Жывая кніга прыроды
Ірына Марачкіна
Памер: 199с.
Мінск 1997
Ніл Гілевіч
МУДРАСЦЬ НАРОДНЫХ НАЗІРАННЯЎ
Красавік з вадою — травень з травою.
Калі ў красавіку пчолы не вылецелі — чакай халадоў.
Зязюля пачне кукаваць на голы лес, то год будзе неўраджайны.
Вароны садзяцца на вяршыні дрэў — будзе цёпла, рассаджваюцца па галінках — холадна.
Авёс кажа: кінь мяне ў гразь, то я буду князь.
Калі бяроза распусціла лісты раней за вольху — чакай сонечнага лета. Калі ж наадварот — лета будзе дажджлівае і халоднае.
Калі бярозавы сок цячэ добра, то лета будзе дажджлівае. А калі слаба — сухое.
ПЫТАННІ I ЗАДАННІ
1. Ад якога слова паходзіць назва месяца «красавік»?
2. Якія расліны цвітуць у красавіку?
3. Як называюцца першыя веснавыя грыбы?
4. Паназірайце за кветкамі падбелу. Заўважце, што на працягу дня яны рухаюцца за сонцам. Калі ж сонца няма, залацістыя кошыкі падбелу закрываюцца.
5. Прачытайце верш Веры Вярбы «Пралеска» па ролях. Намалюйце веснавыя кветкі — пралескі.
6. Чаму кажуць, што вясною «дрэвы прачнуліся» ад сну. Раскажыце, як яны «прачынаюцца».
7. Назавіце любімую тпушку беларусаў.
8. Якая птушка не робіць гнязда, не гадуе сваіх птушанят, а падкідае яйкі ў чужыя гнёзды?
9. Што вы ведаеце пра самае вялікае гадавое свята Вялікдзень?
10. Для чаго людзі павінны ведаць прыкметы прыроды?
11. Па якіх народных прыкметах красавіка можна прадказаць надвор’е ўлетку?
43
ВЯСНА. ТРАВЕНЬ (МАЙ)
Травень — гэта старажытнабеларуская назва месяца. Яна паходзіць ад слова "трава". Менавіта ў гэтым месяцы зямля пакрываецца зялёным дываном з розных траў.
У зялёнае ўбранне апранаюцца таксама дрэвы. Першай "расплятае свае косы" бяроза.
У траўні квітнее чаромха. Звычайна падчас яе цвіцення надараюцца халады. У мародзе іх называюць "чаромхавымі".
Пасля чаромхі зацвітае бэз. Бэз, у адрозненне ад чаромхі, любіць цёплыя і сонечныя дні.
У бялюткім убранні — сады. 3 надыходам цяпла паяўляецца шмат рознай машкары. У гэты час вяртаюцца з выраю ластаўкі і стрыжы, якія кормяцца ласякомымі.
Травень — месяц птушных спеваў.
МАЙ
Man —
To брат вясны Старэйшы, Самы светлы, Весялейшы.
Усю ноч He засынае.
3 салавейкам Ёп спявае.
Сад расквеціў
Белым цветам, Надыход чакае Лета.
Авяр ’лн Дзеружынскі
Толькітолькі грымне першы Стэл магутны перуновы — Пад вярбінай прыбярэжнай Хлопчык Май прачнецца ў сховах. Зломіць сук, галіпкі зрэжа
I змайструе грайкудудку,
МАН
Сук жа зломаны з усмешкай Уваткне над стромай хуткай. Чуеш, чуеш, спеў вясновы Хлапчуковай звонкай дудкі? Бачыш: мёртвы сук нанова Прарастае веццем гнуткім?!
Алег Мінкін
ЛІСЯ, ДОЖДЖЫК!
Ліся, ліся,
Дождж вясновы,
На сады і на дубровы, На сцяжынкі і палеткі, На бабуліныя кветкі
Я праз лужыну скачу. Змок мой чуб і пос. Ліся, дожджык, На мяне, Каб хутчэй я рос!
Леанід Пранчак
Быў якраз пачатак мая. Ну й была тады вясна! Ось такая, што бывае Можа ў сотні лет адна: Было ў меру ўсё і ў пору: Дожджык пройдзе, зноў цяпло Травы, краскі гнала ўгору На прасторы, на святло. Выйдзеш з хаты надасвеце, Так і піў бы дух зямлі.
I раслі б, здаецца, дзеці, Каб іх кінуць на раллі. А дзянёчак як настане, Тая ранічка вясны!
Кропля роскі на каштане
Урывак з
Блеск запальвае дзіўны; У ёй зорчын смех блукае, I вясёлкі ў ёй дрыжаць, А лес радасцю гукае, Шчасцем вее сенажаць. А вакол так ціхагожа, А паслухаеш — чутно, Як расце трава і збожжа — Нівак свежае руно.
