• Газеты, часопісы і г.д.
  • Альбом для цёткі Марылі  Марыя Вайцяшонак

    Альбом для цёткі Марылі

    Марыя Вайцяшонак

    12+
    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 661с.
    Мінск 2019
    158.22 МБ
    Не, яна, іншапланетная істота і Мар’ян?! Не, гэта немагчыма! «Ты бачыла на ёй завушніцы-скарабэі, бачыла?!» — несцішона паўтараў і паўтараў. Мне было ні то сысці, ні то застацца з ім. Раптам абсеў, паглядзеў на мяне пільна, бы нарэшце пазнаючы: «Гэта была... Няфрэт...» Няфрэт... Няфрэт... так звалі
    Нефярціці... Што ён гаворыць? я ўжо зведала ягоныя астранамічныя асацыяцыі, калі ён, прыйшоўшы — a я прала бялізну — сказаў, каб не развешвала сушыць на панадворку, бо, маўляў, сёння прачнулася Этна, пыл, попел y паветры. Час, адлегласць спрэс не далей плоту, a то й парогу. Але, як аказалася, Няфрэт не фантазія. Мар’ян гаварыў на дзіва чыста, упершыню. Няфрэт — так звалі чорную жанчыну мастакі, ягоныя сябры. Гэта вельмі дарагая жанчына, казаў, яна любіць раскошу, паездкі за мяжу, падарункі. A ён не зарабляў, працаваў шмат, але пейзажы не куплялі, маўляў, такі цяпер гламурны час, мастацтва на ўзроўні рамяства. Яны кахаліся. На дзень ейнага нараджэння ён сказаў: «Прабач, я нічога табе ня здолею падараваць, акрамя... «Макаў», толькі што закончыў маляваць...» Яна засмяялася ў вочы і ў той жа вечар яе бачылі з бізнесменам. Хутка выйшла замуж. A ён сам кінуў майстэрню, горад, з’ехаў сюды, y вёску. Так, яна зрэдку наязджае да яго, іншы раз жаліцца: багаты муж шмат грошай пакідае ў казіно і сама сябе разводзіць, маўляў, ягоныя сябры ездзяць на паляванне ў Афрыку, таксама дарагая забава, дык хай сабе, затое муж удома...
    На гэты момант ён успомніў усё. Потым твар знерухомеў, ніводнай грымасы, бы заліты воскам — ён вяртаўся да сябе сённяшняга.
    Аказалася, лес — гэта цяпер ягоная зялёная студыя?! Жалюзі з дажджу развешвалі пераборкі паміж заламі. 3 раніцы да вечара змяняліся адценні дрэва, каменя, прырода, як старыя майстры. не разбаўляла фарбы, накладала адну на другую. I кожны дзень як новае палатно. Малевіч першым адмовіўся ад рам для карцін, Мар’ян, пэўна, тут быў другі за ім. Для мастака важная менавіта заваёва прасторы, і ён яе нарэшце меў. Хай сабе пакуль што размясціўся ня тое, каб y неартавым месцы, сюды заходзілі дзікі, ласі, вецер. Самае страшнае быць невядомым, непатрэбным, але... але ён спадзяваўся. Святло ў ягонай майстэрні і наагул залежыць ад Тэмпературы, ад пары дня, пары году. Святло залежыць ад самога мастака. У пяць гадзін раніцы — ты адзін чалавек, спазніўся, y восем устанеш — ужо зусім іншы, казаў неяк. Другім разам наракаеш на надвор’е восеньскае, маўляў, хмарна, маркотна. A мне, кажа, адна птушка калі праляціць — і неба ўжо здаецца абжытым.
    Я ўсё часцей атрымлівала задавальненне, як і ўсе ў вёсцы, ад таго, што ўзышло, што вырасла. I калі ўдалося выбраць бульбу да дажджоў, a Мар’ян перакапаў агарод, паспытала невядомую дагэтуль уцеху і зразумела: гэтым можна жыць, гэтага дастаткова, каб болей, то і сэрца ня вытрывае. Нешта з гароду добра збывалася багатым дачнікам, тыя анічога не вырошчвалі, такія-сякія і здабыткі быццам. Недалёка жыў чалавек, які марыў пра вечнасць як пра ўласны дом. A можа, сапраўды, дом творчага чалавека зусім не на зямлі?..
    I адзін год, і другі, і трэці. Толькі аднойчы, прыехаўшы вясной на лецішча, пачула навіну: Мар’яну пагоршала.
