Аўтабіяграфія  Браніслаў Нушыч

Аўтабіяграфія

Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
52.42 МБ
Атрымаць атэстат сталасці — няпростая і нялёгкая справа. Гэты атэстат — афіцыйны дакумент, выдадзены адпаведнымі органамі дзяржаўнай улады, каб пасведчыць сталасць чалавека.
У Бялградзе многія ведаюць забіяку Драгалюба Аўрамавіча-Бертальда, якога адна ўлада саджала ў вар’яцкі дом, а другая выпускала адтуль. Паколькі ўлада ў нас часта мянялася, небараку адно ганялі туды-сюды. Але аднойчы, калі гэткая непаслядоўнасць
зусім абрыдла, Бертальд запатрабаваў ад чарговай улады пасведчанне, што ён разумны. 3 той пары ён б’е сябе ў грудзі, даказваючы, што ў Сербіі няма болей чалавека, які атрымаў афіцыйнае сведчанне, што ён разумны. Нешта падобнае і ў выпадку з атэстатам, які сведчыць сталасць. Атрымаўшы яго, я лічыў, што з гэтым дакументам можна не баяцца легкадумных учынкаў.
Радасці маёй, безумоўна, не было меры. Я прыбег дадому і пачаў цалавацца з маткай, сястрою, малодшаму брату ад узбуджанасці даў аплявуху, а перад гэтым яшчэ каля школы пацалаваў школьнага служку, які мне нічога не выкладаў і не меў ніякага дачынення да таго, што адзначылася атэстатам сталасці. У сваім запале я не мог спыніцца — абняў і пацалаваў суседа-бакалейшчыка, а потым і ўдаву, матчыну сяброўку, закрычаўшы:
— Пані, я ўжо сталы, я сталы!
Са сваімі абдымкамі і пацалункамі не абмінуў я і цырульніка, таму што пасля першых праяўленняў радасці і ўзбуджанасці ўспомніў пра першы абавязак сталага мужчыны — галіцца. Вялікай патрэбы ў гэтым яшчэ не было, аднак галенне, на мой погляд і на погляд усіх выпускнікоў гімназіі,— гэта нейкі вонкавы доказ сталасці.
— Малады пан хоча падстрыгчыся? — спытаўся ў мяне цырульнік з яхіднасцю, уласцівай яго прафесіі.
— He, хачу пагаліцца! — адказаў я з гонарам і сеў у крэсла, але адразу ж зазлаваўся, што не магу дастаць нагамі да падлогі, што ногі вісяць у паветры.
Мне здавалася, што словамі «Хачу пагаліцца!» я выказаў нешта значнае, быццам бы зрабіў нейкі пералом у жыцці, быццам бы пасля вялікіх намаганняў адчыніў цяжкія жалезныя дзверы, праз якія цяпер выйду на новыя, невядомыя прасторы, быццам бы пераступіў парог, за якім пачынаецца сапраўднае жыц-
цё. У той момант для мяне словы «Хачу пагаліцца!» здаваліся больш значнымі і рашучымі, чым Цэзаравы «Jacta est аіеа!»
Між тым, калі цырульнік скончыў галенне і сцёр з мяне мыла, не адбылося ніякіх змен ні на маім твары, ні ў маёй душы. Мабыць, тое невядомае, тое чаканае, што адкрывалася перада мною, тое жыццё, у якое я павінен быў уступіць, было яшчэ далёка, вельмі далёка. Адзінае, што я адчуваў, выходзячы ад цырульніка, было тое, што я паголены і што ў кішэні ў мяне атэстат сталасці.
Я яшчэ не ўсё расказаў пра сваю вучобу. Потым быў яшчэ універсітэт, аднак гэтую ўстанову мы не лічылі школай, у якой трэба вучыцца: там «слухаюць лекцыі», а гэта, як нам здавалася, лягчэй, гэта можна знесці. Нават калі і застанешся ва універсітэце на які лішні год-другі, гэта не страшна, бо, паступіўшы ва універсітэт, чалавек становіцца «грамадзянінам», a быць «грамадзянінам» год болей, год меней — зусім не цяжка. Часта нават лепей быць грамадзянінам — студэнтам універсітэта, чым паліцэйскім пісарам у Арылі ці малодшым настаўнікам у Брзай Паланцы.
Аднак і пра вучобу ў сярэдняй школе, дзе чалавек траціць найлепшыя свае гады, я таксама не ўсё яшчэ расказаў. Школа і шлюб — гэта два найважнейшыя этапы ў жыцці чалавека, нездарма ж кажуць: «Хто добра скончыў школу і ўдала ажаніўся, той забяспечыў сабе жыццё». Да таго ж, школа і шлюб маюць шмат агульнага. Так, напрыклад, у школе, як і ў шлюбе, увесь час вучышся, вучышся, але ўсё роўна без надзеі, што нечаму навучышся; у шлюбе, як і ў школе, бываюць строгія і добрыя настаўнікі, цяжкія і лёгкія прадметы; і ў шлюбе, як у школе, можаш атрымаць добрую, а можаш і дрэнную адзнаку; і там і тут нельга
1 Выбар зроблены! (лац.)
3 Зак. 392
65
пазніцца, а калі цябе няма, абавязкова адзначаць. I ў шлюбе, як у школе, ацэньваюць твае паводзіны; і ў шлюбе, як у школе, можаш не вытрымаць экзаменаў; і ў шлюбе, як у школе, вялікая радасць — канікулы. Адно толькі адрозненне ў тым, што кінуць жонку — гэта марудная і доўгая справа, а кінуць школу — адна з найкарацейшых працэдур на свеце, а яшчэ розніца хіба што вось у чым: калі чалавек дацягне да канца ў школе, толькі тады ён нечага варты, а калі дацягне да канца ў шлюбе, тады ўжо нічога не варты.
Улічваючы ўсё гэта, я мушу яшчэ шмат старонак у гэтай кнізе прысвяціць вучобе. Спачатку я думаў ісці па парадку ад класа да класа, але як успомніў, колькі мне сілы каштавала, каб перапаўзці праз гэтыя класы, прапала ўсялякае жаданне яшчэ раз вяртацца. Лепш зрабіць агляд па прадметах. Так хоць можна будзе з некаторымі прадметамі, да якіх не меў любасці, расквітацца за ўсе пакуты.
Але давайце будзем ісці па парадку, ад пачатковай школы.
ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА
Дзіця першы раз ідзе ў школу і ўжо баіцца, што там яго будуць біць. I дарэмна бацькі стараюцца запэўніць, што гэтага не можа быць. Прадчуванні дзіцячай душы да таго моцныя, што амаль заўсёды спраўджваюцца, а бацькоўскія доказы аказваюцца калі не хлуснёй, дык памылкай. Праўда, настаўнік пачатковай школы, да якога трапіў у рукі я, быў добры, як майскі дзень. Так што дубец, які вісеў пад абразом святога Савы, хутчэй быў нейкай педагагічнай дэкарацыяй, чым інструментам выхавання.
Калі мы зайшлі ў клас, настаўнік размеркаваў нас па росту і рассадзіў па партах. Самыя малыя занялі пярэднія месцы, а за імі па парадку — большыя і боль-
шыя. Гэта пазней нас будуць адрозніваць па ведах, і тады выдатнікі зоймуць пярэдні рад, слабейшыя сядуць за імі, а самых горшых пасадзяць на апошнюю, так званую асліную парту. У той час, калі я вучыўся ў пачатковай школе, асліная парта была ў нейкім сэнсе выхаваўчым сродкам, на яе настаўнік саджаў тых, хто сапраўды нічога не ведаў. Я лічу, што прыдумана гэта было няблага, бо такім чынам няздольныя думаць прывыкалі да таго, што яны аслы. Цяпер, калі такі парадак забыты, аслы не ведаюць свайго месца і ў жыцці звычайна займаюць першыя месцы.
Рассаджаныя па росту на партах мы тады былі, як семкі ў гарбузе. Усе аднолькдвыя, усе безаблічныя і ўсе саплівыя, аднак — хто б мог тады сказаць — тут побач сядзелі: будучы міністр і будучы разбойнік, будучы епіскап і будучы ліхвяр, будучы катаржанін і будучы біржавік-мільярдэр. Якое б шчасце было для чалавецтва, каб тады яшчэ, на малых дзецях, можна было вызначыць, хто кім будзе; а мы б тадьь, пакуль усе роўныя, добра натаўклі б будучых міністра, епіскапа і біржавіка-мільярдэра.
Спачатку мы нічога не вучылі, настаўнік толькі пытаўся, як нас завуць, а найбольш цікавіўся, чым займаюцца нашы бацькі.
— Хто твой бацька?
— Рамізнік.
— Добра, сядай! А твой?
— Каўбаснік.
— А, каўбаснік! Ну дык перадай прывітанне бацьку! А твой?
— Крамнік.
— Крамнік, кажаш? I ты перадай прывітанне бацьку!
