Аўтабіяграфія
Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
А зрэшты, мой чын мяне ніколькі не зневажае. Наадварот, ён дае мне права ганарыцца. Найперш тым,
што я старэйшына сербскіх капралаў, а яшчэ і тым, што Напалеон і я — два самыя славутыя капралы ў еўрапейскіх войсках. Напалеон здабыў славу таму, што свой капральскі тытул памяняў на царскі, а я таму, што свой капральскі тытул цэлых сорак гадоў не мяняю ні на які іншы.
ШЛЮБ
Маё трынаццатае каханне — гэта мая жонка. Я даўно ведаю, што лік трынаццаць нешчаслівы, але ніколі не думаў, што гэта пашыраецца і на каханне. Каб ведаў, дык пераскочыў бы трынаццатае і адразу б закахаўся чатырнаццаты раз, альбо, у крайнім выпадку, трынаццатае каханне можна было ўнесці ў спіс пад нумарам 12а.
Праўда, гэтае 12а таксама можа часам нарабіць блытаніны. Памятаю, у адной курортнай гасцініцы яе гаспадар, каб дагадзіць прымхлівым гасцям, выкінуў лічбу 13 і два пакоі пранумараваў дванаццаткай: 12а і 126. Там пасяліліся дзве шлюбныя пары і пачалі блытаць пакоі, то адзін зойдзе не туды, то другая заблудзіцца, а потым да таго перамяшаліся, што нават камісар паліцыі ледзь разабраўся, хто з пакоя «а», a хто з «б».
Ну, шт® з-за нешчаслівага ліку 13 можна ўлезці ў чужы шлюб, гэта яшчэ я разумею, але каб гэты фатальны лік зацягнуў у шлюб — такое магло здарыцца толькі са мною.
I папаўся я, ледзь толькі вылез з турмы, не паспытаўшы нават той радасці, якую адчувае зняволены, калі выйдзе з турмы. 3 школы ў войска, з войска ў турму, а з турмы ў шлюб. Так яно, мусіць, і павінна быць: у школе набіраешся ведаў, патрэбных у жыцці, а ў войску і турме рыхтуешся да шлюбу. У войску вучышся падпарадкоўвацца і паслухмяна выконваць усё, ціто
патрабуюць, а ў турме прывыкаеш глядзець праз краты на жыццё, не прымаючы ў ім удзелу.
Параўнанне шлюбу з войскам і турмою не толькі вельмі непрыемнае, яно, акрамя таго, і не меней недакладнае. Можна яшчэ дапусціць, што нейкае падабенства ёсць у шлюбу з войскам, але не ў шлюбу з турмою.
У войску, напрыклад, акрамя таго, што паслухмяна выконваеш загады, вучышся яшчэ хадзіць у нагу, а гэта дужа карысна ў шлюбе; потым вучышся па камандзе паварочвацца налева і направа, а гэта таксама можа згадзіцца ў адносінах з жонкаю; вучышся вартаваць, што даволі часта давядзецца рабіць у сямейным жыцці; вучышся быць смелым перад ворагам, што, між іншым, не перашкаджае паказаць яму спіну, а гэта таксама нярэдка здараецца ў інтымнай практыцы; і, нарэшце, даведваешся, што такое перапалка, сутычка, налёт, а што такое адкрыты бой, неспадзяваная атака, аператыўная абарона, флангавы напад, трывога і што — начная варта. Усё гэта даволі часта скарыстоўваецца і ў шлюбе.
А пра турму ўжо не скажаш, што яна мае гэтулькі падабенства з шлюбам. Пра турму ж не скажаш, як пра шлюб, што «гэта клетка, і птушка, якая ўсярэдзіне, хоча вырвацца на волю, а тая, што на волі, стараецца папасці ўсярэдзіну». Тым не меней, турма і шлюб могуць быць у нейкай ступені, але толькі ў нейкай ступені, параўнаныя. Агульнае ў іх тое, што шлюб таксама зняволенне. Прычым: першыя пяць гадоў у цяжкіх кайданах, другія пяць гадоў у лёгкіх ланцугах, трэція пяць гадоў — без ланцугоў увогуле, а чацвёртыя пяць гадоў зняволены можа ўжо хадзіць, куды хоча, і толькі ўвечары вяртаецца ў турму на начлег.
