• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая кніга прыроды  Ірына Марачкіна

    Жывая кніга прыроды

    Ірына Марачкіна

    Памер: 199с.
    Мінск 1997
    104.18 МБ
    ПЧАЛА
    Так стамілася, што млею.
    Шмат было ў мяне работы, Я насіла мёд у соты.
    Пасяджу ў пялёстках трошкі, Забалелі крылы, ножкі.
    БЕРАСЦЯНАЧКА
    Берасцяначка, скажы, Дзе ты ў лесе любіш жыць? Ці ў нізіне ля ракі, Ля чароту, асакі?
    Ці ў глухім асінніку?
    Ці ў густым крушынніку? — Там, дзе многа сонейка, У чысценькім сасонніку Мой узгорачак відаць. Там люблю я жыць, спяваць.
    Станіслаў Шушкевіч
    Божая кароўка, Паляці на небка. Прынясі нам хлебка
    БОЖАЯ КАРОЎКА
    Чорнага і белага, Толькі негарэлага.
    3 дзіцячага фальклору
    72
    ВЕРАБЕЙ
    Верабейка Скок, скок, скок, Заглядае Пад лісток. Сцеражыцеся, Жукі, Караедылайдакі, Вусені
    I камары —
    Ненажэры, Званары!..
    3 ранку самага Стараўся, Натаміўся Верабей.
    Ды багаты быў Сняданак У яго малых Дзяцей.
    Леанід Шырын
    73
    КУРАНЯТЫ
    Па дварэ ля хаты Ходзяць кураняты — Круглыя, як мячыкі, Быццам адуванчыкі.
    Алег Лойка
    ЗАГАДКІ
    Спусціліся ў лясок
    I селі ў верасок Улетку зоркізнічкі, А іх завуць...
    (гаьюі[с)
    Мілась Пазнякоў
    Хапаткія ў мяне крылы, хвосцік востры, нібы вілы, 3 гліны я гняздо ляплю, мошак на ляту лаўлю.
    (блКеювір)
    Васіль Жуковіч
    Дуга злучыла берагі Прыгожа, нібы ў казцы, А вось звапочак да дугі Прымацаваць не ўдасца.
    (вэшээкд)
    Лясной сцяжынкай, Дзе густыя шаты, Працаўнічок Спяшаецца дахаты, Яго амаль і не відаць, Малога, А цягне — болей За сябе самога.
    (влшвДХр^)
    Сушыць сонейка на траўцы паласатыя матрацы.
    Тут матрацы — рох, рох, рох! Пакаціліся ў гарох.
    (шкэвДвп кіяісД')
    Данута БічэльЗагнетава
    Бліснула,
    Зламалася,
    Дзесьці ўміг схавалася,
    Hi дагнаць,
    Hi след пазнаць —
    Толькі водгулле чуваць.
    (emhpepjv)
    Гайда, дзеці, увечар Дзіва паглядзім: Поўны хлеў авечак, А казёл — адзін.
    (ІІКЭЭН I ІЧСІО£)
    Ніл Гілевіч
    74
    Чырвонае цельца, каменнае сэрца, вінная на смак, а завецца як?
    Стаіць папеначка ў чырвопай сукеначцы, хто ідзе
    Маленькі, удаленькі, скрозь знайшоў.
    (яшвнрйТі’ц)
    He мае ні адной пагі
    I ні адной рукі, яшчэ скажу ў дадатак: па голым полі гоніць статак. Што за пастух такі?
    (danog)
    Спачатку падае, пасля ўстае, пасля гасціпцы раздае.
    (жгжоі/)
    Адразу быль і небыліца: па хмарах едзе каляспіца.
    Нібы знайсці дарогу хоча: то пастаіць, то зпоў грукоча.
    Oodj)
    To дзіўнае дзіва!
    Ці чуў, мой каханы, каб з сямі нітак быў пояс сатканы?
    (вмігээкд)
    (кнштд)
    — паклонніца.
