• Часопісы
  • Альбом для цёткі Марылі  Марыя Вайцяшонак

    Альбом для цёткі Марылі

    Марыя Вайцяшонак

    12+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 661с.
    Мінск 2019
    158.22 МБ
    чалавечага духу наўрад ці адшукаецца сёння ў нашай літаратуры...
    A вось вобразы моцнага полу ў прозе Марыі Вайцяшонак як бы «наўмысля» паслабляюцца; і таму скрозь іншаполыя «героі» яе — мужыкі майстравітыя, нярэдка нават з боскім талентам пры сабе, які яны ні на што «распыльваюць», бы той сухі сыпучы пясок пад нагамі на скрушным шляху свайго жыцця — не сказаць, што адмоўныя, a нейкім чынам «музейныя», a мо нават і міфічныя... хоць вось жа, й кроку не ступіш, каб імі не «пахла»... Гэта — і майстравіты вясковы «ганчак»-апоек Іллюк, і «нічога не маючы за душой, адна во каса-літоўка ў руках і кароўка ў хляве», стары Макавей, і дурны Імполік, якому «адняло розум пасля смерці маладой жонкі»... але, быццам перапрашаючы ў чытача за вырак сваіх герояў, дадае Марыя Вайцяшонак да створаных ёю вобразаў і азнаку іх чалавечага першастварэння: «...хіба сцежкі вар’ята і мастака не ідуць побач?..»
    Такія вось калізіі яе прозы адносна «моцнага» і «слабага» ў Чалавеку. Як зазначае яна сама, цытуючы некага ва ўсё тым жа аповедзе «Востраў»: «...сядзім, «скаваныя ланцугамі полу»...
    Як чалавек, як жанчына, як пісьменніца, y рэшце рэшт, Марыя Вайцяшонак не можа не заўважаць звужанасці нацыянальнага і духоўнага Шляху, якім, перасільваючы нягоды і цяжкасці, намагаецца йсці яе народ услед за сваімі павадырамі, апосталамі і прарокамі...
    «Душа толькі ззаду і ззаду ўвесь час, не можа дагнаць чалавека. Недзе ззаду ўвесь час дзеці, унукі, з хатулямі, з вандзэлкамі на дарозе паміж вёскай і горадам, нічым не захінёныя, не абароненыя — ні звычаямі, ні абычаямі, і з зямлі сілы не бяруць — іх лёгка сурочыць, абы за парог — і мовы сваёй счураюцца.»
    Як быць і што дзеяць y падобнай сітуацыі? Калі шчыра, то наўпрост падобнымі грамадска-палітычнымі пытаннямі Марыя Вайцяшонак не заклапочаная. Але падсвядома яны турбуюць і яе, як захавальніцу свайго роду, літаратара-духоўніка і летапісца... Бо для каго тады выводзіць на звечарэлай шэрай паперы цёмным атрамантам кірылічную вязь з літар, слоў, сказаў, сноў, аповедаў і прадчуванняў? Каму — сёння, a тым болып — заўтра і паслязаўтра? Як не згубіць, зберагчы і звесці да адзінства і гармоніі хоць тое духоўнае і нацыянальна-культурнае багацце народа, што яшчэ дарэшты не разбэрсалася, не разбілася на разрозненыя аскепкі, не раскралася і не сышло ў нябыт?..
    A якія каларытныя народныя вобразы і характары вылузваюцца з-пад пяра Марыі Вайцяшонак! Вось, скажам, чытаю ў навеле (ці то абразку) «Прычасце»:
    «У таце даўно такі нечапаны парадак».
    Альбо гэты візуальна-каларытны фрагмент: «I яна во па гэтай лаве рукой раз-пораз, запрашаючы сесьці дзьмухала на яе, хукала, месцячы мне, сцелючы, як дзікаму кацяняці, паказваючы дзе ягоны нарэшце дом — ён тут. A mo было машына наша захрасла якраз напроці бабы Юзэфы. Яна нічога ўжо не чуючы, пільнавалася жыцця адным вокам, ішла да нас, несла дошку пад кола, быццам адламаўшы яе ад стала ці ад дзвярэй y хаце. Несла, прыціснуўшы да грудзей, несла, пэўна, моцна беражонае, жывучы без мужыка, каб y плоце загарадзіць дзірку ад курэй ці так што якое. Мы тады хутка вылезлі на дарогу, яна засталася стаяць і глядзела ўслед. Туга павязана хустка на галаве, і ўся яна, як спавітая, ва ўсё, што мела, на холадзе, нерухома стаяла, непарушная ў сваёй шчырасці.»
    I там жа такое, што і ў паэзіі рэдка калі сустрэнеш: «...ідзе запаволена, не захінаючыся, (які гэта ёй дождж!) вада скочваецца з твару, як з яблыка».
    Вельмі добра, душэўна. Свой стыль y Марыі, свая родна-народная мова, свой правапіс... Арыгінальная, самабытная пісьменніца... Як на маю думку, то такіх творцаў y нашай літаратуры трэба зберагаць і ахоўваць. Як нацыянальную каштоўнасць.
    Нельга, вядома, не адзначыць і своеасаблівасць яе стылю і мовы, на чым пакуль мала хто з крытыкаў акцэнтаваў чытацкую ўвагу. Але перачытайце лепшую навелістыку Івана Пташнікава, альбо хоць гэты абзац з аповеду Марыі Вайцяшонак «Чорны саган» і вы амаль візуальна ўбачыце напісаную аўтарам карціну: «Карова чырвоная, шырокая, галава камлём, падобна да вала, заносіць цёплым духам, духам хлева, аж мроіцца,ластаўкі віюцца ў рагах, сувоямі еісіць павучынне пад бэлькамі, котпка белая сядзіць на сухім, чакае вячэры, з лапы на лапу пераступае, як кацяня, топчучы матчына падбрушша, каб прыпусціла малако. Шуміць y даёнцы, пена аж пад дужку». Безумоўна, арыгінальны стыль, які вызначае творчую пазнавальнасць аўтара, нікому не «падае з неба на галаву», як Богам дадзены талент, a нажываецца альбо, калі хочаце, натруджваецца — сукаецца, як тая нітка на цэўку, каб потым выплыць чаўнаком сярод асновы жыцця... A мілагучная, выпешчаная на вуснах
    нашчадкаў «мова пастаўшчыны»! Гэта ж які трэба мець унутраны слых, каб захоўваць гэты нацыянальны цуд y спратах душы сваёй, хаваючы пад языком для запаветнага часу, пасярод моўкнасці беларускай і гвалтам прышчэпленага чужамоўя — тут, дзе «не разлічаны ўклад на доўгае жыццё, на старасць. Лапнула адну кансерваваную бляшанку, другую, нешта з іх перасыпае, перакладае, і ў руку няма чаго свойскага ўзяць: ні дзяжы, ні латкі, ні ступы, ні глечыка. Жывем не прызвычаіўшыся, бы дзеці, што гуляюць y бом. Анічога анідзе не пазначана, што тут даўней людзі жылі, Няма той раніцы, не памятаецца, каб гэта ўстаў, a дзень ужо быццам складзены перад табой, дабультова, старанна, з веку ў век ён абстаўляўся знакамі быту, знакамі ладу, строю, густу — знакамі любові, каб стаялі буднія дні ў чарзе, пільнуючы свята. Нарэшце карціць некуды бегчы, кідаць адну работу, хапацца за другую, спяшаешся, бо жывеш адным днём, часова — вехцем саломы ў вочы. I пасля цябе самога нічога не застаецца, адныя кансерваваныя бляшанкі ды слоікі»...
    Увогуле, што да самой навелістыкі пісьменніцы, то яна амаль бесфактурная, бессюжэтная і беслабзейная, але не бесспадзеўная, болып за тое, як бы ў супрацьвагу папярэдняму — важка-змястоўная, быццам ёмкі гаспадарчы спажытак y руках жанчыны, натомленай далёкай і звілістай дарогай. Сцежка альбо «пуцяводная ніць» кожнага «старазапаветнага» аповеду Марыі Вайцяшонак пралягае праз вяршыню чалавечага сэрца, што высіцца над прадоннем непамыснай людской душы, бо зямное-туташняе, як наканаваны Богам цяжар зямнога быцця, схіляе чалавека ніц і ў працы і ў маленні, аблягаючы яго скрозь, апроч прадушыны Неба...
    Магчыма таму ў квяцісты вянок яе беларускай прозы так арганічна ўплятаюцца сонечныя заморскія міфалагічныя галіны і голькі іншых народаў і насельнікаў. Марыя любіць гэты свет і яго людзей («Востраў», «Купіць дом»).
    Аднак час ад часу, здараліся ў яе тэкстах своеасаблівыя «паветраныя ямы», y якія не раз і не два цягам аповеду абрынаўся чытацкі дух. I ўвогуле пераважная большасць створанага М. Вайцяшонак своеасаблівай настальгічнай аўрай «насілася» над чалавечай душой, як біблейскі «дух над цёмнай безданню». Панацэяй для аўтара ў такой безвыходнай сітуацыі магла стацца толькі паэзія, гэта значыць, болып гарманічны і адносна ўпарадкаваны літаратурны тэкст, які часова прымірае і зводзіць
    асобныя словы ў агульны і адпаведны змест. Не канкрэтызуючы тыя ці іншыя факты і дзеі жыцця, a развінаючы праз іх асабовую неардынарную і арыгінальную думку. Прасцей кажучы, аўтар прагнуў выказаць «невымоўнае». Паспытаць «першаку» не дзеля ап’янення, a дзеля моцнага праяснення перажытага. Кажучы словамі М. Вайцяшонак: «Павярнуцца на другі бок тварам // ба Соўчына, дзе яшчэ // не астыглі мае // падмуркі».
    I вось недзе пасярод зімы 2008 года яна мне раптам паведамляе: запісваю вершы. Не, гэта ўжо мяне не здзівіла, хутчэй нават узрадавала. Але і занепакоіла тут жа: a як жа яе арыгінальная, ні на чыю іншую непадобная і непадробная проза, хоць і яна ў пэўным сэнсе была для яе творчасцю лірычнай... Аднак чытаючы верлібры М. Вайцяшонак, трывога адпадае, бо ў нечым сутнасным яны ёсць ні чым іншым, як квінтэсенцыяй яе прозы... Можна дапусціць, што менавіта шырокая плынь гэтай прозы пэўным чынам «падмывала і размывала» аснову яе творчага празаічнага русла, што і сталася прычынай збудавання своеасаблівай плаціны, каб сабраць разрознены лірычны паток y адно цэлае ды абрынуць яго ўсёй моцай на лопасці турбіны-душы, і такім чынам выпрацаваць такую энергетычную магутнасць, якая запаліць агонь y чытацкіх сэрцах... Адным словам, заманулася выказаць сябе коратка і ёмка, але ярка і ўзвышана. A калі б яшчэ чытач папярэдне ведаў біяграфію М. Вайцяшонак, то яе вершы (на аголеным нерве) успрымаліся б ім з большай доляй натуральнасці... Але ж зазвычай невялікае кола чытачоў беларускай паэзіі ведаюць пра сваіх паэтаў больш, чым тыя ведаюць пра чытачоў, і з гэтай прычыны ў некаторых выпадках метафарычныя асацыяцыі растаемніваюцца. A гэта не на карысць самой паэзіі. I ўсё ж, каб пранікнуцца вобразнасцю вершаў М. Вайцяшонак, трэба ведаць яе жыццё і быць абазнаным y яе празаічнай творчасці менавіта адтуль, з таго «сора» растуць вершы пісьменніцы. A тое, што вырошчваць квепгкі паэзіі яна ўмее, і вобразна, і натуральна, — сумненняў няма. Нездарма кажуць, што Паэзія гэта біяграфія душы...
    Паэтычны стыль М. Вайцяшонак асобная тэма гаворкі. Мала сказаць: ён арыгінальны; трэба абавязкова ўдакладніць, што асабовы. Старэйшым людзям лёгка можна патлумачыць гэта колішняй савецкай калектывізацыяй, мусовым стварэннем калгасаў, куды заганялі ўсю галечу з усёй іх беднай сялянскаю гаспадаркай і патрабавалі жыць па пэўных
    псеўдакамуністычных правілах і законах... Аднак знаходзіліся настолькі самасныя і ўпартыя, якіх проста немагчыма было ўгаварыць альбо загнаць туды сілай. Іх называлі аднаасобнікамі... y іх быў не калектыўны, a свой асобны (у тым ліку і духоўны) лад жыцця і гаспадарання... Прыкладна такі стыль пісьма ў Марыі Вайцяшонак, y адрозненне ад мноства пісьменніцка-саюзных сучасных літаратараў, y вершах ён перацярпеў, скажам так, перыяд лаканізацыі. I падчас творчага азарэння набывае класічныя ўзоры паэтычнага мастацтва.
    Вядома, творцу, каб пераадолець зямную коснасць жыцця, яго цёмны спод, трэба прыўзняць над сабой цяжар уласнай душы. Трэба прызнацца перад Усім, што ты ёсць такі як ёсць, аднак хочаш быць іншым. Такім, якім хоча цябе мець не толькі гэты, але і той свет. Марыя даводзіць чытачу з’яўленне сваіх вершаў. Маўляў, яна не хоча «абшукваць свае і чужыя кішэні, свае і чужыя шуфляды», каб пазычаць рыфмы ды іншае паэтычнае начынне... Таму яна піша свабодным вершам — верлібрам, перабіраючы «пацеркі-словы», што «рассыпаўшыся, лягуць, бы варожачы»... Не думаю, што аўтар гэтым самым наўмысна пазбягае цяжкай працы па агранцы верша. Хутчэй за ўсё, яна пазбягае змушанай правільнасці пісьма, тады як душэўныя і духоўныя памкненні не ўкладваюцца ў класічную метрыку жанра, прагна шукаючы вызвалення з закратаваных строф... Рваны фізічны і псіхалагічны зрух радка і пачуццяў стварае натуральную візію чалавечага лёсу, канкрэтнай жаночай долі, адзіноты, удаўства ад роду... Падчас адна неардынарна выбудаваная фраза стварае парадаксальную метафару: «Ноч цямнейшая // за дзень»... Альбо ў словах, звернутых да рэчкі Іслач, дзе паэтка пражывае свае леты: «Змываю ў табе свае гады. Запомні мяне маладой»... Агулам y вершаваных зборніках Марыі Вайцяшонак насеяна шмат квітнеючых паэтычных вобразаў. Калі, скажам, нечаканы правобраз хлеба бачыцца праз «акраец жорнаў», a поруч «сляпыя вокны хаты // абымаюць meoü зрок», і ты «сціраеш з твару чужы позірк»... Чытаючы яе творы заўсёды здзіўляешся яе аўтарскай метафары, якая, высока не ўзлятаючы, мосціцца непадалёк ад яе напрацаваных рук... Найперш здзіўляешся, a пасля ўжо раздумваешся, разгадваеш жыццёвыя высновы гэтых яе паэтычных тропаў. Бо ўсе словы паэткі пераніцаваны яе чалавечым вопытам, і так традыцыйна-ўзорна складзены адно пры адным, што ты пачынаеш ім верыць і канчаткова давярацца. Верлібр,