• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе  Адам Мальдзіс

    Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе

    Адам Мальдзіс

    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 208с.
    Мінск 2018
    66.91 МБ
    Выходзіць, калі разважаць спрошчана, раней Божая ласка ў Юравічах праяўлялася, нават масава, а цяпер — зусім не. Чаму? Некаторыя мае суразмоўцы схіляліся да думкі, што прычына тут — у канфесійнай іншасці: калісьці арыгінал знаходзіўся ў каталіцкай святыні, а цяпер яго копія — у праваслаўнай... Але мне такое сцвярджэнне здаецца надуманым, бо абедзве святыні з’яўляюцца хрысціянскімі. Колішні касцёл, а цяперашняя царква аднолькава шануюцца вернікамі абедзвюх канфесій. Доказам таму для мяне стаў вялікі фотарэпартаж Раісы Сушко і Карнэлія Консэка «У адну дарогу», апублікаваны ў баранавіцкім часопісе «Дыялог» (№ 1, 2012). Там гаворыцца, што вось ужо шосты год кожнай восенню з Мазыра ў Юравічы і назад накіроўваецца вялікая пілігрымка. У ёй аб’ядноўваюцца праваслаўныя вернікі пад кіраўніцтвам епіскапа Тураўскага і Мазырскага Сцяфанія і каталіцкага святара Тадэвуша Воласа. Вернікам абедзвюх канфесій выносіцца копія цудадзейнага абраза Маці Божай Юравіцкай Міласэрнай, Апякункі
    беларускага Палесся. Усе заміраюць, становяцца на калені ў чаканні цудадзейнасці, а яна не наступав...
    А, можа, падумалася мне, арыгінал спадзяецца на сваё вяртанне на стагоддзямі намоленае і таму роднае для яго месца?! Можа, чакае, пакуль аб’яднаныя палескія вернікі абедзвюх канфесій самі стануць ініцыятарамі ўзаемнага абмену? Уяўляю сабе такую вялікую і нечуваную ўрачыстасць...
    Наша вера. — 2013. — № 1.
    ■ алерантнасць, моцная дыялогам
    У Мінску ўшанавалі памяць Папы Яна Паўла II
    Падзеі апошніх тыдняў пераканалі мяне, што Беларусь становіцца дзейсным фактарам не толькі ў палітычным дыялогу паміж Усходам і Захадам, але і ва ўзаемаразуменні паміж хрысціянскімі канфесіямі і, шырэй, рэлігіямі свету. Мяркуйце самі. Уся Беларусь, незалежна ад веравызнання, адзначае выставай ікон трох усходнеславянскіх краін, іншымі ўрачыстасцямі 1020-годдзе хрышчэння Кіеўскай Русі, адкуль пайшла хрысціянізацыя Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў. Павагу да яўрэяў, іх старажытнай рэлігіі прадэманстравала беларускае грамадства, адзначыўшы нядаўна 65-годдзе знішчэння Мінскага гета. Ва ўзаемаразуменні і павазе прайшоў у сталіцы Міжнародны «круглы стол» на тэму «Устойлівы этнаканфесійны мір — адзін з важнейших фактараў сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве», арганізаваны беларускімі мусульманам!... Ды і як жа інакш? Калі верыць гео­графам і геадэзістам, наша краіна знаходзіцца ў самым сэрцы Еўропы. Тут праходзіць гістарычнае памежжа ўсходняга і заходняга, праваслаўна-візантыйскага і каталіцка-пратэстанцкага свету.
    I ад таго, ці будзе яно мостам плённага ўзаемадзеяння і сінтэзу, ці арэнай супрацьстаяння, як гэта часта мы назіраем ва Украіне, многае залежыць у захаванні і ўмацаванні спакою ў Еўропе і свеце.
    Пра ўсё гэта думалася мне, калі днямі сядзеў у мінскім катэдральным касцёле на міжнародным сімпозіуме, прысвечаным 30-годдзю пантыфікату Папы Рымскага Яна Паўла II, слухаў даклады мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, гасцей з Масквы і Гродна. Адначасова згадвалася сустрэча з пантыфікам у 1990 годзе...
