• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альбом для цёткі Марылі  Марыя Вайцяшонак

    Альбом для цёткі Марылі

    Марыя Вайцяшонак

    12+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 661с.
    Мінск 2019
    158.22 МБ
    A муж? 0, яна, як кацяня: прылашчыцца, нашкодзіць дома. На першым разе кідалася ставіць агуркі, ягады, усё-ўсё ўзрывалася. I на трэці год кінула, начыста, ніводнага слоіка! Ня ўмела гатаваць суп, разбіраць курыцу. Вучыцца? Вучыцца трэба танцаваць, a гатаваць ежу навучыць жыццё гэта сямейны афарызм, які перайшоў яшчэ ад бабулі. «У цябе павінна быць дзве дошкі — для мяса і для рыбы, асобна», — патрабаваў муж, заўвага за заўвагай. Што? Дошкі? Такое гаварыць жанчыне нельга. Паўліна адчувала сябе, быццам прастойвае ў цёмным склепе, y запасніку музейным, гадамі, — аніякай увагі. Няўжо яно так і ёсць, як нехта казаў: жанчына замужняя — гэта вялікая дзіра, праз якую працягвае ўся тленнасць сусвету? 3 гадамі ўсё каменне на іхным сямейным шляху быццам бы ўжо перацерлася ў пыл. Толькі вось гэтыя начныя званкі. I дзённыя, калі падыходзіў да тэлефона муж, ішлі кароткія сігналы. Разбіты посуд, сваркі, разборкі. «Ну хоць маленькая выспа спакою павінна быць дома?!» патрабаваў муж. «Ты так гаворыш, быццам нашая пасцель яшчэ не астыгла», — адказваю.
    «Будзь да мяне асцярожным, я пакахала», — лунала ў доме, як мантра.
    Я па-ранейшаму не магла разгледзець трэцюю наезніцу побач з намі. Толькі калі нашыя коні палахліва табуніліся, пераходзячы Свіслач, тады быццам нехта браў іх за аброць і вёў
    далей, напрасткі — мы не шукалі броду. Цяпер я і сама ўжо адчувала сябе зданню. Паўліна гаварыла, не звяртаючы ўвагі, слухаючы ці не. Асабліва цяпер, калі яна загаварыла пра Васіліну... сваю маці.
    Пра Васіліну хадзілі легенды. Яна запаміналася, варта было ёй адзін раз зайсціся ў булачную. Яна ніколі не была адна, побач заўсёды прыхільнікі прыгажосці: нехта падыходзіў абы запытацца час, нехта азіраўся, нехта саступаў дарогу. Ёй саступаў дарогу ўвесь горад. Калі яна пакахала іншага мужчыну, вядомага архітэктара, усе ім зайздросцілі. A можа так выдавалася толькі Паўліне? Маці вярталася дамоў з ружамі: курорты, чыесці патаемныя лецішчы, патаемныя фотаздымкі і... ружы, нават калі прыходзіла з працы. Жыццё маці супадала з раманамі, якімі зачытвалася дачка. Вось Паўліна заходзіць y ванны пакой, бачыць маці, яна прымае ванну, чытае вершы, услых. Паўліна, вуглаватае дзяўчо, яшчэ такое рабое яечка, разумее: перад ёй жанчына закаханая, і ціхенька выходзіць. Гэтага ніхто ў доме не вымаўляе ўголас, a яна разумее: гэта жыццё любові, і яго трэба ўсім абараняць. Ну ёсць моманты, вядома, ёсць, так... сям’я. A сям’я — гэта проста іхны дом, дзе муж, дзеці. Разумела, як дачка, a дачка заўсёды болей за маці разумела, як дарослая жанчына-зводніца. Або сяброўка-ахоўніца? Толькі аднойчы чула размову бацькоў: «Я ведаў, што твая прыгажосць ня можа належаць мне аднаму». Толькі аднойчы ён сказаў дарослым дачкам: «Ніводная з вас ня стала прыгажэйшай за маці...» Сказаў з такім вось вялікім мужчынскім задавальненнем. Паўліна памятала з дзяцінства і па сённяшні дзень гэтыя воклічы навокал: «0, Васіліна, ты ніколькі не змянілася!» Жанчыны зайздросцілі, гаварылі супраць сваёй волі, бы адымаючы нешта прывабнае ад саміх сябе, і не маглі ўтрымацца. Паўліна сама чакала гэтых словаў. Вось дваццаць, трыццаць, сорак, але яна бачыла ў сабе перамены. Яна раўнавала маці да ейнай прыгажосці, да ейнага несканчонага жаночага поспеху.
    I цяпер, вяртаючыся з майстэрні, Паўліна адчувала: нарэшце-такі, нарэшце яна стала побач з прыгажуняй маці, y яе таксама раман. Каханне, маўляў, y іх, прыгажунь, не сямейнае.
