• Часопісы
  • Альбом для цёткі Марылі  Марыя Вайцяшонак

    Альбом для цёткі Марылі

    Марыя Вайцяшонак

    12+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 661с.
    Мінск 2019
    158.22 МБ
    дарэчы, y М. Вайцяшонак арыгінальны, ён y яе як бы мае форму вертыкалі. Радок пераважна аднаслоўны. Але дзякуючы павышанай нагрузцы на слова, яно, звязваючыся з папярэднім ці наступным, утварае шматлікія сэнсы і асацыяцыі...
    Будуе птушка гняздо блізка амаль yдалонях пліска.
    Кожнае яе нутраное, перажытае-перадуманае слова, як жыта перамолатае на муку, выходзячы вонкі, — да прыроды і чалавека, бродзіць-закісае на дражджах паўсядзённага жыцця ды падымаецца пышным цестам для караваю на чаканае свята Паэзіі... Так вось напішаш — і, здаецца, што так яно і ёсць. Бо ты — аўтар. Табе нешта такое ведама, што пакуль няведама астатнім. Але, нарэшце, нацешыўшыся сваёй таямніцай, адкрыешся і адпусціш яе да другіх... Няхай здарыцца свята душы і ў іх. A ты ўжо вышукваеш-вымройваеш усёй сваёй істотай новыя запаветныя адкрыцці, заблытваючыся ў каранях пракаветных слоў і выслоўяў...
    A частае ўжыванне народнай мовы ў яе вершах можна пры маць, калі не за своеасаблівую праяву аўтарскага паэтычнага стылю, то за ўстойлівасць літаратурнай манеры, a можа нават за ўпартасць характару і вернасць бацькоўскім караням.
    («Дарала б» (хацела б); «пад столлю, // наважалі // (падвешвалі, навязвалі) бацькі // калыску»; «...каб налушчыць // смаляк // (смалякоў, нашчапаць) на распалку», «...зло ніколі // не можа быць // справядловым» (справядлівым) і г. д.
    Можна заўважыць, што адны і тыя ж вобразы ў творах М. Вайцяшонак могуць пераходзіць з верша ў верш, дапаўняючы і дадаючы глыбіню і філасафічнасць зместу ўсяго твора ці асобнай метафары, дэталізуючы карціну ўвогуле. Найчасцей гэта здараецца ў паэткі з такімі паняткамі, як час, сонца, вада, цень... Па сутнасці — гэта складнікі вечнасці зямнога і чалавечага існавання, дзе нараджэнне і смерць, як змена эвалюцыйнай квадры ўсяго Сусветнага працэсу.
    Таму кожны паэтычны зборнік М. Вайцяшонак узводзіцца, як зруб, і паступова ўладжваецца, як дом. Безумоўна, y ім ёсць і шараговыя рэчы, але, дзіўным чынам, яны не выпадаюць з агульнай будовы, больш за тое, іх нельга назваць неабавязковымі, паколькі яны закладзены ў фундамент кніжкі, y яе сцены, перакрыцці, кроквы, ашалёўку, комін, дымаход... Няхай нават замест гожага ганка ў ім просты парог — палявы альбо лясны вялікі пашчэрблены і нацёрты нагамі камень... Бо толькі паэт ведае, што
    маўчанне каменя побач з намі змястоўней нашае
    размовы.
    Яна зноў і зноў праходзіць зваротным шляхам свайго жыцця, нераўнуючы як быццам гэта ёсць для яе своеасаблівай пілігрымкай да святых месцаў «Басанож // пастушкай // іду // за ягнятамі // дзён» (...) «вакол майго // алтара // памяці». Старо нячыся людской мітусні і публічнасці, М. Вайцяшонак прыходзіць да самой сябе, каб пакінуць людзям той агонь, які не дае ачахнуць людскому жыццю:
    Сівыя гады не вёсны пастаўлю на зіму кросны сяду на парозе пільнуюся каб не звесці агонь y вёсцы...
    Не памыліўшыся, пра творчасць М. Вайцяшонак можна сказаць словамі Б. Пастэрнака: «збесь бышйт почза u судьба». Глыбокая народнасць, прыродная, генная (тут і паганства і сучасныя
    хрысціянскія матывы і ўласная каталіцкая сутнасць) і элементы фальклору і традыцыі — усё гэта гарманічна пасуе да яе вершаў і вобразнасці. Можна дадаць сюды і яе натуральную пераемнасць нацыянальнага вобраза жыцця. Тым больш, што поруч з утомным святлом хрысціянства ў яе творчасці неадступна рушыць супакойна-прахалодны цень паганства (вершы «Ярыла», «Пярун», «Кара», «Вялес», «Цёця», «Лада», «Лёля», «Дзявоя»), Тут дзіўнасці няма, бо творчасць Вайцяшонак адпачатку гадавалася ў пялюшках глыбокай родавай повязі.
    Трэба адзначыць, што нярэдка ў яе творах адчуваецца ці то стылёвы, ці то фармальны, a то і светаўспрымальны штрышок-штуршок знаных папярэднікаў, што адметна, замежных: Габрыэлы Містраль, Гарсія Лоркі, Філіпа Жакотэ, Яна Твардоўскага (эпіграфы з іх твораў яна выносіць на покуць-зачын усіх сваіх кніжак). Гэта радуе, бо традыцыйна-класічную нашу спадчыну мы ўжо занасілі на сабе, нібы сялянскую кашулю, натуральна да дзірак... Калі казаць пра творчую блізкасць да аўтарскіх школ і накірункаў — і тэматычных, і стылявых, і філасофска-псіхалагічных — то тут я паставіў бы Марыю ў адзін невялікі шэраг да такіх нашых выбітных сучасных паэтаў, як Алесь Разанаў Валянціна Аксак, Надзея Артымовіч. Усе яны не маюць пэўнай грамадска-нацыянальнай акрэсленасці і ідэйнай зацыкленасці ў сваёй вершаванай творчасці, але ўсіх іх выдае адметная паэтычная манера ў мастацкім самавыяўленні. Напэўна, прачытаўшы колькі вершаў названых творцаў, прыхільнікі беларускай паэзіі без асаблівай напругі і боязі памыліцца назавуць імёны іх аўтараў. A гэта ўжо пазнака таленту. I тут нельга абысці арыгінальную асабовасць гэтых творцаў. Іх характары, лінію паводзін, чалавечую і грамадзянскую годнасць...
    Любы чалавек для Марыі не толькі знаёмы, спадарожнік, сябра, a супольнік жыцця. Пад высокім Небам y людзях не было і няма ніякай розніцы — усе пайшлі з аднаго. Таму і самаадчуванне наша выяўляецца ў нас як чалавекаспачуванне (сочувствне, па-руску кажучы). Вось верш цалкам:
    Ціша
    птушкі садзяцца на ноч
    y куст бэзу
    цёплай
    ноччу
    няма бяздомных людзей на свеце.
    Марыя любіць сеаю зямлю, бо і сама з зямлі, бо і сама зямная. 3 ёю лёгка гаварыць, яе займальна слухаць. Для мяне яе словы, вершы, кнігі гэта працяг недасказанага-недаслуханага-недачутага... I хоць надзённае зацягвае ў свой нерат, Марыя памятае сваю нядаўнюю волю...
    ў люстэрка
    ўглядаюся—
    не адбіваюся
    увайшла
    ў свой цень
    поўдзень!
    a думала — вечар.
    Безумоўна, адчуванне часу, што пераследуе нас, не пакідае нам вялікіх ілюзій для аптымізму, але і не заганяе ў цёмны кут беспрасветнасці. Дзякуючы зробленаму і створанаму, мы маем своеасаблівую індульгенцыю быць зразуметымі і помнымі сваімі наступнікамі.
    I Марыя, наперакор усяму, застаецца тут з намі тварам да зімы — і як можа доўжыць свой зямны шлях — там, дзе наканавана... Бо:
    Не здрадзіш
    не згубіш
    мову
    на якой
    любіш.
    Гэтак піша і так выяўляецца мне цудоўны чалавек, прыгожая жанчына, адмысловы творца Марыя Вайцяшонак. Вазьміце гэтую яе кнігу, зазірніце за вокладку яе жыцця...
    Леанід ГАЛУБОВІЧ
    ЗМЕСТ
    йсторня одного детства
    (автобйографйческйй монолог Mapuu Вайтешонок — йз KHuzu Светланы Алексйевйч «Время Second Hand»)	5
    ПРОЗА
    «Сад нявіннасці» Два гады да вясны	17
    Месячная камея	24
    Ад халоднага боку сонца	33
    Каціўся пярсцёнак	52
    Асеннія птахі	58
    Сухія навальніцы	65
    Сад нявіннасці	74
    Коні 	83
    Наплывуне	92
    Ханна Мурза	97
    На зялёным чаўне Харона	106
    Азярод	117
    Трыпціх Дом назахадзедня 	124
    Дом над лесам	135
    Дом вокнамі ў сад	146
    «Кола»
    Сведка	164
    Мы з аднаго поля 	175
    Кола	183
    Востраў	191
    Знак на далоні	200
    Сем багавіц шчасця	210
    Я сядзела насупраць	218
    Амарыліс 	228
    Купіць дом y Італіі	234
    Партрэт невядомай	244
    Тэрарыстка	250
    Трыпціх
    Свет вячэрні	255
    Чорны саган 	263
    Паядынак 	275
    «Восень мая доўгая...»	286
    Прэзентацыя або Адценні навальніцы 	292
    Кавярня «Стары Менск»	298
    Саскочыць з ровара і спыніцца	302
    Гліняны Вялес каля маёй студні	 305
    Рэлігія саду	317
    Пад'езд	330
    Макі для Няфрэт	335
    Мапа на далоні	345
    Вышыванкі	357
    ПАЭЗІЯ
    «Серпень»	367
    «Асадніца»	423
    «Сонцаварот»	473
    «Гняздо агню» 	524
    «Тварам да зімы» 	577
    ПАСЛЯСЛОЎЕ
    Пакінуць сябе тут (Леанід Галубовіч пра творчасць Марыі Вацяшонак)	625
    Маё святое сямейства — цётка Марыля і дзядзька Віталій Жукі. Вёска Грыцькі на Пастаўшчыне
    Вечная дарога дамоў
    Бацька, мама Вольга і старэйшая сястра Уладзя хаваюць сваю дачку Лёню, якую забіў пярун y семнадцаць гадоў. Побач магіла брата Браніслава, ён памёр y 15 год. Уся мая сям’я тут, на могілках
    Бацькава радня — мая стрыечная сястра Лёня з сям’ёй. Польшча
    Зноў бацькава радня — ягоная сястра Фра нуся з дачкой. Мая любімая цётка, хаця я яе ні разу не бачыла, ведаю толькі, што вучылася на жаночых курсах y Вільні пры кляштары
    A гэта ўжо маміна радня. Яна — сялянскага роду. Дзядзька Стах з сям’ёй. Вёска Грыцькі
    Касцёл св. Антонія ў Паставах, дзе вянчаліся мама з бацькам і хрысцілі ўсіх сваіх дзяцей. Адна я нарадзілася ў ссылцы
    Мама Вольгаў ссылцы. Польскі пасёлак, Алтайскі край
    Старэйшая сястра Уладзя і я хаваем маму ў ссылцы. Горад Змеінагорск, Алтайскі край. Мне, пэўна, 6 гадоў. A бацькі ўжо з намі не было. Хутка ад’язджаем да цёткі Марылі ў Беларусь y вёску Грыцькі. Мы ўжо реабілітаваныя
    Цётка Марыля
    Вясковая настаўніца ў вёсцы Боркі на Пружаншчыне. Тут і мая школка
    Настаўніца рускай мовы і літаратуры ў вёсцы Дунілавічы на Пастаўшчыне
    У піянерскім рэспубліканскім лагеры “Зубраня” для адароных дзяцей, Нарач
    Я, карэспандэнт “Сельскай газеты” са Святланай Алексіевіч на лецішчы Іслач пад Мінскам
    За сваім рабочым сталом y часопісе “Неман”, аддзел публіцыстыкі
    Мая першая фотавыстава ў Чырвоным касцёле, Мінск
    Любімае лецішча ў вёсцы Іслач. 3 сябрамі
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Марыя Вайцяшонак
    АЛЬБОМ ДЛЯ ЦЁТКІ МАРЫЛІ
    Выбраныя творы
    Рэдактар Леанід Галубовіч
    Вокладка Ігар Корзун
    Карэктар Лойка B. I.
    Выдавец “Logvino literatûros namai”
    J. Savickio g. 4, LT-01108 Vilnius lohvinau.by
    Надрукавана ў AB “Spauda“
    Laisvés pr. 60, LT-05120, Vilnius, Lietuva
    12+
    Марыя Вайцяшонак
    (Вайцяшонак Марыя Антонаўна, і снежня 1940 года) вядомая пісьменніца і паэтка (сябра СБП з 1990 года) з'яўляецца аўтарам дзесяці кніг публіцыстыкі, казак для дзяцей, мастацкай прозы і паэзіі: "Сярод блізкіх людзей", "Жанчына каля люстэрка" "Сад нявіннасці", "Кола", "Каму расказваюць казкі на два вушкі" "Серпень", "Асадніца", "Сонцаварот", 'Тняздо агню", "Тварам да зімы".
    Гэтая кніга выбраных твораў ёсць зборам лепшых узораў яе арыгінальнай прозы і паэзіі. Чытач знойдзе тут душэўны прытул і спагаду, a таксама злагаду і людскую гасціннасць крэўную памяць бацькаўшчыны. Своеасаблівы і натхнёны голас Марыі ўзвысіць і зачаруе вас. I вы станеце апантаным прыхільнікам яе творчасці.
    і таьоча аізаач
    M A Р Ы Я ВАЙ ЦЯШОНАК
    АЛ Ь БОМ
    ДЛЯ •
    Ц Е T KI
    M A Р Ы ЛI