Аўтабіяграфія
Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
1 Маецца на ўвазе рэформа, якую правёў Вук Караджыч. У выніку яе былі скасаваны «ер»-ы — Ь і Ь.
памятаю, з-за гэтага наш настаўнік страшэнна злаваўся. Мы не ведалі, ці гэтыя дзве літары ўкраў нехта з вучняў, і скажам, праглынуў, ці то яны ўпалі з настаўнікавага стала, а вартаўнік, падмятаючы, не заўважыў і выкінуў на сметнік, а можа, настаўнік замкнуў у сваёй шафе і не хацеў нам іх паказваць.
Потым мы зразумелі, у чым справа, і вось якім чынам. Аднойчы настаўнік растлумачыў нам, што ў людзей па трыццаць два зубьі. Колькасць зубоў супадала з колькасцю літар у сербскай азбуцы, і таму наша дзіцячая фантазія звязала іх: нам здавалася, што кожная літара вісіць на адпаведным зубе. Зубы, паводле нашых уяўленняў, выконвалі тую самую функцыю, што і клавішы ў раялі. Напрыклад, Срэтан Алексіч, наш таварыш, які аднолькава вымаўляў чатыры розныя гукі і не мог іх адрозніць, перад настаўнікам апраўдваўся тым, што ў яго выпалі тры зубы, а гэта значыла, што з яго клавіятуры выпалі тры клавішы, і адну, якая засталася, ён вымушаны скарыстоўваць на ўсе гэтыя гукі. А калі настаўнік дадаў яшчэ, што ў сапраўднасці чалавек да поўнай сталасці карыстаецца трыццаццю зубамі, а два зубы мудрасці вырастаюць намнога пазней за ўсе астатнія, мы яшчэ болей упэўніліся: гэтыя дзве літары настаўнік хавае, бо на іх няма зубоў.
А так з азбукай мы не мелі цяжкасцей. Безумоўна, у гэтым была вялікая заслуга настаўніка, які працаваў па ўласнай методыцы. Ён, напрыклад, пытаўся:
— Мілан, ты бачыў калі-небудзь жабу?
— Бачыў, пан настаўнік!
— I запомніў яе?
— Запомніў!
— У яе, значыць, зверху галава, знізу хвост, а па баках чатыры нагі, дзве выцягнутыя наперад, а дзве назад?
— Ага!
— Вось гэтак! — і маляваў на дошцы крэйдай лі-
тару «Ж», якая нам здавалася сапраўды падобнай на жабу з галавой, хвастом і чатырма нагамі. Дзякуючы такой методыцы, літару «Ж» мы запомнілі адразу і назаўсёды.
Настаўнік знайшоў параўнанні для ўсіх астатніх літар: Б, напрыклад, нагадвала булаву, якой цыганы б’юць па барабане, Г — шыбеніцу, 0 — дзірку, Ш — плот вакол сліўняку, X — козлы, на якіх пілуюць дровы, У — стаяк да ражна, на якім смажаць ягнят ці парасят, Т — вешалку на адзенне, Д — турэцкі нужнік, а Ф — вартаўнікову жонку цётку Персу, якая ў школьным калідоры на нас штодня крычала, заўсёды ўпёршы рукі ў бакі, а таму сапраўды была як літара «Ф».
Сваёй методыкай настаўнік карыстаўся не толькі тады, калі трэба было вывучаць літары, але і пазней.
— Напішы, Іване, слова «бог»!
Іван, вядома, не можа ўцяміць, чаго ад яго хочуць, і тады настаўнік дадае:
— Булава, дзірка, шыбеніца.
I да вучня адразу даходзіць, ён запісвае слова на дошцы.
— А цяпер ты, Пера, напішы елова «дуд»! 1
Пера таксама не можа ўспомніць, як гэтае слова пішацца, але яму на дапамогу зноў прыходзіць настаўнік:
— Уяві сабе ягнятка на ражне паміж двума турэцкімі нужнікамі.
I Пера таксама запісвае тое, што трэба.
Вось так мы вучылі і нарэшце вывучылі азбуку.
3 лічбамі таксама асаблівых цяжкасцей не было. Каб мы зразумелі, што значыць адзін, настаўнік паказваў нам свой палец, два — два пальцы і так па парадку, аж пакуль не дайшоў да пяці пальцаў на ад-
1 Шаўкоўніца, тутоўнік.
ной і чатырох на другой руцэ. Але тут выйшла замінка. Асабліва цяжка было настаўніку давесці да нашага разумення, што такое нуль. Ён спрабаваў і так, і гэтак, ды ўсё марна — ці то ў яго не выходзіла, ці то мы не маглі зразумець яго так, як трэба.
