Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе  Адам Мальдзіс

Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе

Адам Мальдзіс
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 208с.
Мінск 2018
66.91 МБ
раздзімаюць агонь нянавісці, які гарыць паміж імі. А нянавісць вядзе да грэху, духоўнага спусташэння. Бо ліха, пераконваў нас Першаіерарх, перамагаецца толькі Дабром. Як цемра — Святлом.
Голас Радзімы. — 2009. — 8 кастр.
Н яхай абраз зноў творыць цуды
Зсакавіка месяца 2012 года ў маёй памяці зноў і зноў узнікае той пахмурны дзень, дакладней, ранак, калі перад паездкай беларускай дэлегацыі ў Кракаў я стаяў ля акна на кухні, глядзеў на перадвеснавое неба і думаў, што ж мне казаць, што рабіць там як старшыні грамадскай камісіі «Вяртанне» пры Беларускім фондзе культуры. Не раз і ў Мінску, і ў Гомелі мне задавал! пытанні, чаму ні камісія, ні я асабіста нічога не робім, каб вярнуць у Юравічы, што ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны (а калісьці яны былі ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні) цудатворны абраз Маці Божай, які пасля паўстання 1863 года быў патаемна вывезены ў Кракаў і цяпер там знаходзіцца на сцяне або ў алтары касцёла святой Барба­ры. А ў Юравіцкім праваслаўным храме засталася толькі яго копія... Таму слова «вяртанне» ўвесь час тады круцілася ў галаве.
I рантам пачуў нібы знутры і нібы здалёку выразны голас:
— Ніякае не вяртанне, а толькі абмен! Бо што падумаюць кракаўскія парафіяне, пабачыўшы ў касцёле замест таго абраза пу­стое месца?!
3 гэтым цвёрдым рашэннем: «Толькі абмен!» я і паехаў у той дзень у польскае консульства, каб атрымаць на шэсць дзён камандзіроўкі бясплатную (бо ехаў жа я з навуковымі мэтамі) шэнгенскую візу. I якое ж было маё здзіўленне, калі, выслухаўшы мой кароткі аповед аб мэтах паездкі, пачуў у адказ:
— Справа гэта сур’ёзная і звязаная з узаемаразуменнем народаў і канфесій. Таму даем вам візу на пяць гадоў.
У той дзень добраспрыянні праявіліся яшчэ некалькі разоў. Але іх можна вытлумачыць і простымі супадзеннямі. А вось віза — гэта рэальнасць. Мае калегі, пачуўшы пра такі рэдкі выпадак, тлумачылі яго так: значыць, уся справа заўгодная добрым сілам...
Перад ад’ездам я пайшоў за блаславеннем і ў каталіцкую курыю, і ў праваслаўны экзархат. Але там пачуў, хутчэй, песімістычныя меркаванні: з часу вымушанага вывазу прайшло ўжо прыкладна паўтара стагоддзя — напэўна ж, згубіліся і правы, і сляды.
Той жа скепсіс прагучаў і ў Полыпчы пасля майго высту­пления на беларуска-польскім «круглым стале», арганізаваным пад эгідай ЮНЕСКА Міжнародным цэнтрам культуры ў Кракаве і Польскім інстытутам у Мінску. Праўда, спачатку, калі я гаварыў пра ўвекавечанне памяці «маці ўсіх польскіх каралёў-Ягелонаў» і тым самым усіх каралеўскіх дынастый у сучаснай Еўропе двухканфесійнай Соф’і Гальшанскай і пра неабходнасць хутчэй нарэшце адчыніць у Кракаве музей Гутэнаў-Чапскіх, перавезены туды са Станькава ў 1896 годзе яго ўладальнікамі ў шасці вагонах, усё разглядалася і вырашалася добразычліва, спрыяльна. Аднак, калі гаворка дайшла да цудатворнага абраза з Юравічаў, мне ціха, а потым усё гучней запярэчылі:
— Вяртаць вам? Перавозіць? Але куды? На глухое Палессе? У глухую цэркаўку? Да таго ж да Юравічаў абраз быў у Львове... Калі перавозіць, то, хутчэй, ужо туды...
