Аўтабіяграфія  Браніслаў Нушыч

Аўтабіяграфія

Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
52.42 МБ
валіся, бо былі ўпэўненыя, што такія словы не могуць штосьці значыць і што іх выдумалі настаўнікі толькі дзеля таго, каб нам было цяжэй на ўроках. Пры ўсім гэтым мушу прызнаць, што трапляліся таксама і словы, якія лёгка запаміналіся, таму што яны вельмі мудра і практычна прыдуманыя. Немцы, напэўна, з эканамічных меркаванняў, аднаму слову далі па два-тры значэнні. А каб лягчэй было вучыць, бадай што, зрабілі так, каб гэтыя словы мелі паміж сабою нейкую сувязь. Так, напрыклад, палац па-нямецку будзе Schloss, але гэтаксама гучыць і слова замок, якім палац замыкаюць. Альбо возьмем другое: пагібель, разбурэнне па-нямецку — Verfall, і крэдыт, тэрмін выплаты пазыкі перакладаецца гэтаксама. Тое самае і ў наступных словах: versetzen значыць і праглынуць, і занесці якую-небудзь рэч у закладны банк; unterhalten можна перакласці і як забаўляцца, і як вытрымаць, абодва значэнні, трэба сказаць, цесна звязаныя, бо той, хто забаўляецца з дзяўчынай, натуральна, павінен вытрымаць і з’яўленне дзіцяці.
Найбольш пакутавалі мы ад выключэнняў, якія былі проста магілай для ўсяго класа, калі не для ўсяго пакалення. У другіх граматыках таксама ёсць выключэнні, аднак яны нейкія людскія, прыстойныя, a вось калі сутыкаешся з нямецкімі, адчуваеш, што іх немцы выдумалі як адзін з сваіх мілітарысцкіх сродкаў. Ва ўсякім разе, яны нібы калючы дрот, якім нямецкая мова абгароджваецца, каб немагчыма было проста так авалодаць ёю. Ажно сем патоў выльецца, пакуль перакруціш язык і вывучыш правіла. I на ўроку, шчаслівы, што ўсё ж такі вывучыў, адказваеш і чакаеш, што настаўнік скажа: «Добра, малайчына, сядай!» А ён табе замест гэтага: «Ну, а цяпер скажы, ці ёсць у правіле выключэнні і якія?» Гэта можна параўнаць з сітуацыяй, калі ты з асалодай выпіў nep-
сікавы кампот, а той, хто цябе частуе, прапаноўвае: «Ну, а цяпер пакаштуй вось гэтай зялёнай рабіны!»
3-за гэтых выключэнняў у нашым класе вучань з добрымі адзнакамі па нямецкай мове быў сапраўды выключэннем.
МАТЭМАТЫКА
— Пане доктар, паглядзіце, калі ласка, уважліва хлопчыка, мяне пачынае непакоіць яго стан.
— А што канкрэтна вас непакоіць?
— Ён быў заўсёды жвавы, вясёлы, гаваркі, а цяпер нейкі пануры, маўклівы. Апошнім часам ён зусім абыякавы да ўсяго навакольнага, не чуе, калі да яго загавораць, сам размаўляе зусім мала і вельмі неспакойна спіць. Кажа, што сніць нешта страшнае, і праўда: часта прахопліваецца перапуджаны, ускоквае з ложка, ледзь удаецца яго супакоіць.
— Хм! Хм! — задумваецца доктар і прапаноўвае: — Вядзіце сюды яго самога, трэба паглядзець.
Уваходзіць бледны, змардаваны хлапчук. Доктар абмацвае яго, абстуквае, глядзіць язык і выварочвае павекі.
— Значыць, кепска спіш?
Хлапчук ківае галавою.
— А можаш сказаць, што табе сніцца, што за страх такі?
Вучань палахліва азіраецца па баках, і толькі пасля гэтага даверліва расказвае:
— Мне сніцца нейкая жанчына-пачвара, з вострымі жалезнымі зубамі, з нейкімі змеямі замест валасоў, з гарматным ядром замест сэрца, з рукамі, як жалезныя вілы, з фосфарнымі вачыма, якія гараць у цемры, з чэравам, як у каровы, напоўненым рознымі лічбамі, і гэтая пачвара час ад часу выплёўвае лічбы.
•— Дык гэта матэматыка! Пэўна, матэматыка! — заклапочана круціць галавою доктар і, мабыць, успамінае сябе ў такім узросце.— Ведаю-ведаю гэтую хваробу, добра ведаю, бо сам хварэў. А як ты чуешся, калі не спіш? На памяць не скардзішся? Можаш штонебудзь расказаць на памяць?
— He, усё пазабываўся.
— А народную песню хоць адну памятаеш?
— Раней многа ведаў, але забыўся.
— Ну тады хоць які-небудзь вершык раскажы.