    Яму як ветрам нарвала, казалі, за тры дні запар якраз тады быў вялікі вецер. «Што ты мне прынесла? — крычаў ён на старую суседку. — Я так цяжка раблю, a ты мяне шалупіннем корміш!» Ён крычаў на свайго Бога за тое, што не дадаў яму, крычаў на старую бабу пасрэдніцу паміж імі, за адным разам. Казалі, цяпер ён абы крок ступіў дапамог каму што якое, патрабуе разлічыцца па вышэйшым разрадзе, як той казаў. I наагул, рэдка дапамагае — цяпер ён малюе... малюе голых жанчын, казалі бабы, дасціпна прыплюснуўшы вочы. Усю зімку маляваў, з хаты не выходзіў на свет. Яму пагоршала, маўляў, пагоршала, чым было.
    Утрапеўшы стаю, слухаю і разумею: ён проста цяпер стаў падобны да нас, ён паздаравеў. Чорная жанчына напытала яму купцоў. A як жа, прыязджалі на інамарках, куплялі, не таргуючыся. Складаў грошы, маўляў, будзе будавацца, сабе дом і галерэю.
    Я згубіла нават свой посах.
    Мы рэдка сустракаліся, я болей не заходзілася да яго наведвацца. Але ягоная прысутнасць адчувалася нават сярод белага дня і цёмнай ночы. Быццам y садку анікога, раптам адлучыўся цень ад дрэва, ідзе па сцежцы, намацаў нешта на зямлі, нахіліўся, спыніўшыся ён меў моду зайсціся, падняць яблык. Ён зачыняўся ў шуфлядзе буфета, і я аніяк не магла адчыніць, тузалася з ім. Ноччу мышы маскаталі*, гойсалі па столі з дробным, здушаным смехам рыхтык ягоным строем. Ён усхліпваў агеньчыкам y ліхтары і гас. Ён гойдаўся на гірах гадзінніка ў вітальні, яны бразгалі аб падлогу і падымаліся
    дробна пастуквалі, шыбуршэлі (дыял.)
    ізноў — стрэлкі рухаліся ў адваротны бок. Губляла і губляла некалькі разоў на дзень пярсцёнак з рукі і кожны раз знаходзіла, бы іх y мяне было незлічона, як y егіпецкай царыцы — ізноў ён на памяці. I нават калі бачыла Мар’яна здалёк, за ім ззаду ішло цэлае зборышча начных істот...
    Хадзіла ўборкі' восень з зімою, зіма з вясною. Сады не зацвілі. Толькі аднойчы глянула ў вакно, a там: пасмамі зачапіўся за галлё яблынь дым. Тая дымачка, як напачатку цвіцення, калі толькі пупышкі пачалі лопацца. Ён зрэдку яшчэ чысціў лес, паліў вялікае вогнішча.
    Яшчэ іншы раз за ім прывідам ішло хлапчаня. Стаптаныя чаравікі, босы палец тырчэў парасткам. Ён трымаў абедзь вюма рукамі захіненую крысом каптаніка клетку з птушкай, можа, апошняй на свеце. Чым далей іхныя постаці то зліваліся, то ішлі побач, ня ведаючы межаў паміж зямлёй і небам, не адчуваючы межаў часу.
    Толькі вымавіцца ўслед ім адно трапяткое слова — дзіця...
    Удасца добра прадаць лішкі бульбы, тое-сёе з агароду, я выкуплю ў яго «Макі», вядома, калі да гэтага часу не падаражэе хлеб з малаком...
    МАПА НА ДАЛОНІ
    КАЛЯДНАЕ
    Вовачка
    Ён тэлефануе на мабільны, што вось ідзе з дачкой каля майго дома, што хоча павітацца — мне трэба падысці да вакна.
    Восьмы паверх, заўсёды пужаюся, што не адразу разгледжу, дзе яны стаяць, ужо махаю адной рукой, бегучы па пакоях з кухні, y другой жэзва для кавы. A мне было (такі выдаўся нерухомы час) — не адарваць ногі ад зямлі.
    Яны стаяць блізка адно да аднаго, як з аднаго кораня, закінуўшы галовы, падняўшы твары, стаяць... y белым, як дужалася, барукалася (дыял.)
    прывіды, каб не ранак, і ледзь здагадваюся: гэта сёння святочны, веснавы, маёвы дзень. I ў мяне на вачах прарастаюць ваконныя рамы, першая клейкая лістота гаёвая. Керамічная птушка на падваконні дастае з-пад крыла керамічную свістульку. Божа, яшчэ ні людзей, ні руху. Аяны ўжо прыбраліся са сваімі бяссоннымі начамі, адчаем і перамогамі бясконцымі, каб не спазніцца, далучыцца да ўсіх.
    Мне здаецца: так ходзіць па горадзе Бог, пасадзіўшы пад храмам жабракоў, іх часта бачу ў скверы каля Магдаліны. Яны сядзяць на поручнях лавак, y радок, па-птушынаму, ловячы свежае паветра пасля падвальных сырых начэй, ловячы сонца. Гаворка ціхая, ранішняя, амаль табе катораму малазнаёмая, калі ты маеш свой дом.
    Бог выпускае са скляпенняў згубленых, бяздомных істотаў, выводзіць Валодзю з дачкой калекай, дзень y дзень.
    Іншы раз я баюся зазірнуць ёй y вочы, убачыць, не разглядзеўшы, вар’яцтва — a ў яе высокая місія.
    Вовачка зусім сівы, галава крыху ўскінута, бы ўвесь час углядаецца ўгору, нехта яму падае знакі ідзе далей. У гаворцы не заўсёды ўдзельнічае, адзываецца аднымі выклічнікамі, засяроджана нешта мацуецца ўнутры, парушанае людзьмі, і нечакана раптам гаваркі, як ручай, весела пераскокваючы праз паленне, каменне, свае звыклыя перашкоды, смех лёгкі, такуючы. Смех вызвалення.
    Ім іншы раз бабулі ў пераходах метро дораць рукаўкі, шкарпэткі — за што? За тое, што седзячы з пруткамі дзень-ноч, крыпаючы вочка ўлева, вочка ўправа, ды й з накідам, слепішся, слепнеш, і раптам з'ява: чыста Святы Дух! Дораць за напамінак,вера патрабуе нашага сэрца.
    Добрай раніцы, мой маёвы горад. Стаўлю жэзву на пліту, мне едка ў вачах, слёзы градам, бы ад дыму, бы я на гарачым вуголлі гатую сабе каву, раскашую.
    Бы ў гасцях...
    Андрук
    Лязг старога ліфта, лязг жалеззя цяжкога, і ні ў якім разе, што падымаешся ўверх — так спускаюцца ў шахты шрэк. Ужо бачыш скібы, слаі глебы праз шкло: зямля. Пясок, гліна.
    Гліна мае памяць.
    Дзверы расчыняюцца.
    Калідор, бы вясковыя сенцы на некалькі катухоў разбіты. Дзверы цвікамі прымацаваныя, і зайсці ў свой катух можна толькі хіба з абцугамі і зноў за сабой забіць, абавязкова. Тут калісьці жыў сабака, кажа Хрысціна, паказваючы ўбок, і я чую ягоны голас, ён усім надакучаў.
    Мне адчыняюць дзверы падвойныя, бы вечка чамадана, куфра, кубла.
    Зайшоўшы ў пакой, час можна не заўважыць. Ён стаіць тут з вешаком, каб вас спыніць каля сябе, затрымаць надоўга, можа, назаўсёды, хоча павесіць вашу вопратку, можа ўдасца вам запамятаваць, дзе яна пакінута. Я не распранаюся. Ён так і стаіць.
    Шоргат скрылля — прыляцелі галубы (адчынены балкон), можна спадзявацца, што гэты пакой жывы. Шырокі ложак пасярод, птушкі злятаюцца, на жалезных брыжах і начуюць. Такая старая пасцеля, дарала б яе ўбачыць і на сметніку ці ў садзе, што звычайна ў дзявочых снах.
    Хрысціна тут не гаспадыня, прыходзіць і адыходзіць, калінікалі. A можа залятае праз балкон разам з галубамі. Ступае босай нагой на ложак — гандолу, разам з гаспадаром вяслуюць да другога берага сваёй маладосці. Ніхто не ведае пра ейныя справы, занятак, на ейным заблытаным птушыным шляху кожны чалавек — паляўнічы.
    Тут на вачах стаіць валізка, папяровы карабок, перавязаны матузом, даўно стаяць, рэчы памерлага ў другім горадзе, y другой сям’і бацькі гаспадара. Вось ён, толькі прыехаў сюды, вярнуўся, ён недзе тут, несумненна, вітае ў пакоі пах старэчай адзежы, і ты запавольваеш рухі, крокі, як звычайна каля старых людзей.
    Каля вакна на плячо фатэля накінута калісьці матчына футра з краля, фатэль брычкай, утульным вазком, які спыніўся ў часе і нехта во сыйшоў, прыехаўшы, ён y доме, на некаторы час, на спатканне — з кім? — бо конь запрэжаны каля ганка, мне так думаецца.
    Калі не стала маці, малады гаспадар нічога не скрануў з мейсца, нічога новага не набываў — ён жыў сярод старых рэчаў. 3 старымі рэчамі. На сцяне адляцела шпаклёўка, y мяне