— А да Львова быў Бар, — адважыўся парыраваць я. — Там гетман Рэчы Паспалітай Станіслаў Каняцпольскі, ратуючы абраз ад казацкага нападу, перадаў яго езуітам. Адзін з іх, папулярны ў народзе Марцін Тыраўскі, пераехаў на Палессе, збудаваў там, у Юравічах, на высокім беразе даліны Прыпяці драўляны храм і пакінуў у ім абраз, ужо шырока вядомы сваёй цудатворнасцю. Галоўны ж мой аргумент заключаецца ў тым, што абраз гэты яўна візантыйскага паходжання. Зна­чыць, месца яму не столькі ў касцёле, колькі ў царкве, якая з 1995 года дзейнічае, адноўленая, у Юравічах пры жаночым праваслаўным мана-
стыры ў імя Раства Багародзіцы. Усё пытанне, — працягваў я аргумен­тацию, — можа быць вырашана безбалесна і дзеля карысці абедзвюх наших канфесій, таму што гаворка ідзе не пра вяртанне, а пра абмен. Конію ж наши продкі зрабілі так па-майстэрску, што пасля паўстання 1863 года, пры перадачы ў царкву, «падману» не заўважылі не толькі вернікі, але і праваслаўнае духавенства. Арыгінал жа знаходзіцца, кажуць у нас, у Кракаве, недалёка ад цэнтра, дзе мы засядаем, у касцёле святой Барбары, які таксама цяпер належыць айцам езуітам.
Дырэктар Міжнароднага цэнтра культуры прафесар Яцак Пурхля разумна вырашыў пытанне ў той жа дзень: калі абраз з’яўляецца ўласнасцю айцоў езуітаў, то ідзіце прама да гаспадароў — няхай самі вырашаюць лёс старадаўняй рэліквіі.
Назаўтра, калі ўсе астатнія члены нашай дэлегацыі пайшлі на Вавель, каб у катэдры ўскласці кветкі да магілы Соф’і Гальшанскай, якая, думаецца, з цягам часу будзе кананізавана падобна Соф’і Слуцкай, мы, разам з супрацоўніцай цэнтра спадарыняй Ко­зак, пайшлі да славутага мар’яцкага касцёла, ля падножжа якога прытулілася маленькая святыня святой Барбары. Зайшлі ў яе гатычна-барочныя сцены і адразу ж за дзвярыма, каля левай сцяны, убачылі алтар, а ўверсе яго — невялікі абраз. Адтуль сыходзіла добрае і светлае супакаенне. Пад яго ўздзеяннем пачынаю разумець, што вяртанне, а не абмен было б тут немаральным.
Абышоўшы муры, мы трапілі на невялікую плошчу і знайшлі дзверы, што вялі ў кляштар айцоў езуітаў. Тэлефоннае папярэджанне цэнтра падзейнічала: сустрэча адбылася з хрысціянскай добразычлівасцю. Я не буду пераказваць амаль гадзінную размову, прывяду толькі фразу, пачутую ў адказ на прапанову зрабіць абмен копіі на арыгінал:
— Калі на тое будзе воля Божая і адначасовае спрыянне двух міністраў культуры нашых краін, — усё мажліва.
Падзякаваўшы за такую надзею, асцярожна спытаўся, ці былі зафіксаваны цуды, здзейсненыя каля абраза пасля 1931 года, калі ён быў змешчаны тут, у алтары касцёльнай капліцы пад найменнем Маці Божай Балеснай. Адказ прагучаў адназначна: не, не зафіксаваны.
На развітанне я атрымаў ілюстраваную брашуру «Касцёл свя­той Барбары ў Кракаве» і паштоўкі з выявамі абраза і касцёла. Гартаючы падарунак, убачыў раздзел «Гісторыя абраза Маці Божай Юравіцкай» і «Малітву да Маці Божай Юравіцкай дзеля таго, каб выпрасіць асаблівую ласку». Ну, падумалася, на чытанне кніжачкі будзе час у цягніку Кракаў—Варшава, а малітву папрашу перакласці ў рэдакцыі «Нашай веры».
Аднак у цягніку ўвесь час пайшоў на абмеркаванне ўражанняў ад «круглага стала» ды планаў на бліжэйшую будучыню. Таму пры перасадцы ў Варшаве, калі калегі дружна скіраваліся аглядаць поль­скую сталіцу, я адмовіўся павандраваць па ёй яшчэ раз і скіраваўся ў чакальню, каб нарэшце грунтоўна пазнаёміцца з падарункам айцоў езуітаў. I не памыліўся, бо нарэшце зразумеў, чым тлумачылася іх звышдобразычлівасць.
«Палескі» раздзел брашуры пачынаецца вось такімі азнаямляльнымі сказамі: «Вялікай пашанай вернікаў акружаны абраз Маці Божай Юравіцкай у капліцы Маці Божай Балеснай. Яго паходжанне невядома. Паводле праф. Веслава Зажыцкага, тэты абраз візантыйскага паходжання быў намаляваны ў канцы XIV або ў пачатку XV стагоддзя, у ім ужо бачны ўплыў рэнесансу. Самыя даўнія звесткі пра абраз адносяцца да першай паловы XVII стагоддзя».
