• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альбом для цёткі Марылі  Марыя Вайцяшонак

    Альбом для цёткі Марылі

    Марыя Вайцяшонак

    12+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 661с.
    Мінск 2019
    158.22 МБ
    Шкодзіць чалавеку будзённа мінаць храм з дня ў дзень, тое самае, што павесіць абраз y парозе, дзе надоўга не спыняешся, не засяроджваешся — як на лятку ў пчаліным вуллі.
    Натоўп зносіў першыя ўражанні, услед выходзіла войска дворнікаў y аранжавых камізэльках, збірала смецце, бутэлькі, мяло, яно ішло па праезджай частцы дарогі, стыхійна віравала з пагорка ўніз да Траецкага.
    Не, тутака можна адчуваць сябе дома толькі ў час кароткай вясковай відніцы. Адчыніць акно тады з дзесятага паверха, як з пагорка, усё пачуеш, усё заспееш, тое самае, што самым першым на кірмаш прыехаць. Там, дзе звычайна стаянка машын перад Палацам спорту, яшчэ анікога. За ўсю ноч, y адзіноце, пагорак быццам варочаецца да свайго першаснага выгляду, як адстойваецца з часам y цішы замутнёная вада. Зямля выгнулася светлай палянай, поўнай сунічнага ягадніку, ягадніку нечапанага, дзе-небудзь y лесе, калі ўзыдзеш на цальнік. Зімой Палац спорту, з тылу, выглядае глухім хутарам,
    занесеным снегам па самую страху, чайкі, галубы каля яго, як звычайна каля хлявоў, дзе нацярушана зерня, мякіны. Дрэвы нізкія, з шырокай кронай пад нізкай столлю гарадскога неба.
    Духі мінулага не трывожылі, не палохалі, нават начны тапелец на рацэ якраз напроці вокан. Ён з’явіўся ноччу (першай? дзесятай?), калі чакала дамоў мужа. «У вас што-небудзь здарылася?» запыталася старэйшая сястра ў гасцях, калі муж паехаў на працу. «Чаму пытаешся? Усё як звычайна. Чаму?» — «Ты такая напружаная...»
    Я разгубілася, мяне заспелі на нечым недазволеным, бы я ўбралася ў чужую скурку абыякавага да ўсяго чалавека.
    Я сапраўды не адчувала гэтай перамены ў сабе. Я што, ужо не чую болю?! Трэба было пагаварыць. «Пагаварыць? Пагаворым дома», — адказваў муж па тэлефоне. Дома падай, прымі і — спаць, ён стаміўся, і наогул, што за праблемы? y цябе ўсё ёсць, ты ні ў чым не маеш патрэбы! Часта тэлефанавала ягоная сакратарка, пыталася, дзё ён. Не ведаю. Сакратарка лаялася па-ангельску, хмыкала, выявіўшы мяжу маіх захапленняў, выходзіла, я існую па-за межамі мужавых інтарэсаў. Ён вяртаўся дамоў з сябрам, чула з кухні, гаварылі пра замежжа. «Немкі падабаюцца? Не, не і не! Яны невысокія, нявёрткія, толькі туптуп-туп! Во італьянкі — сапраўдныя жанчыны італьянкі!» — пярэчыў муж, захапляючыся. Рогат пасля, як на іпадроме. «Во! глядзі, глядзі, крычаў мужаў сябра, уключыўшы тэлевізар. Во жанчына новай маркі!»
    Я глядзела, стоячы ў дзвярах. Жанчына на экране не была прыгожай, яна паведамляла мне нейкую звестку, новую звестку пра жаночае цела, як паданне. Спіна не прамая, a адкінута назад. Тонкія рукі, вострыя плечы і ўся ейная постаць ледзь пазначаны густым чорным малюнкам. Усмешка выклікала жах, яна не ажыўляла вачэй, твару, нешта трупнае ў ёй, як пасля лёгкай смерці, рухалася самнамбулай! 0! 0! 0! — ухвалялі мужчыны.
    3 маёй постацю і з кухні не адважышся выйсці, не тое што: туп-туп-туп. Я перакладчыца са славянскіх моў, я трохі літаратар, я здужаю паглядзець на сябе збоку, прафесійна — я не ягоная гераіня, не!
    I да ўсяго гэты ранні клімакс, пра што жанчыны пазбягаюць гаварыць нават паміж сабой, не тое што з мужам.
