Аўтабіяграфія
Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
— Жывы!
— А прызнаўся, што ў думках сваіх паўставаў супраць бога?
— He прызнаўся.
— На коле распіналі яго?
— Распіналі!
— А вуголле гарачае пад пяты ставілі?
— Ставілі!
— Цвікі пад пазногці заганялі?
— Заганялі!
— I гарачы алей у горла лілі?
— Лілі!
— I што, не прызнаецца?
— He прызнаецца.
1 Вінавальны склон плюс інфінітыў (лац.).
2 Паслядоўнасць часоў (граматычны тэрмін з сінтаксісу; лац.).
— Тады,— грыміць вялікі інквізітар,— няхай мне даруе бог, але я мушу скарыстаць і апошні сродак, каб выгнаць дэмана ўпартасці з гэтага ератыка. Дайце яму канструкцыю акузатыва з інфінітывам у розных формах трэцяга спражэння ў пасіве. Калі будзе ведаць перфект і супін — усё даруйце яму і выпусціце на волю!
Так гэта выглядала ў сярэдневякоўе, але і ў наш час бывае падобнае. Калі Германіі, якая вяла зацяжную вайну, пагражала нястача харчавання, калі нямецкія вучоныя сур’ёзна ўзяліся шукаць спосабы, каб вырабляць хлеб з паперы, тады адзін нямецкі эканаміст прапанаваў задаць ваеннапалонным — а іх было вялікае мноства — трэцяе спражэнне, і тады едакоў паменшае. Аднак нямецкае вярхоўнае камандаванне не прыняло гэтай прапановы з той прычыны, што тады войска праціўніка пачне лепш ваяваць, бо кожны салдат будзе біцца да смерці, каб не трапіць у палон, дзе давядзецца вывучаць трэцяе спражэнне лацінскіх няправільных дзеясловаў. Супраць гэтай прапановы была і кайзераўская ўлада, якая баялася, што такі варварскі захад выкліча абурэнне прэсы ўсяго свету.
А што гэта было б сапраўды бяздушным захадам, найлепш відаць па тых страшных слядах, якія пакідае на нашай моладзі вывучэнне лацінскай мовы. Жаль бярэ, калі глядзіш на гэтых дзяцей, асуджаных вывучаць лацінскую мову. На іхніх вуснах не ўбачыш усмешкі маладосці, з твараў знікае чырвань, вочы тухнуць, а маладое чало ўжо зрэзана маршчынамі. Ходзяць, як непрытомныя, з разгубленымі поглядамі, не маюць ні настрою, ні апетыту і ад змяркання да світання вучаць, а калі і заснуць, то мармычуць: falo, fereri, falsum і tango, tetigi, tangum
1 Правільна: fallo, fefelli, falsum i tango, tetigi, tactum (асноўныя формы дзеясловаў «памыляцца» і «датыкацца»).
Такія дзеці — адно ліха ў бацькоўскім доме, бо яны зубраць сваю латынь уголас: штодня, штоночы, і гэтак праз месяц-другі, хочаш не хочаш, усе хатнія далучаюцца да вывучэння лацінскай мовы. Бацька пакідае нашы цудоўныя народныя лаянкі, якія гэтулькі стагоддзяў падтрымлівалі нас, і пачынае лаяцца палацінску, і не толькі дома, але і ў кафане пры гульні ў санса, асабліва калі не ідзе карта, замест роднай мовы ўжывае лацінскую. Маці, цыруючы шкарпэткі, выспеўвае Авідзіевы экспонты на матыў гуслярскіх песень, служанка, мыючы бялізну, вытрымлівае такт класічнага гекзаметра, а калі крышыць цыбулю, напявае ўрыўкі з «Пірама і Тызбы».
А каб вы толькі бачылі, якое хваляванне ахоплівае ўсіх, калі надыходзіць час экзаменаў. Бацькі не спяць ні ўдзень, ні ўначы, хаваюць далей рэвальверы, кухонныя нажы, соду, вапну і іншыя смяротныя сродкі, бо ўжо былі выпадкі, калі праз лацінскую мову гімназісты даходзілі да самагубства і ў сваіх развітальных лістах пісалі:
«Дарагія тата і мама!
Я любіў жыццё, але ў магілу мяне заганяе лацінская мова. Бог пакараў лацінян, і няхай ніколі не здыме гэтай кары за тое, што выдумалі гэткую мову! Бывай, мама, сцеражы астатніх дзяцей ад латыні!»
