• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альбом для цёткі Марылі  Марыя Вайцяшонак

    Альбом для цёткі Марылі

    Марыя Вайцяшонак

    12+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 661с.
    Мінск 2019
    158.22 МБ
    Неяк трапіўшы з дачкой на могілкі, хадзіла, разглядалася, шуткуючы, выбірала сабе месца. Каб на пагорку, каб сонца доўга не заходзіла, быццам з акна будзе ўсё гэта бачыць ці з высокага ганка. I раптам фотаздымак на помніку. Жанчына глядзела ў паўабарота, бы азірнуўшыся на яе, насміхалася
    і страшыла, не падпускала блізка падысці занадта вясёлую, шчаслівую. Так, яна будзе жыць да глыбокай старасці, якая ўяўлялася таямніча. Як бывае ўлетку за вячэрнім чаем, на змроку, калі не хочацца запальваць святло. I толькі залатыя сполахі бліскавіцы на ўскраі неба, ледзь чутны гром далёкай навальніцы ўзбуджаюць дзіцячы страх, амаль тэатральна, лёгкай трывогай агучваюць ейнае вясёлае застолле.
    Ёй наканавана іншае: знікнуць пахі, гукі, колеры, як пры канцы свету, яна будзе доўга-доўга плыць y зялёным чаўне на той бераг.
    У вёсцы стаяў голас, аж y лесе чувалася. Людзі йшлі біць Імполіка, не вытрымліваючы выпрабавання, спасланага Богам. Дапільнаваўся-такі, калі суседка адвярнулася ад хаты, украў бутэльку гарэлкі. Сядзе іншы раз напроці, нерухомы, шэры, як воўк, вачэй не спускае з акна, пакуль агонь не пагасне. У адным канцы вёскі ўкрадзе, y другім пахваліцца ўдачай. Сама бачыла, як сёння нешта хаваў на дрывотні за суседскім хлевам. Хітра паходзіць некаторы час наводдаль з пустымі рукамі, каб трапіць каму-небудзь на вочы паражняком, і забраць крадзенае ўжо тады, калі сыдуць пошукі злодзея. Білі, паваліўшы на зямлю, палкамі, нагамі. Імполік бараніў рукамі твар, енчыў, не прызнаваўся. Білі за тое, што праз яго даверу не маюць адзін да аднаго, што трэба хату пільнаваць, думаючы на благое, a тут сяўба, тут касавіца, тут і жніво. Білі, каб не абсеў, не адужаў іх, старых, гэты малады дурань. Кідалася заўсёды бараніць, цяпер во не дабегла. Першымі за мужчын адваліліся ад яго бабы.
    — Можа, і ўпраўду, не ён, — перагаворваліся на вуліцы астыглымі галасамі, маўляў, y вёсцы поўна алкаголікаў.
    Няхай лепей сумняваюцца, думала сабе. Пра тое, пра сёе, і забыліся пра Імполіка. Стаялі, варажылі, ці прыляціць сёлета бусел на старое гняздо. Абшушкаўшыся, цёплая хустка-валёнка ў каторай на галаве ад зімы. Паўночныя людзі, старыя жанчыны. Не на поўную веру тварам да цяпла. Як лёгка, да плачу лёгка падлічыць свае вёсны, гады! Гэта не на поўдні, дзе цвіце лімоннае дрэва, a побач з кветкай вісіць спелы плод. Бы на навагодняй елцы: і пернік, і пеўнік, і анёл з воску. Там, пэўна, чалавек не так заўважае свае гады, жыццё, пэўна, як навагодняе свята, яркае, апавітае бліскучай сонечнай мішурой. Mae бабкі,
    мае зязюлькі, мае гаротніцы, гэтак пяклуюццаўсё жыццё, урабляючы зямлю, некаторыя даўно кукуюць без мужыкоў і без коней! Вунь і найлепшая ад усіх Надзя. Хочацца даць уголас, гэтак хутка сышла ейная прыгажосць, адны вочы, сінія, чыстыя, бы ўвесь час глядзяць на анёлаў y небе, што плятуць вянкі. Хутка Вялікдзень... Старыя жанчыны ўжо ў тонкіх празрыстых сукенках. Наскрозь віднеецца скрыўленае цела, шэрая скура, ногі апавітыя венамі, як дзікім хмелем. Кожная напроці сваёй хаты. Стаяць нерухома, як старыя вясновыя дрэвы, апладнёныя цяплом сонца, ветраюць падалы квеценню... Данута схамянулася, бы апрытомнеўшы: гэта ж сад! Як жа яна яшчэ не дасталася да такой пары да старога панскага саду? Не затрымлівалася доўга каля баб, як раней. «Ты прыходзь да нас начаваць, хоць нагаворыцеся», — смяяўся сусед. Незлічона, колькі на дзень прыбягала звычайна да Надзі пагаварыць. Цяпер заходзілася, калі толькі трэба стрэмку з пальца выцягнуць.
