• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая кніга прыроды  Ірына Марачкіна

    Жывая кніга прыроды

    Ірына Марачкіна

    Памер: 199с.
    Мінск 1997
    104.18 МБ
    Мноства ягад летам — на халоднуго зіму.
    Вялікая раса — прыкмета сонечнага надвор’я.
    Калі ў лагчынах вечарам збіраецца туман, які разыходзіцца раніцай, — будзе сонечнае надвор’е.
    Вечарам і раніцай туман сцелецца нізка па вадзе і зямлі — дзень будзе сонечны, яспы.
    Сопца сярод дажджу — неўзабаве дождж перастане.
    Вялікі гром — маленькі дождж.
    Сарока лезе пад страху — перад навальніцай, ветрам.
    3пад зямлі вылез крот — на дождж.
    Калі ў час непагадзі вецер рэзка мяняе кірунак з усходняга на заходні, хутка палепшыцца надвор’е.
    У пахмурнае надвор’е кветкі дзьмухаўца адкрытыя — дажджу не будзе.
    Летам часта даводзіцца бачыць на небе вясёлку, нават у ясны дзепь.
    Ранішняя вясёлка прадказвае дождж, а вячэрняя — добрае надвор’е.
    Шмат можа сказать вясёлка і ў час самаго дажджу. Калі ў ёй шмат чырвані — дождж хутка перастапе, калі ж пераважае сіні колер — дождж узмацніцца.
    ПЫТАННІ I ЗАДАННІ
    1	Што азначае назва месяца «ліпень»?
    2.	Вывучыце адзін з вершаў пра ліпень.
    3.	Для чаго збіраюць ліпавы цвет ?
    4.	Які месяц года лічыцца самым цёплым і дажджлівым?
    5.	Складзіце невялікае апавяданне на тэму «Па грыбы» ці «Па ягады».
    6.	Назавіце свае любімыя ягады. Калі яны паспяваюць?
    7.	Намалюйце летні краявід.
    8.	Дзе растуць шампіньёны, лісічкі, сыраежкі?
    9.	Назавіце атрутныя грыбы.
    10.	Калі на небе можна бачыць вясёлку? Як па вясёлцы прадказаць надвор’е?
    ЛЕТА. ЖНІВЕНЬ
    Жнівень — апошні месяц лета. Ягоная назва паходзіць ад слова «жніво», якое прыпадае на гэты час.
    У мародзе кажуць: жнівень сее, жне і косіць — на сталах багацця досыць.
    Жнівень, звычайна, самы багаты месяц на грыбьі: маслякі, баравікі, махавікі, апенькі.
    На агародзе вырастае бульба, агуркі, памідоры, морква, буракі.
    Паспяваюць раннія гатункі яблык, брусніцы і ажыны.
    Жнівень халаднейшы за ліпень. Лдчуваецца набліжэнне восені.
    Птушкі пачынаюць збірацца ў вырай. Першымі, у сярэдзіне месяца, адлятаюць стрыжы, за імі — ластаўкі.
    ЖНІВЕНЬ
    Жнівень жыта жаў
    I сярпок зламаў.
    Што рабіць — ай, ай!..
    Ды прыйшоў камбайн:
    — Слёз дарма не лі, Абыду палі Скрозь я, з краю ў край, I сажну ўраджай.
    Авяр’ян Дзеружынскі
    ЖНІВЕНЬ
    Бяда перапёлцы ў жніўпі. У жніўпі сярпы звіняць, камбайны гудуць, снапы покатам кладуцца... А беднай перапёлцы нідзе прытулку няма. He паспела яна ў жыце гняздо звіць, птушанят падгадаваць, як Жнівень ужо гукае:
    Час адгэтуль вылятаць— пачынаю жыта жаць.
    Ледзь уцякла перапёлка з жыта. Дзяцей ад страху пагубляла... Доўга пасля клікала іх: «Спаць пара! Спаць пара!» А калі сабрала, павяла хуценька ў пшаніцу.
    — Тут зраблю гняздзечка, — кажа сваім дзеткам перапёлка.
    Толькі паспела месца выбраць, як Жнівень зноў загукаў:
    Пакідай сваю святліцу —
    Пачынаю жаць пшаніцу!
    Пырхнула перапёлка ў ячмень. Зноў дзяцей пагубляла. Доўга шукала і клікала: «Спаць пара! Спаць пара!» Знайшоўшы, павяла ў ячмень.
    — Тут нас ніхто не патурбуе!
    Але раптам над самаю яе галавою зазвінела каса...
    — Вылятай, перапёлка! — пачуўся голас Жніўня.
    Спалохалася перапёлка і наўцёкі... Зноў дзетак пагубляла. Доўга клікала: «Спаць пара! Спаць пара!» Даклікалася і пайшла ў аўсы. Але не паспела і аснаваць гняздо, як пачула: «Вылятай, перапёлка!»
    Перапалохалася бедная, сіганула ў проса, адтуль у грэчку. Нарэшце ў бульбу, а Жнівень — за ёю. «Вылятай, перапёлка! Вылятай!» — усюды чуецца яго голас.
