Аўтабіяграфія
Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
— Ідзі ты, вяпрук, і адрохкай, што ведаеш пра...!
«Вяпрук» уставаў з-за парты, падтуліўшы хвост, выходзіў да дошкі і, як умеў, рохкаў.
Другому ён паведамляў:
— Табе, мой арангутанг, я стаўлю адзінку. Табе патрэбен крыху даўжэйшы хвост, каб прыкрыць ім рэвалюцыйны зад!
Пасля гэтага «арангутанг» лыпаў вачыма, скроб за вухам, крывіў морду і лез на сваё месца.
Такое абыходжанне выкладчыка заалогіі з намі давала і сваю карысць — мы без намаганняў, мімаходзь, шмат чаму навучыліся: даведаліся, што свіння рохкае, што ў арангутанга чырвоны зад, што карова целіцца (чулі: «Ледзь-ледзь ацяліўся тройкай»), што тхор смярдзіць, што зязюля падкідае яйкі ў чужыя гнёзды і г. д. Адным словам, атрымалі карысныя звесткі.
Аднак гэты спосаб абыходжання меў і другі бок. Кожны з нас памалу і неўпрыкмет пачаў прывыкаць да мянушкі, якую даў настаўнік, а таксама і да ўсіх звычак адпаведнай жывёліны. Спачатку мы, зразумела, супраціўляліся, але потым звыкаліся, прыміраліся і нарэшце паддаваліся, і ўсё гэта з часам набывала такую сілу, што пачынала пераходзіць у натуру.
Так, напрыклад, Люба-Слон, які ў пачатку навучальнага года быў жвавы і рухавы, паступова, непрыкметна набываў слановыя манеры — цяжка і павольна ступаць, мала думаць, дабрадушна маргаць, і нават скура ў яго страціла ранейшую ўразлівасць, a hoc пачаў выцягвацца ў хобат. Ёвіца-Арангутанг таксама пачаў сябе інакш паводзіць, у яго з’явіліся нейкія дзіўньія рухі — ён раз за разам чухаўся, няспынна падморгваў, ашчэрваўся на сяброў, пачаў нават карыстацца нагамі замест рук, асабліва ў бойках, лёгка скакаць цераз парты, выскокваць праз акно і праз акно залазіць у клас, гойсаць па крэслах, ажно здавалася, не лішне было б узяць яго на ланцуг. Срэдае-Тхару не трэба было прыкладаць ніякіх намаганняў, каб набыць звычкі той жывёлы, у гонар якой ён быў празваны, a Ёва-Асёл, які паступіў у гімназію ўжо з аслінымі рысамі, да неверагоднасці натрэніраваў сваю цярплівасць. Яго білі ўсе выкладчыкі, білі ўсе аднакласнікі, і калі епачатку ён хоць неяк рэагаваў на гэта, то потым змірыўся з лёсам і як сапраўдны стоік зносіў усё.
Уздзеянне заалагічных мянушак, якія нам даваліся, было ўсеагульным, і ўсе, хацелі мы таго ці не, падпарадкоўваліся яму, а таксама прызвычайваліся да характараў адпаведных істот.
Цікава, што пазней, калі пайшлі ўжо ў самастойнае жыццё, як ні стараліся мы сцерці і пераадолець уздзеянне гэтае, не змаглі. Кожны захаваў нейкія рысы, пэўныя звычкі, нават жыццёвы шлях выбіраў TaKi, які даваў магчымасць скарыстаць набытае ў дзя?
цінстве. Так, напрыклад, Сіма-Індык стаў дыпламатам і дабіўся ў гэтай справе значных поспехаў; Ёва-Асёл стаў міністрам асветы і правёў у гэтай галіне шмат карысных рэформ; Перу-Сома абралі членам Акадэміі навук, дзе ён і дагэтуль маўчыць як рыба; СпіраЖвачны стаў пратапопам і даўно ўжо адзначаны чырвоным поясам; Тоша-Хамелеон кінуўся ў палітыку і паспяхова ёю займаецца; Срэдае-Тхор улез у паліцыю, і ўсюды, дзе ні з’яўляецца, пакідае свой след; АндраКракадзіл, стаўшы апекуном, праглынуў вялікую маёмасць — двухпавярховы дом і сем гектараў зямлі. I гэтак усе пайшлі шляхам, вьізначаным яшчэ ў дзяцінстве.
