Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе  Адам Мальдзіс

Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе

Адам Мальдзіс
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 208с.
Мінск 2018
66.91 МБ
Голас Радзімы. — 2013. — 12 вер.
III.	Першддруклры
^ык якой жа веры быў Францыск Скарына?
Называю беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Фран-
цыскам, а не Францішкам, таму што ён сам у прадмовах да перакладаў Бібліі часцей называў сябе першым імем і толькі, здаецца, тры разы — другім. Значыць, такая воля Скарыны, Зрэшты, прынцыповага значэння гэта не мае, бо і першы, і другі варыянты імя — каталіцкія, а пасля таго, як вядомым беларускім гісторыкам Георгіем Галенчанкам было даказана, што слова georgii ў копіі з каралеўскага прывілею — элементарная апіска, бо ў арыгінале значыцца egregerii (паважаны), неяк самі сабой заціхлі і спрэчкі вакол імя вялікага палачаніна. Вядома, да каталіцкага хрышчэння ўсёй сям’і Скарынаў (пра тэта гаворка пойдзе далей) у яго, несумненна, было праваслаўнае імя, магчыма, нават Георгій, толькі няма гэтаму канкрэтных доказаў, таму што метрычныя запісы тады не рабіліся, а сведчанняў самога першадрукара ці прадстаўнікоў яго асяроддзя таксама няма. Але тэта зноў жа не істотна, бо для Скарыны найперш было важна, што ён хрысціянін. Таму, будучы католікам, нёс ён слова Божае праваслаўнаму «люду посполито­му», які складаў большую частку насельніцтва яго роднага краю. Зноў жа: якога? У шырокім дзяржаўна-палітычным сэнсе гэта было Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ), у вузейшым, этнічным, — Русь (Полацкая, Літоўская ці Кіеўская — як яе традыцыя). Таму ў адных выпадках ён называў сябе літвінам, у другіх — русінам.
Праўда, здараюцца і рэмінісцэнцыі ранейшай метадалогіі. 3 вялікім здзіўленнем я прачытаў летась у аўтарытэтнай крыніцы ў пачатку вялікага артыкула філосафа Уладзіміра Агіевіча вось та-
кую фразу: «Імя Георгія Лукіча Скарыны (23 красавіка 1476, Полацк — 21 чэрвеня 1551, Падуя), вядомага ў карпаратыўна-кніжных або акадэмічных колах як доктар Францыск Скарына з Полацка або з Вільні (тут ідзе спасылка на польскі архіў у Познані. — А. М.) з’яўляецца сімвалам беларускай ідэі, бо ён быў не проста хрысціянскім асветнікам-гуманістам, першадрукаром усходняга славянства, але і геніяльным вучоным, які, дарэчы, сваімі працамі ўсталёўваў новую карціну свету, а дзейнасцю сцвердзіў незваротнасць працэсаў нацыяўтварэння, будучы базавым элементам нацыянальнай еднасці»1. Не буду спыняцца (пакідаю гэтую фразу для дэталёвага аналізу філосафам) на «базавым элеменце», «карпаратыўна-кніжных колах» ці супрацьпастаўленні «асветніка-гуманіста» «геніяльнаму вучонаму». Спынюся толькі на фактах. А з іх бясспрэчныя толькі прозвішча першадрукара, яго імя па бацьку і месца нараджэння. Першапачатковае імя Георгій? Мажліва, але тэта трэба даказаць болып істотнымі аргументам!, чым канцылярская апіска. Нарадзіўся ў 1476 годзе? Магчыма. Я таксама перакананы, што нарадзіўся ён намнога раней, чым у 1490 годзе (юбілей святкаваўся якраз у 1990-м). Але канкрэтызацыя даты нараджэння паводле астралагічных прынцыпаў здаецца мне недастатковай і неправамернай. Тое ж самае з датай і месцам смерці. Я дапускаю адзін працэнт верагоднасці, што Скарына, шукаючы паратунку ад хваробаў, паехаў у Падую, дзе атрымаў сту­пень доктара медыцыны. Аднак што ж рабіць з астатнімі працэнтамі? Памятаецца, калі я быў у 1992 годзе на адкрыцці мемарыяльнай дошкі нашаму першадрукару ў Падуі, самыя дасведчаныя італьянскія вучоныя-архівісты пыталіся ў нас: «Калі і дзе ён памёр і пахаваны?» Мы адказвалі: «Найбольш верагодна, што дзесьці на поўдні Чэхіі, куды накіроўваўся садоўнікам-батанікам».
