Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе  Адам Мальдзіс

Ад Скарыны і Фёдарава — у XXI стагоддзе

Адам Мальдзіс
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 208с.
Мінск 2018
66.91 МБ
Вызначыць нават фармальную прыналежнасць Скарыны да канкрэтнага хрысціянскага веравызнання сапраўды нялёгка. Што ён не быў «атэістам», заставаўся хрысціянінам паводле свайго светапогляду, не падлягае сумненню. I ўжо іншая справа, што быў ён несхаластычным хрысціянінам, імкнуўся пашыраць веру не при­мусам, а перакананнем, навучаннем слову Божаму, не вуснаму і не рукапіснаму, а ўжо друкаванаму. Але калі мы спрабуем аднесці Ска­рыну да каталіцызму ці да праваслаўя, то пачынаем сустракацца з важкімі аргументам! «за» і «супраць».
Пра тое, што Скарына з’яўляўся, прынамсі фармальна, католікам, найперш сведчыць яго імя, якім ён карыстаўся ў час вучобы і кнігадрукавання. Як вядома, Францішак Асізскі, заснавальнік ордэна бернардзінаў, быў каталіцкім святым, Праваслаўная Царква такога імя не ведала. Наступныя аргументы — хаця і больш ускосныя — шлюб з каталічкай Маргарытай Адвернік, яго цесная сувязь з віленскім біскупам Янам, служба пры двары Фердынанда I, урэшце, вельмі істотным з’яўляецца той факт, што ў дакуменце 1552 г. беларускі першадрукар адназначна называецца «падданым рымскай царквы»11.
Апрача біяграфічных існуюць і аргументы іншага, дагматычнага, непрымальнага для праваслаўя характару. Генрык Лаўмянскі
7 Гарэцкі, М. Доктар Францыск Скарына // Вольная Беларусь. 1917. 8 жн.
8 Абдзіраловіч, I. Адвечным шляхам. Вільня, 1921. С. 7.
’ Зямкевіч, Р. Значэнне Францішка Скарыны ў беларускай культуры И Вольная Бе­ларусь. 1917. 11 жн.
10 Праневіч, Г. М. Вакол гістарычнага прататыпа і структуры мастацкага вобраза П Веснік БДУ імя У I. Леніна. Сер. 4. 1887. № 1. С. 7.
11 Францыск Скарына: зборнік дакументаў і матэрыялаў. Мінск, 1988. С. 202.
звярнуў увагу на тое, што ў адрозненне ад «схізматыкаў» Скарына называе Маці Божую «Дзевіцай Марыяй», што летазлічэнне ён вядзе не ад стварэння свету, а ад нараджэння Хрыста — услед за Рымам12. Паводле Францішка Сяліцкага, на карысць каталіцызму Скарыны сведчаць парадак размяшчэння запаведзяў у Маісеевым дэкалогу13 і заходнія ўзоры, выкарыстаныя ў гравюрах14. Таму скарынінскія выданні многім адрозніваліся ад праваслаўных кананічных тэкстаў і выяваў, чым выклікалі (скажам, у Маскве і, відаць, нават у Вільні) недавер у праваслаўнага духавенства.
Аднак увесь парадокс заключаецца ў тым, што Францыск Ска­рына з’яўляўся не толькі «дрэнным» праваслаўным, але і «дрэнным» католікам, як яго назваў А. Ясінскі. Не зважаючы на сваю фармальную падпарадкаванасць Рымскай Царкве, ён мала «лацінізаваўся», недалёка адышоў ад праваслаўя. Сваю «богоугодную» друкарскую справу Скарына пачаў у праваслаўнае свята Ператварэння, якое асацыіравалася з абнаўленнем усяго існага. Больш за тое, свае выданні ён адрасаваў людзям усходняга веравызнання. Асабліва гэта датычыцца віленскай «Малой падарожнай кніжыцы», дзе Скарына пайшоў на яўныя ўступкі канкрэтнаму заказчыку — праваслаўнаму духавенству. Так, каляндар тут, у «Шестодневце», складзены па «обы­чаю всех восточных церквий», у «Малой падарожнай кніжыцы» называюцца імёны святых, не прызнаных у каталіцкім свеце, адсутнічае абавязковае ў гэтым свеце ўпамінанне Папы Рымскага, а само слова «праваслаўны» ўжываецца даволі часта15. У тую ж кніжку ўваходзяць акафісты, якія не ўжываліся ў каталіцкім набажэнстве. У цэлым змест скарынінскіх выданняў, асабліва віленскіх, адпавядаў праваслаўнай (славянскай і візантыйскай) традыцыі, інакш Шыман Старавольскі не змог бы іх бачыць «у Маскве і ўсюды на Русі»16.