— Нуль, дзеці,— гэта нічога, але можа быць і Hernia. Хоць сам ён нічога не варты, нават і нюху табакі, аднак калі яго паставіць пасля адзінкі, будзе дзесяць, а пасля двойкі — тады дваццаць. Чаму так, бог святы ведае, але гэта так! А растлумачыць яго значэнне нялёгка! Вось, напрыклад, жанчына... скажам, мая жонка. Пакуль не выйшла за мяне замуж, яна была ніхто і нішто, а стаўшы каля мяне, яна ўжо пані настаўнічыха! Так?
— Так! — адказвае ўвесь клас.
Натуральна, што з гэтага часу мы ўсіх жанчын лічылі нулямі, а кожную пару пасля шлюбу дзесяткай, у якой пані — заўсёды нулі, а іхнія мужы — значныя лічбы. Мы ў сваёй дзіцячай фантазіі пайшлі нават далей і да кожнай пары падбіралі адпаведныя лічбы. Напрыклад, акруговы начальнік са сваёй жонкай — гэта 90. Прычым, у нашых азначэннях не было адвольнасці, і такую вялікую лічбу мы выбралі не з-за яго высокай пасады. Проста з дзевяткай пан акруговы начальнік меў вялікае падабенства: у яго былі кароткія і тонкія ножкі, па-над якімі жывот, грудзі і галава зліваліся ў адно цэлае, накшталт бочкі, якая ўсім сваім цяжарам цягне наперад. Доктару з жонкай вельмі пасавала 70, бо ў худым абліччы нашага лекара над тонкай, нібы ножка ў сямёркі, фігурай далёка ўперад вытыркаўся адзін з тых насоў, якія калісьці, не замачыўшы, перавезлі яго прабацькі з-за Чырвонага праз Іанічнае мора ў Еўропу і тут няблага акліматызавалі. Дырэктар гімназіі з пані дырэктарыхай, на наш погляд, былі 10, і нават не таму, што гэты педагог найчасцей ставіў сваім вучням адзінкі, а таму што ён быў
просты і сухі, як тэлеграфны Слуп. Лічбай 50 мы азначылі дырэктара банка з яго пані. На пяцёрку выбар прыпаў таму, што ў пана дырэктара банка жывот быў не пукаты, а нібы ўвагнуты — зусім як у лічбы 5. Вось па такой сістэме мы кожнай дзесятцы знайшлі адпаведную пару, адно нас бянтэжыў пратапоп, які ў pace здалёк нічым не адрозніваўся ад сваёй жонкі, яны ўдваіх былі нулямі.
Гэтымі параўнаннямі мы паспяхова карысталіся на ўроках. Скажам, выклікае настаўнік да доіпкі і задае напісаць лічбу 70. Табе дастаткова ўспомніць пра доктараў нос — і ўсё ў парадку.
Усё ішло гладка да той пары, пакуль настаўнік не напісаў на дошцы лічбу 100. Убачыўшы яе, мы страшэнна збянтэжыліся, бо гэткай палігаміі зразумець ніяк не маглі.
— Здаецца, не разумееце,— сказаў настаўнік, адчуваючы ўсю складанасць сітуацыі, у якую ён нас паставіў.— Я так і думаў. Аднак тут няма нічога дзіўнага! Ёсць нават і такія лічбы! — тут ён узяў крэйду і напісаў на дошцы: 7 000 000.
I мы зусім сумеліся. Нам, недасведчаным у жыцці з усімі яго светлымі і цёмнымі бакамі, умомант стаў агідны доктар, якога мы ўявілі з гэткім гарэмам. А настаўнік тым часам стараўся раскласці па паліцах усё значэнне лічбы 100 наступным чынам:
— Адзінка — гэта, скажам, муж. Так?
— Так! — хорам адказваў клас.
— Вось гэты, першы нуль — яго жонка. Так?
— Так!
— А вось гэты, другі нуль — яго сваячка, жончына сястра, якую яны часам бяруць з сабою на праходкі. Цяпер разумееце?
— Разумеем!
Мы крычалі, што разумеем, аднак, шчыра кажучы, не разумелі нічога. I на гэта меліся аб’ектыўныя пры-
чыны: можна дапусціць, што акрамя жонкі ў чалавека будзе якая-небудзь адна сваячка, але на каго падобны стане, напрыклад, грэшны дырэктар банка і без таго з упалым жыватом, калі возьмецца цягаць пры жонцы яшчэ і пяцярых сваячак? Ці не на старэнькі буксірчык, які вось-вось заглухне, цягнучы супраць цячэння шэсць баржаў?