Далей гаворыцца, што, аказаўшыся ў Юравічах, абраз неўзабаве ператварыў гэтае невядомае мястэчка ў «славуты марыйны санктуарый». У першай палове XVIII стагоддзя езуіты ўзвялі там мураваны касцёл і сваю рэзідэнцыю. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773 г.) апекавацца санктуарыем найперш сталі айцы бернардзіны, потым — айцы капуцыны. Пасля студзеньскага паўстання Гуга Гадэцкі, «апошні юравіцкі пробашч, змясціў копію абраза Маці Божай у алтары, а праслаўлены ласкамі абраз пераказаў для перахавання Габрыэлі з Ваньковічаў Горватавай, жонцы маршалка (шляхты) Рэчыцкага павета». Дарэчы, дадам ад сябе: Габрыэлю Гор­ват беларускі і польскі пісьменнік Аляксандр Ельскі назваў сярод трох выдатных жанчын беларусак XIX стагоддзя; дзве другія — гэта
пісьменніца і палітычная ссыльная ў Сібір Ева Фялінская, маці нядаўна кананізаванага арцыбіскупа Алойзы Фялінскага, і аўтарка неаднаразова ананімна выдадзенай «Літоўскай гаспадыні» Ган­на Цюндзявіцкая, таксама жонка маршалка шляхты, але ўжо не Рагачоўскага, а Барысаўскага навета.
Аднак вернемся да тэксту брашуры. У канцы яе знаходзіцца сказ, які тлумачыць надзвычайную добразычлівасць айца езуіта ў Кракаве. Аказваецца, «у маі 1885 года Габрыэля Горватава аддала абраз у дэпазіт (выдзелена мною. — А. М.) езуітам з Кракаўскай калегіі». Значыць, наводле юрыдычных канонаў, цяперашнім кракаўскім уладальнікам давялося б абраз вярнуць нават у тым выпадку, калі б гаворка ішла не пра абмен арыгінала на копію, а пра звычайнае вяртанне... У час сустрэчы айцец езуіт ужо ведаў, што абраз быў перададзены з такой умовай, а я яшчэ не ведаў.
Хто ж з’яўляецца аўтарам так добра выкананай коніі, што яе на­ват не адрознілі пры падмене ад раней бачанага арыгінала? На навуковым форуме, прысвечаным знакамітым мінчанам, знаўца гісторыі Беларусі нрафесар Раман Юркоўскі з Олыштына (Полышча) сказаў мне, што гэта была знакамітая палеская мастачка Галена Скірмунт (1827-1874), нараджэнка маёнтка Калоднае наСтоліншчыне. Пэндзлем яна авалодвала ў Вільні, удасканальвала жывапісанне ў Берліне і Дрэздэне, потым вучылася скульптурнаму майстэрству ў Вене і Рыме. Праславілася выразанымі з дрэва шахматнымі фігуркамі воінаў Рэчы Паспалітай і Турцыі, якія змагаліся ў вядомай бітве над Венай. Часта звярталася да рэлігійнай тэматыкі (партрэт «Ма­рия Чапская моліцца ў кляштары візітак у Вільні», праект алтара для касцёла ў вёсцы Ахова каля Пінска, алтарны абраз «Бязгрэшнае Зачацце», рэстаўрацыя вышывак на літургічных шатах у нінскім касцёле). Койію з абраза Маці Божай Юравіцкай зрабіла, відаць, яшчэ да паўстання, бо ў 1863 годзе была арыштавана і выслана ў Тамбоў. У 1870-м вызвалена, але без права вяртання на радзіму, дажывала свой век у Крыме.
Такім чынам, копія абраза Маці Божая Юравіцкая ў мастацкіх адносінах роўная арыгіналу, а, можа, і пераўзыходзіць яго (па-
раўнальнага ж аналізу ніхто не рабіў). А ў духоўных адносінах, цудатворных?
Адказаць на апошняе пытанне мне дапамаглі розныя людзі, якія прыязджалі ў Мінск з Гомельшчыны («Не, — гаварылі яны, — пра такія факты мы не чулі»), а таксама — нібы наканаванае выяўленне адпаведнай цытаты ў прысланай мне з Гомеля дакументальнай аповесці Рыгора Андрэяўца «Капітан Франц». Выдадзена яна ў 2012 годзе ў Гомелі ў серыі «Ваенныя разведчыкі» і прысвечана ге­рою Афгана Францу Клінцэвічу. У кнізе зафіксаваны такі факт: на радзіму героя, у вёску Крэйванцы, што на Ашмяншчыне, прыходзіў адразу ж пасля вайны, шукаючы магілу свайго забітага сына, старацлірнік ажно з паўднёвага ўсходу Беларусі. Ён належаў да асаблівай супольнасці рэчыцкіх старцаў. Вандруючы па Палессі, яны спявалі духоўныя вершы, вучылі людзей распазнаваць несправядлівасць. А кожнай вясной рэчыцкія старцы збіраліся каля крупейскай капліцы, спявалі духоўныя песні і псальмы, збіралі грошы. «Частка ахвяраванняў ішла на юравіцкі абраз. Гэты абраз быў з’яўлены: ён вылечыў многіх сляпых».