    Прылівы, раптоўная чырвань y твары білі, як злоўленую жыўцом рыбіну, галавой аб зямлю, каб аглушыць, — умярцвенне плоці, прырода адымала права красаваць, прывабліваць да сябе мужчыну, нараджаць. Шум увушшу, пераходзіш з пакоя ў пакой, пужаешся цішыні, спускаеш y ванне ваду, каб аб’яднацца ў вадаспад, a потым выслізнуць, зачыніць дзверы — быццам адпусціла. Сесці за стол, перачытваць учарашні пераклад і не разбіраць свайго почырку: незнаёмая рука — ты ўжо не тая, што ўчора. Думка палахлівая мільгане, як мыш. Не, трэба засяродзіцца, трэба рабіць толькі самае звыклае, каб намацаць, натрапіць на свой след прэч пераклад! Уключыць пыласос, згатаваць што-небудзь, прыбраць, вось слоік з мёдам, пасля снядання трэба паставіць на месца, y буфет і... адчыняеш зусім іншыя дзверы. «Вецер-лістагон, са ўсіх мораў і лясоў! Ты не чапай майго следу, майго твару!» я яшчэ не навучылася хадзіць, каб гэта выглядала прыгожа: нага за нагу, па адной дошчачцы, віруючы спадніцай. Я яшчэ хвалююся, нават выходзячы штодня ў краму. Толькі гэта не той неспакой адзінокай жанчыны-сышчыцы, не, проста мне яшчэ патрэбна ўпэўніцца, што я падабаюся іншым, патрэбна адчуваць свой пол. Вось юнак адчыніў перада мной дзверы ў краму, запыніўся на момант, схіліў галаву, бы запрашаючы на кароткі паядынак, ледзь прымружаны вочы. Я таксама глядзела на яго, як звычайна не адважваешся глядзець проста ў твар на таго, хто падабаецца — на момант бы ў ягонай маладой засені ў спёку...
    Ноччу прачынаешся раптоўна — вада стаіць y ямцы каля шыі, паміж грудзьмі, як y лагчынах на талай зямлі — бы змярцвелае цела вытайвалася з-пад снегу.
    Падымаешся, ідзеш да акна — тапелец ужо на рацэ, значыцца, цяпер самая поўнач. Заўсёды на адным і тым жа месцы, на сярэдзіне. Спачатку прымала яго за цень дрэва з берага, але постаць прасвечвалася наскрозь, рухі пэўныя, асэнсаваныя чалавечым клопатам, нахіляўся, мацаючы багром дно, пад ім гойдалася нешта накшталт пласкадонкі. Адзін тапелец шукаў другога, ягоная самота штоноч сцякала да Траецкага...
    Мужаяшчэ няма. Што ў нас здарылася?
    Я цяпер глядзела на сябе да замужжа, як на дачку. Ты мяне выхапіў з натоўпу не па любасці, табе была патрэбна, як казала свацця, прыстойная жанчына. Цяпер гэта для мяне гучыць
    як тое самае, што чыстая белашвейка для паніча — ты быў багаты разводнік. Ісці не ісці?! Вакол мяне ўжо ўзнікла, моцна замацавалася тая прастора, якая ахінае закаханых жанчын, мужчыны іх пазбягаюць. Закаханая ў «беззямельнага», як лічылі па даўнейшым часе, чалавека, a мне адгукнулася — студэнт, жыве ў інтэрнаце, як і я сама. «Такі непамыслы, бронь Божа, і табе не пара», — сталі перак бацькі. I самая мела «загану», як разумела цяпер: прыродная дабультовасць — усё павінна быць y сваю чаргу, нішто, лічыла, не павінна перашкаджаць навуцы ў інстытуце.
    У «беззямельнага» даўно сям’я, дзеці, пасада... Я адзінокая прыстойная жанчына, мы з мужам сышліся і жывем. «Сышліся» — нешта зганьбаванае ў гэтым слове, уцэненае, быццам торг са скідкай ударылі па руках, кожны з нас заняў чужое месца, вось і ўсё «здарэнне» — гаворым не сваім голасам, даруем адзін аднаму зманлівыя словы, «здарэнне», якое цягнецца дзесяць гадоў.
