Аўтабіяграфія
Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
П о п: Шлюб — гэта штодзённы «Ойча наш», у якім трэба вымаўляць толькі словы: «Але пазбаў нас ад
нячыстага», аднак часам прыходзіцца яшчэ дадаваць: «I не ўвядзі ў спакусу».
У р а ч: Шлюб — гэта зараза, якая ўжо сама ў сабе мае антытаксін. Хворыя найлепш адчуваюць сябе пры высокай тэмпературы і, наадварот, кепска пры нармальнай. Дыета не рэкаменд»ецца, бо яна толькі пагаршае стан хворых.
С у д д з я: Шлюб — гэта часовае прымірэнне двух бакоў, якія завялі судовую справу.
А п т э к а р: Шлюб — гэта пілюля, прыгатаваная ў адпаведнасці з устарэлым рэцэптам, пасыпаная цукрам, каб лягчэй было праглынуць, але якая тым не меней часта захрасае ў горле.
Журналіст: Шлюб можна было б прыняць як перадавы артыкул, калі ён без друкарскіх памылак, якія перайначваюць сэнс, але і памылкі гэтыя непазбежныя.
К н і г а р: Шлюб — гэта кніга, якую ахвотна чытаюць у першым выданні, меней — у другім, а калі яна састарэе і стане класічнай, тады страчвае ўсялякую вартасць.
Чыгуначнік: Шлюб спачатку, калі праходзіць праз тунель, нагадвае прыемны экскурсійны вагон; крыху пазней ён ператвараецца ў звычайны вагон пасажырскага цягніка, а яшчэ пазней — у невыносны таварняк. На раз’ездах амаль што рэгулярна здараюцца сутыкненні.
П а ш т а р: Шлюб — гэта заказное пісьмо, звычайна няправільна заадрасаванае, цікавае толькі да той пары, пакуль не распячатана.
Тэлефаністка: Шлюб — гэта кантакт двух абанентаў, якія добра разумеюць адзін аднаго, пакуль не перарве сувязь якая-небудзь перашкода альбо, што яшчэ часцей бывае, пакуль не ўлезе нехта трэці.
Спартсмен: Шлюб — гэта скачок, пры якім важна не тое, на якую вышыню ты падскочыў, а тое,
як стаў на ногі. Некаторыя прызямляюцца ўпэўнена і цвёрда, другія становяцца на калені, адно ці абодва, ёсць і такія, што ніцма падаюць, але найчасцей скарыстоўваецца тая частка цела, якая прызначана для сядзення.
А р т ы с т: Шлюб — гэта спектакль, які ставіцца не дзеля публікі, і апладысменты ў гэтым выпадку значаць толькі тое, што ён не ўдаўся. Вінаваты тут найчасцей рэжысёр, якога публіка не бачыць, альбо суфлёр, што падказваў словы такія, якіх няма ў тэксце. Галоўныя ролі ў п’есе — насуперак усім правілам драматургіі — у першай дзеі надзвычай эмацыянальныя, поўныя дзеяння і патрабуюць ад выканаўцаў усёй сілы і таленту, а ў наступных дзеях вычэрпваюцца, страчваюць моц і канчаюцца зусім без эфекту. I таму лепш спектакль не даводзіць да канца.
Ну вось, гэта толькі паасобныя думкі, аднак колькі разнастайных пазіцый і як мала даюць яны ў вырашэнні пастаўленай праблемы: што ж такое шлюб? Кажуць, што зноў-такі найлепш звярнуцца да вопыту, што ён адзін можа сказаць, дзе праўда. Я і звярнуўся:
— Што такое шлюб?
— Шлюб? Каб атрымалася тое, што называюць шлюбам, неабходна, каб было трое...
— Разумею: муж, жонка і сябар сям’і.
— He перабівай! — крыкнуў на мяне вопыт.— Шлюб утвараюць трое: каханне, давер і цярпенне. Каханне, значыць, у цябе было?
— Было да ўсіх жанчын.
— Гэта занадта. А давер?
— У сваёй жонкі ніколі не мог яго заслужыць.
— Зрэшты, каханне і давер — гэта другарадныя рэчы, так сказаць, аздабленне шлюбу. Галоўнае — цярпенне.
— Дык гэта ў мяне было!
— Вось табе і адказ: шлюб — гэта цярпенне.
Цярпення ў мяне сапраўды было дастаткова, але павінен вам прызнацца, што цярпець мяне прымусілі і прывучылі крытыкі. Яны так заўжды па-жаночы лаялі мяне, што я набыў моцную звычку зносіць любую лаянку яшчэ да ўступлення ў шлюб. Толькі дзякуючы гэтаму я і дажыў да пары, калі магу, амаль адначасова, адзначаць і юбілей літаратурнай працы, і юбілей шлюбу. Праўда, вынікі маю не аднолькавыя.