    Пырхнула перапёлка на агароды, а за ёю — дзетак чароды. Паляцела яна над лугам, а за ёю — птушаняты цугам.
    Акрыялі, падужэлі яе дзеткі ад тых пералётаў. Пацямнелі ў іх крылцы, паспрытнелі ножкі. He агледзелася перапёлка, як дзеткі яе выраслі. А тут ужо канчаецца лета цёплае, пара ў вырай збірацца.
    Сабрала перапёлка сваю вялікую сям’ю і паляцела зімаваць у вырай.
    Клаўдзія Каліна.
    95
    	ЖНІВЕНЬ
    Жнівень шчодры, жнівень дбайны Падрумянім садавіну
    I руплівы лета сын. Ён прыспешвае камбайны:	Яркай фарбай, нібы жар, I падчэрнім дзеткам спіны,
    — Пераспеюць каласы! Кажа сонейку лагодна:	Каб мацнейшы быў загар. Агародніну даспелім,
    — Нам гу.ляць цяпер не час. I ў садах, і ў агародах He абыдуцца без нас.	Пачырвонім, паджаўцім, Каб усе з ахвотай елі, Каб была па густу ўсім. Ніна Галіноўская
    КАЛАСОК Я знайшоў на ржышчы Спелы каласок, Гэта нівы летняй — Сонечны сынок. Сціплы і маўклівы, Быў амаль відзён, А на самай справе — Скарб вялікі ён. Бо ў ім ажно сорак Казачных братоў. Кожны з іх па столькі ж Адшукаць гатоў, Каб мы невыводна Мелі на стале Заўтра і заўсёды Свежы, смачны хлеб. Як завуць, скажыце, Гэтакіх браткоў? He кідайце ў полі Летам каласкоў. Міхась Пазнякоў	ЯЧМЕНЬ Ячменьвусач	Пад ветрам лёгкім Хаця калючы,	Шапаціць. Але зусім,	Даспее на палях Зусім не злючы... Ячмень, На сонцы летнім Сажне камбайн яго Зіхаціць,	За дзень. Авяр’ян Дзеружынскі ЖЫТА Вецер шэпча з каласамі. Жмураць вочы васількі. Жыта колецца вусамі — Асцярожна, матылькі! Ніна Галіноўская ЦЫБУЛЯ Сто адзежын Як старэнькая Апранула,	Бабуля, Твар	Дрэмле, Ад сонца	Седзячы, Захінула,	Цыбуля. Авяр ’ян Дзеружынскі.
    96
    МАГАЗІН НА ГРАДКАХ
    Прыйдзіце ў наш вясковы агарод — Гарбуз імкнецца на высокі плот, Сядзяць на градцы важна буракі, Выглядваіоць зпад лісця агуркі. Карункікосы морква распляла, Фасоль прыгожа гэтак зацвіла.
    А бручка з рэдзькай шэпчуцца ўвесь час: «Цікава ведаць, хто ж таўсцейшы з нас?» Сцяной стаіць зялёнасіні боб.
    Прыемным пахам дыхае ўкроп. Гарох вусаты сцелецца на дол. Салату клікні — пабяжыць на стол.
    Капуста дбайна росціць качаны: «Хутчэй бы сталі цвёрдыя яны!» Сябруіоць і цыбуля, і часнок, А шчаўе адышло ад іх убок. Стаіць сланечнік, нібы вартавы, Сур’ёзны, не паверне галавы. У бантах яркіх палымнее мак. Да сонца ў госці просіцца, дзівак. А памідоры, нібы ліхтары, Вісяць па аднаму, па два, па тры. Клубніка ажно просіцца ў рот. Багаты магазін — наш агарод!
    Ніна Галіноўская
    97
    НЕСЛУХ
    На агародзе, за старым плотам, жылі Сланечнік, Кроп і Цыбуля. Памыюцца, бывала, расою, з цёплым сонейкам павітаюцца і пачынаюць адзін аднаму гісторыі расказваць. I пра тое, як на агарод трапілі, і пра тое, як з зямлі вырасталі, падымаліся.
    Прачнуліся аднойчы ранараненька, і высокі Сланечнік усклікнуў:
    — А ў нас новы сусед!
    Прыгледзеліся Кроп і Цыбуля: сапраўды, ляжыць каля плота, у разорцы штосьці кругленькае, зялёнае, паласатае.
    — Мячык гэта, — расчаравана прамовіла Цыбуля.
    — I праўда, — падтрымаў яе Кроп. — Відаць, суседская дзяўчына забылася.
    — Давайце спытаемся, мячык ён ці не, — прапанаваў Сланечнік і, сагнуўшыся ў паклоне, прывітаўся: — Добры дзень, сусед. Як цябе завуць?
    — Гарбуз, — нясмела адказаў той.
    — Чаго ты ў разоры хаваешся? Да нас ідзі, — паклікала Цыбуля.
    — Баюся, — ледзь чутна прашаптаў Гарбуз.
    Ён быў яшчэ маленькі і таму ўсягоўсяго баяўся: і сярдзітай пчалы, і калючага асоту, і нават звычайнага матыля.