Я быў самы меншы ў класе, таму выкладчык заалогіі празваў мяне мышшу. Мыш — гэта дробная жывёліна, убачыўшы якую, жанчыны вішчаць і падымаюць спадніцы, і гэта жывёліна, якая харчуецца крошкамі з чужога стала. Зрэшты, каб лёс прызначыў мне толькі тое, што жанчыны, убачыўшы мяне, будуць вішчаць і падымаць спадніцы, было б яшчэ нічога. Але, відаць, мне наканавана несці па жыцці якраз другую рысу мышы, Улічваючы толькі тое, што мыш падбірае крошкі, змеценыя з чужога стала, лёс зрабіў мяне сербскім пісыменнікам.
ЗАМЕЖНЫЯ МОВЫ
Якраз тады, калі я вучыўся ў гімназіі, у праграмы быў уведзены новы прадмет — французская мова, і ўсюды не хапала настаўнікаў, якія б маглі гэты прадмет выкладаць. Педагагічны савет нашай гімназіі знайшоў такое выйсце: вызначыў аднаго члена і паставіў яму ў абавязак вывучаць французскую мову разам з намі, што, дарэчы, нам ані не шкодзіла. Наадварот, урокі французскай мовы сталі прыемным ад-
пачынкам ад іншых заняткаў, і мы на іх цудоўна забаўляліся.
Калі настаўнік паспяваў вывучыць урок, нам было цяжкавата, а калі і ён прыходзіў, не падрыхтаваўшыся, усё ішло як па масле. Тады ён сам баяўся чапаць французскую мову і пераводзіў гаворку на зусім іншыя рэчы. Напрыклад, расказваў нам, што Мітрыдат VI, кароль панційскі, які ўладарыў за цэлы век да нараджэння Хрыстовага, ведаў дваццаць дзве мовы, а таксама што ён сам ведаў аднаго чарнагорца, які многа блукаў па свеце і вывучыў пяць замежных моў, праўда, на ўсіх гаварыў з чарнагорскім акцэнтам.
Падрыхтаваўшьіся, ён пачынаў урок з гутаркі, у якой заўсёды быў такі зварот:
— Дзеці, французскай мове вы павінны аддаваць асаблівую ўвагу. Яна можа і не спатрэбіцца, калі нехта з вас стане, напрыклад, міністрам замежных спраў, аднак калі хто-небудзь хоча стаць швейцарам у гасцініцы, дык ведайце, што без французскай мовы гэта немагчыма.
Потым, пасля гэткага мудрага ўступнага слова, ён разгортваў «Методыку вывучэння французскай мовы» Алендорфа, якая на той час была адзіным падручнікам і па якой усе мы, гэтаксама, як выкладчык, вучыліся, і між намі, слова ў слова па Алендорфавай «Методыцы», пачынаўся дыялог:
Пытанне: Ці брат вашай жонкі мае птушку, якая прыгожа спявае?
Адказ: Але, брат маёй жонкі мае птушку, якая прыгожа спявае!
Пытанне: Ці ваша стрыечная сястра па бацькоўскай лініі даводзіцца сваячкай маёй пляменніцы па матчынай лініі?
Адказ: Так, мая стрыечная сястра па бацькоўскай лініі даводзіцца сваячкай вашай пляменніцы па матчынай лініі!
Пытанне: Ці вы бачылі сцізорык майго дзядзькі?
Адказ: Ага, я бачыў сцізорык вашага дзядзькі на лаўцы ў садзе маёй цёткі, якая ўчора з’ела яблык.
Пытанне: Ваш старэйшы брат размаўляе па-французску?
Адказ: Мой старэйшы брат не размаўляе па-французску, але ў яго ёсць сцізорык.
Пытанне: Ці ваша сястра любіць сыр?
Адказ: А як жа, мая сястра любіць сыр.
Нават гэтыя некалькі прыкладаў паказваюць, што методыка Алендорфа надзвычай удалая і памагае глыбока засвоіць французскую мову, і ў сувязі з гэтым я ўспомніў аднаго нашага маладога дыпламата, які, вывучыўшы мову па Алендорфу, на дыпламатычным прыёме вёў такую размову:
Ці ж ваша дзяржава не хоча добрасуседскіх адносін з нашай дзяржавай? Чаму ж яна, ваша дзяржава, не хоча заявіць нашай дзяржаве, што яна, ваша дзяржава, не хоча добрасуседскіх адносін з нашай дзяржавай?
Безумоўна, малады дыпламат карыстаўся сваімі ведамі французскай мовы па Алендорфу і на дыпламатычных вячэрах. Так, аднойчы ў папскага нунцыя, які сядзеў справа ад яго, ён спытаўся:
— Ці ваша сястра любіць сыр?
А калі маркіза Інэс дэ Херэра, жонка іспанскага пасланніка, папыталася:
— Пан размаўляе па-англійску?
