Жывая кніга прыроды
Ірына Марачкіна
Памер: 199с.
Мінск 1997
ЗІМА
Апусціў галіны I стаіць журботна, Зрэдку верхавіны Зашумяць маркотна. Мяккая пярына Вочы адбірае.
Белая раўніна — Hi канца, ні краю.
Пад пялёнкай белай Травы і лісточкі. Рэчка анямела, Змоўклі ручаёчкі. Амярцвелі лозы, Чуць галлём хістаюць, А ў палях марозы Ды вятры гуляюць.
Якуб Колас
СНЯЖЫНКА
Упала сняжынка На шчочку Ірынкі — Адразу ж растала, Слязінкаю стала. Смяецца Ірынка, Плача сняжынка...
Алена КобецФілімонава
144
СНЯЖЫНКІ
—Мая сняжынка!
— Мая сняжынка! — Крычаць, спрачаюцца дзве Ірынкі, Сняжынкі ловячы, якія Лятуць, як матылькі жывыя. Пайшлі да зайчыка дзве Ірынкі, Каб рассудзіў ёп: чые сняжынкі? А зайчык кажа: — Ну, пакажыце, Хутчэй далонькі свае раскрыйце! Раскрылі. Дзівяцца дзве Ірынкі: Куды падзеліся іх сняжынкі?
Максім Танк
СНЕЖАНЬ
Снежань кружыць, I скуголіць.
I з мяцеліцай Сваволіць, Мяккі снег Бярэ ў ахапкі, Беліць елак, Сосен шапкі. Толькі Янка не зважае, Снег ён
Скруткамі качае, «Бабу» лепіць На двары, Дзе сабраліся Сябры.
Снежань
3 веямі ідзе, Нам нясе Кароткі дзень.
Авяр’ян Дзеружынскі
ЧАРАЎНІЦА
3 далёкай поўначы, з краю вечнага снегу і лёду, парай белых касматых мядзведзяў, спавітая ў белыя пуховыя тканіны, прыехала да нас Чараўніца. Зачаравала воды нашай мілай Зямелькі, і зрабіліся яны камянямі празрыстымі. Зачаравала лясы нашы, і заснулі яны сном глыбокім. Патрэсла шырокімі рукавамі сваёй пуховай вопраткі, і пакрыліся палі нашы снежнай беллю. I лёг наш край пад нагамі Чараўпіцы белы... ціхі... задуманы. Рада яна са свае моцы, усміхнулася смехам ясным, хоць і халодным, і ад гэтага ўсмеху заіскрылася ўсё кругом цэлым морам брыльянтаў шматкалёрных. I стаіць сярод гэтага мора белі і бляску, магутная, грозная, хоць прыгожая, ды бязлітасная. Госця наша штогодняя з далёкай поўначы — ЧараўніцаЗіма.
Зоська Верас
145
МАРОЗ
На дварэ — мароз. Снег да стрэх прырос. Змерзлі рукі, Змерзлі ногі, Стаў чырвоным нос.
Ой, мароз, мароз!
Шчыпле твар да слёз, Цёпла толькі снежнай бабе, Ды не ляскае зубамі
Белы Дзед Мароз.
Ларыса Геніюш
ЛЕГКІЯ СНЯЖЫНКІ У ЦІШЫ...
Легкія сняжынкі ў цішы Долу апускаюцца нясмела... Светла ў полі, светла на душы... Лёгкія сняжынкі ў цішы...
Спіць сасна ў бахматым шалашы, А навокал так бялюткабела...
Легкія сняжынкі ў цішы Долу апускаюцца нясмела.
Данута БічэльЗагнетава
ПУРГА
Загуляла, закружыла, Свае песні завяла, Гурбы снегу наваліла, Усе сцежкі замяла. Сівер люта завывае, Свішча, гойкае, пяе,
Снег ахапкамі кідае, Стрэхі ломіць, стрэхі рве. А пад раніцу сціхае Ды малым шчанём скуліць... I зямля супачывае — У белай світцы моцна спіць.
Сяргей НовікПяюн
Жыццё раслін зімой замірае... Журботна стаіць голы лес. Толькі дуб tie скідае свайго мядзянага ўбранства аж да самой вясны. Застаюцца зялёнымі сосны, елкі і ядловец. Цікава, што і пад снегам шмат якія расліны зімуюць у сваім летнім адзенні. Гэта журавіны, буякі, бруснічнік і іншыя. Чым таўсцейшая снегавая коўдра іх пакрывае, тым цяплей, лепш пачуваюць яны сябе.
ЗІМОВЫ ДУБ
Ідзе лесам Лістапад, лісце сыплецца, як град, сякуць дажджы касыя, шумяць вятрыскі злыя... Дрэвы нізка кланяюцца Лістападу, сцелюць пад яго пажоўклае лісце. Адляцелі ў вырай птушкі, звяры пахаваліся ў зацішак, апусцелі палі.
Задаволены Лістапад: усё скарылася яму. Усміхнуўся, паслаў на зямлю бледны сонечны прамень, глянуў зза шэрых хмар лапінкай блакіту. Але што гэта? Вунь на ўзлессі раскінуў вецце магутны дуб, увесь у мядзянай лістоце.
146
—Чаму ты не скарыўся мне? — грозна спытаў Лістапад.
— Я зімовы. Таму да вясны буду ў мядзяным убранні.
Угневаўся Лістапад.
— Гэй, вятры буйныя! — паклікаў ён сваіх памочнікаў. —Сарвіце з дуба яго мядзяны ўбор!
Завылі вятры, зашумелі галіны Дуба.
—Гэй, дажджы халодныя! — гукнуў Лістапад. — Пазбівайце з Дуба лісце.
Секанулі дажджы, забарабанілі па буйным лісці, але Дуб не зварухнуўся.
—Гэй, браце Снежань, — загукаў Лістапад. — Прышлі мне марозу пякучага, завеяў сыпучых, няхай замарозяць, засыплюць снегам непакорнага!
Прымчалі маразы, прыляцелі завеі, марозілі, снегам секлі, але не скарыўся Дуб.
Спахмурнеў Лістапад і адступіўся ад цара лесу... Усю зіму стаіць Дуб у сваім мядзяным адзенні. Толькі вясною ненадоўга скідае яго, каб пераапрануцца ў новае, зялёнае. За гэта называюць яго Зімовым Дубам.
Клаўдзія Каліна.
МЯДЗВЕДЗЬ
ЛІСКА
Звер вядомы ён усім — I старым і дзецям: Футра цёплае на ім, А завуць мядзведзем.
Навастрыла вушы ліска:
Пачала ўглядацца:
Ці няма спажывы блізка — Птушкі або зайца?
Алесь Якімовіч
147
У ЗІМОВЫМ ЛЕСЕ
Пад снегам — дарога, на снезе — лыжня. У лесе зімовым стаіць цішыня. Кусточкі і дрэвы заснулі даўно, і песень птушыных зусім не чутно. вясной там работа Пад хвояй старою ізноў закіпіць. я горку знайшоў, Усё ад зімовых там цёпла пад снегам абудзіцца сноў, сям’і мурашоў. пачуюцца песні Мурашнік пад снегам птушыныя зноў. зімою паспіць, Васіль Жуковіч ЁЛКА
Ёлачкабароўка У хату да цяпла Ад шэрага воўка 3 бору ўцякла.
Пацеркікаралі Асвяціла ёлку Пачынаюць гулі
Ёлачку прыбралі. Яркая вясёлка. Дударымузыкі.
Запалілі зорку — Скокнула пад ёлку — Развяжы, дзядуля, Пачалі гаворку. Шустрая вавёрка. Свой мяшок вялікі!
Данута БічэльЗагнетава
САСОНКА
Сасонка грэецца ў сняжку, Нібы дзяўчынка ў кажушку. У белым футры верхавінка
I залацістыя сукі, He мерзне ціхая дзяўчынка У свае марозныя дзянькі.
Еўдакія Лось
ЛІСРАЗБОЙНІК
Ліс прачнуўся ранарана.
Дрэмле бор, сняжком прыбраны. Дрэмлюць сосны, дрэмлюць хвоі, Ліс жа марыць аб разбоі.
Ой, разбойнік ліс, разбойнік!
Ён вядзе з усімі войны: To ганяе зайку ў лесе, To ў чужую хатку лезе. А вяртаецца з разбою — Рыжы хвост стаіць трубою!
I баяцца ўсе звяры
Паўз яго хадзіць нары.
Толькі вожык — самы храбры — Ад яго яшчэ не драпаў.
Ён сказаў аднойчы лісу:
— Лепш, разбойнік, адступіся!
Ну, а ліс смалою лезе:
— Гаспадар я, — кажа, — у лесе, А з такіх, як ты, харобрых, Я абед гатую добры...
Носам тыцнуўся ў іголкі — Цэлы месяц жыў на зёлках.
Алесь Пісьмянкоў
Снежань — цяжкая пара для жывёл. Пакутаюць ад моцных маразоў лясныя жыхары. Птушкі шукаюць дуплы, ціснуцца адна да адной на галінцы. У глыбсжім снезе спяць рабчыкі і цецерукі. Некаторыя птушкі на час халадоў перабіраюцца бліжэй да чалавека. Многія звяры, хоць і маюць цёплае срутра, хаваюцца ад моцных халадоў у лясных гушчарах. Вожыкі, барсукі, мядзведзі бавяць зімку ў спячцы.
148
ВЯДЗЬМАКВАЎКАЛАК
Жылі два суседы. Адзін бедны, другі багаты. Багаты быў вядзьмак, a бедны — добры чалавек. Бедны купіў каня і вывеў на выган, а багаты ўзяў тры нажы, утачыў у зямлю і пачаў куляцца. Перакуліўся праз адзін нож у яго галава стала воўчая, перакуліўся праз другі — тады ўвесь стан стаў воўчы, ён перакуліўся праз трэці — тады і ногі зрабіліся воўчыя. Тады ён паляцеў і задушыў каня, а бедны тым часам выпяў адзін нож.
Воўк задушыў каня і бяжыць назад к нажам, каб адвярнуцца назад на чалавека. Прыбег. Ёп перакуліўся праз адзін нож — тады стала галава чалавечая; ён перакуліўся праз другі нож — тады ўвесь стан зрабіўся чалавечы; перакуліўся трэці раз, але nori засталіся воўчыя, бо не было трэцяга нажа.
3 беларускай міфалогіі
АДМАРОЗІЎ ЛАПКІ
Коцік басаногі Па сняжку гуляў. Адмарозіў лапкі I запалакаў: — Мяў...
Што за дзіва гэта?
Трэба бегчы ў дом: Снег такі халодны, А пячэ агнём...
Іван Муравейка
МУРКА
Мурка скокпула за дзверы, Твар спалоханы ў Веры — На дварэ стаіць зіма, У кошкі боцікаў няма...
Тадзіяна Кляшторная
СНЕГІРЫ
Як агеньчыкі, у двары Скачуць, скачуць снегіры.
Запытала ў брата Таня: — Можа, снег ад іх растане?
Паўлюк Прануза
ДАЧАКАЛІСЯ
Рады снегу
Сініцы і мы —
Дачакаліся ўрэшце зімы! Па душы мам яе халадок. Выбягаем на першы лядок. Ідзе асцярожна па лёдзе
На тонкіх абцасіках Цёця.
Лёдзік парыпвае ледзь... — Цёця, не бойся!
Праедзь!
Галіна Каржанеўская
НАШЫ СЯБРЫ
Снегіры, сінічкі, Сыплю вам пшанічкі, Крупак, крошак хлеба! Вам жа мала трэба! Ешце, любыя сябры! He ляціце ў лес, бары,
А жывіце ў двары Да вясенняе пары. Вось для вас кармушкі, Птушкішчабятушкі, Нашы весялушкі!
Станіслаў Шушкевіч
150
ПІСЬМО ПТУШАК
Лёг сняжок пушысты, Белы, як папера, А па снезе птушкі У каляровым пер’і. Снегіры, сініцы, Галкізабіякі На паперы гэтай Пакідаюць знакі. Цэлую гадзіну Дзеці прастаялі,
Што гэта за знакі —
I не адгадалі.
Падышоў дзядуля, Акуляры — у рукі: — Зараз адгадаем, Дарагія ўнукі.
Гэта ж пішуць птушкі:
У іх няма кармушкі, Просяць хоць бы трошкі Зерняў, хлебных крошак.
Аляксей Пысін
***
He сядзіцца ў хаце Хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, Цягнуць санкі з дому... — Мамачкагалубка! — Просіць ён так міла, — Можа б ты на рэчку
Пагуляць пусціла? Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся. — Ну, ідзі пабегай, Толькі апраніся
Ды, глядзі, у палонку, Сынку, не ўваліся. Радасць і раздолле Хлопчыку малому, I не пазайздросціць Ён цяпер нікому!
Якуб Колас
ПАДАЮЦЬ СНЯЖЫНКІ (Урывак з паэмы «Дзесяты падмурак»)
Падаюць сняжынкі — дыяментыросы, Падаюць бялюткі за маім акном...
Расчасалі вішні шоўкавыя косы
I ўранілі долу снегавы вянок.
Зноў зіма паслала снежныя кілімы, Зажурыла беллю
паплавы, лугі,'
I прыходзіць радасць у красе маўклівай.
Адплываюць хвілі смутку і тугі...
А сняжынкі сеюць кволую імглістасць, Падаюць бялюткі за маім акном,
I цвіце на вішнях снежная ўрачыстасць,
Сцелецца на скронях перад раннім сном.
Хочацца навеяць казкітаямніцы
Гукамі мелодый, радасцю без слоў.
I застылі сцені у маёй святліцы, Засынаю... Сніцца роднае сяло.
Паўлюк Трус
Зіма хадою смелаю да нас прыйшла здаля, і стала белайбелаю уся вакол зямля.
Такія гурбы выраслі: як прывіды стаяць.
ЗІМОЮ
На двор мы санкі вынеслі — Мы хуткахутка з горачкі
давай гуртом гуляць. У саначак бліскучыя, як струны, палазы.
He страшны нам траскучыя тугія маразы.
на саначках ляцш.
He холадна ніколечкі — нам весела ўсім.
Васіль Жуковіч
СНЕЖНЫ ДЗЕД
Скачуць дзеці. Шум і смех. У камы качаюць снег, I з вясёлаю ўсмешкай Б’юць адзін другога снежкай. Толькі снегу быў камяк, А ўжо вырас дзеддзівак: Галава, нібы падушка, Шапка з’ехала на вушка, Губы — порхаўка, Hoc, як моркаўка.
Пояс — рэмень наўскасяк, 3 боку венічакгаляк. Крочаць дзеці на абед, I адзін застаўся дзед. Верабейчык на плячы Чыркнуў дзеду: чыкчыкчык! Пасля пырхнуў — і няма. Сыпле белы пух зіма. Паглядзеў яму ў след, Зажурыўся снежны дзед.