Альбом для цёткі Марылі
Марыя Вайцяшонак
12+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 661с.
Мінск 2019
Нізкая трава падэшвай пад нагой і раптам ейны моцны выкінуты колас бы моцны голас дае мне шанец павагу боскую адчуць да ўсяго што спеліць зернюкі жыцця і саступіць мурашцы на лясной дарозе і адмяніць пазначаны канец сусвету парой яшчэ яно ў знямозе цягнуць да хаты бервяно
НОЧВЫ, НАЧОЎКІ
3-заякога мора выплылі з варыўні ночвы, начоўкі, пагойдваюцца ў маёй памяці, поўныя вугроў ЖЫВЫХ: паскамі, папругамі, дзягамі — бляск невідонай мужчынскай збруі;
зімой валіла з іх пара вантробная — вепрука разбіралі, па баках бабы стаялі
з вялікімі нажамі, бы з вёсламі ў крыві, як піраткі з поўначы, косы туга перавязаўшы, вузлом, аніякай гамонкі, засяроджана вяслуюць пад КАЛЯДЫ
y адведкі да Багародзіцы; прывёўшы дамоў, як не за руку, народжанае на жніве дзіця, налівалі ў ночвы вады гарачай, не даючы веры сваім рукам, спрабуючы, як не вуснамі, жменяй чэрпалі, палівалі раўчуком, з плёскатам, з гаворкай лясной галубінымі галасамі;
моцны сон, каб жа не заспаць дзіця
побач з сабою на ложку, ночвы выносілі з варыўні «на ваду», ужо яны на вяроўках — канатах карабельных, на жардзіне пад бэлькай,
гушкалка ад сцяны да сцяны, ад берага да берага...
Самыя маленькія, (касцяк таўчы), бяру іх на рукі, няньчу сваё дзяцінства...
Не тую ежу гатуеш, не тую касу
купіла пад ногі ёй
кінуў
і адвярнуўся паклала на ноч лязо паміж ім і сабой
вочы прыжмурыла бабай скіфскай табун дзікі праляцеў блізка твар гразёй апырскаў
стрэлаў бліскі
ледзь паспела адхінуцца...
памяць...
памяць кахання павінна
прачнуцца.
ЛЁС
Цалны дзень як наважаная да работы на вяроўку увечары аб зямлю кінула ахапак недаробкаў як y хляве нагой дзверы зачыніла хата астыгла
навылет пустая толькі сабака вітае
такая непамыснасць і сон не ішоў
«усё ў цябе адбылося»... раптам прамаўляю не сваімі вуснамі не сваімі думкамі
вестку нехта прынёс да ложка толькі што не арханёл
y руках з лілеяй
нехта недзе падлічваў памнажаў адымаў усё адбылося што нарачона дакляравана адпушчана. вінна... пры нараджэнні... агарнуў спакой час спыніўся
птушка доўга вышыню набірала каб выпрастаўшы скрылле
натолена
ў небе
нерухома затрымацца ад захаплення...
Зімовы горад нязвыклае крокаў рыпенне мароз нетутэйшы ідзеш бы па месяцы срэбным знаёмца ніводнага як на зямлі.
Пад дажджом лепей пад ліўнем ісці і ісці
і сама не ўбачыш што даўно плачаш.
КУБЕЛ
У сенцах падперазаўшыся паскам лазовым кубел сядзіць вусы ў муцэ мыша на руцэ сячэ зерне з хаты ўхату склыгаюць дзверы ніхто галавы
не паверне толькі
сляпое вакенца міргне
і не паверыш раніцай устаўшы што кубел той госцем y сне a не ў кладоўцы y сенцах
на восьмым паверсе на Старажоўцы.
Старая спынілася стаяла на двух мыліцах a потым рушыла пайшла
па сходках
на чатырох
уверх
Які ейны век?!
A колькі дасцё?
як выклік
мне маладзейшай
яна запытала
о гэтае вечнае жаночае
спадзяванне
што на чужых вачах ты павінна выглядаць
лепш
ускінуўшы
свой мокры хвост
адно асцё
бы дарагую футру
на плячо
я пайшла шпарчэй a колькі дасцё?!
Мой сад y нас з табой адно дыханне губляю фарбы лісце вяртаюся ізноў...
Мой ліст апошні перапішы наноў...
ЗІМАРОДАК
Самая тут не прарасла мяне не цяжка з мейсца зрушыць калі б не сад спяваю на птушыны лад зіму вітаю не адлятаю.