    (вПшКэ)
    зямлю праіішоў, чырвопую шапачку
    Ля дарогі — шарык белы. Вецер дзьме, а шарык цэлы. А як дзьмухнуць хлапчукі — пух ляціць на ўсе бакі.
    (йэярхХкче^
    Цвіту ўсё лета я, жыву звычайна ў жыце. Нашу хлапечае імя.
    Як зваць мяпе, скажыце?
    (яэшовд)
    Кветка мая — над вадой, ліст — на вадзе самой, корань — па дне.
    Як называюць мяне?
    (КЭШІГ ‘HKhBIfdPj)
    Красуня чырвоная села ў травіцы, I кожнаму хочацца ёй пакланіцца.
    (вПшЛэ)
    Васіль Жуковіч
    МУДРАСЦЬ НАРОДНЫХ НАЗІРАННЯУ у вершах Валявціна Лукшы
    Калі ў вясёлкі — Дуга крутая, Добрага надвор'я Заўтра чакаем. Калі ж вісіць Над полем, Над гаем — Будзе непагадзь: Прагулка благая. Пасля навальніцы Глухое рэха — Звоўку дажджу Шамацець па стрэхах. Ранкам сцелецца Туман на вадзе,
    Значыць будзе Пагодлівы дзень. Лес без ветру Шуміць — Дождж спяшаецца, Бяжыць.
    Сонца заходзіць У чырвовыя хмары Зласлівы вецер Абудзіць абшары. Дзьмухавец сціскае Шарык — Будзе дожджык, Будзе хмарна.
    ПЫТАННІ I ЗАДАННІ
    I.	Як называецца першы месяц лета?
    2.	Адкуль паходзіць назва "чэрвень”?
    3.	Якія з’явы прыроды вы назіралі ў чэрвені?
    4.	Калі бывае самы вялікі дзень?
    5.	Пра што можа расказаць вясёлка ў небе ?
    6.	Чаму чэрвень называюць месяцам кветак?
    7.	Назавіце расліны, якія цвітуць у чэрвені.
    8.	Намалюйце грыбы, якія паяўляюцца ў лясах у гэтую пару.
    9.	Якія ягады спеюць у чэрвені?
    10.	Раскажыце, як выглядае божая кароўка?
    11.	Чаму ў канцы месяца сціхаюць птушыныя спевы?
    12.	Якую карысць прыносяць птушкі?
    Складзіце свае загадкі пра сонца, месяц, ноч, навальніцу, вясёлку, дождж, кветкі, ягады, насякомых, птушак, дамашніх жывёл і інш.
    Распытайце ў сваіх дзядуляў, бабуляў, бацькоў, якія яны ведаюць народныя прыкметы. Праверце іх.
    76
    ЛЕТА. ЛІПЕНЬ
    Ліпень — сярэдзіна лета, самая цёплая і самая дажджлівая пара года.
    Цвіце ліпа. Адсюль і назва месяца. У квецені лугі і палеткі. Буяе канюшына, лугавая герамь, рамомкі, валошкі, чабор і шмат іншых раслін.
    На працягу месяца выспяваюць маліны, чарніцы, буякі, парэчкі, вішмі.
    Цёплае дажджлівае надвор'е спрыяе росту грыбоў.
    Маладыя птушкі, ваўкі, лісямяты пачынаюць самастойнае жыццё.
    ЛІПЕНЬ
    Неяк раз запрасіла Вясна з заморскіх краёў да сябе ў госці пчаліны рой.
    Прыляцелі пчолы да Вясны, спадабалася ім тут. Сады цвітуць, прыгожыя кветкі на лугах. Ёсць з чаго пчолам збіраць мёд. I яны збіралі нектар, пылок з кветак і за работаю не згледзелі, як Вясна адышла і прыйшло Лета.
    Аднойчы ранкам вылецелі пчолы ў сад, а там усе кветкі з дрэў асыпаліся. Паляцелі пчолы на лугі, а там пракосы ляжаць. Падаліся на палеткі канюшыны, і тут усё скошана. Зажурыліся гічолы і вярнуліся да сваёй маці.