НЕНАШСАНЫ
РАЗДЗЕЛ
У прадмове я абяцаў закончыць сваю аўтабіяграфію жаніцьбай, бо лічу, што аўтабіяграфіі, ажаніўшыся, чалавек ужо не мае, а біяграфію пісаць няма ніякай ахвоты. I яшчэ я казаў, што далейшае апісанне майго жыцця давяраю аднаму прыяцелю. Дык вось, і гэты ненапісаны раздзел пакідаю яму.
ПАСЛЯСЛОЎЕ
Па сутнасці, я сваю аўтабіяграфію ўжо закончыў, але ці не здаецца вам, што чагосьці не хапае, што гэта яшчэ не зусім канец? А то падобнае бывае ў тэатры, дзе ставіцца шмат п’ес нейкіх незакончаных, і публіка нават пасля таго, як апошні раз апусціцца заслона, сядзіць і чакае працягу.
Я не хачу, каб мае чытачы апынуліся ў становішчы публікі, якая чакае працягу. Таму напішу яшчэ і гэты, апошні раздзел. Увогуле, я ўжо неяк прымірыўся з тым, пра што трэба пісаць у апошнім раздзеле біяграфіі. Можа, гэта адбылося і неяк незвычайна, але прымірыўся.
Апошнім часам малады гаспадар пахавальнага бюро, з якім я ўвогуле не знаёмы, пачаў вельмі прыяз-
на і сардэчна абыходзіцца са мною. Калі б ні ўбачыў, нават па некалькі разоў на дзень, ветліва здымаў шапку і ласкава казаў: «Добры дзень вам!» Толькі што не прапаноўваў: «Заходзьце, калі ласка! У мяне тавар асаблівай якасці, а вам дык і цану скіну».
Спачатку гэтая прыязнасць мяне раздражняла, няраз нават хацелася па мордзе даць за такія ласкавыя прывітанні, але неяк паступова, пакрыху пачаў я прывыкаць. Нават змірыўся, так што аднойчьі, праходзячы каля вітрыны, спыніўся і пачаў прыглядацца да трун. Потым спыніўся яшчэ раз-другі, і гэта перайшло ў сапраўдную звычку.
3 часам я пачаў не толькі разглядаць вітрыну, але і весці з маладым гаспадаром, які заўсёды стаяў каля дзвярэй сваёй канторы, прыяцельскія размовы.
— Што вы думаеце,— пытаўся я, стоячы каля вітрыны,— што вы думаеце пра вось гэтую труну?
— О, пане, якраз яе асабліва рэкамендую! — захоплена адказваў малады гаспадар.
— А не замалая?
— Пачакайце, калі ласка,— казаў ён, адступаў на тры-чатыры крокі і мераў вокам мяне з ног да галавы,— можаце не сумнявацца, шаноўны, яна вам будзе сама раз, быццам гэта з вас мерку бралі.
— I, думаеце, не зацесная?
— Крышачку, можа, і цеснаватая, але гэта толькі спачатку, прыкладам, як новы чаравік, а потым, паверце, вы будзеце адчуваць сябе вельмі выгодна.
— Хм, магчыма... А што скажаце пра якасць?
— О, не хвалюйцеся! — супакойваў ён мяне.— Што да якасці, дык магу даць вам пісьмовую гарантыю на пяць гадоў.
Вядома, пазнаёміўшыся бліжэй, мы вялі і больш грунтоўныя размовы, і ён, з вялікім захапленнем і гонарам, паведаміў нават план майго пахавання. Наперадзе працэсіі падушачкі з узнагародамі, потым вянкі,
пратэсы, хор і г. д. Натуральна, ён завёў мяне адразу ў кантору і паказаў падушачкі пад узнагароды і ручнікі на пеўчых.
— Толькі, прашу ласкава,— дадаў ён пры гэтым,— вы павінны памерці ўлетку, калі дзень большы і калі можна выканаць усю праграму.
Вось так, значыцца, дзякуючы шчасліваму выпадку я не толькі змірыўся са зместам гэтага апошняга раздзела маёй біяграфіі, але і правёў сам патрэбную падрыхтоўку. Цяпер застаецца толькі памерці, каб публіка, іпто чакае працягу, магла спакойна ісці дадому. У гэтым плане я таксама зраблю ўсё, што ад мяне залежыць.
Аднак, калі пойдзе чутка, што я памёр, вось убачыце, людзі мне не павераць. Я гэтулькі жартаваў з людзьмі, што яны, найхутчэй, і гэты раз падумаюць, быццам я жартую, прыдумаў нешта новае. Падобнае здарылася з Талейранам, які ў сваім палітычным трукацтве зайшоў так далёка, што, калі памёр, людзі пыталіся: «А чаго ён хоча дабіцца гэтым?»
