Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе
Адам Мальдзіс
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 208с.
Мінск 2018
Заклікі Францыска Скарыны да «церковной едноты», да таго, каб «всем с любовию молитися вкупе», адпавядалі інтарэсам усіх «людей посполитых русского языка», усяго беларускага этнасу. Раздзяленне на праваслаўных і католікаў, якое тады паглыблялася, «перашкаджала развіццю самаўсведамлення і вызначэнню адзінай народнасці»32. Скарына прадбачыў, што рэлігійнае супрацьстаянне фатальна адаб’ецца і адбіваецца цяпер на фарміраванні беларускай нацыі, запаволіць яго, і таму імкнуўся хаця б не вярэдзіць абедзве канфесіі, пашыраць «едноту».
Верацярпімасць Скарыны дала падставу некаторым даследчыкам (Й. Добраўскі, Г. Лаўмянскі) залічыць яго да прыхільнікаў уніі, абвясціць яго ледзь не пачынальнікам гэтага канфесійнага кірунку. I, на першы погляд, такому сцвярджэнню не адмовіш у логіцы. Ідэя уніі сапраўды мела ў ВКЛ сваіх прыхільнікаў (і, вядома,
29 Гл.: (Палуян, С.). Калі друкавалася першая беларуская Біблія? // Наша ніва. 1909. 24 верас.
30 Chrystianizacja Litwy. Krakow, 1987. S. 53.
31 Скарына, Ф. Прадмовы і пасляслоўі. Мінск, 1969. С. 32. У далейшым спасылкі на гэтае выданне даюцца ў дужках непасрэдна ў тэксце.
32 Юхо, Я. Грамадскія і прававыя погляды Скарыны // Полымя. 1967. № 6. С. 176.
праціўнікаў) яшчэ з канца XIV стагоддзя. Палажэнні Фларэнтыйскай уніі зноў і зноў зацікаўлена пашыраліся тут Рымскай Царквой у XV і XVI стст. Аднак погляды Скарыны прынцыпова розняцца ад поглядаў уніятаў. Галоўным у тэорыі і практыцы ўніяцтва было падпарадкаванне праваслаўя Папе Рымскаму33. У матэрыялах Брэсцкай уніі прама сказана, што іншыя веравызнанні павінны залежаць ад Рыма, як часткі цела залежаць ад галавы, абавязаны ставіцца да Апостальскай Сталіцы з «паслушэнствам і пакорлівасцю»34. Усе уніі, сцвярджаецца ў сучаснай праваслаўнай крыніцы, «у тым ліку і Брэсцкая, заключаліся па палітычных матывах і ставілі перад сабой мэту падпарадкаваць уладзе Рымскага епіскапа Праваслаўныя Цэрквы»35.1 таму не так даўно на Трэцяй усеславянскай нарадзе, што выказалася за «ўзнаўленне парушанага адзінства», усё ж негатыўна быў ацэнены шлях развіцця уніі, які прывёў да адмоўных вынікаў — «да варожасці»36. Заклікаючы да «едноты», «соедйненія веры», Скарына меў на ўвазе мірнае і раўнапраўнае сужыццё розных канфесій.
Скарынінская «премудрость вышняя хрестианская» — не каталіцкая і не праваслаўная. Яна агульная, бо ўзыходзіць да ранняга хрысціянства, якое яшчэ не ведала расколу. У першай палове першага тысячагоддзя ў Царкве сапраўды быў «адзін пастыр». Скарыну яўна імпанавалі гуманізм і дэмакратычнасць ранняга хрысціянства. Арыентуючыся на іх, беларускі мысліцель імкнуўся да абнаўлення як праваслаўя, так і каталіцызму, ачышчэння іх ад пазнейшых напластаванняў і супярэчнасцяў. I тут ён быў блізкі да Эразма Ратэрдамскага, Томаса Мора і іншых еўрапейскіх гуманістаў, блізкі да ідэяў Рэнесансу і ранняй Рэфармацыі.
Талерантнасць Скарыны выявілася таксама ў яго адносінах да пратэстантызму. Пра гэта сведчыць тое, што ён (вернемся тут да ска-
33 Гл.: Polska w epoce Odrodzenia. Warszawa, 1986. S. 136; Pami^tnik VI zjazdu historykow... Lwow, 1935. S. 315.
34 Zychiewicz, T. Jozafat Kuncewicz. Kalwaria Zebrzydowska, 1986. S. 134-135.
35 Макаров, А. Восстановленное единство // Московский церковный вестник. 1986. № 1.С. 6.
36 Журнал Московской патриархии. 1987. № 5. С. 56-58.
занага раней) пераадолеў традыцыйныя стэрэатыпы і ўсё ж паехаў і да Марціна Лютэра (верагодна), і да прускага герцага Альбрэхта (напэўна). Як і яны, сын Полацкай зямлі імкнуўся да абнаўлення рэлігійнага жыцця, але, у адрозненне ад іх, быў больш цярпімы да іншасці. Рэфарматары з іх асветніцтвам, арыентацыяй на народныя мовы і недагматычнасцюўразуменні Бібліі былі патрэбны Скарыну, а Скарына — рэфармацыі. I магло б стацца так, што ён, застаўшыся ў Краляўцы, выдаў бы там першыя пратэстанцкія кніжкі, як гэта пазней там жа зрабіў для літоўцаў Марцінас Мажвідас (1547), а яшчэ пазней для беларусаў — Сымон Будны (1562). Але не застаўся, не выдаў і не стаў. Бо гэта не тое, што было б заўчасна, але найперш аддаліла б яго ад «рускага» чытача, верніка-традыцыяналіста... Зрэшты, названы вышэй М. Галдзянкоў тут не арыгінальны, яшчэ раней Я. Галавацкі таксама залічаў Ф. Скарыну да пратэстантаў. Але П. Уладзіміраў тут слушна падкрэсліваў, што ў беларускага асветніка «няма ні палемікі, ні крытычных адносін да Св. Шсання»37. Ад сябе дабавім: няма адмаўлення святых, айцоў Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў, чые тэксты шырока і творча выкарыстоўваліся Скарынам пры падрыхтоўцы да выдання біблейскіх тэкстаў.
Урэшце, звяртае на сябе ўвагу выключная цярпімасць Ф. Скарыны нават да нехрысціянаў, язычнікаў. На Захадзе ў той час яшчэ заставаўся ідэалам рыцар, які знішчае іншаверцаў. Вайна з імі абвяшчалася вайной справядлівай, у якой дапускаюцца любыя фізічныя і маральныя сродкі38. Славянскія народы ў часы Скарыны былі вымушаны абараняцца ад турэцкіх і татарскіх заваёўнікаў (у 1524 г. першыя з іх дайшлі да Кракава). Але ў прадмовах беларускага першадрукара няма асуджэння іншаверцаў, заклікаў да «свяшчэннай» знішчальнай вайны з імі — гаворка ідзе толькі пра абарону «от рук поганских». Сцвярджалася, што да язычнікаў таксама трэба адносіцца з любоўю і міласэрнасцю — «яко ся имамы заховати ко
37 Владимиров, В. П. Доктор Франциск Скорина... С. 43.
38 Winowski, L. Inowiercy w poglqdach uczonych zachodniego chrzescijanstwa XIII-XIV wieku. Wroclaw etc., 1985. S. 101.
братій своей, яко к родителем, яко ко старейшим, яко ко младшим, яко ко немогщьным, яко ко иноверком и яко ко всякому человеку». Хаця «идолопоклонение поганское» нялюба Богу як вялікая памылка, але змагацца з ім трэба не зброяй, а словам «для великое любви» — як гэта рабіў апостал Павел і сам Хрыстус, што «смирив іудей с иными народы своим благовестованием». Такая цярпімасць Скарыны да «иноверков» сфармавалася як пад уплывам гістарычнага вопыту ВКЛ, дзе доўгі час мірна ўжываліся хрысціяне і язычнікі, дзе не раз, ваюючы з крыжакамі, ішлі на саюз з магаметанамі, так і над уздзеяннем рэнесанснай думкі, якая асуджала праявы сярэдневяковага фанатызму ў час крыжовых паходаў на Усход.