Працытаваныя вышэй радкі Уладзіміра Агіевіча я, можа быць, пакінуў бы — як выключэнне з правіла — без палемікі ў друку: цяж-
1 Агіевіч, У. У. Стан сучаснага літаратуразнаўства і актуальный праблемы засваення спадчыны асветніка // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2008. № 3. С. 4.
ка, вядома, даследчыку расстацца з райейшымі зручнымі поглядамі. Але тут з’явілася новая вострапалемічная публікацыя. Супраць таго, каб называць Скарыну Георгіем і адназначна рабіць з яго праваслаўнага, прыклейваючы наваг бараду на сувенірным партрэце, падараваным Івану Шамякіну, рашуча выступіў летась ужо рускі гісторык, аўтар кнігі «Русь — іншая гісторыя: Украіна, Бела­русь, Літва» Міхаіл Галдзянкоў. Але ён, пераадольваючы сумненні, кінуўся ў іншую, яшчэ больш парадаксальную, крайнасць. Мяркуйце самі:«... дзіўны мужык з барадой па імю Георгій — гэта і ёсць знакаміты рускі (не ў сённяшнім, а ў ранейшым сэнсе гэтага слова. — А. М.) першадрукар Францыск Скарына. Бараду яму дамалявалі, відаць, каб больш адпавядаў вобразу праваслаўнага рускага чалавека XVI ст„ лютэранска-кальвінскае (тады было б: Франц. — А. М.) імя Фран­цыск замянілі на праваслаўнае Георгій у тых жа мэтах — каб скрыць яўна не нраваслаўнае імя Скарыны. Спрабавалі ў савецкую пару Ска­рыну і Юрыем назваць. ІДяпер тэта ўсё выглядае недарэчна»2.
Але ж таксама недарэчна выглядае сцвярджэнне М. Галдзянкова, што «менавіта пратэстантам і з’яўляўся Скарына»3, бо абедзве сустрэчы нашага першадрукара з вядучымі прадстаўнікамі новага веравызнання скончыліся вострымі канфліктамі. Вядома, з аднаго боку, яно, відаць, прываблівала Скарыну сваім асветніцтвам, арыентацыяй на народныя масы, недагматычнасцю ў разуменні Бібліі. Аднак, калі ён (або нейкі іншы Францыск-«паляк») паехаў, цікавячыся новым вучэннем, да пачынальніка рэфармацыі Марціна Лютэра, той загадаў яго арыштаваць як ворага (відаць, пад уплывам пасенных у час гаворкі сумненняў у душы). Калі ж у годзе 1530-м першадрукар, паддаўшыся, відаць, абяцанням прускага герцага Альбрэхта аднавіць у Краляўцы (Кенігсбергу, цяпер Калінінградзе) кнігавыдавецкую справу, якая абарвалася ў 1525 годзе на выхадзе віленскага Апостала, і пабачыўшы, што яму прапануецца (іншых пераканаўчых тлумачэнняў няма) стаць ля выіокаў кнігадрукавання,
2 Голденков, М. Русь — другая история: Украина, Беларусь, Литва. Минск, 2008. С. 212.
3 Тамсама.
аде пратэстанцкага і літоўскага (для літоўскага насельніцтва Прусіі і суседняй Жамойціі), ён не здрадзіў сваёй веры і свайму народу, уцёк з Краляўца ў Вільню, прыхапіўшы друкара-габрэя. Ранейшыя высокія ацэнкі дзейнасці Скарыны ў лістах герцага да віленскага вяльможы Гаштальда змяніліся патрабаваннямі арыштаваць уцекача і заключыць яго ў цямніцу. 3 адзінаверцамі, відавочна, так жорстка не наступал! б.
Да публікацый У. Агіевіча і М. Галдзянкова мне здавалася, што пытанне пра канфесійную прыналежнасць беларускага першадрукара мне ўдалося канчаткова вырашыць у сваім дакладзе на X Міжнародным з’ездзе славістаў, які быў выдадзены ў выглядзе асобнай брашуры пад назвай «Францыск Скарына як прыхільнік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў» (Мінск, 1988). Аднак публікацыі названых і іншых аўтараў сведчаць, што тэкст гэтага даклада, тыраж якога быў раздадзены ўдзельнікам кангрэса ў Браціславе, застаецца невядомым шырокім колам даследчыкаў. Таму дазвольце пераказаць некаторыя выкладзеныя там разважанні пра канфесійныя погляды Скарыны, зразумела, выбарачна і ў скарочаным выглядзе, а таксама з абноўленымі аргументам!.
Найперш трэба падкрэсліць, што погляды вялікага палачаніна на хрысціянскія і іншыя веравызнанні вызначаліся талерантнасцю. У яго прадмовах няма адмаўлення ці апалагетыкі ніводнага веравызнання свайго народа, падзеленага ў рэлігійных адносінах. Скарына імкнуўся ўзняцца і над праваслаўем, і над каталіцызмам, і над маладым пратэстантызмам, іх разыходжаннямі. 3 прадмоваў да яго пражскіх выданняў перакладаў Бібліі відаць, што ён асабліва не падкрэсліваў, каму яны адрасаваныя. I такая шырыня мыслення выглядае як выключэнне ў тагачаснай Еўропе, дзе часта вяліся рэлігійныя войны, спальвалі іншаверцаў. Талерантнасць Скарыны асабліва відаць у параўнанні з пазнейшым перыядам, калі беларускія землі ахапіла хваля Контррэфармацыі.
Чым жа тлумачыцца так! канфесіянальны феномен Скарыны? Найперш — фенаменальнасцю ВКЛ у тагачаснай Еўропе. Тут параўнальна мірна ўжываліся праваслаўныя, католікі, магаметане, іўдзеі, яўныя і скрытыя язычнікі. Вядома, падданыя Рымскай Царквы
карысталіся, асабліва пасля ўступлення на трон Ягайлы, большымі прывілеямі, але праваслаўныя і католікі прыкладна пароўну дзялілі месцы ў складзе паноў-рады, гарадской рады Вільні. У княстве існавала заснаванае на гістарычным вопьще разумение, што такое аб’яднанне дзвюх розных частак (праваслаўнай і язычніцкай, пасля праваслаўнай і каталіцкай) карыснае для дзяржавы і грамадства, таму што дапамагае выстаяць у барацьбе з крыжакамі і татара-мангольскімі заваёўнікамі. Як тэта ні парадаксальна, але талерантнасці жыхароў княства вучылі і ворагі, бо агрэсіўныя крыжакі аказваліся куды горшымі суседзямі, чым русіныправаслаўныя і палякі-католікі. На талерантнасць беларускага першадрукара станоўча паўплывала таксама рэнесансная думка. Гэта дзякуючы ёй сярэдневяковая схаластыка саступала месца секулярызацыі, разбураліся ранейшыя кананічныя стэрэатыпы. I вось вынік: на партрэце Скарыны мы ўжо не бачым ніякіх рэлігійных сімвалаў — ні праваслаўных, ні каталіцкіх. Парушаецца адзін з асноўных канонаў сярэдневякоўя: Святое Пісанне перакладаецца на мову, блізкую да жывой.
Што ж датычыцца канфесійнай прыналежнасці Скарыны, дык думкі пра яе падзяліліся яшчэ ў XIX стагоддзі. Адны аўтары (П. Уладзіміраў, А. Віктараў) лічылі яго праваслаўным, другія — католікам4, трэція — праваслаўным, які за мяжой дзеля дасягнення карыслівых мэтаў стаў католікам5, чацвёртыя — чалавекам індыферэнтным у пытаниях веры6. У пачатку XX стагоддзя нытанне здавалася канчаткова заблытаным. Гаворачы пра канфесійную прыналежнасць Францыска Скарыны, Максім Гарэцкі пісаў: «Гісторыя не захавала, а вучоныя людзі дагэтуль не дайшлі, якой вераю верыў
4 Сборник статей, разъясняющих польское дело по отношению к Западной России. Вильно, 1887. Вып. 2. С. 492; Fiedler, J. Ein Versuchder Vereinigung der russischen mit der romischen Kirche im zechzehnten Jahrhunderte П Sitzungsberichte der philosophisch-historischen Classe der kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. 1862. H. 1. S. 56.
5 Западная Русь в борьбе за веру и народность. СПб, 1897. С. 162.
6 Степович, А. Библиография И Киевская старина. 1889. Кн. 2. С. 518.
ён — праваслаўнай ці каталіцкай?»7. Прыкладна такія ж пытанні ставілі ў той час Ігнат Канчэўскі8 і Рамуальд Зямкевіч9. Потым раздаліся пазбаўленыя аргументаў галасы, што Скарыну трэба лічыць ерэтыком, «нахільным да гусізму» і да таго ж «лютаранства» (А. Ясінскі), ці нават ледзь не атэістам. «Няясным» гэтае пытанне называюць і больш сучасныя аўтары10.