Ёсць яшчэ адно вялікае адрозненне ў шлюбу, турмы і войска, а таксама ў шлюбу і школы. Яно сведчыць, што параўноўваць ці нават шукаць падабенства тут няма сэнсу: і школа, і войска, і турма маюць цвёр-
да вызначаны тэрмін знаходжання ў іх, у той час як шлюб такога тэрміну не мае. Ты, напрыклад, загадзя дакладна ведаеш, колькі гадоў трэба вучыцца ў школе, і стараешся неяк дацягнуць да канца, а калі ўжо дабярэшся да атэстата, болей ніякага клопату з школаю не маеш. Тое самае і з войскам: закон вызначыў абавязковы тэрмін, ты яго адслужыў. I тое самае, нарэшце, у турме. Калі цябе засудзілі, вынеслі прысуд, няхай сабе і на дваццаць гадоў, але тэрмін вядомы, і ты чакаеш канца, які б далёкі ён ні быў.
У шлюбе гэтага няма, а таму як не зразумець таго небараку, які пасля дваццаці пяці гадоў сумеснага жыцця, у дзень сярэбранага вяселля, сказаў сваёй жонцы: «Бачыш, каб я цябе дваццаць пяць гадоў назад, у дзень вяселля альбо на другі дзень, забіў, дык ужо б адсядзеў дваццаць гадоў і пяць гадоў ужо б цешыўся воляй, а так...!»
I сапраўды, калі некалі збяруцца правесці нейкую рэформу шлюбу, дык найперш трэба вызначыць дакладны тэрмін знаходжання ў ім.
Калі шлюб — гэта нейкі доўг чалавецтву, усё роўна нельга забывацца, што доўг без тэрміну не мае патрэбнай сілы. А што яшчэ важней, каб быў устаноўлены канкрэтны тэрмін, тады б шлюб мог засноўвацца на банкаўскай сістэме. Кожны год можна было б праводзіць інвентарызацыю, падлічваць баланс, вызначаць актыў і пасіў, і калі пасіў перавышае актыў, аб’яўляць банкруцтва, аддаваць ключы ў суд — і канец. Пакуль гэтага няма, шлюб нагадвае болей акцыянернае таварыства, у якім дывідэнды атрымліваюць цешчы, свякрухі, сваячкі, а часам і нейкія сябры дома.
Калі ж шлюб — абавязак перад дзяржавай, тады варта зрабіць так, каб дзяржава заахвочвала тых, хто сумленна і прыкладна гэты абавязак выконвае. Няхай сабе не медалі за адвагу, за грамадскія заслугі 1 за руплівую службу, хоць і гэтыя ўзнагароды таксама
дарэчы ў шлюбе, але нейкі спосаб заахвоціць тых, хто да канца выканаў свае шлюбныя абавязкі, знайсці неабходна.
Адзін мой прыяцель, які займаўся пытаннямі адносін дзяржавы да шлюбу, прыйшоў да слушнага вываду, што ў сям’і адбудуцца неабходныя карэнныя змены, калі ўвесці дэкрэтныя шлюбы. He магу сказаць добра, што ён меў на ўвазе, але ведаю, што тады б у адпаведнасці з законам шлюб не толькі заключаўся, але можна было б увесці і перамяшчэнні, прасоўванне ўперад, выхад на пенсію, звальненне са службы з прычыны непрыгоднасці, a то нават і вызваленне ад далейшага знаходжання ў шлюбе.
Гэта былі б надзвычай цікавыя дэкрэты. Яны б надавалі сілу закону тым з’явам, якія самі па сабе ўсталяваліся ў жыцці: мужоў у інтарэсах справы пераводзіць на іншую пасаду, і гэта пашыраная цяпер з’ява ўспрымалася б як належная; у адпаведнасці з § 70 мужчынам прадугледжваўся б адпачынак, а ў жыцці гэта патрэбна вельмі часта; і, нарэшце, тых, хто не здольны ўжо выконваць свае абавязкі, можна было б звальняць, што таксама ў жыцці бывае, але сілы закону не мае.
Я асабіста ніколі не захапляўся думкамі пра рэформу шлюбу, бо пераканаўся, што ён даўно ўжо рэфармаваны і дэфармаваны. На мой погляд, дык найбольш можна зрабіць дзеля падтрымкі шлюбу, калі правесці яго рамонт. Каб зберагчы будынак, пастаўлены на каменны падмурак, яго трэба падладжваць, перакрываць, тынкаваць, латаць, падмазваць, а шлюб, які ставіцца на адных толькі словах у прысутнасці папа, чамусьці ніколі не рамантуецца. Над гэтым павінны сур’ёзна задумацца ўсе заступнікі цяперашняй формы шлюбу і паклапаціцца, каб шлюб таксама мог быць перакрыты, падлатаны і падмазаны.