Так бывае з тымі, хто праваліцца на экзамене, але і тым, хто здасць, не лепш. Выгляд у іх такі, нібыта яны перахварэлі на запаленне лёгкіх, ад якога і праз гады немагчыма ачуняць. Было б сапраўды разумна і гуманна стварыць спецыяльны санаторый вучням, якія здалі экзамен па лацінскай мове, так сказаць, ла-' цінскі санаторый, з халодным душам і ўзмоцненым харчаваннем, каб гэтых дзяцей вярнуць да жыцця.
Калі ні падумаю пра гэта, я заўсёды пытаюся сам у сябе: чаму «Таварыства абароны пакінутых дзяцей» не возьме пад сваю апеку і гэтых дзяцей, асуджаных
здаваць экзамены па лацінскай мове? Таварыства магло б, скажам, выдаць спецыяльныя ілюстраваныя плакаты, накшталт тых, якія прысвячаюцца барацьбе з алкагалізмам.
На гэтых плакатах можна намаляваць маладога чалавека — схуднелага, згорбленага, з патухлымі вачыма; адной рукою ён рве на сабе валасы, а ў другой трымае рэвальвер. Пад малюнкам можна вялікімі, каб добра было відно, літарамі напісаць: «Не вучы латыні!» I такія плакаты варта было б расклеіць усюды ў грамадскіх месцах, на чыгуначных станцыях, па рэстаранах, на плошчах, на кірмашах, у вестыбюлях і фае грамадскіх будынкаў і ўвогуле ўсюды, дзе б яны пападаліся на вочы як мага болыпай колькасці людзей і перасцерагалі ад гэтай смяротнай небяспекі.
Вы не падумайце, што я тут гавару ад імя тых гаротнікаў, каму лацінская мова атруціла маладосць. Хоць і сам пакаштаваў, што гэта такое, я тым не меней выказваю перакананні, якія цалкам пацвердзіла жыццё. Я ўважліва сачыў за тымі, хто здаў экзамен па латыні і ўвайшоў у жыццё, каб ужыць свае веды на карысць грамадству ў адпаведнасці з гэтым non scholae sed vitae discimus. Асабліва мяне цікавіла, хто што з сваіх ведаў збярог і што скарыстоўвае на практыцы.
Адзін былы акруговы начальнік, якога тройчы праганялі са службы і чатыры разы аддавалі пад суд, паведаміў мне, што ў сваіх апеляцыях пасля звальненняў і ў апраўдальных прамовах на судзе з вялікай карысцю ўжываў адно-адзінае лацінскае выслоўе, якое памятаў: «Fiat justitia, pereat mundus!» 1 Адзін адвакат мне прызнаўся, што, напіхаючы кіпіэні ганарарамі, ён шэптам паўтараў словы з сатыр Персія:
1 Няхай здзейсніцца правасуддзе, хоць бы і загінуў свет! (лац.)
«0, quantum est in rebus inane!» 1 Адзін былы міністр, які ў палітычнай барацьбе пацярпеў паражэнне, як нашы героі на Косаўскім полі, паколькі правёў сем афёр, сказаў мне, уздыхнуўшы, што ён з латыні запамятаў адзін толькі выраз: «Sic transit gloria mundi!» 2 Былы старшы афіцэр-страявік, якога перавялі ў інтэнданты, увесь час паўтараў фразу: «Quintile Vare, redde mihi legiones!» 3, a ўладыка Хрыстовы словы «Любі блізкага свайго!» удакладняў такой лацінскай сентэнцыяй: «Proximus sum egomet mihi!» 4
Адзін журналіст неяк казаў мне:
— Я ўсё забыўся, акрамя двух лацінскіх выразаў, якія памятаю добра і даволі часта ўжываю ў сваіх артыкулах. Адзін з іх: «De gustibus nihil nisi bene» 5, a другі: «De mortius non est disputandum»6.
Між тым, ёсць усё ж такі прафесіі, прадстаўнікі якіх лацінскай мовай карыстаюцца на практыцы ці, так сказаць, жывуць з лацінскай мовы. Акрамя выкладчыкаў-лаціністаў, гэта дактары і аптэкары. Стала звычаем, напрыклад, такое: калі гімназіст у пятым класе правальваецца на экзамене па латыні і калі не ўчыніць самагубства, ён ідзе ў памочнікі да аптэкара, дзе праз нейкі час так вывучыцца, што нават тоўчаны рыс называе pulveris risense і пад гэтай назвай прадае яго даражэй.
Што да дактароў, дык мая нябожчыца маці казала:
— Як пачуеш, што дактары каля хворага размаўляюць па-лацінску, так і ведай, што трэба больш плаціць за візіт!