    — Які ты паласаценькі! — усклікнуў у захапленні Сланечнік.
    — Які ты кругленькі! — дадаў Кроп.
    — Якое ў яго прыгожае імя! — шчыра пазайздросціла Цыбуля.
    Хваляць Сланечнік, Кроп і Цыбуля новага суседа, не нацешацца ім. А ён слухае ды гонару набіраецца. Асмялеў, з разоркі выскачыў:
    — Я самы спрытны, я самы дужы! Я на плот магу залезці!
    — Навошта на плот лезці? — дзівіцца Сланечнік. — Няўжо табе з намі сумна?
    — Разаб’ешся, — папярэджвае Кроп. — Хіба не бачыш, што ў плоце слупы струхнелыя?
    Гарбуз і слухаць не хоча. Ад гонару як на дражджах расце. Учапіўся хвосцікам за штыкетнік і пакарабкаўся наверх.
    — Куды ты? — крычыць Кроп.
    — Злазь хутчэй, — просіць Цыбуля. — Упадзеш. Вунь які ты тоўсты!
    He слухае Гарбуз суседзяў, лезе на плот і хваліцца:
    — Я ўсёўсё магу. Я самы дужы, я самы спрытны!..
    I тут падняўся моцны вецер, па агародзе паімчаўся. Нахіліліся да зямлі Сланечнік, Кроп і Цыбуля, ад ветру схаваліся. Мінуў іх вецер, на плот наляцеў. He вытрымалі струхнелыя слупы, паваліўся плот, а з ім — Гарбуз на зямлю грукнуўся. Ды так моцна, што адразу на кавалкі разляцеўся.
    Аляксей Якімовіч
    98
    ГРЫБНІКІ
    У грыбы пайшлі, у бор, Пеця, Лёнік і Рыгор. Дваццаць два баравікі, Два старых махавікі, Шэсць груздоў паклаў у кош, He знайшоў нічога больш, Больш нічога не прыкмеціў Наш грыбнік старанны Пеця. Падасінавікаў восем Лёню зрэзаць удалося I дванаццаць казлякоў, Хрусткіх пять баравікоў, Пяць жаўцюсенькіх лісічак, Дробных тоненькіх сястрычак. Нішчыць мух узяў Рыгор Велізарны мухамор, Дваццаць рыжыкаў Крамяных, Пяць абабкаў ля паляны I чатыры сыраежкі Зрэзаў каля самай сцежкі. Хлопцы выйшлі да шашы I паставілі кашы, Падлічылі, хто найбольш Палажыў грыбоў у кош.
    Станіслаў Шушкевіч
    АПЕНЬКІ
    Па каранях, як па ступеньках, Бясстрашныя — ці ноч, ці дзень, — Палезлі рабыя апенькі На заімшэлы вольхі пень.
    Кастусь Цвірка
    У ДОЖДЖ
    Зазвінелі, загулі Пругкія струмені. Затрымцелі на галлі Лісці ў нецярпенні.
    Сітнягі і чараты Навастрылі пікі.
    Чарацянкі, Раты параскрыўшы, пінькаюць.
    Папярхнуліся дажджом Жоўтыя гарлачыкі. Прыкрываюцца лістом. Скачуць, бьшцам мячыкі. Іх не згоніць скразняком, Будуць вадалазамі, Бо сцяблінаюшнурком Аж да дна прывязаны.
    Рыгор Барадулін
    ПАСЛЯ ДАЖДЖУ
    — Дзядзя, колькі сонц на свеце? Запыталі ў мяне дзеці.
    Адказаў:
    — Адно.
    Смяюцца:
    He адно, а іх — без ліку.
    Сапраўды, пачаў лічыць я: У кожнай лужы — сонца блікі.
    Максім Танк
    99
    БАРАВІК
    Пад звонкай хвояю іглістай, Прабіўшы мох, як буравік,
    Стаіць у верасе квяцістым Лясное дзіва — баравік.
    МАХАВІКІ
    Зайдзі ў гушчар, да хвой шматзвошіых: Па шапкі ўбіты ў мох зялёпы I тут, і там, нібы цвікі,	Зялёныя махавікі.
    МАСЛЯКІ
    У саснячку густым, смалістым — У беленькіх манішках чыстых Загледзішся на цуд такі — Стаяць фарсіста маслякі.
    Кастусь Цвірка
    КАРАСЬ
    Ладжу з вечара я вуду, Што карась клюе на золку.
    Карася лавіць я буду. Кажа, зловім карася, Мпе сказаў сусед Міколка. Карася, як парася!
    Алесь Пісьмянкоў
    ПРА ПАХОДЖАННЕ БУСЛА
    Гэта было тады, калі Бог хадзіў па зямлі. На зямлі развялося такое мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле. I парашыў Бог знішчыць іх, патапіўшы ў якойсьці бяздонніцы.
    Бог сабраў гадаў у торбу, завязаў яе, узваліў на плечы аднаму чалавеку і загадаў укінуць у паказанае месца. Як толькі чалавек рушыў з мейсца, то ўсё ў торбе засквірылася, засіпела, засвістала. I ўзяло чалавека цікаўства, што ён такое нясе.