Між іншым, галоўная цяжкасць рэформы ў гэтым
плане — тое, што ніхто яшчэ дагэтуль не разабраўся да канца, што ж такое шлюб. He надта многа ў жыцці з’яў, пра якія гэтулькі думаюць, гэтулькі гавораць, як пра шлюб, а яшчэ меней з’яў, пра якія існуе гэтулькі розных і супярэчлівых думак. Гэтыя думкі аспрэчваюць адна адну і нават выключаюць, пачынаючы ад самых банальных: шлюб — гэта пекла і шлюб — гэта рай зямны, ды і ўсе астатнія круцяцца вакол гэтых крайнасцей. Усё, бадай, залежыць ад таго, хто выказвае гэтыя думкі: нежанаты ці жанаты, зачараваны ці расчараваны.
Спробы навукі ўплесціся ў асэнсаванне шлюбу як з’явы звяліся да пустаслоўя і непатрэбнага філасофствавання. Ці ж можна лічыць вырашэннем праблемы такую, напрыклад, выснову аднаго філосафа: «Шлюб — гэта маральнае аб’яднанне, заснаванае на немаральных адносінах; гэта імкненне захаваць сваё «я», заснаванае на адмаўленні свайго «я»; гэта павелічэнне ў два разы сваіх абавязкаў на аснове змяншэння ў два разы сваіх правоў».
Вы, можа, думаеце, што іншыя навукі, кожная з свайго пункту гледжання, маглі б сказаць нешта болып пэўнае? Мне здаецца, калі ў іх папрасіць кансультацыі, можна пачуць прыкладна такія меркаванні:
Гісторыя: Шлюб — гэта адна з тых рэдкіх гістарычных з’яў, калі пераможца пападае ў залежнасць ад пераможанага.
Матэматыка: Шлюб — гэта сума дзвюх невядомых велічынь, з якіх трэба здабыць корань. У выніку павінен атрымацца мінус, аднак калі ў шлюбе з’яўляецца яшчэ адзін плюс, тады такое ўраўненне канчаецца шлюбаразводным працэсам.
Літаратура: Шлюб — гэта цікавае апавяданне, а часам і раман, з надзвычай эмацыянальным пачаткам, які нагадвае лірычны верш, але часта з благім зместам, а яшчэ часцей — з нечаканай канцоўкай.
Граматыка: Шлюб — гэта назоўнік мужчынскага роду, які ў жыцці падпарадкоўваецца законам жаночага роду. У граматыцы ён мае адзіночны лік, a ў жыцці не мае; множны лік вытрымлівае толькі тады, калі яго ўтвараюць не больш як дзве асобы.
Геаметрыя: Шлюб — гэта дзве паралельныя лініі, якія побач праходзяць па жыцці і ніколі не могуць сысціся.
Ф і з і к a: Шлюб — гэта такая з’ява, калі два целы ў падтрыманні раўнавагі маюць адзін пункт апоры, але ўяўны, і таму вельмі часта страчваюць раўнавагу.
X і м і я: Шлюб — гэта спалучэнне двух элементаў, кожны з якіх, аднак, захоўвае свае ўласцівасці. Адна кропля пабочнай кіслаты, трапіўшы ў гэтае спалучэнне, вельмі лёгка яго раз’ядае і раздзяляе на састаўныя часткі.
Геаграфія: Шлюб — гэта два полюсы, якія пры збліжэнні даходзяць да высокай трапічнай, а пры аддаленні зноў вяртаюцца да нізкай палярнай тэмпературы.
Як бачыце, і гэтыя адказы ніколькі не наблізілі нас да вырашэння праблемы, а таму, напэўна, будзе лепш, калі мы пакінем навуку і звернемся да людзей. Усё ж такі шлюб — гэта інстытут, які стварыў чалавек, які і ўтрымліваецца чалавекам, дык чаму ж не даць panep законнага права выказацца самому чалавеку. Безумоўна, усіх людзей не апытаеш, аднак калі звярнуцца да прадстаўнікоў асобных прафесій, адказы будуць, мне здаецца, такія:
Г а н д л я р: Шлюб — гэта камерцыйнае прадпрыемства, якое можа паспяхова існаваць толькі ў тым выпадку, калі яго не абкрадаюць малодшыя.
С а л д а т: Шлюб — гэта заняты горад, які ніколі немагчыма ўсцерагчы ад небяспекі ўварвання ворага.