12 Ateneum Wilenskie. 1925. Z. 9. S.165.
13 Studia о ksi^zce. Wroclaw, 1982. T. 12. S. 213.
14 Sielicki, F. Literatura bialoruska do korica XVIII wieku. Wroclaw, 1985. S. 21.
15 Падрабязней пра гэта гл.: Дышыневіч, В. Скарына і адносіны да першакрыніц И Полымя. 1985. № 12. С. 164-174.
16 Starowolski, S. Scriptorum polonicorum... Francofurti, 1625. P. 59.
Такім чынам, перад намі ўзнікае незвычайная, вонкава парадаксальная сітуацыя: будучи католікам, Скарына тым не менш выдаваў канфесійныя кнігі для праваслаўных. У розныя часы даследчыкі імкнуліся неяк растлумачыць тэты парадокс рэбаптызацыяй. Адны (А. Віктараў) сцвярджалі, што Скарына прыняў праваслаўе, будучы раней католікам, другія — што з праваслаўнага стаўся католікам дзеля наступления ў Кракаўскі ўніверсітэт (хаця там, як сведчаць дакументы, вучыліся і праваслаўныя, і нават Георгіі), што дзеля гэтага нібыта ён пайшоў на грэх — затаіў сваё ранейшае імя і прыняў новае, Францыск17. Раздаваліся нясмелыя галасы, што каталіцкае хрышчэнне Скарыны адбылося раней, у дзяцінстве. Але апаненты ў такіх выпадках звычайна спасылаліся на катэгарычнае выказванне аўтарытэтнага П. Уладзімірава: «...у Полацку ў канцы XV і на­ват у пачатку XVI стагоддзя не было ніводнага каталіцкага касцёла; насельніцтва горада складалася з рускіх праваслаўных»18.
Сёння, аднак, мы добра ведаем, што гэта не так. Ужо ў канцы XV ст. у Полацку існавала місія бернардзінаў, якая вяла шырокую прапаведніцкую дзейнасць. Першыя яе сляды ўзыходзяць яшчэ да часоў Вітаўта19. У 1490 г. вялікі князь Аляксандр даў бернардзінам прывілей на «месца пад сваім замкам у Полацку, знаходжанне і працягласць якога дакладна вызначаецца: па рацэ Палаце ў бок царквы св. Духа — дзеля ўзвядзення касцёла ў гонар Бога-Збаўцы і святой Дзевы Марыі, а пад імем святых Францішка і Бернарда, кляштара і яго пабудоў»20. У тым жа годзе з Вільні ў Полацк накіраваліся чатыры законнікі на чале з гвардыянам Львом з Ланьцута21. У 1498 годзе кляштар (канвент) быў ужо ўзведзены, а яго гвардыян
17 Зайцев, В. О мировоззренческой ориентации Франциска Скорины // Неман. 1968. № 10. С. 170.
18 Владимиров, В. П. Доктор Франциск Скорина, его иеревюды, печатные издания и язык. Санкт-Петербург, 1888. С. 45.
19 Encyklopedya koscielna. Warszawa, 1913. Т. 31-32. S. 309.
20 Codex diplomaticus ecclesiae Cathedralis Necnon dioeceseos Vilnensis П Krakow, 1939. Vol. I. Fasc. 2. P. 536.
21 Litwa i Rus. 1912. Z. 2. S. 67.
атрымаў правы шіябана, гэта значьщь, мог хрысціць людзей22. Місіянерская дзейнасць полацкіх бернардзінаў набыла такі размах, што ўжо ў 1502 годзе ёю занепакоіўся маскоўскі цар Іван III23,
I вось мы падышлі да самага важнага. Як мяркуе гісторык ордэна бернардзінаў К. Кантак, верагодна нараджэнец ці жыхар Беларусі, полацкія бернардзіны «ахрысцілі мноства людзей, іншых вярнулі са схізмы. Вакол канвента вырасла нешта накшталт каталіцкай абшчыны ў некалькі тысяч чалавек. ГІаміж вернутымі аказалася таксама сям’я Скарынаў, як пра гэта сведчыць імя знакамітага выдаўца Францішак»24, Вядома, пытанне пра рэбаптызацыю Скарыны, думалася мне спярша, калі я натрапіў на кніжку К. Кантака «Польскія бернардзіны», нельга лічыць вырашаным канчаткова да таго часу, пакуль не будзе знойдзены адпаведны метрычны запіс у кнігах Літоўскай правінцыі бернардзінаў, вывезеных з Коўна ў Галіцыю яшчэ да Першай сусветнай вайны. Аднак паступова ўзрастала перакананне, што аўтар гэтай даволі рэдкай кнігі (яна аказалася ў фондах нашай рэспубліканскай бібліятэкі) карыстаўся гэтымі матэрыяламі, бо яго працы вызначаюцца сумленнасцю, скрупулёзнасцю. Вядома, зрабіць адпаведны замежны архіўны запыт не толькі не зашкодзіла б, але, наадварот, магло б нрывесці да значных адкрыццяў у гісторыі духоўнага жыцця Полацка.