    Пад вечар адну з тых баб як не аблажыў паляруш, здранцвела цела, адымала мову. I не хацелася на тым разе бегчы да яе, ратаваць, шукаць лекі, як звычайна рабіла, жывучы ў вёсцы, марудзіла. Бы там над хворай вяршыўся вышэйшы за людскі суд. Няхай — трохі патруднуе, няволле да такога загубленага чалавека, як Імполік, прыкладаць руку.
    У сад ісці трэба дабраць час, ён за ракой, за пагоркамі. Пагоркі высокія, лабатыя, пакрытыя свежай травой і самі выдаюцца свежымі, бы толькі што ў гэтым месцы спыніўся рух гарачай зямлі й ты заспеў іхняе нараджэнне. Яшчэ ў вёсцы каля сваёй хаты стаіць, пераймае кожнага Імполік, адкупіце, кажа, y яго талоны на святло, бо яму няма за што вярнуць украдзеную гарэлку. Апантаны прыродным пачуццём гонару (бабка ж шляхцянка), ён іншы раз праз ноч лезе праз плот, яму нясцерпна пільна аддаць пазычаныя грошы ці пушку сярнікоў Патрэбна вызваліцца ад чужога.
    — Ці ж хораша красці, Імполік...
    Я, можа, хацеў пазычыць. Трэба было дома быць! адкажа, што і разумны не здумае, вось, маўляў, які ён ёсць, вясёлы рызыкант, свойскі чалавек, a вы тутака злодзея шукалі.
    Нешта зачаста ён на ейнай дарозе.
    Сад таксама на пагорку, яблыні-векавухі па-жаночы прысадзістыя. Яблыкі не здзічэлі, смак з кіслага на салодкае,
    маладой рошчыны з дзяжы, — свежая раўгеня. Не заўсёды, прыйшоўшы сюды, трапіш y ягоны настрой. Як не адразу можаш далучыцца да мелодыі, не падбярэш голас, чуючы побач нечый спеў, што зводзіць цябе падпяяць. Бывалі разы, бы прыйшоўшы, нікога тут не заспеў, сад маўчыць, не адзываецца, ходзіш, як пад завешанымі вокнамі, і клямка зашчэплена, закладзена на сучок, даючы знаць, што недалёка гаспадар адышоўшыся, садзіся на ганку, чакай. Сцежкі хутка губляюць памяць, зарастаюць ляснымі бальзамінкамі, маладым маліннікам. Улетку ў алеях скрозь лісце калышуцца празрыстыя цені, нехта ідзе ў белых адзеннях, вяртаецца, зноў адыходзіць, гуляючы. Заіржэ наважаны конь, ускалыхне ўспамін, чаго і ў вочы не бачыў. I гэты шум, і гэты гоман, калі толькі адныя дрэвы паміж сабой ці з птушкамі — без чалавека. Як y манастыры, дзе абы зайшоў за агароджу, моцна не загаворыш, тут толькі птушкі галасней за чалавека. Сад сам па сабе.
    Паднялася ад ракі на пагорак... сад ляжаў на зямлі. На момант апанавала такая глухая ціша, бы на тваіх вачах заламвала зімовая бура дрэвы. Яны павольна нахіляюцца долу, абапіраючыся на расахатае галлё, трашчаць напятыя вены, сасуды. Падбягала да аднаго дрэва, да другога, a можа, яшчэ магчыма нешта зрабіць, катораму дапамагчы. Уверсе без голасу хадзіў вецер. Ніколі не ведалі, ніхто ў вёсцы ўжо не памятаў, колькі яны маюць гадоў. Цяпер відаць, што адналеткі. Сівыя мёртвыя галіны пераплецены з жывымі. Раптам пасярод разлому відушчае вока, кара лупатымі вуснамі вакол чорнага роту. То голае цела з дуплом запалага жывата, старэчая нявінная плоць кучаравіцца сівым мохам. Некаторыя яблыні яшчэ трымаліся на адным тонкім раменьчыку скуры.
    Сюды ўжо нельга зайсціся без смутку, гуляючы, як y юнацтве на могілкі.
    Хацелася ці то плакаць, ці то спяваць, далучаючыся да ЗНЯМОГЛЫХ дрэў:
    Выйду я ў caô белым маем.
    Абыйду сад смутным краем...
    Суцяшалася сваім захмялелым голасам. Даўно нязведаная раўнавага, палёгка, ужо быццам і не так цяжка, і не так
    жалобна. Як на памінках пасля другой, трэцяй чаркі, калі загавораць усе разам, мацней, абдымуцца, каб захінуць пустое месца за сталом.