Наш дыпламат, зноў па Алендорфу, адказаў ёй:
— He, я не размаўляю па-англійску, але я іграю на флейце!
3 нямецкай мовай нам было крыху цяжэй, аднак і яе мы адолелі. Перпі за ўсё гэта адбылося дзякуючы выкладчыку, які ўмеў надзвычай даходліва растлумачыць тое, чаго мы не разумелі.
Як прыклад магу прывесці яго тлумачэнне, што такое дапаможны дзеяслоў у нямецкай граматыцы:
— Дапаможны дзеяслоў, дзеці, гэта такі дзеяслоў, які памагае галоўнаму. Напрыклад, я акопваю вінаград, тады я — дзеяслоў graben, значыць ich grabe. Так, але дзень кароткі, і сам graben не можа справіцца. Што рабіць? Натуральна, папрасіць суседа haben-a, каб памог. Вось ён і просіць: «Будзь ласкавы, суседзе haben, памажы акапаць вінаград!» Haben, як добры сусед, згаджаецца, яны пачынаюць працаваць разам, і выходзіць ich habe gegraben. Haben y гэтым выпадку — дапаможны дзеяслоў, гэта значыць, такі дзеяслоў, які прыйшоў на дапамогу graben-y. Гэтак, значыць. А вы ж добра ведаеце, што ў годзе не адзін кароткі дзень, не толькі той, калі акопваў вінаград наш graben, ды і работы на гаспадарцы хапае заўсёды. Так што неўзабаве graben выйшаў акучваць кукурузу і, як ні стараўся, сам не мог паспець — дзень кароткі. Што рабіць? Другі раз прасіць haben-a, які нядаўна памагаў, няёмка. I вырашыў ён звярнуцца да другога суседа — да werden-a. А той таксама добры чалавек і не адмовіўся пасуседску памагчы. Пачалі яны працаваць разам, і выйшла ich werde graben. I werden y гэтым выпадку таксама дапаможны дзеяслоў. Ну як, дзеці, усё зразумела?
— Зразумела! — адказваем мы ў адзін голас, таму што сапраўды ўсё добра зразумелі.
I калі на наступным уроку настаўнік папрасіў Срэтана Ёвіча расказаць, што такое дапаможныя дзеясловы ў нямецкай граматыцы, вучань, упэўнены, што ён усё добра зразумеў, адказаў:
— Дапаможныя дзеясловы — гэта суседзі. Калі нехта сам не можа акапаць вінаграду, ён кліча суседа. Той згаджаецца, і яны акопваюць удвух. Другі раз, калі адзін не можа акучыць кукурузы, ён просіць падмогі ў другога суседа. I той таксама працуе. Значыць,
усе дапаможныя дзеясловы ў нямецкай мове — гэта суседзі.
— Ну добра, Срэтан,— кажа настаўнік,— а каго ты паклічаш на падмогу, калі не ведаеш урока?
— Суседа Жыўку! — адказвае Срэтан.
— Гэтага Жыўку, што сядзіць з табою на адной парце?
— Ага!
— А як ён табе паможа?
— Падкажа.
— Што падкажа?
— Тое, чаго я не ведаю.
— I тады ён, Жыўка, будзе табе дапаможным дзеясловам?
— Ага.
— Ну дык давай ты, дапаможны дзеяслоў, устань і падкажы, каб мы ўсе чулі. Скажы, значыць, што галоўнае прапусціў Срэтан у сваім адказе?
— Ён забыўся,— адказвае Жыўка,— і прапусціў, што дзень быў кароткі, і таму чалавек не мог акапаць вінаграду сам.
Зразумела, мы вывучалі не адны дапаможныя дзеясловы. I пакут мелі нямала. Напрыклад, штотыдня настаўнік задаваў нам па дваццаць слоў, якія трэба было вывучыць на памяць, і калі б мы паспявалі гэта зрабіць, кожны з нас павінен быў бы стаць жывым кішэнным слоўнікам. Можаце сабе ўявіць, якімі былі тыя пятнаццаць мінут перапынку перад урокам нямецкай мовы. Пачыналася нейкае пякельнае галашэнне, мармытанне, гудзенне, бо ўвесь клас за гэты час стараўся вывучыць зададзеныя словы, каб усе дваццаць памятаць на ўроку, а пасля ўрока адразу забыцца. Праз галашэнне, мармытанне і гудзенне прабіваліся мілагучныя нямецкія словы: zerquetschen, entwiirzeln, Rucksichtslosigkeit, Riickschrittpartei, Zwirnstrumpf, Feldgrafschaft i г. д. Пра сэнс гэтых слоў мы не задум-