Хлапчына доўга думае, а потым выдае:
He забывай ніколі, браце:
Як у аптэцы, роўныя заўсёды Гіпатэнуза у квадраце I квадраты катэтаў абодвух.
I доктар усё разумее, хмурыцца сам ад пастаўленага дыягназу, а бацькам раіць:
— Давайце яму кампот з сухіх сліў, запішыце яго ў які-небудзь спартыўны клуб і змірыцеся з тым, што сёлета экзамену па матэматыцы ён не здасць.
Вось з гэткай хваробай, страшнейшай за слупняк, а тым болей за нейкую там свінку, звярталіся мы да дактароў. I нічога нам не заставалася акрамя як піць кампоты з сухіх сліў і мірыцца з тым, што не здамо экзамену. Матэматыка стала нейкім страшыдлам. Праз яго мы цемры пачалі баяцца, уначы не маглі заснуць, а заснуўшы, трызнілі і часта перапалоханыя ўскоквалі з пасцелі. Ды і сярод белага дня ўсе мы трэсліся са страху, як толькі хто ўспамінаў пра яе. Матэматыка нам здавалася бяскрайнім і бяздонпым морам, у якое нас кінулі і ў якім можна загінуць, a каб выратавацца, патрэбны неймаверная сіла і воля. Яна нам нагадвала таксама заблытаны лабірынт, дзе мы, апынуўшыся не па сваёй волі, разгублэна торкаемся туды-сюды і разбіваем сабе лбы то аб адну, то аб другую сцяну. Было ў яе і нешта агульнае з непралаз-
нымі джунглямі, поўнымі крыважэрнага звяр’я, адкуль ані не выбрацца, і, мабыць, таму мы пачалі думаць, што гэта боская кара: за першародны грэх гасподзь бог пакараў жанчыну родавымі пакутамі, а мужчыну матэматыкай.
А таму і не дзіўна, што мы трызнілі ў сне і сталі баязліўцамі, што забываліся і народныя песні, і «Отча наш...», а часта і сваё імя, прозвішча, месца нараджэння і імёны бацькоў.
— Адкуль ты родам, Спіра? — пытаецца выкладчык матэматыкі ў Спіры Найданавіча.
Спіра маўчыць, лыпае вачыма.
— Адкуль ты родам, Спіра? — паўтарае настаўнік.
Спіра маўчыць, лыпае вачыма.
— Ці ж, барані божа, і гэтага не ведаеш?
— Забыўся.
—• А што тады ведаеш? Ну скажы, што ты ведаеш, калі не можаш утрымаць у галаве нават тое, адкуль сам родам!
— А плюс Б у квадраце роўна А ў квадраце плюс АБ плюс Б у квадраце! — як з гарматы, выпальвае Спіра.
I ў той час, калі настаўнік дзівіўся, што Спіра не ведае, дзе ён нарадзіўся, мы дзівіліся, што ён так добра ведае формулу квадрата сумы двух лікаў, бо мы і гэтага не ведалі.
Нашы веды звычайна абмяжоўваліся тым, што ранейшыя пакаленні, ламаючы галаву над матэматыкай, паклалі ў вершы. Трэба адзначыць, што мы вярнуліся да выдатных прыёмаў сярэднявечча — каб лепш засвоіць розныя тэарэмы, формулы і законы, перадаваць іх вершамі, навуку спалучаць з паэзіяй.
— Што будзе з дужкамі, калі перад імі паставіць плюс? — пытаецца настаўнік.
Вучань падумае і ўспомніць вершык: «Стаўце кры-
жык перад дужкай — яна знікне, нібы птушка», а потым адказвае і рашае правільна.
Тэарэма Піфагора ў вершаванай форме перадавалася так:
He забывай ніколі, браце:
Як у аптэцы, роўныя заўсёды Гіпатэнуза у квадраце I квадраты катэтаў абодвух.
А злашчасная тэарэма Карно мела наступную фармулёўку:
Як Карно сцвярджае —
Каб скруціўся ён! — Трохвугольнік мае Вось які закон:... і г. д.
Дык вось, калі б не было гэткіх надзвычай гладкіх і дасціпных вершаў, хто, скажыце, рызыкнуў бы вывучыць на памяць тую самую тэарэму Карно, якая ў прозе гучыць: «Квадрат адной стараны трохвугольніка роўны суме квадратаў другіх дзвюх старон мінус падвоены здабытак гэтых дзвюх старон і косінуса вугла, які яны ўтвараюць».
Але як ні памагалі нам вершы, з тэарэмамі ўсё роўна было шмат пакут. He забываецца, напрыклад, Піфагорава гіпатэнуза, якая мяне гэтак вымучыла, з якою я гэтулькі біўся, што і цяпер не ведаю, як да яе падысці. Адно ў галаве засталося: гэта нешта роўнае суме квадратаў катэтаў. I яшчэ я заўсёды лічыў, што гіпатэнуза — стрыечная сястра гіпапатама.