    — Што ж нам рабіць? — бедавалі яны. — Лета стрэсла з садоў усе кветкі, скасіла ўсе краскі на лугах і палях... Як жыць? Вясне новага мёду не хопіць на доўгую зіму!
    — He журыцеся, мае дзеткі! — супакоіла іх пчаліная маці. — Паляцім усім роем да Лета, папросім, можа, яно дасць якую раду...
    Знайшлі пчолы Лета на лузе, яно касіла траву.
    — Што ж ты нас крыўдзіш, Лета? — загулі пчолы. — Вясна нас запрасіла да сябе, расквеціла сады... А ты ўсе галінкі атрэсла, лугі скасіла, усё высушыла... няўжо ты не ведаеш, што мы без красак і без працы загінем?!
    Выслухала Лета пчол, задумалася.
    — He ведала я, што вам патрэбны кветкі, але пачакайце, можа мае месяцы нешта параяць... Эгэгэгэ! Дзе вы, мае месяцы? — гукнула Лета.
    Выбеглі з зялёнага гаю тры вясёлыя, загарэлыя летнія месяцы, сталі ў рад.
    — Мы тут, Лецейка! Што загадаеш? — спыталі.
    —Памажыце пчолкам! — папрасіла сваіх месяцаў Лета і расказала ім пра пчаліную скаргу.
    — Я толькі магу падоўжыць дзень, каб пчолы маглі больш красак абляцець, — сказаў першы месяц лета.
    — А я замест скошаных красак падгадую новыя, — паабяцаў трэці, апошні месяц.
    —А што ты маўчыш? — спытала Лета ў сярэдняга месяца.
    Сярэдні месяц доўга думаў, што яму зрабіць, каб памагчы пчолкам.
    — Я расквечу ліпы, яны яшчэ не цвілі! — радасна сказаў ён. — Вось і будзе пчолам удосталь і працы, і мёду.
    — Вельмі добра ты прыдумаў! — зарадавалася Лета. — За тое, што ты расквеціш ліпы і дапаможаш пчолам, ты і будзеш звацца Ліпень.
    — Дзякуй табе, Ліпень! Добры Ліпень! Шчодры Ліпень! — загулі пчолы і паляцелі да ліпаў.
    I да гэтага часу пчолы дзякуюць Ліпеню.
    — Дзядзякуй! Дздзякуй! — дзынкаюць яны над ліпамі.
    Пастойце хвілінку ў ліпені пад расквечанымі ліпамі, прыслухайцеся, самі пачуеце.
    Клаўдзія Ксіліна.
    78
    АДКУЛЬ пчолы
    Стварыў Бог чмялёў, а чорт пчол. Бачыць Бог, што мала ў яго толку і прыбытку: роіі увесь у яго разляціцца куды ні пападзі, дый мёду пяма. Зайшоў ён да чорта паглядзець, што ў яго дзеецца. Той пакарміў яго мёдам. Спадабаўся Богу мёд. I яму завідна стала.
    — Будзем, кажа ён чорту, — мяняцца.
    Чорт, зразумела, не згадзіўся.
    — Ну, дык добра, — кажа Бог. — Бачу, што з табой нічога не зробіш, дык саступі мне хоць адну пчалу.
    Падумаў, падумаў чорт, дый згадзіўся. Бог узяў ад чорта пчалу, падзьмуў на яе, і зрабілася яна маткай. Запела матка, зазвінела і пачала ўздымацца ўверх. Пчолы ўсе ўзняліся за ёй да й паляпелі. Вось чорт і застаўся ні з чым, а ў Бога — і мёд, і воск.
    3 беларускай міфалогіі.
    ЛІПЕНЬ
    Цераз палі, лугі і рэкі Нёс лета Ліпеньчараўнік. Пад ліпу сеў і да жалейкі Губамі млявымі прынік. Дрыжаць пялёстачкі рамонкаў На вейках змружаных вачэй.
    Струменьчыкам мядовым тонкім Павольна музыка цячэ.
    Цячэ... I сонным ліпам сніцца Руплівых пчол гуллівы хор, I сонца спелаю суніцай У стоме хіліцца за бор.
    Алег Мінкін.
    НА КАГО СВАРЫЎСЯ ГРОМ
    На каго
    Сварыўся гром?
    Можа, на хмурынку, Што схавала пад крылом Сонца за хвілінку?
    На каго
    Сварыўся гром?
    На свавольны вецер, Што прамчаўпрабег віхром, Наламаўшы вецця?
    На каго
    Сварыўся гром?
    На маланку, можа, —
    Як і дзецям, Ёй з сярпом Бавіцца нягожа!
    На каго
    Сварыўся гром, Аж зямлю хістала?
    На мяне, Каб пад дажджом 3 лялькай не гуляла?
    На каго
    Сварыўся гром?
    Можа, на матулю, Што мяне Загнала ў дом, Нібы пчолку ў вулей?..
    На каго ж Сварыўся гром?
    Мікола Чарняўскі
    дожджык
    Ходзяць хмары, ходзяць бокам I далёка, і высока.
    А да нас — хоць вельмі просім Hi дажджынкі не прыносяць.
    Толькі зрэдку дзесьці гром Прабяжыць з пустым вядром...
    Дожджык, дожджык, сыпані, Спёку з поля прагані!..
    Шастае па ўзлесках вецер Ды бярозы жоўціць вецце.
    А пад лапкамі ў разорах
    Чахне шыгалле, як порах. Дзень і ноч, ноч і дзень
    У смале кіпіць сухмень...
    Дожджык, дожджык, сыпані На лясныя карані!..
    Згарача прамень таропкі Сушыць ягады на сопках.
    У ярах паміж гарбоў
    He даклікацца грыбоў:
    Дзень і ноч няма вады —
    80
    Паўцякалі хто куды...
    Дождык, дожджык, сыпані, Зноў у лес грыбы вярні!..
    Пэўна, дожджык нас паслухаў: Аблачынкі ў небе пухам, А за імі — аж гудзе — Хмара цёмная ідзе!
    Вось бліжэй яна, бліжэй, Вось ніжэй яна, ніжэй, —
    Гром вясёлы крактануў,
    Лівень цёплы шугануў!
    Ноч усю шумеў, шаптаў —
    Толькі ранкам перастаў...
    Мы — у лес! Вачам не верым:
    Баравік рассунуў верас
    I любуецца — на пень, як
    Вылезла сям’я апенек.
    Вось дык дожджык, добры госць!
    Дзякуй, дождык, што ты ёсць!..
    Васіль Зхёнак
    81
    У ПРЫПАР
    Прыпарыла, Нахмарыла I ўдарыла! — Святы Ілля... Малагіка ўраз з’явілася, Мільгнула і звалілася, I дожджыкам аблілася Гарачая зямля.
    Кроплі разам, згодна, жвава Пояць усё, што хоча піць: Збожжа, дрэвы, кветкі, травы, Вулкі хочуць затапіць, Б’юць у стрэхі, мыюць шыбы, Мыюць хаты, мочаць сад, У рэчцы спожыў маюць рыбы...
    — Хто ў прыпар дажджу не рад? Сцішаецца, Змяншаецца, Ўнімаецца.
    — Няма!
    I слонка паказалася, Маўляў само купалася; Прыемна ўсміхаецца, Блішчыць, пераліваецца На траўцы, на лісточку, У рэчцы, у раўчачочку, На вуліцы, у садочку, Зямля ўздыхае поўнымі, Шчаслівымі, чароўнымі Грудзямі ўсіма.
    ЗАЛАТОЕ
    Залатое сонейка
    Выбегла на гонейкі,
    I руплівая пчала Дзень працоўны пачала
    Алесь Гарун
    СОНЕЙКА
    Нават котвуркот і той