЗОРКІ
Зоркі, зоркісамасейкі Ночку ўсю мігцяць, мігцяць. Як натомяцца іх вейкі, Пачынаюць зоркі спаць.
I не чуюць, — грукай, ляпай, — Як Мядзведзіца тады Іх зграбае мяккай лапай, Коўш прыўзняты залаты.
Як кудысьці з ім знікае — У пустыню ці ільды
За далёкім небакраем — Немаведама куды!
А мінае дзепь, згасае, Зноў Мядзведзіца з каўша, Глянь ты, зоркі вытрасае, — Аж любуецца душа!..
I мігцяць зноў над пагоркам Зоркі ў дружнай грамадзе, I ніяк не ўспомняць зоркі, Дзе праспалі светлы дзень?..
Алег Лойка
60
ЛІВЕНЬ
У лесе печакана сыпануў дождж. Буйныя цёплыя кроплі гучна заляскалі па траве і лісцях дрэў.
I ўсе пачалі хавацца ад дажджу. Жучкі, матылькі, мухі пазалазілі, хто куды: у чашкі кветак, пад лісце, у розныя шчылінкі.
Мышка прытаілася пад чырвоным грыбаммухаморам.
Сіпічкі ў дуплы пахаваліся.
А жабы, што сядзелі на беразе сажалкі, думалі, куды б ім схавацца, і скокнулі ў ваду.
Так і прасядзелі там, пакуль лівепь не скончыўся.
Васіль Хомчанка
СОНЦА
Сонейка свеціць Ад ранку да вечара, Сонейка грэе Ад ранку да вечара I пе таму, Што рабіць яму нечага. Хоча яно, Каб шумелі сады,
Каб у садах спелі Дзецям плады, Каб колас у полі Хіліўся к раллі, Каб травы раслі I каб кветкі цвілі, Каб людзі шчасліва Жылі на зямлі.
Іван Муравейка
ЛЕТА
Прыйшло лета. Куды ні глянь — усюды зелена, усё расце, усё наліваецца. Лісце на дрэвах вырасла на ўвесь рост свой і трапечацца на сонцы. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом і цягнецца па краях поля... Кусты арэшніку, рабіны, чаромхі густа разрасліся ўнізе і далёка параскідалі свае зялёныя галіны. Так зелена, так густа, што, здаецца, не пралезеш у лес! Птушкі аж глушаць сваімі галасамі, сваім шчэбетам. Некаторыя, раннія, ужо вывелі дзетак і клапатліва шчабечуць каля сваіх гняздзечак, як нянькі каля калыскі...
Густая, высокая трава, як мора, калышацца на ветры. А кветак, кветак! Якога толькі колеру не найдзеш тут кветак! Мільёны пчолак, чмялёў уюцца над імі са звонам і шумам. Так і цягне на прывольны луг, дзе так многа кветак, птушак, усякіх конікаў і матылёчкаў, песень, шуму і звону, дзе так прахалодай дыхае чысты, свежы ветрык.