Верацярпімасць Францыска Скарыны служыла прыкладам як для яго сучаснікаў, так і для нашчадкаў, асабліва ў часы Контррэфармацыі, калі канфесійныя рознагалоссі вырашаліся ўзброеным шляхам. Значэнне гэтага прыкладу добра разумеў і растлумачыў Максім Гарэцкі: «Дык во, тым цікавей і глаўней, што ў гісторыі нашай, якая поўна войстрага, часам дужа шкоднага краю, змагання вер — праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай, арыянскай, лютэрскай, кальвінскай — у гэтай гісторыі ёсціка вялікі чалавек, вялікі магутны дух, і так вышэйшы за рознае раз’юшанае чалавечае важджэнне аб драбязе, — што запісаў у гісторыю ні аб тым, як дзеля тытулаў і прывілеяў перадаўся ў пануючую веру, ні аб тым, як баронячы самабытнасць роднага краю, усё жыццё вадзіўся з «ворагамі», сваімі ж братамі, што зводзілі на нет Бацькаўшчыну; але запісаўу гісторыю аб тым, як светлы і чысты, вышэйшы ад спрэчак аб правай веры і звадак, усё жыццё, аднак, працаваў на карысць роднага люду, тварыў яго культуру, здабываў яму шчасце і славу»39. Гэтак вялікі сын Мсціслаўшчыны, адкуль родам і другі друкар хрысціянскай кнігі, Пятро Мсціславец, ацэньваў значэнне для Беларусі вялікага Палачаніна.
Ідэі згоды паміж людзьмі, народамі і веравызнаннямі, якія так настойліва пашыраў Францыск Скарына, не згубілі сваёй каштоўнасці
39 Вольная Беларусь. 1917. 8 жн.
і ў наш, аддалены амаль на пяць стагоддзяў час. Наадварот, сёння, калі наш народ нарэшце здабыў сваю дзяржаўнасць, якую трэба захаваць ад варажнечы, калі далёка не заўсёды азоранае духоўнасцю і прыспешанае изгоняй за прыбыткамі і спажываннем развіццё прывяло чалавецтва да глабальнага крызісу і небяспекі фізічнага знішчэння, адпаведнага біблейскаму Апошняму Суду, гэтыя ідэі набылі асаблівы сэнс, новую жыватворна-выратавальную сілу.
I Наша вера. — 2009. — № 2.
^^ранциск Скорина: бесспорное и спорное
Само слово «соотечественники» применительно к белорусскому и восточнославянскому первопечатнику многим читателям может показаться спорным: как же так, Скорина — и вдруг причисляется к нашим зарубежным сородичам... Да так уж получилось: родился и детство провел он действительно на белорусской земле, в Полоцке, да еще как свою территорию воспринимал Вильно, общую столицу Великого Княжества Литовского, где издал две свои книги. Но Краков, где учился в университете, был для него и его земляков уже заграницей, а тем более чешская Прага, где Скорина положил начало нашему книгопечатанию, а потом работал королевским садовником-ботаником. Там и умер. И где-то в Чехии похоронен.
Итак, посмотрим на нашего первопечатника, как говорится, крупным планом. Не на все его переводческое и печатное наследие, не на его ренессансные философские взгляды, ярко выразившиеся в предисловиях и послесловиях к книгам Библии, ибо все это уже достаточно глубоко проанализировано в десятках монографий и сотнях статей отечественных и зарубежных ис
следователей, в специальных энциклопедических справочниках на белорусском и русском языках. Сосредоточим внимание на жизненном пути, полном загадок и противоречивых суждений о нем на самых разных уровнях. В живучести таких суждений я еще раз убедился в начале 2011 года.
Георгий Скорина из... Мексики
В середине января ко мне заехал житель Воложина, инженермелиоратор по профессии, краевед-искатель по призванию Г. Корженевский. Тогда Георгий Николаевич активно занимался получением права установить в Кракове (за свой счет!) мемориальную доску великому поэту-латинисту Николаю Гуссовскому, современнику Франциска Скорины. Переписка с властями древней польской столицы велась о том, где именно: ибо на старых университетских стенах Collegium maius, помнящих Гуссовского и Скорину, нельзя, а кладбища тех времен не сохранились... Обсуждая проблему, пришли с гостем к выводу, что это наиболее реально сделать на здании ректората (Collegium novum), где уже имеются аналогичные памятные знаки. И уже прощаясь, Георгий Николаевич спросил у меня:
— А слышали ли вы, что 28 декабря прошлого года в Мексике умер писатель и деятель польской диаспоры Георгий Скорина, прямой наследник, как он сам, гордясь, признавался, белорусского первопечатника?