    Так, мы заўсёды былі ўтрох на сваіх праменадах, з намі была Васіліна. I нават тады, калі, заляцеўшы да мяне на кубак кавы, Паўліна метадычна пераабувалася ў вітальні з ботаў
    y шпількі, вядома, ня дзеля мяне. A можа і так, ёй быў наканаваны лёс прыгожай жанчыны: патрэба, жаданне падабацца ўвесь час, адлюстроўвацца ў чужых вачох, як y люстэрках.
    Мы памянялі сваіх няўрымслівых коней, выязджалі ўсё радзей і радзей, ехалі цішэй, калі... калі Паўліна развялася з мужам, a ейны мастак, рыхтуючыся да выставы, пасадзіў y фатэль сваю жонку, маляваў Мадонну з дзіцём. Паўліна пакутавала, шукала, бачыла ягоныя рысы ў абліччы іншых мужчынаў. «Як ты сябе адчуваеш?» пытаюся. «А што?» — палохалася яна, перапытваючы, маўляў, хіба яна дрэнна выглядае. У каторы раз памыляючыся, яна цяпер уваходзіла без дазволу ў чужыя сем’і, на кухні. Мужчыны кідалі мыць посуд, спускалі з рук дзяцей, унукаў ішлі за ёй, неслі падарункі. Яны не валачыліся, не ішлі, a ўрачыста ступалі, я бачыла гэтае шэсце з самага пачатку іхняга шляху і да канца. Рэстарацыі, курорты, чужыя таямнічыя лецішчы і ружы. Але ўсе каханкі любілі есці з рук. Яны захоўвалі памяць пра свой дом і вярталіся да яго.
    Касметолагі, розныя спа. Масаж, каб выглядаць хораша, натуральна, дорага. Забарона пытацца ў прыгожай жанчыны, як яна сябе адчувае.
    Гэтай ноччу мы выехалі на нашых конях y буру. Раз-пораз ад штуршкоў ветру сігналілі машыны каля пад’езду, надаючы ночы трывожную ўрачыстасць. Вецер зрываўся, падаў на ваду вялікай драпежнай птушкай, хапаў раку, як жывую рыбіну, намагаўся падхапіць, адарваць ад рэчышча і ня мог, яна супраціўлялася, выгінаючыся, асляпляла луской. Ён шпурляў, біў яе аб парапет мосту, аб камяні на беразе, спрабуючы аглушыць.
    Паўліна была нечым узрушана, гаварыла збіваючыся. Ака залася, сёння яна наведалася да бацькоў. Вяртаючыся з басей ну, яна часта любіла заходзіцца. I на гэты раз, якраз нядзеля. Яшчэ раніца, і сястра з мужам тутака, вырашана было выпіць гарбаты з каньяком. I доўгая-доўгая, як заўсёды, размова, прыемная, сямейная. Нават ня ўспомніш пра што. Быў уключаны тэлевізар. «Во, якраз і Васілінін палюбоўнік тут!» раптам сказаў бацька, убачыўшы ўсім вядомага архітэктара. Сказаў з такой гулёнай лёгкасцю... Паўліна выпусціла з рук поўны кілішак, быццам зламаліся пальцы, пасыпаліся пярсцёнкі. Палюбоўнік?! Палюбоўніца?! Хіба гэта так называецца?! Схамянуўшыся, усе загаварылі пра тое, што яна, Васіліна, заўсёды наставіць закусі,
    няма дзе павярнуцца! A сама Васіліна? Каб табе слова, толькі ейныя вочы... калі яна чаго-небудзь пужаецца, вочы такія ясныя, бліскучыя. I Паўліна заўсёды шкадавала, што гэтага аніхто ня бачыць, што гэта вось-вось зараз і знікне, вось тут, седзячы за сямейным сталом. (3 архітэктарам яна ўжо не сустракалася.) A бацька? Магла зваліцца і хрусталёвая люстра над сталом, посуд y буфеце — далоў! Увесь сямейны ўклад зрушыўся б, ператварыўся б y друз — брудным, надакучлівым бытам, каб гэтае слова было перамоўлена Васіліне ранёй. Толькі аднойчы дзеці чулі ад яго, выпадкова: «Я ня бачу цябе, Васіліна, за тваімі выхілкамі, як за густым лесам...» Толькі аднойчы. Ён не даваў ёй ганьбы, не дапускаў бязладдзя, каб захаваць сям’ю.
    Сёння Паўліна за гэтай бацькавай быццам бы лёгкасцю адчула ўвесь цяжар.
    На раніцу рака амаль ня рухалася, плынь ледзь заўважная, бліскі лускі дробнымі грабеньчыкамі, адпачывала. Вецер не асвежаваў яе-такі, не далася.
