Аўтабіяграфія
Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
— A bove maiori discit arare minor! 1 — буркнуў ла-
1 У старэйшага вала вучыцца араць малодшы! (лац.)
цініст, папракаючы калег, што вучнёўскія вершы — маўляў, вынік іхняга пляткарства.
— Ужо ў гэтым навучальным годзе я двойчы бяліў сцены гэтых кабінетаў, каб не разыходзіліся далей вершы пра вас, пане ойча, і нейкую ўдаву Росу.
— Гэта ўсё падшыванцы з трэцяга класа, каб ім...— і нават не паглядзеўшы на тое, што на гэтым вечы прысутнічаю я, выкладчык катэхізісу аблаяў калектыўную маці трэцяга класа.
— Увогуле,— гаварыў далей дырэктар, спыніўшы погляд на выкладчыку геаграфіі,— я не магу ўспомніць усё, але там хапае вершаў і пра астатніх нашых калег...
— Я магу нагадаць,— усхапіўся, зразумеўшы, што мае на ўвазе дырэктар, выкладчык геаграфіі,— ёсць там і такі верш:
Нібы ў псярні, халадэча заўжды ў школе нашай. Нам, паверце, не да ўрокаў — зуб на зуба скача. Мы пакутуем іптодзённа, мерзнем, як сабачкі, А дырэктар адсылае дровы ўсе сваячкі.
— Перш за ўсё тут памылкі: павінна быць «зуб на зуб», а таксама «сваячцы», бо тут літара «к» пераходзіць у «ц»,— заўважае выкладчык сербскай мовы.
— А між іншым,— злосна дадае дырэктар,— такога верша на сценах увогуле не было, вы яго самі выдумалі!
— Быў, таму вы і загадалі пабяліць інтымныя кабінеты.
— Пэўна ж, не дзеля ўдавы Росы,— зазначае выкладчык катэхізісу.
I пачалася страшная сварка з крыкам, груканнем кулакоў па стале; усе стараліся даказаць сваю праўду, так што толькі пад канец успомнілі пра мяне і выгналі з канцылярыі, каб не перашкаджаў. Бура тым часам бушавала далей, з несціханага гвалту вырываліся раз-пораз словы: «дровы», «Роса», «ракія», і, мяркую-
чы па ўсім, нават глобус з дырэктаравай шафы не застаўся ўбаку, а прыняў актыўны ўдзел у спрэчцы. Нарэшце, калі бура сціхла, мяне паклікалі зноў. Усе былі сур’ёзныя, нібы толькі што абмяркоўвалі важныя метады выхавання. Дырэктар пачаў нанова:
— Панове, у нашай школе назіраецца агідная з’ява,— але цяпер яго ўступленне было не такое доўгае, і ён адразу перайшоў да справы,— і вось перад намі адзін з тых, што крэмзаюць вершы, а, як паказвае класны журнал, ён зусім пасрэдны, і можна нават сказаць, нікуды не варты вучань.
Усе настаўнікі паднялі галовы, паглядзелі на мяне і ўсе разявілі раты, быццам бы збіраліся сказаць: «Ага, ведаю, у мяне ён таксама ледзь цягнецца».
— Ты напісаў гэты верш? — пачаў следства дырэктар і паказаў паперку, якую яму, мусіць, перадаў аптэкар.
Ува мне ў той момант пачалася адчайная барацьба дзвюх істот — чалавека і паэта. Чалавек раіў проста адцурацца ад верша, сказаць, што гэта не мой, што я яго пачуў ад іншых, ну, скажам, ад старэйшай цёткі, і што мне самому брыдка слухаць такое; а паэт пачаў казытаць мой гонар, раіў не адракацца ад свайго першынца, таму што мяне чакае вялікая будучыня. I, як гэта звычайна бывае ў барацьбе чалавека з славалюбствам, верх узяло апошняе — я прызнаўся дырэктару, што тэта мой твор.
— Вось бачыце, панове, ён прызнаецца! — звярнуўся дырэктар да веча.
— Гэта можа залічыцца яму як змякчальная акалічнасць,— сказаў выкладчык геаграфіі, які ўжо чатыры гады вёў шлюбаразводны працэс з жонкаю і таму прэтэндаваў на аўтарытэт знаўцы нашай юрыспрудэнцыі.
