• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жывая кніга прыроды  Ірына Марачкіна

    Жывая кніга прыроды

    Ірына Марачкіна

    Памер: 199с.
    Мінск 1997
    104.18 МБ
    Дубы, асіны
    I рабінкі;
    Лісты ён з дрэў Параскідаў На ўзлескі, Вузкія сцяжынкі.
    Хмурліва, зябка Па начах, Цярусіць дождж Нібы праз сіта. Пажоўклі травы На палях, I толькі Зелянее жыта.
    Ды часам
    Выпадуць дзянькі...
    Блакіт і сонца.
    Ранак звонкі.
    I разам з Янкам Хлапчукі Ідуць у лес Збіраць зялёнкі.
    Авяр’ян Дзеружынскі
    ВОСЕНЬ У ЛЕСЕ
    To загамоніць лес тужліва, To стане ціха і маўкліва. Працуе тут мастачкавосень, А вецер фарбу ёй падносіць. Адзін мазок, другі і трэці— I жоўты ліст гайдае вецер. Дабавіць фарбы бурачковай — I ліст трапечацца барвовы.
    Працуе восень пэндзлем тонкім, Абходзіць елкі і сасонкі: Як дакранецца да іх толькі — Балюча колюцца іголкі.
    Бярозак тонкія галінкі Скідаюць жоўтыя хусцінкі, I кружыць, гушкае іх вецер... Сумуе лес па звонкім леце.
    Ніна Галіноўская
    АСЕННЯЯ ЦІШЫНЯ
    Лісты ападаюць... Жоўтыя, чырвоныя, барвовыя... Як вялікія птушкі — кляновыя, каштанавыя, ясеневыя — яны тапцуюць свой апошні вальс: паціхеньку кружацца, плаўна апускаюцца долу. Лёг... і прыціх... Цішыня. Асенняя залатая цішыня. Здаецца, цішыня... А на самай справе — звіняць ціхенька, ледзьледзь чутна ды такой цудоўнай мелодыяй. Толькі б навучыцца слухаць. Слухаць затоены, ціхі, крыху сумнаваты напеў, асенні напеў самой цішыні. А яна, цішыня, таксама пяе. Своеасабліва, толькі прыслухацца трэба, і пачуеш...
    Рабіна... рабіначка... Уся гарыць, палае пунсовымі гронкаміцяпельцамі... Здаецца, восьвось перагарыць галінка, і зваліцца тады агонь на зямлю і пабяжыць па сухой траве... Ды не. Нікуды не ўпадуць рабінавыя ягадкі і нікуды не знікнуць. Будуць чакаць першага марозу, падмарожаныя, стануць яны смачныя, прывабныя і для людзей, і для птушак... Надзейны паратунак ад голаду.
    Зусім не за гарамі сцюжа, халады, паваротак на зіму. А пакуль дыхае прырода восенню, пераплеценай з летам, шматфарбнай, толькі ціхай. Але ж і цішыня бывае гучыць... Нават зліваецца ў адзін зык, у адну восеньскую мелодыю і жыве, прадаўжае жыць...
    Наталля Суслава
    124
    ЖОЛУД
    Зімка ўжо He за гарамі. Зайчаняткі Кажуць маме: — 3 дуба ўпаў вунь Жалудок, Абмарозіць можа Бок.
    Засмяяўся Жалудок, Пад лісток у траўку — Скок...
    Зімку спаў ён Пад лістком I ўзышоў вясной Дубком.
    Лявон Шырын
    ГІЕСЕНЬКА
    Назбіраю лісцяў я
    У двары,
    Што зляцелі з клёніка
    Без пары.
    Пакладу ў кнігу іх Між лістоў.
    Хай ляжаць, аціхлыя, Каля слоў.
    Хай гаворацьшэпчуцца Аб вясне.
    Хай складаюць песеньку Для мяне.
    Галіна Каржанеўская
    КАПУСТА
    На гародзе стала пуста Толькі пышная капуста Ветру, сцюжы не баіцца:
    Mae цёплыя спадніцы. Гожая, здаровая, Уся белагаловая.
    Ларыса Геніюш
    МЯДЗВЕДЗЬ
    Прыйшла з вятрамі восепь, Шуміць высокі лес.
    Пайшоў мядзведзь па лесе, Далёка ў глуш залез.
    Пад елкай вырыў яму, Паслаў у ёй галлё, — I ужо гатова ў Мішкі Зімовае жыллё.
    А каб мароз траскучы He ўлез к яму зімой, Наклаў галля над новай Бярлогаю сваёй.
    Вось Мішка ужо ў бярлозе, Утульна тут яму.
    Паправіў ён галінкі, Залёг на ўсю зіму.
    Прыйшла зіма з марозам, Заснуў і лес, і бор.
    Завеі заспявалі
    На ўвесь лясны прастор.
    А Мішка і не дбае.
    Яго спакойны сон.
    Ён спіць на мяккім вецці Аж да вясенніх дзён.