Таму, абвяшчаючы пра маю смерць, трэба быць асцярожным. Спачатку трэба даць у газетах інфармацыю такога зместу: «Ёсць звесткі, што пан Нушыч учора памёр». На другі дзень ужо можна змясціць такое: «Усё болып і болып пацвярджаюцца ўчарашнія звесткі, што пан Нушыч памёр». I толькі на трэці дзень паведаміць: «Як стала вядома з вельмі надзейных крыніц, пан Нушыч сапраўды памёр».
А каб не пакінуць у публікі і найменшага сумнення, да мяне можа прыйсці нехта з журналістаў і ўзяць інтэрв’ю. I паколькі не выключана, што тады я не змагу адказаць на пастаўленыя пытанні, думаю, што будзе найлепш, калі я гэтае інтэрв’ю падрыхтую загадзя, цяпер.
Уласна, інтэрв’ю з нябожчыкам,— не такая ўжо і незвычайная справа. Наадварот, у палітыцы гэта су-
стракаецца даволі часта — нябожчыкі любяць пісаць інтэрв’ю з самім сабою і прапаноўваць іх розным рэдакцыям.
Маё інтэрв’ю будзе без усялякіх амбіцый і прэтэнзій, яго мэта — толькі пацвердзіць факт, што я памёр. Вось як, прыкладна, яно можа выглядаць:
Журналіст: Мяне прыслаў рэдактар «Светласці», дык будзьце ласкавы, скажыце некалькі слоў пра вашу смерць.
+ Я (маўчу, як і належыць мерцвяку).
Журналіст: Ці магу я спадзявацца?
+ Я (маўчу і далей, каб журналіст упэўніўся, што я сапраўды мёртвы).
Журналіст: Я думаў, што можна спадзявацца на вашу ласку.
+ Я (нарэшце і мёртвы не вытрымліваю, крычу): Ну пэўна, і я таксама думаў, што журналісцкая настырнасць не дасць спакою нават мёртваму! Што вам ад мяне трэба?
Журналіст: Пайшлі чуткі, што вы памерлі.
+ Я: Ніколі не варта ва ўсім давяраць розным вулічным чуткам, аднак у гэтым выпадку яны небеспадстаўныя.
Журналіст: Значыць, можна лічыць, што вы мёртвы?
+ Я: Лічыце гэта фактам, які можа служыць вам адпраўным пунктам інтэрв’ю.
Журналіст: Аці былі нейкія прычыны, што прымусілі вас зрабіць гэты крок?
+ Я: Здаўна нашу думку развітацца з жыццём.
Журналіст: Напэўна, нешта асаблівае кіравала вамі, калі вы прымалі рашэнне памерці менавіта цяпер?
+ Я: Павінен прызнацца, што хацеў гэтую справу адкласці надалей, аднак, нягледзячы на мае планы, выйшла інакш.
Журналіст: Мяне вельмі цікавіць гэтая дэталь. Ці не маглі б вы спыніцца на ёй болып падрабязна?
+ Я: Чаму ж не! Атрымалася гэта вось як. Дактары, якія сабраліся каля маёй пасцелі некалькі дзён назад, зрабілі заключэнне — зразумела, на лацінскай мове — што я вось-вось памру. А паколькі я з дзяцінства не любіў гэтай мовы, дык і гэтым разам нічога не зразумеў. Прыйшоўшы на другі дзень зранку і застаўшы мяне жывога, яны вельмі здзівіліся, нават адзначылі: «Гэта проста неверагодна!», а потым зноў пачалі слухаць, стукаць, мацаць. Пасля агляду зноў пачаўся абмен думкамі, і тут дактары падзяліліся на два лагеры: мой хатні доктар лічыў, што я абавязкова памру за дваццаць чатыры гадзіны, у той час калі яго калега, а таксама мой добры прыяцель, усхвалявана даказваў: «Ён зможа працягнуць гэтак месяц, а то і два!» Яспрабаваў іх супакоіць, але нічога не выходзіла, яны ўпалі ў гарачку. Спрэчка ўрэшце павярнулася так, што дактары пайшлі ў заклад: мой хатні паклаў навюсенькую тысячадынаравую банкноту і зацята паўтарыў, што я памру праз дваццаць чатыры гадзіны; а яго калега дастаў таксама тысячу і паўтарыў сваё: я магу гэтак працягнуць доўга. Тут яны і заклаліся, падалі адзін аднаму рукі і папрасілі, каб я перабіў. На другі дзень мой хатні лекар прыбег з самага ранку і ўжо з першых слоў, якімі мы абмяняліся, зразумеў, што я прыхільнік таго другога.