    Мы сазвоньваліся ўсё радзей. Аднойчы Паўліна захацела наведацца. Якраз мая сям’я сабралася палуднаваць.
    — Я на дыеце, прыеду крыху пазней, на гарбату, — папярэдзіла.
    Я сумелася, y нас будзе мала часу:
    Я змагу з табой пагаварыць толькі за сталом. Сын падкінуў хворую ўнучку... і захварэў мой гулёны муж. Так што не гатую нічога скаромнага.
    Паўліна доўга маўчала, a потым:
    — Мне сніцца... я вярнулася дамоў, вярнулася такая вінаватая, a мне... зварылі кашы-аўсянкі... Ведаеш, каханне — гэта вялікае прабачэнне... я ўжо гатовая да такога во, як y цябе, паўсядзённага хлеба любові.
    I не наведалася. Мы амаль згубіліся. Нашыя коні марнаваліся ў стайні. Час ад часу, калі засынае мая сям’я, іду на кухню. Стаўлю касету з запісам «Ліцвінаў». Запявае жанчына, голас пускае шырока, нязмушана, ёй заспяваць, як выгаварыццца. Яна на волі, на людзёх, увесь час на вачох жыве, на людзёх і ейная любоў, і дружба, і ейная прыгажосць.
    Восень мая доўгая, Доля мая горкая...
    I раптам да яе далучаецца падгалосак, неяк бы здалёк, ледзьве быццам адважыўшыся далучыцца.
    3	кім я буду жыта жаць,
    3	кім вячэру еячэраць...
    Падгалосак фонам. Выдаецца, сядзіць y бяседзе недзе з краю, жыве незаўважана, яна глядачка, яна заўсёды наводдаль ад усялякай палкасці, размоваў, плётак, то лесам, то полем. Голас стрыманы, не распеты, сама знерухомеўшы. Спрабуе тураваць, неспадзявана для самой сябе падхоплівае песню, падхоплівае, бы вянчальны букет, кінуты нявестай y натоўп дзяўчат. Дзівячыся, трымае яго ў рукох, і ўсе таксама дзівяцца, бо няма ёй за каго ісці.
    A я сяду ўскрай стала,
    Павячэраю сама.
    Ужо іхныя галасы пераклічкай. I ледзьве ўчуеш яшчэ адзін, мужчынскі, быццам і не па сваёй ахвоце далучаны, a зведзены жалем. Хаця заўсёды знойдзецца ў бяседзе, хто схоча патрапіць прыгожай жанчыне, ці ў гаворцы, ці ў песні.
    «Восень мая доўгая...» Ці чулі вы такую песню, пытаюся? Як звычайна пытаецца якая-небудзь самая галосная баба ў сябровак, што сабраліся на сяло вечарам y нашай вёсцы Грыдзькі на Пастаўшчыне. I, пабыўшы, засяродзіўшыся, спрабуе ўзяць ноту, прыпамінаючы ўспадабаныя, мала знаёмыя яшчэ, a то і падбіраючы свае, словы...
    ПРЭЗЕНТАЦЫЯ альбо АДЦЕННІ НАВАЛЬНІЦЫ
    Ня веру ÿ рэальны свет.
    Эмір Кустурыца
    Ноччу дзіцячы страх сядзіць звычайна недзе ў кутку, падыходзіць да ложка, нахіляецца нізка — хоць ты рукамі бараніся. Тады я пакідаю дом (ведама, не на памяле!) яшчэ да таго,
    як моцна засну мне цесна ў цёмнай хаце, бы ў сарванай на кіпені начной кашулі.
    Дастаткова ўявіць блізкі лес, дзе шчыруе маё знаёмае Савяня — яму раніцай маці Сава баіць казкі на два вушкі: спачатку на правае, потым на левае, пакуль тое не абасне. Лес спіць устоечкі, цені даўжэйшыя, чым днём, бярвеннямі перак сцежак. Але мая начная прастора вымяраецца ня крокамі, далей і далей, высвечваюцца штрых-пункцірамі ў цемры, як ад ліхтара, пагоркі, лагчыны, тыя мясціны, дзе сон качаецца па траве нават удзень, асабліва ўпаўдні. I тады нарэшце хатнія дзіцячыя страхі, страхі дарослыя: начныя злодзеі, наркаманы, што шукаюць сабе мак y гародах, застаюцца недзе далёка ўнізе, ледзь разгледзіш, ходзяць мірным статкам, ня лезучы ў шкоду.
    Прачынаешся на досвітку. I некаторы час, не пазнаючы пакой, спрабуеш прыпомніць: a ці дамоў ты вярнулася? Паварочваешся да акна, быццам там на шкле застаўся след ад начных вандровак, піктаграма, як ад наведвання істоты з другой планеты дзе-небудзь на пшанічным полі на поўдні Англіі.