I з зямлі празрыстым парам К небу ўзносіцца туман, Як малітва сонцу, хмарам, I дрыжыць, гарыць пажарам Скат узгоркаў і курган.
Ну, вясна была на дзіва!
ішэмы Якуба Коласа «Сымонмузыка»
45
ДОБРЫ
Як слаўна, як хораша ўрапку На ўзлессі вясповай парой!
I хлопчык прыбег на палянку — Ён чуецца тут як герой.
Нічога смяльчак не баіцца — Ён мае арэхавы прут, Каб пават ад воўка адбіцца, Калі той надарыцца тут.
Вось бачыць ён яркую зёлку, Памкнуўся яе сашчыкнуць — Ды ўгледзеў на былцы кароўку, Што божай адвеку завуць.
Паўзе яна ўгору няспешна, Занятая справай сваёй.
Любуецца хлопчык уцешпа I лічыць "радзімкі" на ёй. Кароўка ж у крапачках дробпых Спакойна быліпку хіне.
— Я знаю: ты добры, ты добры — I ты не пакрыўдзіш мяне!..
На хвілю задумаўся хлопчык Дый бегма пусціўся ўпадскок. Аж бачыць: ля сцежкі, па ўзбоччы Малюсенькі, кволы дубок! Яшчэ і лісточкаў зялёпых На дрэўцы нямнога зусім.
I хлопчык, як быццам знаёмы, Прыветна схіліўся над ім. А юны нашчадак дубовы Зашоркаў лісткамі, бы ў сне: — Я знаю: ты добры, ты добры — I ты не пакрыўдзіш мяне!
ЧАЛАВЕК
Ад радасці хлопчык паўзавад Гатоў быў імчацца праз лог, Ды раптам, спалохаўшы нават, Успырхнула птушка зпад ног. Зірнуў ён — а долка гняздзечка 3 травінакбылінак сухіх I пяць жаўтаватых яечак, У шэрачкахплямках рудых.
А птушачка, сочачы зводдаль, "Юлі" ды "юлі" на сасне: — Я знаю: ты добры, ты добры — I ты не пакрыўдзіш мяне!.. Яшчэ весялейшым зрабіўся Наш хлопчык... Далей ён бяжьшь I зноў у здзіўленні спыніўся: Крынічка ў аеры блішчыць! Празрыстая — ііібы акенца, I бачна, як з долу, са дна — Бы сэрца жывое там б’ецца — Штуршкамі пульсуе яна.
I хлопчыку чуцен цудоўны, Бязгучны той булькат па дне: — — Я зпаю: ты добры, ты добры —
I ты не пакрыўдзіш мяне!.. Ах, як гэта радасна ведаць, Што, лічачы сябрам сваім, Усе цябе любяць і вераць, Што крыўды не зробіш ты ім! Вяртаецца хлопчык дахаты I свеціцца ўвесь нездарма, I песенька весняга свята Зрываецца з вуснаў сама.
Ніл Гілевіч
46
ПЛІСКА
Ля вадзіцы блізка Лёгка скача пліска. Ножкі, як пружынкі, Скача без упынку. Цёмныя вочкі, Белыя шчочкі,
Шэрая ватоўка.
Пэўна, ёю купіна Незаўсёды куплена, Бо заўсёды тут яна... Вечна скача пліска Ля вадзіцы блізка.
Станіслаў Шушкевіч
47
ЯРЫЛА
Ярыла — Бог урадлівасці, любові, сілы і адвагі. Гэта малады, прыгожы юнак у белым плашчы і з вянком кветак на галаве. Ён раз’язджае на белым кані, трымаючы ў руках жмешо аржаных каласоў. У Юр’яў дзень Ярыла па загаду маці Лады адмыкае вароты неба і на белым кані прыязджае на зямлю. 3 яго прыездам пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты ж дзень упершышо выпускаюць жывёлу ў поле. У гонар Ярылы ў канцы красавіка дзяўчаты ладзілі вясёлуіо ўрачыстасць: адну дзяўчыну ўбіралі за Ярылу, апрануўшы яе белаю прасцінкаю, на галаву клалі вягюк з палявых кветак, саджалі на белага капя і навокал вадзілі карагод, пяючы:
А дзе ён нагою — там жыта капою, А дзе ён зірне — там колас зацвіце!
Праўдападобна, старажытны беларускі герб Пагоня выводзіць свой пачатак ад Ярылы.
3 беларускай міфалогіі
Панад белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сіііякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, — Ён дрыжачымі крыламі Звоніць ледзве чутна ў іх.
***
I ліецца хваляй песня, — Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае, Навявае яго мне?
He паняць таго ніколі,
He разведаць, не спазнаць: He даюць мне думаць зыкі, Што ляцяць, дрыжаць, звіняць.
Максім Багдановіч
ВІШАНЬКА
Юная вішанька тонкая Поруч з разгалістай грушаю. Голая чорная кронка Дробным сняжком зацярушана. Тут
раўнадушна
раз тысячу Бегаў я рапіцай кожнаю. Сёння ж
на ганак ледзь выскачыў —
Так і прыціх, заварожаны.
Ранпія ветры вясеннія Гэткім прыгожым зрабілі ўсё; Быццам хусцінай вясельнаю, Вішанька цветам акрылася, Стала ля грушыны стройнаю, Белаю, чыстаю, юнаю, 3 горда ўзнятаю кронаю — Дзеўчынайпрыгажуняю...
Генадзь Бураўкін
48
НА ГРАДЦЫ
— Я пайду з табою, — Кажа маме Натка. Вынесла з падворка Граблі і лапатку.
— Вось і твая градка, — Мама паказала.
Натка з захаплепнем, 3 радасцю капала. Выбірала чыста Рэшткі пустазелля, Каб мятлюг і пырнік Зноў тут не аселі.
Як жывыя, граблі Па градзе прайшліся. Роўненькая градка, Хоць па ёй каціся.
У зямлю сырую, Нібы ў цёплы ложак, Леглі морква, бручка Хораша, прыгожа. Пахваліла мама Натку за работу Твар яе свяціўся Зорачкамі поту.
Паўлюк Прануза
ЗЯЛЁНЫ ЛІСТОК
Над ручайковай песняй пануе цішыня.
Лісток з пупышкі цеснай глядзіць, як птушаня.
Вялікая турбота да лісціка прыйшла, — імкнецца ўсёй істотай да сонца, да святла.
БЯРОЗКА
У маёй бярозкі распляліся коскі, коскі распляліся, з ветрыкам зліліся. I глядзіць бярозка на лясок за вёскай,
Люблю мой сад, як расцвітае, Як салавей свой трэль вядзе, Як цвет галінку прыгібае, Як пчолка мёд адтуль нясе.
з цёмнага лясочка коціць месяц ночка. Ночка веснавая зоркі высявае над зямлёй, над вёскай, над маёй бярозкай.
Васіль Жуковіч
МОЙ САД
Люблю мой сад у маёвым ранку, Як тоне ён у расістай мгле, Як ліпа шэпчацца пры ганку, I як зязюлька «куку» шле.
Цётка
49
ВЯСЁЛКА
Сёння раніцаю ліў Першы дожджык з громам, Праляцелі жураўлі I над нашым домам. Сёшія з вулля першы раз Вылецела пчолка, Апусцілася да нас Першая вясёлка. I шырокаю дугой Стала над лясамі. Колькі колераў у ёй? Мы палічым самі. — Вось аранжавы! — Чырвоны! — I блакітны! — I зялёны! — Фіялетавы! — I жоўты!.. — Ну а болей He знайшоў ты? Пашукай, Бо хутка згіпе. — Вось яшчэ знайшоўся сіні. — He шукайце больш дарма — Іншых колераў няма. Распраўляе крылцы пчолка, Зелянее збажына. Загарэлася вясёлка — Будзе добрая вясна. Сяргей Грахоўскі
СМАРЖОК
3 моху выбіўся смаржок, Пахінуўшыся набок, Ён глядзеў кудысьці ўбок. Вось крутнулася вавёрка На сасонцы ля пагорка, Тупнуў дрозд, задраўшы хвост: — Невялікі грыб па рост, Mae ж ён вялікі кошт. Ты, вавёрачка, не смейся, Сядзь ля грыба і пагрэйся... —
Лёгкі хвосцік, нібы пёрка: — Што за грыб? Ён малады, А маршчыны ў тры рады, I гарбаты і худы. Сам на цёплы мох усеўся: — He такі ўжо грыб бядак, Шмат маршчынак — гэта так, Ды цудоўны ён на смак.
Станіслаў Шушкевіч
КАМАРЫ
Ад зары У дуду сваю I да зары Гудуць Над ракою Ды ў ступе Камары Мак таўкуць. Заўтра будзе Нездарма ж яны Добры дзень — Гудуць Ані хмарачкі Ды ў ступе Нідзе! Мак таўкуць.
Сяргей НовікПяюн
50
Я знайшоў за рэчкай Куст парэчак,
А пад ім гняздзечка — Пяць яечак.
Днём, як вартавы, я Там, пры птушках, Сню яечкі тыя —
У вяснушках.
He сказаў нікому, Дзе гняздзечка,
ГНЯЗДЗЕЧКА
Сам не ўзяў дадому Hi яечка.
Як разгорнуць крылы Птушапяты,
Вам сакрэт адкрыю, Дашкаляты:
Пакажу за рэчкай Куст парэчак, А пад ім гняздзечка — Без яечак.
Мікола Маляўка
МАЙСКІ ЖУК
Пад бярозай ветрык змоўк, Ды трапечацца лісток, Hi на момант не сціхае: Майскі жук яго гайдае: — Што ты робіш туг, жучок? — Ах, сусед, дзівак ты гэткі! Выразаю я сурвэткі.