— Значыць, перад намі дакладны факт, і тут трэба даць самую суровую кару, каб была добрая навука
усім астатнім ананімным аўтарам вершаў з ананімных месцаў! — патрабаваў дырэктар, і я зноў убачыў агонь, адчуў, як мяне ліжа полымя, уявіў трох цётак, распластаных на зямлі, заплаканую Марыцу і аптэкара, які частуе людзей з натоўпу вакол агню сіропам за спачын маёй душы.
— Мне хочацца паслухаць таксама, што пра гэта думаеце і вы, панове калегі! — павёў дырэктар далей.
I настаўнікі пачалі па чарзе выказваць свае меркаванні, прыблізна такія:
Выкладчык катэхізісу: 3 гімназіі трэба вьігнаць! Няхай ідзе ў музыкі і тады складае сабе вершы! А калі не, дык хоць пакараць пастом на тыдзень.
Гісторык: Ён зрабіў два злачынствы. Першае, меншае — што абразіў аптэкараву сям’ю, і другое, большае — што той самы верш, якім услаўлены Каралевіч Марка, Сінджаліч і Гайдук-Велька, апаганіў, услаўляючы Паю-пісара. Вось за гэтае другое яго трэба сурова пакараць.
Б і ё л а г: Чалавек ад жывёліны адрозніваецца ўзвышанасцю пачуццяў. Адгэтуль у людзей розныя віды паэзіі, у той час як у аслоў іх няма. Як вядома, аслы не пішуць вершаў. Аднак бывае часам, што людзі пішуць такія вершы, пра якія можна падумаць, нібыта іх пісалі аслы. I на такіх паэтаў трэба ўжываць тыя самыя метады, што і на аслоў — накруціць вушы. Гэта і варта было б зрабіць маладому паэту.
Матэматык: Я б з гэтай з’явы здабыў корань, уласна, не корань, а карысць. У дадзеным вьіпадку мы маем дзве вядомыя велічыні: абразу аптэкаравай сям’і і аўтара верша плюс сам верш. 3 гэтых вядомых велічынь можна атрымаць невядомую велічыню, гэта значыць, даведацца, хто яшчэ піша вершы пра сваіх настаўнікаў.
Географ: Я б яго ў карцэр, у падвал, каб зразумеў, што такое зацьменне сонца, бо такія вершы —
іскра, ад якой лёгка загараюцца і датла згараюць сем’і, і хіба дзіва, што ў нас так многа шлюбаразводных працэсаў.
Лацініст: Хоць Гарацый і кажа: «Pictoribus atque poetis quidlibet audenti semper fuit aeque potestas» аднак гэтая вучнёўская распуста выходзіць за ўсе межы. Я за самую суровую кару.
Настаўнік сербскай мовы: Перш за ўсё яго трэба пакараць за тое, што не аддзяліў коскамі залежных сказаў ад галоўнага, потым за тое, што ў канцы другой страфы не паставіў кропкі. А ўвогуле верш неблагі. Думка выказваецца даволі выразна. Улічваючы ўсё гэта, лічу магчымай лягчэйшую кару.
Пасля таго як усе прысутныя выказалі свае прафесійныя меркаванні, дырэктар павярнуўся да мяне, спачатку даў некалькі бацькоўскіх парад, а потым ухапіўся за мае вушы і пачаў іх круціць (прапанова біёлага), і толькі калі здаволіўся, аб’явіў кару: тры дні зняволення ў сценах гімназіі (прапанова географа).
Так першы верш загнаў мяне ў турму, і тое самае было з апошнім. Цэлых сем гадоў я стрымліваўся ад пісання вершаў, хоць гэта і каштавала мне пакут неймаверных. I ўсё ж такі неяк паддаўся таму інстынкту, які лёгка вяртае чалавека да першароднага грэху. Калі я напісаў другі, ,і апошні, свой верш, паўтарылася амаль тое самае, што і пасля першага. Праўда, гэты раз мяне лавілі жандары, а не аптэкар, і ў выніку я апынуўся не перад дырэктарам гімназіі, а перад старшынёю Вярхоўнага суда.
— Вы напісалі гэты верш? — спытаўся ў мяне старшыня суда, гэтаксама, як і дырэктар гімназіі.
— Я! — пачуў ён у адказ, бо ўва мне славалюбства зноў перамагло чалавека.— Але, прашу пана, гэта проста жарт, і не варта яго ўспрымаць так сур’ёзна.
1 I мастакі, і паэты заўсёды маглі ўсё (лац.).
— Можа, гэта і праўда,— сказаў старшьіня,— але не трэба забывацца, што закон і жарты ўспрымае сур’ёзна.