Памятаю, неяк на ўроку ўсеагульнай гісторыі мне задалі пытанне:
— А ці ведаеш ты імёны дзевяці міфалагічных муз?
Да багінь мастацтваў у мяне была асаблівая прыхільнасць, я стараўся як найлепш вывучыць гэты ўрок, і тым не меней забыўся, як завуць адну з іх, і ў адказе маім прагучала:
— Эрата, Каліопа, Кліо, Мелыіамена, Палігімнія, Талія, Тэрпсіхора, Уранія і Гіпатэнуза.
Зрэшты, я быў не адзін такі, каму гіпатэнузы і катэты задурылі галаву. Такіх, каго гэтая матэматыка зусім збіла з панталыку, было нямала. Адзін мой таварыш, Ненад Проціч, заснавальніка французскай дынастыі назваў Людовікам Катэтам, прычым упарта даказваў, што ўсе французскія Луі — Катэты.
А мне гіпатэнуза так абрыдла, што я пачаў яе ўспрымаць як слова, якім можна толькі абразіць, калі скажаш каму-небудзь, і нічога болей. У такім сэнсе я яго ўжыў аднойчы, і праз гэта выйшла непрыемнасць у сям’і.
Аднойчы прыйшла да нас нейкая цётка, пераспелая дзеўка гадоў пад сорак, якая не выйшла замуж, бо «не змагла адважыцца на гэта». Увогуле, гэтая неадважная цётка была надзвычай дакучлівым стварэннем. Яна засыпала пытаннямі, як завея, яе цікавіла ўсё, пачынаючы з таго, хто распранае мітрапаліта ўвечары, калі ён хоча легчы, і аж да таго, ці радая курыца, калі знясе яйка.
I вось такая цётка з такімі звычкамі заляцела да нас якраз тады, калі я рыхтаваўся пераздаваць экзамен па матэматыцы, і галава ў мяне развальвалася ад розных сінусаў, косінусаў, конусаў, паралелепіпедаў, сегментаў, тангенсаў і іншага. Хоць і нялёгка было зносіць завею розных пытанняў, напачатку я трываў, але калі ўжо неадважная цётка перайшла ўсе межы, не вытрымаў. Нешта ўва мне закіпела, і я, пашукаўшы як мага большую абразу, выпаліў:
— Вы гіпатэнуза!
— Ах! — вярэснула і без таго чуллівая цётка, затрэслася і гатова была страціць прытомнасць.
На крык з другога пакоя прыбегла маці, і цётка загаласіла:
— Ах, божа літасцівы, каб гэта я, за тое, што тваіх
дзяцей люблю, як ніхто, такога дачакалася! — Цётка аж захліпалася, слёзы ліліся ў яе з вачэй, як вада з душа, калі пацягнеш за ланцужок.
— Што ты сказаў ёй, нягоднік? — устрывожана спыталася маці.
— Сказаў, што яна гіпатэнуза.
— А-яй, а што гэта такое?
— Што там дапытвацца,— запішчала цётка,— вядома, гэта нейкая сараканожка, калі не горшая яшчэ брыдота!
— Кажы, што гэта такое! — не адступалася маці ад мяне, бо трэба ж было неяк загладзіць віну.— Кажы зараз жа! Чаго маўчыш?
— Квадрат гіпатэнузы роўны суме квадратаў абодвух катэтаў!
— Вось-вось, я ж казала, што гэта нейкая сараканожка! — запішчала зноў цётка, якая пасля гэтай страшэннай абразы да самай смерці не размаўляла са мною. Яна свой век дажыла з глыбокім перакананнем, што гіпатэнуза — гэта нейкая брыдкая жывёліна.
Ну вось, адно-адзінае матэматычнае паняцце мая цётка ўспрыняла, як брыдкую сараканожку. А што яна магла падумаць пра ўсю матэматыку, якая нават нам здавалася самай крыважэрнай жывёлінай,— цяжка ўявіць! Калі ўжо шукаць падабенства сярод жывой прыроды, то трэба прызнаць, што матэматыка найбольш падобная да гідкага васьмінога, які выпусціў восем сваіх ног з смакталкамі на канцы кожнай і ўсімі разам смокча кроў з няшчаснай ахвяры, што трапляе ў палон да гэтага страшэннага стварэння. Восем ног — гэта арыфметыка, алгебра, геаметрыя, трыганаметрыя, стэрэаметрыя, ганіяметрыя, планіметрыя і аналітычная геаметрыя. Выбірайце самі, якую хочаце, якая лепш, па-вашаму, будзе высмоктваць ваш мозг, а тады самі скажыце: ці ж можна жывому выкараскацца з лап гэтага пачвары-васьмінога?