Той факт, што Францыск Скарына прыняў каталіцкае хрышчэнне менавіта ад бернардзінаў яшчэ ў дзяцінстве, многае праясняе і ў яго біяграфіі, і ў яго выданнях, у прыватнасці, тлумачыць яго верацярпімасць, «надканфесіянальнасць». Вельмі важна тое, што бернардзіны, у адрозненне ад іншых каталіцкіх ордэнаў і асабліва Віленскай курыі, з якой першыя вялі бесперапыннае яўнае і тайнае змаганне, знаходзячыся, так сказаць, на левым краі тагачаснай духоўнай барацьбы, талерантна ставіліся да праваслаўя. Яны прызнавалі «важнымі і правільнымі» ўсе праваслаўныя таінствы,
22 Kantak, К. Bernardyni Polscy. Lwow, 1933. T. I. S. 176.
23 Danilowicz, J. Skarbiec dyplomatow. Wilno, 1862. T. 2. Nr 5119.
24 Kantak, K. Bernardyni Polscy. S. 179.
у тым ліку і хрышчэнне, не патрабавалі пры пераходзе «прыняцця лацінскага абраду»25. Таму (гэтага ніяк не могуць уцяміць сённяшнія даследчыкі-артадоксы), стаўшы католікам, Францішак, сын Лукаша, заставаўся праваслаўным, мог узняцца над канфесіянальнай абмежаванасцю абодвух хрысціянскіх веравызнанняў.
Яшчэ адзін аргумент на карысць бернардзінаў: яны адны абаранялі княгіню Алену, дачку маскоўскага цара Івана III, якая, стаўшы жонкай літоўскага вялікага князя Аляксандра, захоўвала вернасць праваслаўю. Віленскае духавенства на чале з біскупам Табарам лічыла яе язычніцай, прымушала перайсці ў каталіцкую веру. Паслядоўнікі ж святога Бернарда настойвалі на тым, што Алена мае ўсе правы дзяліць з мужам літоўскі трон, і таму княгіня даверыла ім на захаванне сямейныя каштоўнасці26.
Разам з верацярпімасцю Скарына, з усяго відаць, засвоіў ад бернардзінаў іх шырокія веды. Паслядоўнікаў святога Францішка, у адрозненне ад прадстаўнікоў іншых ордэнаў, можна назваць «ордэнам універсітэцкім», бо ўваходзілі ў яго ўчарашнія «студэнты, бакалаўры, магістры»27. Хаця паміж сабой бернардзіны гаварылі выключна на лаціне (вось адкуль Скарына мог настолькі авалодаць гэтай мовай, каб паспяхова вучыцца ў цалкам лацінізаваным Кракаўскім універсітэце), аднак адначасова добра валодалі і «русчызнай», ужывалі яе ў казаннях28.
I яшчэ некалькі важных акалічнасцей, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да тэмы нашай гаворкі. Бернардзіны, як правіла, мелі добрыя бібліятэкі, асаблівую ўвагу ўдзялялі асабістаму знаёмству са Святым Пісаннем, заклікалі да практычнага ўжывання назапашаных ведаў, часта падарожнічалі (у Полынчу, Чэхію, Італію). Усё гэта, безумоўна, адбілася на далейшым лёсе маладога Скарыны. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў, несумненна, у канвікце
25 Тамсама. С. 171-172.
26 Тамсама. С. 174.
27 Тамсама. С. 279.
28 Талочка, У. Да справы веравызнання Ф. Скарыны // Калоссе. 1935. Кн. 3. С. 170.
бернардзінаў у Полацку або ў Вільні29. А ў Ягелонскі ўніверсітэт мог трапіць пры дапамозе таго ж Льва з Ланьцута, які да полацкага кляштара (а прабыў ён у ім 15 гадоў) знаходзіўся ў Кракаве.
Цесныя сувязі з бернардзінамі многае тлумачаць і ў біяграфіі Францыска Скарыны, і ў яго поглядах. Беларускі першадрукар адчуваў сябе надежным адначасова да абедзвюх канфесій, якія ён увесь час імкнуўся паяднаць, ураўняць у правах. Пры ўсёй талерантнасці ў тагачасным ВКЛ пры Ягайле каталіцызм усё ж шмат у чым стаў пануючай канфесіяй. На праваслаўных тут часта глядзелі як на «дранных хрысціян, што нямногім адрозніваліся ад язычнікаў»30. Ім забаранялася займаць некаторыя зямельныя ўчасткі, мураваць новыя цэрквы. У такіх умовах словы Скарыны пра роўнасць вызнанняў, пра тое, што «церков Христова» з’яўляецца «матй всеххрестйан»31, несумненна, мелі станоўчае значэнне.