    Янка Журба
    126
    Я рухавы звярок, Заўжды весела мне. Мая хатка — дупло На высокай сасне. Я на дубе парву Шмат буйііых жалудоў I к зімовай пары Прынясу іх дамоў. На галінках сасны Я грыбоў нанашу.
    Іх багата к зіме У свой дом насушу.
    ВАВЁРКА
    Я рухавы звярок — Шмат арэхаў знайду, Самых лепшых нарву I ў дупло пакладу. He баюся зімой Я марозаў ліхіх: Спачываю ў дупле На лісточках сухіх. А як сонца зірне, Я скачу па сасне. Цёпла ў шубе маёй I суровай зімой.
    Янка Журба
    ЛІСТАПАД
    Пэўпа, сонца знебылося, Адпачыць пайшло за хмары, I паўзе павольна восень Праз іржышчы і папары.
    I ад холаду рабіна Чырванее, нізка гнецца.
    Паляцелі гусі клінам, Каб у выраі пагрэцца. Сыплюць лісцікі бярозы, Стала ветрана і суха — Недалёка ўжо марозы, Люты вецер, завіруха.
    Станіслаў Шушкевіч
    ВОСЕНЬ
    Паляцела лета
    3 птушкамі на поўдзень. Hi травы, ні кветак, Пуста ў агародзе.
    Вецер гоніць лісцік, Скручаны, счарнелы.
    ЗЯЛЁНКА
    Мароздзядуля сцюжам звонка Ужо распускае паясок, Ды пад ялінаю зялёнка Жыве, зашыўшыся ў пясок.
    Коціцца кудьгсьці Ёп, асірацелы.
    Голы сад знямелы Да сябе не кліча, Неба пацямнела I цяпла не зыча.
    Ніна Галіноўская
    РАДОЎКА
    А побач (ну, не лес — кладоўка) Уся фіялетавая, з траў Адважна вылезла радоўка — Зялёнкі родная сястра.
    Кастусь Цвірка
    127
    АДЛЕТ ШПАКОУ
    Згушчаюцца ў небе аблокі. Абшары мяняюць аблічча, А восень у вырай далёкі Шпакоў і збірае, і кліча. Збіраюцца птушкі, павольна Іх круг развітальны за кругам Ізноў узнікае над полем,
    Над руншо, Над выцвілым лугам. За мора яны адлятаюць, У сумную далечдарогу... I доўга ад роднага краго Шпакі
    Адарвацца не могуць.
    Іван Гурбан
    ВОЖЫК
    Студзіць восень лес ізноў Вожык норку ўжо знайшоў. Час дарэмна не губляў — Лісцем ён яе ўслаў.
    Потым лісцем абчапіўся, На бачок пераваліўся, Пацягнуўся, пазяхнуў, I на ўсю зіму заснуў.
    Тадзіяна Кляшторная
    ЗАГАДКІ
    У верасні толькі да нас завітала, А лес памастацку афарбавала. Хоць золата ўсюды старанна развесіла, Ды сумна ў прыродзе, маркотна, нявесела;
    Неба вунь плача, і птушкі маўчаць, Вецер штодзённа стаў злы бушаваць... Дык хто з вас адкажа, хто адгадае, Што за мастачка ўжо гэта такая?
    (чнээод)
    Ой, як спрытна, нібы мячык, Скача з елак на дубы.
    На сучках к зіме, няйначай, Сушыць ягады, грыбы.
    Спелы ёй арэх трапляе — У таемны склад схавае.
    На зіму каб мець запас, Дбаць ёй трэба ў летні час.
    (вмДэявд)
    Без гадзінніка жыве, а ў пару заўжды ўстае, галасіста ён спявае — нас прачнуцца заклікае.
    (чнэяэц)
    Нічыпар Парукаў
    Маленькія лапкі, на лапках драпкі, ціхенька ступае, мышак пужае.
    (іоя)
    Белая, як снег, цэлы дзень у рэчцы купаецца, а на бераг выйдзе — сухая.
    (^J)
    Пасярод двара стаіць гара, спераду вілы, ззаду мятла.
    (вяоДв^)
    128
    Без нары не можа жыць, хвост пушысты мае, як ад ворага бяжыць, след ім замятае.
    (^!lf)
    Гэта ж трэба!
    На сцяжынцы —
    Шпількі вострыя ды шыльцы!
    (лнжод)
    Мікола Чарняўскі
    Яркарыжы, яркарыжы!
    Кураняты — хто куды.
    Зловіць, у ланцуг паніжа!
    Замяце хвастом сляды.
    №)
    Данута БічэльЗагнетава
    МУДРАСЦЬ НАРОДНЫХ НАЗІРАННЯЎ
    Кастрычнік ходзіць па краю і гоніць птушак з гаю.
    Кастрычнік зямлю балоціць, а лес залоціць.
    У кастрычніку гром — зіма без снегу.
    Першы восеньскі снег з завірухаю — прыкмета доўгай восені з частымі снегападамі.
    Гусі адлятаюць у вырай — зіму на хвастах цягнуць.
    Чорныя воблакі на небе ідуць нізка і хутка — дрэннае надвор’е будзе працяглы час.
    Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю снегам, ваду лёдам.
    ПЫТАННІ I ЗАДАННІ
    I.	Растлумачце паходжанне назвы месяца «кастрычнік».
    2.	Як змяняецца лес, поле, луг у кастрычніку?
    3.	Які колер набываюць лісты бярозы, асіны, клёна, ліпы?
    4.	Паназірайце, як ападае лісце з розных дрэваў.
    5.	Прачытайце верш Алега Мінкіна «Кастрычнік», адкажыце на пытанне, чаму аўтар называе гэты месяц адмысловым мастаком?
    6.	Якія грыбы растуць у гэтую пару ў лесе?
    7.	Як рыхтуюцца да зімы пушныя звяры?
    8.	Якія птушкі адлятаюць у вырай у кастрычніку?
    9.	Намалюйце восеньскі краявід.
    129
    ВОСЕНЬ. ЛІСТАПАД
    Лістапад. Апошні месяц восені.
    Самы змрочны, самы няўтульны месяц. Рэдкае цяпло змяняецца холадам, снег — дажджом, замаразкі — слатой, адлігай.
    Прырода замірае, рыхтуецца да зімы. Прыхавалі свае зімовыя прыпасы птушкі і звярьі: краты — дажджавых чарвей; вавёркі — арэхі, жалуды, грыбы, совы — мышэй і дробных птушак; бабры — галіші і карэнішчы; выдры — рыбу, мышы — арэхі, ягады. Дрэвы скідаюць свае апошнія лісты. Адсюль і назва месяца — лістапад.
    Усё менш святла і сонца, усё даўжэй цягнецца ноч. У народзе пра гэты месяц кажуць: у лістападзе досвітак са змрокам сярод дня сустракаюцца.
    ЛІСТАПАД
    Сонца ўлетку шчыравала, Прытамілася, відаць, Мяккіх хмараў прычакала 1 пайшло адпачываць.
    Шэры дробны дождж цярусіць. Лісце плавае ў вадзе.
    Адляцелі ў вырай гусі, Восень з кульбаю ідзе. Прыляціць зза лесу хутка Вецер колкі і сухі, Потым коўдраю бялюткай Лягуць звонкія спягі.
    Міхась Пазнякоў
    ЛІСТАПАДСНЕГАПАД
    Задумалася была пахмурная, як заўседы, восень. Усё думала, гадала бедная: «Ці то яшчэ пагасціць?» Ды дзе там, нечакапа, неспадзявана па самай сярэдзіне свайго апошняга мясяца сыпанула зіма злоснай жменяй снегу, адной, другой і яшчэ, яшчэ... «Ідзі, хопіць, і так заседзелася», — незадаволена вурчыць зіма, пазіраючы злоснымі, халоднымі, калючымі вачыма зпад ілба.
    Глянула расчаравапа восень на чырвоную рабіну, што так доўга гарэла агнёмполымем, на прыціхлую зялёную сасопку і на ўвішную сінічку — звеставанку зімы...
    Пайшла восень некуды далёкадалёка, разпораз страсаючы апошнія парудзелыя лісточкі, каб і следу пе засталося. А кволы, першы яшчэ марозік сваволіў, падпякаючы старой восені пяты. Знайшоў з каго пацвельвацца — нене ды і ўшчыкне нямоглую старую то за нос, то за рукі, падганяючы ў далёкую дарогу.
    Выйдзеш ранымраненька на вуліцу... I што гэта?! Танюсенькая белашэрая пелярынка нібы накінута на плечы зямныя. Дакранешся цёплай рукой да травінкі збялелай, халоднай і штосьці прыемнае, дрыготкае прабяжыць па целе.
    Зводдаля заблішчэла лужына, зацягнутая тоненькім шкельцам лёду. Радасны верабейка растапырыў крылцы і пырхнуў долу на край лужыны. «Туктук» дзюбкай, а вады няма. Скокнуў з другога боку — зноў «туктук» і зноў нічога няма. «Дзе ж вада?» — здзіўлена павярнуў галоўку да мяне.
    Падыдзем да лесу. А за шкляным люстэркам нейкая нязвыклая для вока і для душы пустэча. Толькі голыя галінкі махаюць на ветрыку, нібы развітваюцца з восенню.
    Адыходзіць лістапад у прошласць. Прачытана апошняя старонка ў кнізе восені. Надыходзіць зіма — траскучыя маразы, мяцеліцы, адлігі, зноў завірухі...
    Наталля Суслава
    132
    ДУБ
    Распусціўшы сучча У глухім прыволлі, Сам адзін расце ёп На далёкім полі. Як цар, у кароне Аб нічым не дбае, Ці то стогне бура, Ці віхор гуляе.
    На адным ён месцы Днюе і начуе;
    Многа казак знае, Многа песень чуе. Дождж падмыў карэнне; У ім дупло — як хата... Ён стаіць і дрэмле — Грозны. Расахаты.
    Янка Купала
    133
    ЛІСТАПАД
    Як малое птушанятка, Перабег лісток дарожку. Кінуўся за жоўтым статкам, Мільганулі толькі ножкі. Закружылі па асфальце За чародкаю чародка.