Мы спачатку не разумелі, што гэта значыць. Толькі пазней, калі ўжо ведалі прытчу пра добрага і дрэннага сына і заўважылі, што настаўнік, расказваючы
яе, кожны раз мяняе паходжанне героя ў адпаведнасці з тым, чые бацькі адказалі на яго прывітанне, мы пачалі нешта цяміць. Так, напрыклад, калі каўбаснікаў сын прынёс яму неяк чатыры пары каўбас, прытча расказвалася ў такім варыянце:
— Жылі-былі два хлопчыкі — Сіма і Ненад. Сіма, сын рамізніка, быў дрэнны, дурны і непаслухмяны, a Ненад, сын каўбасніка — надзвычай шаноўнага чалавека, шчырага і самаадданага грамадзяніна, натуральна, за прыкладам таты таксама быў добры і разумны хлопчык.
Калі, скажам, сын крамніка-зяленіўшчыка не падрыхтаваўся да ўрока, але таго дня ці напярэдадні прынёс дваццаць качаноў капусты і тры вянкі цыбулі, тады настаўнік ушчуваў яго:
— У цябе, сынок, разумны і паважаны бацька, дык трэба, каб і ты быў такі самы. Сёння я табе дарую, але глядзі, на заўтра вывучы! I перадай прывітанне бацьку!
А сына далакопа, калі той не ведаў урока, настаўнік дакараў так:
— 3 цябе, сынку, нічога не выйдзе, ніколі. I родны твой бацька не выкапае табе магілы, бо ты на шыбеніцы скончыш!
Нашы поспехі ў вучобе і адзнакі па паводзінах залежалі ад таго, кім быў бацька. Так, найлепшым вучнем лічыўся сын каўбасніка, за ім ішоў сын мясніка, затым сын бакалейшчыка, сын зяленіўшчыка (і то пасля таго толькі, як апрача зеляніны пачаў прыносіць курэй і індыкоў), а на апошніх партах заселі сыны далакопаў, рамізнікаў, музыкаў і ўвогуле дзеці тых бацькоў, якія мелі непрадукцыйны занятак.
Спачатку і мой бацька, гандляр, лічыўся чалавекам з непрадукцыйным заняткам, а таму я быў дрэнным вучнем. Але занёсшы тройчы (на каляды, на вялікдзень і на Новы год) настаўніку па невялічкім бе-
лым канверціку, перайшоў на першую парту, а ў вядомай прытчы ўсе пачулі:
— Жылі-былі два хлопчыкі — Сіма і Ненад. Сіма, сын рамізніка, быў дрэнны, дурны і непаслухмяны, a Ненад, сын гандляра...
Скончыўшы пачатковую школу, мы маглі нават падлічыць, колькі гэта каштавала кожнаму з нас. За тое, што навучыліся чытаць і пісаць, аддалі: Сіма Янкавіч — 380 яек, Пера Вукіч — дзве пары гусей, пяць пар куранят і 140 яек, Міленка Пурыч — 100 качаноў капусты, семнаццаць вянкоў цыбулі і дзесяць пар цялячых ножак на квашаніну, Янка Попавіч — 294 пары каўбас, чатыры кумпякі, чатыры вантрабянкі, два кавалкі сала і адзінаццаць кілаграмаў вэнджаных рэбраў.
Гэта была, так сказаць, вартасць пачатковай адукацыі, пераведзеная ў матэрыяльную форму. Шкада, што цяпер няма ўжо той ідыліі ў адносінах паміж настаўнікамі і вучнямі, а таму і няма ніякай меры, каб вызначыць адукацыю, і бадай што таму непісьменнасць у нас гэтак высока цэніцца.
У пачатковай школе мы вывучылі «Отча наш», азбуку і лічбы да ста.
«Отча наш» мы ведалі на памяць і пры адказе прамаўлялі, як таямнічы зварот,— прыкладна так, як варажбітка свае замовы, не ведаючы, што гэта значыць. 3 малітвай, якой не разумелі, мы і звярталіся ўсе ў адзін голас кожны дзень да бога. Што мы не разумелі, гэта яшчэ нічога, але я ўпэўнены, што і сам гасподзь бог, якога мы турбавалі, не разумеў, а таму, каб мог, забараніў бы тое мармытанне, якое мы лічылі малітвай. Што да азбукі, дык з ёю было непаразуменне. Я, калі пачынаў вучыцца, застаў яшчэ трыццаць дзве літары. Але неўзабаве дзве літары зніклі \ і,