* * *
Яшчэ ні цвету ні лістоты сонечная пякотка спякота вясна падносіць да вуснаў пусты гляк y гарадское вакно раптам заляцеў зялёны скразняк няўжо? якая пара?! крыгай ад берага адлучыцца
адпіхнуцца спаліўшы зімовыя строі пераапрануцца але ў што? аяк?
і вечка куфра га-ак! па пальцах a вышыванка яшчэ на пяльцах.
Яшчэ не захінёна травой высокай твар падалом ад сурокаў буралом ламачча пералом жэрдзя платоў поручняў ганка не падняцца не ўзыйсці па сходках y пакінуты дом
і я тут не тутэйшая амаль бежанка бяглянка
я толькі спяю вёсцы калыханку прылягу на брыжок прысну да ранку каб прачнуцца
на золку... ахвярніцай.
* * *
Два берагі сыйдуцца калі абмялее рака раўчук па вясне прабяжыць рукой перацяты хаця ты мне не ўспамінай...
Сон ўпаўдні калі сонца спыняецца пад вакном праменняў перазвон сад наліваецца віном па самыя карані.
* * *
Не курапатка
не зязюля
на вёсцы пяюлля
голас сцелецца нізка
да зямлі да вады крыламі блізка
пераплятаецца з травамі
з каласамі галасамі не адрозніш ад птушынага шчабятання покі сонца не ўстане начная птушка.
На золку заспець ледзь чутны шоргат ноч скрозь сон складае свой покрыў парасон атрасаючы на зямлю росы... і жыць.
♦ ♦ *
У садзе салавей
разгойдвае бомчыкі вясёлы
званар вясны.
Цёплы дождж чакаў каля ганка мы не спяшаліся ішлі пешкам па дарозе па стрэхах з галінкі на галінку шапталіся пад вокнамі і на старых кладах былі прамокла да зямлі як ад усцешных слёз.
СТАРАЯ ВЁСКА
Упушчана зрук верацяно часу a маладзік па пагодзе як даўней сярпом заводзіць і падаюць спелыя зоры ў яселькі
дзень праясніцца яшчэ праясніцца.
СТАРОЕ ГНЯЗДО
Птушкі ўжо ў садзе a я сюды пехатой ішла вярталася
на прыцемках перадумак сваіх начавала ў дарозе
падымалася
несучы наперавес на плячы успаміны пажыткі наймалася пастушкай сагравалася пад бокам y атары піла талую ваду ў лугах каб вярнуўшыся ў пакінутую вёску
дух зямлі здзічэлай
як свечка мяне не задзьмуў «Яна прыляцела» —
першым заўважыў мяне шпак мы на адной галіне сядзелі сушылі скрылле.
Варажба поўня глядзіцца ў люстэрка маладзік маладзіць.
ВЕЧНАЯ ВЯСНА
Раптоўна спыніцца пад дзвярыма ў сад каб не спалохаць птушку да вушака як да марскога рапана ілбом да шыбы спіной да гарачай печы вухам да падушкі перазвоны ўсюды птушкі салаўі валоўнікамі каля ганка музыкамі пяюць табе дзяўчынёсе велічальную і саромеешся выйсці пад дзвярыма стаіўшыся нязвыкла ружавеючы... вечная вясна.
Аксане
Дзень дажджлівы выплача твае слёзы навальніца з пагрозай паківае пальцам як на малое дзіця хаця
мы яшчэ праўда дзеці
гнёзды нашы ў вецці схаваныя ад людзей...
Додж заўсёды ідзе ад лесу напрасткі да хаты сівы калматы асенні просіцца праз страху ў сені стукае ў вакно паглядзіш нікога не відно a пэўна адно што сумам заносіць як паштар вясковы кіне праз плот ліст кляновы і зноў на ровар іходу маўляў, вам ВОСЕНЬ сапсаваў пагоду варта сабак спусціць.
Дзень будні
хата
як хата ўбачыла бусел ляціць —
і ўжо свята.
ПІЛЬНІЦА
Ноч
сплю
трава расце праца пад вакном стаіць
піць
смага піць прагна порстка перакуліўшы глечыкі напарсткі разам з пчалой людцаў рой
сокам
лета ўпіцца пільніца.
* * *
Птушка ўдарылася ў вакно ўпала
я ўскрыкнула даляцець да самага твайго
сэрца
і памерці.
Спыніцца сустрэўшыся з дрэвам вітаць лес далёкі поле аблокі спыніцца на гэтым свеце мне не нажыцца.
Зярнюк лёну прыклеіўся да далоні як да зямлі рукі памятаюць рамёствы.
УЧАРАШНІ ДЗЕНЬ
Лівень
вяслом
вяслуе
вадаспадам імчыць
сённяшні дзень можна не лічыць ён размыты па шкле запацелых вокан прапаў мільгнуў вокам
каторы ўжо дзень пагоду пільную я так хацела наведаць y садзе РУЖУ старую назаўтра азірнуўшыся назад:
Оцуд!
0! Ліўня вадаспад!
Рэчка — павітуха абмыла ногі рукі ўсе ейныя ручаі прылукі вуграмі віюцца поўная міса крыжыкам нацельным павісла
Іслач.
* * *
Усход сонца усход колераў бясконцы твае гаючыя фарбы лілея.
Камень кінуў y неба бы ўвакно суседу ён вярнуўся птушкай на плячо.
* * *
Не здрадзіш не згубіш мову наякой любіш.
ГРЫДЗЬКАЎСКІ ДЗЯДОЎНІК
Мой палюбоўнік стары дзядоўнік чапляецца нахабна за прыпол казыча вусамі босыя ногі высланы
мне лапухамі дол палюбоўны ў нашай пакінутай вёсцы
ні ён каторы бацька ні я яму матка a ўзыйшло зярнятка і на чужыне прывезенае з Грыдзек y прыполе адзінае невыводнае роднае.
Памятае дрэва калі яно было малое
спушчанае з рук на зямлю
каторае з іх я найболей люблю
не скажаш
яны ўсе на памяці гадаванцамі яшчэ не дрэўцамі і нават не флянцамі проста прачнулася зярнятка
і не пазнаць
дзе нос
дзе пятка
і як яго пазваць каб прывесці
дадому з лесу пасадзіць пазначыць свае крэсы a пад вакном ЁН — клён.
ДОДНІЦА
Ад брыжа да брыжа верацяном аніяк не ссучыць сну нітку хаджу па хаце як па вадзе плыткай шукаю манету з адбіткам поўні ўчора ці сёння не ўспомніць каторая гадзіна жорны млына перацерлі канву змыслаў ды нарэшце выспа калі сказаць лепш некалькі сходак сесці на ганку як аса на мядовы сподак і напісаць верш «додніца».
МОЙ АБРАЗОК
Марыльцы Пярун грымоты зачыняю вокны дзверы і нават вароты хаджу як калісьці затабой ззаду трымаюся за спадніцу праз гады твой голас «не пужайся... заплюшчвай вочкі... навальніца...» на ложак побач слыхам чую прыляжаш ізноўдавакна ці не запаліла бяду пільнуеш ты заўсёды са мной y навальніцу прыходзіш начуеш ніколі не бываю адна да відна.
* * *
Падыйшла успомніўшы што не заўважыла ці цвіла старая
яблыня буду вінна калі яблык
не завяжацца
a можа яна першая ў маім садзе з кім я ўжо развіталася...
УСЁ СА МНОЙ
Дзіцячы ўсхліп вады, калі бліжэй да рэчкі падыйшла, пылком ялін забелена y кубку, куст дзічкі ружавее дробным цветам, бы выйшаўшы на ганак саду; на момант палову майго свету блакітам заняло, сустрэўшыся вачыма з незабудкай; спыніцца, азірнуцца y знямозе: нікога я не страціла ў дарозе.
Усе са мной.
Прыйшла развітацца з маладымі таполямі спілаванымі каля ўкраінскага пасольства ляжалі яшчэ цёплае цела птушкі ў чорным на зямлю апалі не хаджу на пахаванні людзей.
Адчыніў вецер варотцы, ні упусціць каго, a ні выпусціць; доўга стаю, не зачыняючы, пакуль на небе поўнае сонца;
сякеры рэдкі стук y канцы вёскі прымаеш за дзятла рахункі, ён часцей наведваецца, чым чалавек;
не хочацца
пусціць па свеце пагалоскі:
век мой супадае з векам пакінутай вёскі.
ІСЛАЧ
Памятае рака калі была шырокай раўчукі-прытокі ўбокі зыркае вока крыніцы і цяпер y мяне пад падлогай y хаце месяц рагаты плыў з берага да берага ўсю ноч мне не заснуць не спусціць воч пакуль рака ўсе быліцы свае пераскажа потым малым дзіцем y плыткае рэчышча ляжа на раніцу яна ўжо выбранніца спяшаецца далучыцца да Нёмана.
* * *
Пасля ліўня рака сама ішла па мосце перабірала бярвення косці ішлаваўвесь рост прамывала зямлі
зрок я бачыла ейны выток.
Шуміць галоўка, бы поўная макавага зерня, куды мае думкі сёння вецер паверне.
3 бядой устану,
з бядой пагаджуся, як з сяброўкай, падперажуся вяроўкай, абшушкаюся