Усе гэтыя думкі не давалі нам спакою, але павінен прызнаць, што яны памаглі нам вывучыць не толькі літары, а нават і лічбы, і такім чынам далі магчымасць скончыць пачатковую школу.
А цяпер — у гімназію!
ЗАКОН БОЖЫ
Вывучаючы закон божы, я ўсё болып рабіўся бязбожнікам. Магчыма, гэта адбылося таму, што законавучыцель, які выкладаў хрысціянскую навуку, так не па-хрысціянску лупіў нас, што я нават цяпер, слухаючы ў царкве казань пра хрысціянскую міласэрнасць, азіраюся ва ўсе бакі, бо баюся, каб мітрапаліт часам не з’ездзіў па мне крыжам або дыякан кадзілам. Гэта, між іншым, яшчэ адзін доказ таго, што ўражанні дзяцінства назаўсёды застаюцца ў душы.
Ці ж забудзешся, напрыклад, як з-за сямі худых кароў цябе лупцавалі тоўстым дубцом — такім, што пра тлустых кароў ты нават заікнуцца баяўся. А колькі крыві мне сапсавалі Марыя і Магдалена. 3-за апошняй, з-за Магдалены, я аднойчы мусіў зняць штаны перад усім класам, легчы на лаву і вытрымаць дванаццаць розаг па голым целе. 3 той пары ўва мне пасяліўся такі страх, што ніколі ў жыцці пазней, сустрэўшы жанчыну, якую звалі Магдалена, я не смеў пры ёй зняць штаны.
Былі, праўда, і лёгкія ўрокі. Так, напрыклад, мне вельмі падабаліся Адам і Ева. Магчыма, за іх наіў-
насць, а можа, і таму, што першы грэх жанчыны ўвогуле прыемная справа. Аднак калі Адам з Евай былі сімпатычныя людзі, дык іхнія дзеці прынеслі мне страшныя пакуты. За вядомую фірму «Каін і Авель» мяне білі тройчы. Першы раз за тое, што я сказаў, быццам Авель забіў Каіна, другі раз за тое, што назваў і Каіна і Авеля апосталамі, а трэці... трэці нават не помню, здаецца, за тое, што сказаў, быццам Каін прадаў Авеля егіпецкім гандлярам за трыццаць сярэбранікаў.
На экзамене, як вы разумееце, з мяне папасмяяліся. Старшыня камісіі, схапіўшыся за жывот і ўсхліпваючы, крычаў: «А каб на цябе д’ябал, хлопча! Гэтак я даўно не смяяўся!» А законавучыцель тройчы ўскокваў і замахваўся на мяне кулаком, але кожны раз мусіў стрымацца, улічваючы святочнасць моманту, і толькі праз зубы шыпеў нешта пра маю маці, а можа, і пра бацьку.
Зразумела, збіўшыся адзін раз, я блытаў і ўсё далей. Нават калі мне задалі лёгкае і прыемнае пытанне пра Адама і Еву, спецыяльна, каб выратаваць, і гэта не памагло. Я пачаў так:
— Адам і Ева былі першыя людзі... першыя людзі... Адам быў першы мужчьіна, а Ева была першая жанчына. I яны, як першыя людзі, жылі ў раі. Жылі добра, але аднойчы Адам укусіў Еву... укусіў Еву, і бог за гэта перабіў яму рабро...
Далей, на пацеху старшыні камісіі, усё ішло гэтаксама, навыварат. Я перамяшаў Стары і Новы запаветы так адмыслова, як умелы шулер дзве калоды картаў. Выкладчык закону божага двойчы перабіваў мяне, але старшыня камісіі патрабаваў, каб я адказваў далей, звяртаючыся пры гэтым да астатніх:
— Няхай адказвае, не перашкаджайце, калі ласка, дайце пасмяяцца!
А я тады пасадзіў дванаццаць апосталаў у Ноеў каўчэг; пра Садом і Гамору сказаў, што гэта два свя*
тыя храмы, у якіх Ісус паспяхова выконваў запаведзь: «Палюбі блізкага свайго»; пра Хрыста яшчэ дадаў, што ён прабыў сорак дзён у чэраве ў кіта, рыхтуючыся да сваёй боскай дзейнасці; паводле маіх слоў выходзіла, што дзесяць запаведзяў божых Іуда прадаў на гары Арарат, а калі мне задалі пытанне, што я ведаю пра Пілата, я адказаў, што Пілат, Майсееў сын, нарадзіў вялікае племя, а калі скончыў гэтую справу, вымыў рукі.