    Гул y выцяжцы, побач голас адзінокага ў начы ветру адасабляе твой свет. Колькі не бачыліся з тым «беззямельным» студэнтам? Ёсць адносіны, якія доўжацца гадамі, хаця на самай справе быццам і не існуюць. Прачыналася ўся ў расе ягонага пажаднага цела — але ж мы ніколі ў жыцці не былі гэтак блізка! Тады што такое сон? Ён прыходзіў каханкам, маладым студэнтам. Вось быццам падымаюся на ўслон, чапляю фіранкі на вокны ў нейкай вясковай хаце... услон ківаецца... ён падыходзіць, каб падтрымаць... раптам ягоная рука... на калене! Прачнуцца! Вызваліцца! Свядомы страх скрозь тоўшчу сну: y мяне баляць ногі... абутак толькі на нізкіх абцасах... вены... малюнак галубовым, як непрыстойная юначая татуіроўка... Божа... што гэта ён... за калена, як y цёмным кінатэатры... Я такая ўжо немаладая, і ты гэтага не бачыш?! Быццам мы разам з табой з дня ў дзень і кожную ноч... не заўважыў, што я пастарэла, я змянілася... I я не стыдаюся, бо гэта на мне знакі нашага сумеснага жыцця, сляды бед і непаразуменняў... Не прачнуцца, не вызваліцца, фіранка выслізгвае з рук... Я адказваю на тваё жаданне... «Я больш не баюся ні звыкласці, ні старасці...» Сон паўтараўся.
    Прачнуўся сабака, ляпнулі дзверы вярнуўся нарэшце муж. Якраз на тое пачаліся мае пакуты. Ён глядзеў на мяне
    з суседняга пакоя, падглядаючы, чужымі вачыма, не разумеючы майго стану. Сышліся... пабраліся... У горы і радасці, y хваробе і ў здароўі... Тут звычайныя прыродныя катаклізмы разам не пераадолець! «Паглядзі ў вакно, на раку, там тапелец», — адварочваюся, хаваю твар. «Што? Прабач, табе падаецца... Там анікога... Я стаміўся, быў y лазні. Ледзьве расслабіўся... прабач». Падаецца? Штоноч? Мне падаецца толькі тое, што я замужам, хочацца адказаць, але...
    Але мне конча трэба ў царкву, да Магдаліны, да ейных бажніц і алтароў.
    Зайшла: y царкве стаялі двое, ішло вянчанне. Яна ў чорным, і на галаве чорная хустка. У чорным? — нешта нязвыклае, нетутэйшае кінулася ў вочы, і толькі на момант. Гэта, пэўна, калі ідзеш насуперак абставінам, спяшаючыся, з адной надзеі, з аднаго здарэння пераступаеш y другое, не строячыся, не пераапранаючыся. Як y дарозе, калі гэта дарога маладое жыццё. Бачу ў профіль: нявеста вельмі маладая, ледзь калыхалася гнуткае сцябло постаці. I ва ўсім, як ставіла ногі, трымала рукі, ледзь схіляла галаву, — тая зграбнасць, тая адпаведнасць моманту, калі нават не заглядаючы ў твар, здагадваешся аб прыродзе чыста жаноцкай. Калі любыя строі на ёй узаконьваюцца, узаконьваецца дзеянне такім, якой яна ў яго ўваходзіць, змяняючы векавыя традыцыі — такая жанчына ўладарыць над усім, яна законатворца. Расхінецца натоўп, людзі расступяцца, адмяніўшы свае погляды, абы пачулі ейную волю.
    Пэўна, гэта адчуваў і святар, бо голас ягоны надзвычай урачысты, чулася моц унушэння, разлічаная на натоўп, на мноства сведкаў, хаця ў царкве, акрамя мяне і яшчэ адной бабулі, нікога не было.
    Ззаду ў маладых замест шафера і шаферкі сведчылі служкі царквы: хлопец і немаладая жанчына, яна ў хатніх пантофлях і цёплых панчохах, — амаль інтымна — па-хатняму, па-вясковаму на свяце, бо пэўна ж баляць ногі, і не першае вянчанне трэба адстояць. Нябесныя анёлы пераляталі з месца на месца пад купалам, каб лепш бачыць. Вось ужо маладыя разам са святаром ходзяць круга аналоя, уступаючы ў круг вечнасці, Ён залаты пярсцёнак, Ён сонца, яна срэбра, Яна гатовая адлюстроўваць ягонае святло, як поўня. П’юць з агульнай чашы...
    Што за чым не ўспомніць, бы асвечанае раптоўнай бліскавіцай — усё разам. Мне яшчэ было б доўга не выйсці з забыцця, назіраючы незвычайнае вянчанне, a ўжо маладая далікатна саступіла ўбок з дыванка пад нагамі, жанчына-служка спяшаецца згарнуць яго, прыбраць, служка-хлопец запыніў, пэўна, таксама асвечаны энергетычнай магутай маладых. Так і застаўся па-хатняму заламаны ражок.
    У царкву ўваходзіла новая пара, нявеста, вядома, y белым, ззаду натоўп радні, сведак, як і належыць быць.