1 О, якія нікчэмныя справы зямныя! (лац.)
2 Так праходзіць зямная слава! (лац.)
3 Квінцілій Вар, вярні мне мае легіёны! (лац.)
4 Самы блізкі мне — я сам (лац.).
5 Пра густы гавораць толькі добрае (лац.).
6 Пра мёртвых не спрачаюцца (лац.).
Дарэчы, я і сам на ўласным вопыце ў гэтым пераканаўся. Аднойчы я сур’ёзна захварэў, так, што ўсе хатнія перапалохаліся. Наш доктар прыпісаў мне парашкі, пілюлі, салёную ваду; раз за разам мяне абкладалі кампрэсамі, рабілі розныя непрыемныя працэдуры, але як ні стараліся, хвароба не адступала, і мне станавілася горш. Але нарэшце надышоў дзень крызісу, і лекар наш таго ранку сказаў:
— Калі сёння хлопец упацее, значыць, небяспека мінула!
I прыпісаў мне новыя лякарствы, але і яны не памаглі, я, нягледзячы ні на што, не пацеў, і бацька з маткаю непакоіліся ўсё болей. Тады вырашылі склікаць кансіліум, і пад вечар каля маёй пасцелі сабраліся тры доктары. Уважліва агледзеўшы і выслухаўшы мяне, яны згадзіліся з дыягназам нашага хатняга лекара і сказалі:
— Давайце яму ўсё, што прыпісана. Калі хлопец упацее, значыць, небяспека мінула!
Але, каб надаць кансіліуму як найбольшае значэнне і тым самым заявіць пра сваё права на павышаную таксу, яны загаварылі паміж сабою па-лацінску:
— Volete ire, collegae, ad bibendum pivae? 1
— Ego praefero ante vesper bibere aquam slivovensem 2.
— Cum cucurbitis aegris ex aqua3.
Усё гэта было сказана так сур’ёзна і таямніча, піто стваралася ўражанне, нібыта размова мае непасрэднае дачыненне да маёй хваробы. А калі трэці спамянуў «cucurbitis aegris ex aqua», астатнія двое заківалі галовамі, быццам бы ў той момант складалі рэцэпт, ад якога я абавязкова ўпацею.
1 Ці не хочаце, калегі, пайсці выпіць піва?
2 Я лічу за лепшае да вечара піць слівовіцу.
3 3 кепскімі гарбузамі з вады (набор слоў без сэнсу).
Тым не меней, насуперак іх дыягназам і рэцэптам, нягледзячы на парашкі, якія давялося піць адзін за адным, я ўсё роўна не пацеў. Нарэшце нябожчыца маці, баючыся найгоршага, паклікала цётку Насту, жонку Стэвы-мылавара, каб пашаптала, замовіла хваробу.
Цётка Наста прыйшла і села да мяне на ложак. Потым ёй прынеслі гаршчок з вуголлем, збанок з вадою, і яна пачала варажыць, прымаўляючы:
Трчак, натрчак, пратрчак, прэч, ліхаманка, каля глогавага ганку...
Далей я ўжо не разабраў. Адчуў толькі, што яна памачыла мне сваёй далоняю лоб, шчокі і павекі, a потым перахрысціла мяне і накрыла з галавою.
Пад коўдрай, ад нуды і каб прабавіць час, які цягнуўся надта ж марудна, я спрабаваў паўтарыць словы цёткі Насты, але ад усяго пачутага ў памяці засталося толькі «натрчак». Гэтае дзіўнае слова прыстала да мяне як смала, і як я ні стараўся забыцца пра яго — думаў пра іншае, прыпамінаў вершы, чытаў «Ойча наш», лічыў да пяцісот — нічога не памагала, «натрчак» проста круцілася ў мяне на языку, і я шэптам паўтараў яго раз за разам. Я варочаўся, заплюшчваў вочы, смяяўся без дай прычыны — абы толькі прагнаць ад сябе назолу, і ўсё дарэмпа. Гэтае слова прычапілася да мяне як сляпень, і не было ніякага ратунку. А тут яшчэ мне ў галаву прыйшла найдурнейшая думка на свеце: а як той «натрчак» змяняецца па другім лацінскім скланенні? А калі ўлічыць, што другога скланення я ўвогуле ніколі не ведаў, дык адказаць на сваё вар’яцкае пытанне я мог толькі пры неймаверным напружанні. Але што ты зробіш, калі назойлівае пытанне ніяк не прагнаць, і я пад коўдраю пачаў сам сабе: