Жывая кніга прыроды
Ірына Марачкіна
Памер: 199с.
Мінск 1997
У сакавіку вяртаюцца з выраю птушкі. Наш слых лашчыць звонкая песня жаваранка — гэтага цудоўпага вестуна вясны. Шмат клопатаў у зайцоў, вавёрак, дзікоў: у іх нараджаюцца маленькія дзеткі. Настае час мяняць сваё зімовае футра на летняе, больш лёгкае, зручнае ды й па колеры іншае.
А што робіцца на агародзе ў гэтую пару? Агароднікі ратуюць свае ўчасткі ад затаплемня іх талаю вадою. Пад вадой, напрыклад могуць загінуць клубніцы. і тады дзеткам не будзе чым паласавацца на пачатку лета.
ПРЫЛЁТ ПТУШАК
Ціхая раніца. Сонейка толькі што ўзышло. У полі яшчэ ляжыць снег. Толькі ўзгоркі чарнеюць. Лужынкі сцягнуліся за ноч лядком. Але ўжо чуваць — вясна, і ўсё назірае павясенняму.
Выйшаў маленькі Ясь на двор. Весела так яму, лёгка на сэрцы. Прыгрэе зараз сонца, добра будзе гуляць на дварэ.
Ся! Што звініць у небе тоненькім сярэбраным званочкам? Так хораша, так міла — душа замірае! Ясь прыслухаўся. He відаць нічога, а ў небе ціха разліваецца тоненькая песенька, як грае хто на срэбнай дудачцы. Гэта жаваранак! I так весела Ясю, здаецца, каб можна было, пацалаваў бы мілую пташку. Галубка! Яна ўжо вярнулася з далёкай старонкі ў наш бедны край і ў ясным небе заліваецца дзіўнаю песняю.
— Тата! Тата! Чуеш жаваранка?
Бацька Яся прыслухаўся.
— Але, жаваранка. Ну, зараз, брат, і шпак прыляціць, а там і бусел, a за ім і ўсе птушкі.
Рад Ясь, што першы пачуў ён жаваранка, і пабег хваліцца сябрам. Дзеці выходзілі на вуліцу слухаць першую песню вясны. I ім было весела.
— Эх, дзеці! Няскора яшчэ вясна, — казаў хтонебудзь старэйшы.
Дзеці не любілі слухаць такія рэчы. Яны любяць вясну, яны любяць каб гаварылі ім аб вясне. А часам і праўда захаладае; дзеці кажуць: "Саўсім не холадна; не толькі не холадна — горача нават".
Кожную новую госцюптушку дзеці сустрачаюць з радасцю.
Праз колькі часу прылятае шпак. Халадно, туман, а ён мала дбае. Спявае на ўсё поле вясёлыя песні, седзячы дзенебудзь на голай бярозе, як бы і холаду яму няма.
У канцы марца ўжо збіраецца шмат птушак. У лесе спяваюць дразды, лясныя жаваранкі, а па балоце важна праходжваецца бусел. Па стрэхах бегаюць шустрыя белагрудыя сытаўкі', трасуць сваімі доўгімі хвастамі.
А выйдзеш увечар на двор — крычаць качкі, жалобна стогнуць кнігі2; як у кадушку, грукае недзе на возеры бугай3. Розныя галасы поўняць паветра, усё спявае і радуецца.
Якуб Колас
ВЯСНА
Уцякла кудысці ўчора Баба снежная з двара. П’юць гракі ваду ў разорах I крычаць: — Ура! Ура!
У небе жаўранак вясёлы Крыллем струны закрануў Сёння першы раз Мікола Паліто не апрануў.
Іван Муравейка
1 Пліска.
" Кнігаўка.
3 Начная балотная птушка сямейства чапляў.
26
ШПАК
Сопейка заззяла, Многа шле цяпла. Спег растаў наўкола... К нам вяспа прыіішла.
Сёння раніцою Прыляцеў к пам шііак, Сеў ён на шпакоўню I спявае так:
***
...Сонца грэе, прыпякае; Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае, Хмар дажджлівых нам прыгнаў. Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія крычаць, Шпак па дубе расспяваўся, Жураўлі ўжо ляцяць.
I зіма, як дым, прапала! Зеляпее луг, ралля.
Як ад болю, ачуняла Наша родная зямля.
Якуб Колас
"Выхадзіце, дзеткі, Сустракаць вясну! Устала ўжо прырода 3 зімовага спу.
На лугу ўжо скора Кветкі расцвітуць, А над імі пчолкі Звонка загудуць!"
Янка Журба
БУСЕЛ
У чырвоных доўгіх ботах Ходзіць бусел па балотах; Дзюбаіі доўгаю, як сук, Ловіць жаб ён і гадзюк.
Потым кружыць над балотам Ды трашчыць, як з кулямёта.
lean Шуцько
КАНЯ
Надакучыла Зіма.
Рыбкам продыху Няма.
Дзень і ноч Пад лёдам, He да карагодаў... Прыляцела 3 поўдня каня У мясціны родныя, Раскалола лёд Дазвання: — Вы свабодпыя!
Леанід Шырын
27
СОНЕЙКА ГРЭЕ
Сонейка ты, залатое!
Колькі цёмных, сумных дзён Мы чакалі, дарагое, У нашых хатках ля акон Тваіх ясных цёплых косак, Твае ласкі і пяшчот, Што збудзілі б жыццё вёсак, Поле, траўку, лес, чарот...
Разбудзілі б птушак хоры, Жаб зялёных грамаду;
Растапілі б снегу горы, Адагрэлі б і ваду...
I прыйшоў вось час жаданы: Рады мы вясну сустрэць, Просім сонца край каханы Абудзіць і абагрэць.
Зоська Верас
ЛЯСНАЯ СТАЛОЎКА
У асінавым карытцы Сок бярозавы іскрыцца. Сок іскрыццасерабрыцца, Як жа мне не наталіцца?
Нават лось прыйшоў напіцца Выпіў поўнае карытца.
I цяпер вядзе сяброўку — Спадабалася сталоўка!
Алесь Пісьмянкоў
Сонца гне вясёлы сук, Спее,
Быццам яблык.
Я за пазухай нясу Коцікаў азяблых.
Кожны коцік во тачкі, Мяккі і не драпкі. Коціківербавічкі, Пакажыце лапкі.
КОЦІКІ
Снег яшчэ ляжыць вакол.
Цёпла — у пакоі!
Я пастаўлю вас на стол Напаю вадою.
Малюпасенькіх
He дам
Аніякай крыўдзе.
Усміхнецца мама вам, Як з работы прыйдзе.
Рыгор Барадулін
КОЦІКІ
За вёскай ля балоцінкі, У галлі вярбы старой, Маленечкія коцікі Хаваліся зімой.
Мялі наўкол мяцеліцы, Гулі ў кустах пустых, Ды коцікі ў аселіцы He чулі нават іх.
Салодка спалі ў коўдрачках, Чакаючы вясну, Прыгрэла сонца шчодрае — Збудзіліся ад сну.
Паскідвалі ўсе чысценька Адзежыны з сябе
I, жоўтыя, пушыстыя, Паселі на вярбе.
Кастусь Цвірка
28
ЯК ВЯСНА ПРЫЙШЛА
Як вяспа прыйшла ў гаі, 3 імі ластаўкі.
Разбудзіла ручаі На лугі, на паплавы
I паклікала ізноў Прыляцелі журавы,
Птушак з выраю дамоў. Буслы, кнігаўкі...
Прыляцелі жаўрукі, Дзе ты тут усіх
I зязюлі, і шпакі, Пералічыш іх!
Качкі, чэпікі,
Максім Танк
ЖАВАРАНАК
Хто прыносіць нам вясну, Вестунок — за званок
Сонцам поплаў меціць, I хутчэй у неба.
Будзіць поле ада сну? — I звініць, звініць званок
Жаваранак, дзеці. У блакітным свеце.
На раллі яшчэ лядок, Кліча пас па свой урок
He абсохла глеба, Жаваранак, дзеці.
Васіль Вітка
ПТУШЫНЫЯ НАПЕВЫ
Ціньцінь, ціньцінь, Ціньцінь, ціньцінь — Вясну вызваньвалі Сінічкі, Жыўжыў, жыўжыў, — Жыўжыў, жыўжыў, Пеў верабейка Невялічкі. Чуфышчуфыш, Чуфышчуфыш — Глушэц прысеў На такавішча, У небе Цівіціві, Песня жаваронка. Цівіціві — Усім Бадзёра шпак вясёлы Так радасна вясной, Свішча. Калі прырода Трату, трату, Ажывае, Трату, трату — У кожнага Пяе пярэсты дзяцел Ёсць голас свой, Звонка. Нават сама зямля Званочкам Спявае. Срэбраным звініць Авяр ’ян Дзеружынскі
ВЯСНА ІДЗЕ
Засмяялася ў небе сонейка і пачало праменнямі лічыць на стрэхах ледзяшы.
— Дзіньдзіньдзінь, — як цымбалы зазвіпелі льдзінкі. Забулькалі, заспявалі пад снегам ручаі. На старой таполі ацерабіўся, замахаў крыламі чорны грак.
"Убачыў грака — вясну сустракай", — кажа прымаўка. На ўзгорках цямнеюць праталінкі. У лесе на дрэвах набухаюць пупышкі, весела звіняць сіпічкі на голым вецці, звонка грукае дзяцел на старой асіне.
29
Грукаў. грукаў, аж разбудзіў мядзведзя. Вылез мішка з бярлогі, пачухаў за вухам, зажмурыўся ад сонца і зароў на ўвесь лес: "Вясна ідзе!.."
Выскачыў зпад кусціка маленькі зайчык, працёр лапкамі вочкі і здзівіўся, нават маму сваю пе пазнаў: скінула яна свой белы кажушок, апранулася ў шэранькую світку і скубе па праталінцы леташні дзяцелыіік.
Наўкола ўсё булькае, звііііць і іукае: "Вясна ідзеее!"
Валеры Кастручын
ЗАГАДКІ
Ён нарадзіўся на страсе, Вялікім вырас пакрысе.
На сонцы грэцца ледзь пачаў, Заплакаў моўчкі і прапаў.
(lIIKEtfKIf)
Бяжыць і не спыняецца, Ніколі пе стамляецца.
Ow)
Чараўніца да пас Усё ажыло, Завітала — Заспявала.
Оновд)
Ён у лузе, ён на полі.
Зрапку лётае на волі.
Звонка песні распявае, Імі дзетак ёіі вітае.
(яХДХ^ж)
Уладзімір Мацвеенка
Хто
Каб жыць,
Дзень і ноч
Бяжыць і бяжыць, He збягаючы з воч?
Ом)
Уладзімір Карызна
Адна я ў лесе з белаю карой. Багата сокам веснавой парой. (pcodKg)
He на дрэве, не ў кустах пасяліўся шэры птах — ён жыве ў полі,
Праз горы, даліны, Праз тысячы сёл 3 далёкай краіпы Вярпуўся пасол.
дзе прастору болей.
К сонцу падымаецца — песняй заліваецца.
(мвнрЧрйрж)
Васіль Жуковіч
Спаважны, чыноўны,
Ён стаў на страсе,
У ботах чырвоных, Каб бачылі ўсе.
(нкйвд)
30
Летам — шэры, Уцякае без аглядкі,
Зімой — белы, А сабачы брэх пачуе,
Палахлівы і пясмелы, Дык душа —
Папсуе ў гародзе Адразу ў пяткі.
Градкі — (^Е)
Шустранькі, Шукае канапелькі,
Малепькі, Каб трохі пажывіцца.
Сам у шэрай світцы (нэдвДэд)
Ніл Гілевіч
МУДРАСЦЬ НАРОДНЫХ НАЗІРАННЯЎ
Як у сакавіку туман, дык у жніва дожджык — пан!
Сакавік зялёпы — ураджай благі.
17 сакавіка — дзень прылёту гракоў. Калі яны адразу на гнёзды садзяцца — вясна будзе дружпая.
Прыйшоў марац — адмарозіў палец.
Як у сакавіку снег задувае, будзе ўраджай на агародніну.
Рана пачне раставаць — доўга не растае.
Сакавіцкая вада гаючая; ёй мьпоцца і ад вяснушак.
Доўгія ледзяшы вісяць на стрэхах — доўгая зіма, позпяя вясна.
Калі ў дзень веснавога раўнадзенства (22 сакавіка) надвор’е прыгожае, цёплае, роўнае — астатнія дпі вяспы і ўсё лета таксама будуць роўныя, цёплыя, прыгожыя. А калі гэты дзень віхурны, дажджлівы, перападзісты — такія ж будуць астатнія дні вясны і летнія месяцы.
ПЫТАННІ I ЗАДАННІ
1. Як называецца першы месяц вясны?
2. Адкуль паходзіць назва «сакавік»?
3. Якія змены ў прыродзе адбываюцца ў сакавіку?
4. Што такое крыгаход?
5. Дзе зімуюць жаваранкі, ласіпаўкі, буслы?
6. Якія тпушкі не адлятаюць у вырай?
7. Назавіце птушак, якія ў сакавіку вяртаюцца з выраю.
8. Чсшу жаваранка назьіваюць званочкам?
9. Дзе гняздуюцца жаваранкі?
10. Раскажыце пра той дзень, калі вы ўпершыню пачулі песню жаваранка.
11. Якія расліны красуюць у сакавіку?
12. Што такое бярозавік? Як нарыхтоўваюць бярозавы сок?
31
ВЯСНА. КРАСАВІК
Красавік — сярэдзіпа вясны. Стаіць пераважна яснае, бясхмарнае мадвор'е. Цяплее... Знікаюць апошнія плямкі снегу, а на рэках працягваецца разводдзе.
Народная мудрасць гаворыць — красавік ваду падбірае, красачкі пушчае. Першым, сярод траў, зацвітае падбел. Яго залацістажоўтыя кветкікошыкі, нібы ліхтарыкі, гараць на пагорках, дзе. здаецца, яшчэ ўчора ляжаў снег. Праз тыдзень пачынаюць красаваць пралескі, кураслеп. Затым — сонтрава, лотаць і шмат іншых. Адсюль і назва месяца — «красавік».
Пульсуе па жылах дрэваў сок. Набрынялі пупышкі. Восьвось распусцяцца першыя лісточкі на бярозе і вольсе.
Зялёным дываном пакрываюцца палі і лугі. Ажывае пасля зімовага сму вясенні лес. 3 ранку да позняга вечара і нават ў глыбокую ноч тут стаіць птушыны гоман.
3 кожным днём багацее птушынае царства. Вяртаюцца ў родныя мясціны любімыя птушкі беларусаў — белыя буслы або, як іх называюць у народзе, бацяны. Невялікімі чародкамі ляцяць качкі, клінам — гусі. вялікімі цёммымі хмарамі — дробпыя птушкі. Усе яны пасля доўгай халодмай зімы вяртаюцца на радзіму.