Аўтабіяграфія  Браніслаў Нушыч

Аўтабіяграфія

Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
52.42 МБ
Срэтана мы цанілі за тое, што ім карыстаўся настаўнік. Ён у нашых вачах быў сапраўдным школьным прыборам, і мы да гэтага так прывыклі, што ягоную галаву ўспрымалі толькі як мадэль нашай планеты. Яго кудлы былі для нас джунглямі, у якіх жывуць дзікія звяры, лоб — егіпецкімі пірамідамі, нос — недасягальнай вяршыняй Гімалаяў, а дзве ракі, піто выцякалі з носа, нагадвалі нам Тыгр і Еўфрат, якія перад упадзеннем у рот зліваліся ў адну раку.
Наша перакананасць, што Срэтанава галава — гэта глобус, была такая глыбокая, што Станка Міліч, разбіўшы яе ў час гульні, перад настаўнікам апраўдваўся:
— Я вучыў геаграфію!
Зразумела, настаўнік тады вымушаны быў узяцца за галаву гэтага Станкі Міліча, і не столькі як наглядны дапаможнік па геаграфіі, а болей каб паказаць нам, што нельга псаваць такіх прылад, бо не закінеш Срэтана, хоць і з разбітай галавою, на шафу ў дырэктаравым кабінеце, дзе ляжыць той стары глобус.
А трэба сказаць, што рука ў нашага выкладчыка геаграфіі была даволі цяжкая і што ён ахвотна гэта нам дэманстраваў. Пакуль расказваў пра зямныя рэчы — рэкі, горы, азёры, моры, бьіло яшчэ так сабе, але дабраўшыся да неба і няб&спых целаў, ён так малаціў
рукамі і так ляскаў нас па галовах, што нам здавалася, быццам на небе адбываюцца катастрафічныя сутыкненні планет.
Аднойчы, расказваючы нам пра зацьменне, ён выклікаў да свайго стала трох вучняў. Спачатку вывеў Жыўку, найбольшага сярод нас, у якога ўжо нават вусы прабіліся і якому ўсе настаўнікі раілі жаніцца. Вывеў настаўнік яго, паставіў, каб усе бачылі, і сказаў:
— Хоць ты, Жыўка, і асёл самы звычайны, але гэты раз будзеш Сонцам!
Потым павярнуўся да астатніх:
— Глядзіце сюды! Галава Жыўкі — гэта Сонца, яна асвятляе і Зямлю, і Месяц. Зямлёю будзе, як і раней, Срэтанава галава, а Месяцам мы зробім гэтага малога з другой парты.
Мальі з другой парты быў я.
— А цяпер сачыце ўважліва: калі Сонца знаходзіцца тут, дзе цяпер Жыўка, а Зямля — дзе Срэтан і Месяц — дзе гэты малы, тады Сонца сваімі промнямі асвятляе і Зямлю, і Месяц. Так?
Усе маўчаць, бо не могуць зразумець, як гэта Жыўка асвятляе і чым ён можа асвятляць.
— Аднак,— тлумачыў настаўнік,— Зямля на сваім шляху вакол Сонца ў нейкі момант апынаецца паміж Сонцам і Месяцам. Вось так! — і ён ставіць у адну лінію Жыўку, Срэтана і мяне.— Як бачыце, галаваты Срэтан засланіў гэтага малога, і Жыўкава святло на яго не трапляе. Вось чаму адбываецца зацьменне Месяца. Зразумелі?
— Я не зразумеў! — буркнуў Жыўка, які павінен быў выпраменьваць святло.
I тое, што менавіта Жыўка, які павінен даваць святло іншым, не зразумеў, страшэнна раззлавала настаўніка, і ён адваліў такую аплявуху, што ў грэшнага Жыўкі адразу склалася поўнае ўяўленне пра зацьменне, і ён, прыплюшчыўшы вочы, паспешна вымавіў:
— Цяпер зразумеў!
Жыўка, відаць, сапраўды зразумеў, што такое зацьменне Месяца, а мы ў той момант зразумелі, чаму гэтая частка геаграфіі называецца «фізічная».
Яшчэ горш было, калі мы пачалі знаёміцца з сонечнай сістэмай.
— Няхай выйдуць планеты з мінулага ўрока,— загадаў настаўнік.
I мы выйшлі зноў: Жыўка, Срэтан і я.
— Ты, Жыўка, як вядома, Сонца. Стань вось тут і ціха, павольна круціся вакол сябе!
— Ты, Срэтан, таксама павінен круціцца вакол сябе і адначасова бегаць вакол Жыўкі, які ўяўляе сабою Сонца.
Мне ён таксама выбраў месца і растлумачыў:
— Ты Месяц. Будзеш круціцца вакол сябе, адначасова — вакол Срэтана, а з ім разам — вакол Сонца, гэта значыць вакол Жыўкі.
Расставіўшы нас і растлумачыўшы, што рабіць, настаўнік узяў указку і стаў збоку, як утаймавальнік звяроў, гатовы ў любы момант ляснуць па галаве таго, хто памыліцца. Нарэшце ён падаў каманду, і пачалося такое кручэнне, што барані божа. Жыўка круціцца вакол сябе, бедны Срэтан — вакол сябе і вакол Жыўкі, я — вакол сябе і вакол Срэтана, а разам з ім мы аббягаем Жыўку.
He паспелі мы і аднаго круга зрабіць, як належыць, а ўжо адчулі, што свет рушыцца, і пападалі, страціўшы прытомнасць. Першы ўпаў я, Месяц, на мяне бухнулася Зямля, а зверху на нас павалілася Сонца. I атрымалася такая куча мала, што не разабраць, дзе Сонца, дзе Месяц, дзе Зямля. Відаць толькі, што тут тырчыць Сонцава нага, там — Зямлін нос і Месяцаў зад.
А настаўнік ганарыста стаіць над гэтай кучай і, у той час, як мы стогнем, далей расказвае астатнім вуч-
ням пра сонечную сістэму і рух планет у касмічнай прасторы.
Можаце сабе ўявіць, якая паніка пачалася, калі ў канцы гэтага ўрока настаўнік паведаміў:
— На наступным уроку мы разгледзім, што такое вулкан.
Ведаючы, што наш выкладчык так любіць пры тлумачэнні карыстацца нагляднасцю, мы не на жарт перапалохаліся: нехта з нас павінен будзе вывяргаць агонь і лаву.
ПРЫРОДАЗНАЎСТВА
Да прыродазнаўства ці, як яшчэ кажуць, да прыродных навук належаць мінералогія, батаніка і заалогія. Усе астатнія — матэматыка, гісторыя, геаграфія, закон божы — належаць, мусіць, да непрыродных.
Што да мінералогіі, дык нам усім падабаліся тыя перагароджаныя скрынкі з акуратна раскладзенымі і пранумараванымі каменьчыкамі, якія настаўнік прыносіў у клас, і з якіх на кожным уроку нейкі экземпляр абавязкова знікаў.
Батаніка таксама магла быць прыемным прадметам, каб настаўнікі і тут, без асаблівай патрэбы, не засыпалі нас лацінскай мовай. Цэлы дзень, бывала, вучыш на памяць: Spinacia olaracea, Raphanus sativus, Surcubita mole... Гучыць гэта найменей як цытаты з Гарацыя, а значыць не што іншае, як шпінат, рэдзька, гарбуз. I дарэмна нам стараліся растлумачыць, што гэта навуковыя назвы вядомых раслін — нас гэта яшчэ болей бянтэжыла. Акруговы начальнік завецца проста Якаў Маркавіч, і няма ў яго ніякай навуковай назвы, а тут нейкая рэдзька акрамя назвы звычайнай мае яшчэ і навуковую. Ды акруговы начальнік, як ні круці, нешта ж большае за рэдзьку — гэта ўеім вядома.
Мяне асабіста заўсёды хвалявала пытанне: якая карысць з таго, што я ведаю, як рэдзьку называць палацінску? He магу ж я пайсці на рынак і спытацца ў селяніна: «Пачым у цябе, браце, пук Raphanus sativus?», ды і ў рэстаране не буду заказваць, каб прынеслі порцыю Raphanus sativus, бо калі скажу гэтак, афіцыянт возьме за яе ў чатыры разы болей, як за порцыю звычайнай рэдзькі. Hi ў якім палітычным дакладзе, калі па завядзёнцы немагчыма абысціся без лацінскай цытаты, гэтых слоў я таксама не магу скарыстаць. Бо калі я, напрыклад, скажу: «Панове, у тых, хто верыць, быццам дэмакратыя — маральная сіла грамадства, Raphanus sativus...», мяне могуць зразумець і так: «Панове, у тых, хто верыць, быццам дэмакратыя — маральная сіла грамадства, рэдзьку на галаве крышылі!»
А раз, як мы бачым, лацінскія словы не маюць шырокага ўжытку, дык нашто іх вучыць! He разумею. Хіба што, каб у вучняў, якія ўпадабаюць такі цудоўны прадмет, як батаніка, выклікаць агіду да яго.