    Тады ў Рыме над патранатам Яна Паўла II праходзіла міжнародная канферэнцыя, прысвечаная ўзаемаразуменню ў Цэнтральнай Еўропе. Нешматлікая беларуская дэлегацыя вырашыла, што мне, як аднаму з аўтараў, выпадае ўручыць Папе энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына» (якраз быў юбілей славутага палачаніна), Падарунак быў прыняты з цікавасцю і веданнем, што пачынальнік усходнеславянскага кнігадруку мэтанакіравана імкнуўся да разумения паміж каталіцтвам і «праваслаўным людам паспалітым». Адбылася тады гаворка пра стан беларускай мовы ў каталіцкіх святынях, пра магчымую кананізацыю святароў і дзеячаў беларускай культуры Фабіяна Абрантовіча і Казіміра Сваяка (Стаповіча). 3 таго часу засталася светлая памяць ад сустрэчы з Чалавекам, адкрытым на іншасць.
    А на сімпозіуме прыводзіліся новыя для мяне факты рэлігійнай талерантнасці Яна Паўла II, які першым з папаў увайшоў у мусульман­скую, іудзейскую і пратэстанцкую святыні, пабываў на постсавецкіх прасторах. Так, у Беларусі ён не паспеў пабываць, але нашай краінай нязменна цікавіўся, думкай бываў у Мінску і Навагрудку, беларускую мову ведаў і карыстаўся ёю, вітаючы вернікаў. Ксёндз Юзаф Макарчык з Гродна акцэнтаваў увагу на тым, што на пачатку яго пантыфікату ў на­шай краіне не было ніводнага біскупа, што ў канфесійных адносінах яна залежала ад Вільнюса. Новы ж Папа сфарміраваў, аднавіўшы ранейшыя, сучасныя арганізацыйныя структуры каталіцкага касцёла: Магілёўска-Мінскую архідыяцэзію, Гродзенскую і Пінскую дыяцэзіі, дзе цяпер маюцца свае пастыры, свае семінарыі,
    Арцыбіскуп Мінскі і Магілёўскі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што Ян Павел II, першы славянскі Папа (паэт Юліуш
    Славацкі прароча прадбачыў яго з’яўленне яшчэ ў 1848 годзе) быў «адпаведным чалавекам для адпаведнага часу», часу зменлівага і супярэчлівага. Яго дзеянні засноўваліся «на двух слупах» — Хрысце і чалавеку. Пры яго пантыфікаце была разбурана Берлінская сцяна ў Еўропе і ў душах, а ў Беларусі наступіла «свабода веравызнання». Пра адкрытасць Яна Паўла II для сродкаў масавай інфармацыі гаварыў на сімпозіуме прафесар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава наш суайчыннік, лідзянін родам, Віктар Круль. Выступаў ён на беларускай мове і толькі адзін раз перайшоў на рускую дзеля каламбура: «Папу нужно не только почитать, но и читать». I выказаў радасць, што да сімпозіума выйшла па-беларуску чарговая кніжка Яна Паўла II «Устаньце, хадзем!» у перакладзе пісьменніцы, рэдактара квартальніка «Наша Вера» Хрысціны Лялько.
    Перад сімпозіумам адбылося адкрыццё ў «ніжнім касцёле» выставы здымкаў ватыканскага фатографа Гжэгажа Галонзкі, а пасля яго — адкрыццё бюста Яна Паўла II. Потым была ўрачыстая служба (падчас яе атрымалі духоўнае пасвячэнне два выпускнікі семінарый — Віталій і Аляксандр) і, нарэшце, прайшла прэзентацыя кнігі «Устаньце, хадзем!».
    I Голас Радзімы. — 2008. — 30 кастр.
    ^^апаможам нашым суродзічам
    У башкірскім сяле Балтыка згарэў беларускі гістарычнакультурны цэнтр. Беларускія вучоныя гатовы дапамагчы суродзічам яго аднавіць.
    Хоць займаюся праблемамі беларускай дыяспары даўно, аднак асабліва не акцэнтаваў увагу на тым, што ў сяле Балты-
    ка Іглінскага раёна Башкірыі, дзе жывуць нашчадкі перасяленцаў сталыпінскай пары, створаны Беларускі гістарычна-культурны цэнтр, а пры ім, на другім паверсе Дома культуры, быў і гістарычнаэтнаграфічны музей. Нядаўна даведаўся з газеты «Саюз. БеларусьРасія», што ў Башкірыі агонь знішчыў яго эксназіцыю. Ацалелі толькі кнігі ў асобна размешчанай бібліятэцы ды альбом з фатаграфіямі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія вярнуліся з перамогай у сяло. Пажарнікам удалося адваяваць у полымя першы паверх. ГІа іх меркаванні, у пажары вінавата маланка.
    Наша дапамога жыхарам башкірскага сяла вельмі патрэбна, бо, як піша расійскай журналістка Тамара ГІерасыпкіна, «Балтыка асірацела, інакш і не скажаш (...) Тут размяшчалася вельмі багатая нацыянальная экспазіцыя. Яе збіралі па драбніцах з 2006 года. Менавіта ў Балтыцы — сяле, дзе большую частку насельніцтва складаюць беларусы. Да таго, як трапіць у музей, экспанаты захоўваліся ў дамах балтыйцаў ды іншых беларускіх сямей, што жывуць у рэспубліцы, і беражліва перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Гэта, напрыклад, старадаўнія кнігі, прывезеныя з гістарычнай радзімы на башкірскую зямлю першымі заходнімі перасяленцамі, фатаграфіі, лісты далёкіх, у тым ліку ваенных гадоў, разнастайныя прадметы побыту, сярод якіх былі і сапраўдная беларуская калыска, і дзейсны ткацкі станок, і яшчэ вельмі многа дарагіх памяці рэчаў. Цяпер яны засталіся толькі на здымках». Загадчыца цэнтра Ксенія Комлева расказала, што напярэдадні пажару прынеслі ў му­зей «некалькі старадаўніх ручнікоў ручной вышыўкі». Паводле падлікаў, шкода ад пажару — некалькі дзясяткаў мільёнаў расійскіх рублёў, і грошай на аднаўленне будынка ў бюджэце няма.
    I ўсё ж балтыйцы не губляюць апымізму. Спадзяюцца сабраць новую экспазіцыю, бо ў куфэрках мясцовых беларусаў яшчэ сёе-тое засталося. Дапамагчы балтыйцам у іх бядзе паабяцаў кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ва Уфе Васіль Новак.
    Дапамогі ў такой бядзе не можа быць замнога. Таму ад імя сяброў з Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, асмелюся абвясціць збор экспанатаў і сродкаў для адраджэння беларускага гістарычна-
    этнаграфічнага музея ў Балтыцы. Мяркую, і музеі, у тым ліку экспазіцыя «Беларусь! ў свеце» падзеляцца дублікатамі сваіх артэфактаў і выданняў. Зборам іх маглі б заняцца, на мой погляд, таварыствы «Радзіма» і «Бацькаўшчына».
    Ад імя МАБ і я перадаю два экзэмпляры саліднага і рэдкага ўжо выдання «Альфуркан татарскі: Каран-тэфсір татараў Вялікага Княства Літоўскага» для музея і бібліятэкі. Падрыхтавана яно швейцарскім беларусістам Полем Сутэрам і выдадзена яго коштам па-нямецку ў Кёльне-Веймары-Вене ў 2003-м. Потым стараниям! майго земляка з Астравецкага раёна Алега Герта перавыдадзена ў 2009-м у беларускім перакладзе. Хаця слова «пераклад» тут адноснае: карантэфсір (гэта значыць, каран з тлумачэннямі) пісаўся ў ВКЛ арабскімі пісьмёнамі, але на дзівосна чыстай (і лексічна, і фанетычна) старабеларускай мове. Нашы князі ад Альгерда да Вітаўта, узяўпіы ў час войнаў крымскіх татараў у палон, не ператваралі іх у рабоў, а надзялялі зямлёй, дазволена ім было і жаніцца з протабеларускамі. I вось тыя, пануючы ў сям’і, доме, паволі рабілі сваю родную мову пануючай і ў рэлігійнай сферы існавання мужа-мусульманіна. У выніку ўзнікла дзівосная з’ява: так званыя «аль-кітабы», ці беларуска-арабскія кнігі. Яскравы прыклад мірнага суіснавання татараў і беларусаў здзіўляў іншаземцаў яшчэ ў часы ВКЛ.
    Мне ж помніцца канферэнцыя ЮНЕСКА ў Парыжы, якая арганізоўвалася магаметанскім Іранам. «Цяпер мы разумеем, — гаварылі мне ўдзельнікі абмеркавання праблемы “Усход-Захад”, — чаму ў Беларусі існуе такая ўзаемная памяркоўнасць у дачыненнях татараў і беларусаў, чаму такое суіснаванне выключав тэрарызм».
    Спадзяюся, два экзэмпляры кнігі (адзін ад МАБа, другі ад мяне асабіста) трапяць у Балтыку, дзе, безумоўна, жывуць і башкірымусульмане, існуюць змяшаныя шлюбы. Думаю, кнігі знойдуць там сваіх зацікаўленых чытачоў.