— Акрамя таго,— абараняўся я далей,— мой верш не адпавядае патрабаванням сапраўднай паэзіі.
— Аднак ён цалкам адпавядае патрабаванням крымінальнага кодэксу па вызначэнні злачынства,— адказаў старшыня.
— I ўсё ж, пан старшыня, я не магу цалкам узяць віну на сябе, бо пры напісанні гэтага верша мною кіраваў не злачынны намер, а болыц інстынкт.
— Што ж, я разумею вас,— перабіў мяне старшыня,— але крымінальны кодэкс, прашу заўважыць, якраз і прызначаны стрымліваць гэтыя інстынкты.
— Дзіўная рэч! — толькі і мог сказаць я.
Пасля таго як пан старшыня Вярхоўнага суда пазнаёміў мяне з усімі станоўчымі бакамі крымінальнага кодэксу, я пачуў, што гэты самы крымінальны кодэкс асуджае мяне на два гады турмы за абразу яго вялікасці караля.
I вось тады я зарокся пісаць вершы, з таго часу строга прытрымліваюся гэтай дыеты, і, як бачыце, яна пайшла на карысць майму здароўю.
ДРУГОЕ КАХАННЕ
Першае каханне — гэта той пажар, пра які ў паліцэйскіх рапартах звычайна пішуць: прычыны невядомыя. Яно загараецца, быццам запалка, як толькі чыркнеш, і тухне, нібы лямпа-спіртоўка, калі выгарыць увесь дэнатурат.
Першае каханне падобнае на той сверб у маладога баранчыка, якому карціць аб што-небудзь пачухаць свае рожкі, якія нядаўна прарэзаліся.
Першае каханне — гэта ўкус камара, ад якога не бывае заражэння крыві, аднак бывае раздражненне.
Першае каханне — своеасаблівая рэкрутацыя, пры якой вызначаецца прыгоднасць адслужыць свой тэрмін, калі спатрэбіцца.
Першае каханне небяспечнае толькі тады, калі яно адначасова і апошняе.
Першым каханнем па сутнасці з’яўляецца другое.
Другое каханне чалавек перажывае прьікладна так, як другагодніцтва ў школе — прадметы ўсе вядомыя, a ўпэўненасці, што здасі экзамен, няма.
Другое каханне — гэта недалечаная хвароба, якая дае рэцыдывы з-за нядбайнасці хворага.
Другое каханне — кадравая вайсковая служба, абавязковая для ўсіх, хто збіраецца потым ісці на службу дзяржаўную.
Аднак, незалежна ад усіх гэтых мудрасцяў, маё першае каханне было спробай, а другое ўжо выявілася як звычка. Пасля трагедыі, якою скончылася маё першае каханне, я адчуў патрэбу закахацца яшчэ ў кагонебудзь. Шукаў я ўсюды, у каго б гэта можна было закахацца, і аднойчы, сустрэўшы перад школаю бялявую дзяўчынку, якая горка плакала, вырашыў закахацца ў яе.
Кажуць, што дзяўчына плача ад пачуццяў, а жанчына ад таго, што іх няма. Вось я і вырашыў закахацца ў дзяўчынку з пачуццямі.
У бялявай дзяўчынкі было чарнявае імя Марыца, і я спытаўся ў яе:
— Чаго ты, Марыца, плачаш?
Тут яна заплакала яшчэ мацней і прызналася:
— Настаўніца перад усім класам абазвала мяне, сказала, што я дурная гусь... і ўсе смяяліся... і...
— Ды гэта ж дробязь! I з-за гэтага не варта слёзы ліць. Падумаеш, гусь! Што тут такога?! Колькі разоў перад усім класам настаўнік абзываў мяне дурным аслом, а гэта жывёліна намнога болыная, чым гусь — і то нічога! I тваю настаўніцу, калі яна была малая, яе
настаўніца называла дурною гусёю, а цяпер яна, бач, цябе вучыць.
Здаецца, мае ўгаворы суцяшалі душу бялявай дзяўчынкі. Яна падняла свае заплаканыя вочы і паглядзела на мяне з такім даверам, што я адчуў сябе абавязаным супакоіць яе да канца.
— Акрамя таго... гусь... — спрабаваў я знайсці яшчэ словы суцяшэння.— Гусь — гэта нічога такога... гэта не абраза. Вось я, напрыклад, люблю гуску.
Яна пільна паглядзела на мяне, мабыць, стараючыся праверыць, ці гэта не прызнанне ў каханні.