    Ніхто з людзей ёй так не патрапіць.
    Вярталася, хадзіла на панадворку, не зводзячы вачэй з маргарытак пад нагамі. Маленькія кветкі то гусцелі нябеснымі бегамі, то рассыпаліся рэдкімі зоркамі, зырка свяціліся ў цемры. Гэтым часам прыляцеў бусел, пэўна, ён прынёс з-за мора напамінак аб старажытнай грэчаскай легендзе: маргарыткі ўзыходзяць па слядах Дзевы Марыі. На момант перад цудам даверліва, звыклаўзрадавалася ачахлае сэрца.
    Вой, як y цябе, Дануся, хораша! дзівіліся людзі. Дзе ты брала гэтулькі насення?
    — Па маім панадворку гэтай вясной хадзіла Багародзіца... — адказвала.
    — Што яна гаворыць?!. Што гэта яна гаворыць?!. дапытваліся адзін y аднаго розуму, чуючы нячутае.
    Перагаворваліся, пераглядаліся паміж сабой, успудзіўшыся, ужо быцам стоячы за ейнай спіной. I яна сама была задалёка ад іх. Душа перасялілася на незнаёмае месца. Скрозь чысты шэры камень, падстрэшшам нізкае неба. Вызваленая ад усіх пачуццяў — сяброўства, кахання, адусіх абавязкаў, анічоганажытага, хоць ты з пальца вазьмі выламі. Толькі адзінота творцы.
    ...Тым летам на выставе шмат гаварылі аб ейнай новай карціне.
    АЗЯРОД
    Ад аўтобуснага прыпынку нейкіх крокаў з пяток нашу Зіну падвозіў ужо, едучы дадому на кані, сусед ляснік Хведар. Сядзела з ім на возе плячо ў плячо, па-свойску, быццам закалыханая доўгай няроўнай дарогай, глядзела перад сабой моўчкі, бы ўжо і нагаварыліся, і насядзеліся, і ногі зацяклі, здранцвеўшы. Не памятаецца, каб дзякавала, што падвёз, злезла з воза як да сябе ў двор, як на сваім кані. Спадніца-бантоўка пругка разбеглася гармонікам.
    Гледзячы на яе, брала нейкая весялосць. Стаяла вясна. У блізкім лесе кукавала зязюля, потым засакатала курыцай, сагнанай з шаста, засмяялася. Адчыніш дзверы й замінешся на момант: упускаць ці не — ляціць y веснічкі рознакаляровы матыль, пэўна, самы першы гэтай вясной, як госць.
    Праз якую хвіліну, не болей, ветрам, бурай праз вокны, праз дзверы на кустах шыпшыны, на плоце віселі, ляжалі посцілкі, падушкі, коўдры, розныя транты, ахапкамі, па-вясковаму, проста на траве. Нічога не пытаючыся, Зіна мяла, мыла дом. Яе нараілі з горада, маўляў, бярэ нядорага і вельмі ўвішная. На дачы да нас чакаліся неспадзяваныя госці, a тут такая няўпраўка пасля зімы, і малое дзіця на руках. Я стаяла пасярод хаты, як y віры, не маючы ні сілы, ні волі нешта зрабіць сама ці падказаць Зіне, параіць. Дом паступова пераходзіў пад ейную ўладу.
    — Я ж на самай справе чарнявая. Але сёлета ў модзе колер чырвонага цюльпана! — крычала яна з суседняга пакоя. — Не чула? Бо на Камароўцы гэтая фарба ў шпікулянтаў самая дарагая!
    У буфеце старчаком, навідавоку ўжо стаяла ўсё тое, што мае бляск. Наш любімы гліняны посуд схаваны за дзверцамі, не відаўся. Паліваныя латкі, церніцы, збаны кочма пакаціліся назад y мінулае стагоддзе, a можа, яшчэ і далей. Нешта білася, трашчала пад нагамі чарэп’ем. Затое крышталь, як блакітны агонь, Зіна несла ў абедзвюх руках, захінаючы ад ветру. Выдавалася, вось-вось нарве гэтая жанчына буру. I праўда, раптоўна падняўся вецер, блізка, якраз над хатай, пэўна, ляжаў раскінуўшы полы скрылля ў нашай паветцы, адкуль толькі што выбегла Зіна. Узвярэдзіўшыся, бура падхапіла клён над студняй, круціла яму галаву, a яблыні маладыя ў садзе і не чулі, як нешта рэкнула старая дзічка, адвалілася галіна ад камля. I зноў ціха. Цвіце сад, развязваюцца вянкі на дрэвах.