Між іншым, сам выкладчык прыродазнаўства ў напіай гімназіі як быццам не меў ніякіх сімпатый да батанікі, а яшчэ меней да мінералогіі. Ён вельмі захапляўся заалогіяй, таму і мы гэты прадмет найбольш вучылі, і магу смела сказаць, што мне ўрокі заалогіі далі шмат карыснага.
Так, напрыклад, я цвёрда засвоіў: у чалавека дзве нагі, а ў жывёліны чатыры, аднак гэта не значыць, што індык — чалавек. Я даведаўся таксама, хто такія таўстаскурыя, аднак да канца зразумеў гэта значна пазней. 3 заалогіі я вынес яшчэ і такія веды: асёл цярплівы, ягня ласкавае, конь выеакародны, тыгр крыважэрны, ліса хітрая, заяц палахлівы, сабака верны, тхор подлы, малпа смешная, а чалавек увабраў у сябе аднаго ўсе гэтыя якасці і таму лічыцца істотай, вышэйшай за жывёлу.
Узяўшы гэтулькі карыснага на ўроках заалогіі, я лічу сваім абавязкам успомніць выкладчыка і аддаць яму належнае.
Ці заўважалі вы, што чалавек ужо сваім выглядам, сваімі паводзінамі і манерамі часта выяўляе пэўныя схільнасці? I гэтыя асаблівасці, што вызначаюць прызванне, можна заўважыць яшчэ ў раннім дзяцінстве. У таго, напрыклад, каму наканавана быць манахам, з малога прытворная фізіяномія, выдатны апетыт і схільнасць лічыць чужьія кускі; той, хто павінен стаць паліцэйскім, з маленства падслухоўвае чужыя размовы і даносіць на сваіх таварышаў старэйшым, а той, каму быць настаўнікам, яшчэ школьнікам забываецца насіць у школу свае кнігі, па рассеянасці замест сваёй старой забірае чужую новую шапку і не хоча вучыць прадмета, які пасля будзе выкладаць.
Самае смешнае ў тым, што жыццё ўсё перакручвае па-свойму, і выходзіць так, што той, каму наканавана быць паэтам, становіцца мясніком, або — такое ў нас здараецца намнога часцей — той, хто павінен быў стаць мясніком, робіцца паэтам.
Часам трапляюцца і другія несупадзенні. Напрыклад, чалавек адпавядае той справе, якой займаецца, яна адпавядае яго прызванню, аднак у гэтага чалавека не зусім тыя, што трэба, манеры, постаць, выгляд. Уявіце сабе краўца жаночага адзення з усімі адпаведнымі гэтай прафесіі манерамі, а вам, напрыклад, кажуць, што гэта былы афіцэр, палкоўнік у адстаўцы. Ці, скажам, чалавека з зайздросным апетытам, адпаведным яму пузам, з мясістымі вялізнымі вушамі, тлустым каркам і рукамі мясніка, а вам кажуць, што гэта кампазітар.
Нашаму настаўніку заалогіі сам бог прызначыў быць тым, кім ён стаў, і нікім больш. Нібыта ў момант нараджэння яго гасподзь усклаў на яго сваю далонь і прамовіў: «Ты будзеш выкладчыкам заалогіі!»
Быў ён высокі, кашчавы, з паднятымі плячыма і апушчанымі доўгімі рукамі. Можна было падумаць, што ён дагэтуль хадзіў на чатырох нагах і толькі нядаўна стаў на дзве. Гаворачы, ён неяк ігагакаў, так што здавалася, нібы ён, барані божа, іржэ. Ды і смяяўся наш настаўнік таксама ці то па-конску, ці то памулску. Адным словам, выліты конь у акулярах.
Калі ён расказваў нам пра жывёл, калі апісваў высакароднасць каня, адданасць сабакі, хітрасць лісы, філасофскую цярплівасць асла, то гаварыў з такім натхненнем і замілаваннем, што само сабою ўзнікала жаданне стаць жывёлінай.
Уласна, вучні для яго і так былі жывёлай. Нікога з нас настаўнік не зваў па хрышчоных імёнах, кожнаму даў заалагічную назву і менавіта ёю карыстаўся, нібыта не існавала спісаў з нашымі сапраўднымі прозвішчамі і імёнамі. У класны журнал ён, безумоўна, зазіраў і нярэдка вадзіў ручкай па спісе, але знайшоўшы, каго трэба, казаў: