Аўтабіяграфія  Браніслаў Нушыч

Аўтабіяграфія

Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
52.42 МБ
Дзіўна, што ад кропак і косак гэтулькі непрыемнасцей, бо я добра памятаю, як наш настаўнік тлума-
чыў, што няма тут нічога складанага — усё вельмі проста.
— Уявіце сабе,— казаў ён нам,— што цягнік павінен прайсці шлях ад Бялграда да Ніша. Добра. Калі пройдзе гэты шлях, дойдзе да Ніша, значыць, ён выканае тое, што хацеў. У яго была думка прайсці ад Бялграда да Ніша, і ён яе закончыў. А кожная закончаная і вьіказаная думка — гэта сказ. Цягнік у канцы сваёй думкі спыніўся і далей не пайшоў, а гэта значыць, што і ў канцы сказа трэба сказаць: «Стой, хопіць!» Дык вось гэтае «Стой!» абазначаецца кропкай. Кропка ставіцца ў канцы сказа! Зразумела?
Аднак цягнік не можа зайсці з Бялграда аж у Ніш, каб нідзе не спыніцца, таму што гэта вельмі доўгі шлях. Ён прапускае сустрэчныя цягнікі, набірае і выпускае пасажыраў на станцыях, акрамя таго, недзе трэба заправіць паравоз вадою, загрузіць ці выгрузіць багаж. Як бачыце, цягніку абавязкова трэба спыняцца і стаяць — у адным месцы болып, а ў другім менш, каб толькі мог злезці або залезці пасажыр. Значыць, на шляху цягніка ёсць болыпыя і меншыя станцыі, прыпынкі. Кожная вялікая станцыя, дзе цягнікі прапускаюць адзін аднаго, дзе ёсць буфет, каб пасажыры маглі падмацавацца,— гэта вам кропка з коскай, a прыпынкі на хвіліну — гэта вам коскі.
Такім чынам, вялікі сказ можа складацца з некалькіх меншых сказаў, якія аддзяляюцца адзін ад аднаго кропкай з коскай, а меншыя таксама маюць звычайна некалькі косак, каб можна было перадыхнуць. Цяпер вы разумееце?
Безумоўна, мы адказвалі, што разумеем, але, мабыць, не разумелі нічога, бо пасля ўрока вялі між сабою такія размовы:
— А ці кропка ў Нішы, на канцы шляху, большая за кропкі ў Младэнаўцы і Чупрыі? — пытаўся Жыўка Яніч.
— Цікава, а там, дзе кропка з коскай, паспяваюць з’есці і салату, і суп, і мяса ці толькі булачку? — разважаў Стэва Радойчыч.
А Ёвіца Станкавіч даводзіў:
— Калі там, дзе сустракаюцца цягнікі, ставіцца кропка з коскай, дык тады кожны цягнік мае сваю кропку з коскай, а значыць сустракаюцца дзве кропкі і дзве коскі — нашага і сустрэчнага цягнікоў!
Пра клічнік і пытальнік настаўнік тлумачыў нам яшчэ прасцей, даходлівей, але пазней, у жыцці, высветлілася, што гэта не зусім правільнае тлумачэнне. Паводле яго слоў, напрыклад, пытальнік трэба ставіць пасля пытальных сказаў, а вось у жыцці пад пытанне могуць ставіцца многія словы: прыстойнасць, каханне, патрыятызм, высакароднасць, дабрадзейнасць, вернасць, сяброўства і г. д., незалежна ад таго, у канцы ці ў сярэдзіне сказа яны стаяць. Увогуле, пытальнік у жыцці можна ставіць усюды, дзе захочацца, і, паверце, нідзе ён не будзе лішні. Пачынаючы ад нараджэння і канчаючы смерцю, кожная з’ява ў жыцці чалавека пад гэтым знакам.
Што да клічніка, дык у жыцці ён найчасцей ужываецца ў пракламацыях, на партыйных сходах і тады, калі прызнаюцца ў каханні, і таму яго значэнне мы зразумелі вельмі хутка.
Двукроп’е як знак прыпынку мы пачалі засвойваць, калі прыйшла пара вывучаць фізіку, навуку, якая ўся складаецца з розных A, В, С. Кожны закон, кожнае азначэнне маюць свае A, В, С. Стане выкладчык на кафедру і пачне выводзіць:
— Так і так, таму і таму, з таго гэта... — А потым дадае: — Такім чынам: А) гэта і гэта; В) гэта і гэта; С) гэта і гэта.
Вось мы і запомнілі, што пасля «такім чынам» заўсёды стаіць двукроп’е.
Кропка з коскай — нейкі гермафрадыцкі знак: і не
кропка, і не коска. Дзе б яго ні паставіў, ён нічога не мяняе. Адзін мой прыяцель, Ілья Сушыч, ставіў кропку з коскай пасля свайго прозвішча ў подпісе, і гэта, уявіце сабе, не здавалася недарэчным.
Шматкроп’е — гэта знак, які паказвае, што думка не закончаная. Мы ніяк не маглі зразумець, як гэта можа быць: калі ты ўжо пачаў, дык закончы. Каб спыталіся ў настаўніка, ён, напэўна, нам растлумачыў бы так:
— Цягнік выйшаў з Бялграда ў Ніш, але пад Сталачам адбылося крушэнне — трое мёртвых, адзінаццаць пакалечаных, і цягнік далей ісці не можа. Вось гэта незакончаная думка, і ў такім выпадку не абысціоя б,ез шматкроп’я!
А такіх здарэнняў, як чьігуначныя катастрофы, у жыцці шмат, і таму знак шматкроп’я сапраўды можа быць вельмі карысны. Ну, напрыклад, злодзей залез у банк, а яго падпільнавала паліцыя — вось вам і незакончаная думка, якую трэба абазначыць шматкроп’ем. Або, скажам, хлопец прызнаецца ў каханні сваёй прыяцельцы-студэнтцы, ужо абняў, а тут выйшаў бацька дзяўчыны — і гэта незакончаная думка, якую трэба абазначаць шматкроп’ем. Ці яшчэ: палюбоўнік прыходзіць да маладой жанчыны, упэўнены, што яе мужа дома няма і быць не павінна, аднак муж з’яўляецца якраз у той момант, калі маладая пані залезла на калені да распаленага палюбоўніка. I тут думка незакончаная, праўда, такія сказы ў жыцці могуць канчацца і шматкроп’ем, і некалькімі клічнікамі.
Вось якія веды па пунктуацыі вынеслі мы з школы і дапоўнілі потым у жыцці.
А каб прымусіць нас як мага болей паламаць галовы, настаўнікі, пасля тумачэння, часта задавалі нам розныя пісьмовыя практыкаванні і сачыненні, у якіх мы вучыліся выказваць свае думкі і карыстацца рознымі знакамі.
Нашы сачыненні амаль заўсёды былі, акрамя ўсяго астатняга, за пацеху настаўнікам, якія на перапынках, сабраўшыся ў канцылярыі, чыталі іх уголас і да слёз смяяліся. Звычайна гэтыя творы па стылі нагадвалі любоўныя пісьмы, якія пасылаюць камінары кухаркам, прашэнні, якія крамнікі пішуць у абшчыну, або рапарты, якія начны патруль падае начальству. I выкладчыкі сербскай мовы, напэўна, толькі таму гэтак часта задаюць розныя сачыненні, што папаўняюць свае калекцыі вучнёўскіх глупстваў. А каб глупствы былі не стандартныя, каб болей пасмяяцца, даюцца такія тэмы, якія большасці настаўнікаў таксама не пад сілу. He магу забыцца, як мы пісалі сачыненне на тэму: «Калі падсмажыш, тады і скажаш!» Настаўнік у канцы ўрока нам проста сказаў:
— Дзеці, праз тыдзень вы павінны прынесці сачыненне на тэму: «Калі падсмажыш, тады і скажаш!»
Што пісаць, нам было зразумела не болей, чым тады, калі б ён сказаў: «Дзеці, праз тыдзень вы павінны прынесці сачыненне на тэму: «Біфуркацыя патагонцаў у паралелі да асцыляцыі эскімосаў».
Каб разабрацца ў тэме, я спытаўся ў старэйшага брата, які ў той час ужо канчаў гімназію, што гэта можа значыць: «Калі падсмажыш, тады і скажаш!», але ён не змог растлумачыць. Адно заўважыў:
— Слова можа быць смажанае, а можа і пражанае, і варанае, і паранае.
Можаце тады ўявіць, які быў змест нашых пісьмовых работ на тэму: «Калі падсмажыш, тады і скажаш!»
Жыўка Срадоевіч выказаўся коратка і афарыстычна:
«Найбольш карысці ад слоў смажаных, і толькі Ta­ro можна лічыць мудрым, хто ўжывае толькі падсмажаныя словы!»
А Сіма Ягодзіч — бог ведае, дзе ён набраўся філасофіі — пісаў так:
«Слова нельга выпускаць з рота, пакуль яно не падсмажыцца як след. Найлепш падсмажыць слова можна ў хатніх умовах, добра нагрэўшы крэсла. На гэтым крэсле трэба сядзець доўга і сачыць, як слова смажыцца, а тым часам вывучаць сербскую граматыку — найважнейшы прадмет, таму што без мовы чалавек не можа жыць!»
Остая Попавіч, сын вясковага папа, выявіў просты, народны падыход да тэмы:
«Усё, што мы кладзём у рот, не павінна быць сырым: хлеб, ракія, ягнятка з ражна. А таму і ўсё, што выходзіць з рота, не павінна быць сырым. Паколькі з рота, акрамя ўсяго іншага, выходзяць і словы, значыць, яны павінны быць не сырыя і лепш за ўсё — калі смажаныя!»
Другі раз настаўнік задаў нам сачыненне на тэму: «Уведай самога сябе!» Дык я запомніў адно такое сачыненне:
«Калі ў чалавека няма магчымасці пазнаёміцца з кім-небудзь другім, дык някепска вольны час скарыстаць на тое, каб пазнаёміцца з самім сабою. Лягчэй за ўсё гэта можна зрабіць з дапамогаю люстэрка. Калі люстэрка добрае, чалавек убачыць свае добрыя рысы, а калі благое, дык благія рысы ўбачыць!»
Я сачынення на тэму: «Уведай самога сябе!» не пісаў, бо не ведаў, што на гэты конт можна сказаць. А між іншым, і да гэтага часу не ведаю.
ГІСТОРЫЯ
Ад гісторыі карысць найперш, безумоўна, тая, што на яе ўроках гімназісты вучацца вымаўляць страшэнна цяжкія словы і, наламаўшы языкі, потым ужо без асаблівай натугі могуць вымаўляць усе самыя складаныя тэрміны з хіміі, фізікі і вышэйшай матэматыкі. Сапраўды, уладары старажытнага свету
мелі такія жудасна складаныя імёны, што, каб іх вымавіць, чалавеку патрэбны факірскія здольнасці і ўменні. Прычым імёны гэтыя не толькі цяжкавымоўныя, але, на мой погляд, і зусім не ўладарскія. Ну што гэта за цар, скажыце вы мне, калі яго завуць Узпртазен, Чандрагупта альбо Кудурнагупта? Уявіце сабе, што ў моманты вернападданніцкага ўздыму народ павінен быў вітаць свайго цара: «Няхай жыве Яго Вялікасць Узпртазен Першы і Яе Вялікасць Узпртазеніца!» Мне здаецца, што гэткія імёны — дастатковая прычына, каб у народа пагасіць вернападданніцкія настроі, асабліва калі ўлічваць, што гаворка ідзе не пра адзінкавы выпадак. Напрыклад, тыя самыя Узпртазены селі на карак егіпецкаму народу дынастыяй і з такім агідным імем уладарылі амаль два стагоддзі.
Ну няхай бы адзін-другі такі папаўся, a то ўся старажытная гісторыя імі завалена, так што лягчэй прабірацца па непраходных амерыканскіх джунглях, як па старажытных часах. Можа, і вы памятаеце пра таго няшчаснага Артакеерксаса, аб якога ламалі языкі многія пакаленні? Пакуль не пачулі гэтае «Артаксерксас», мы ламалі сабе языкі на вядомых народных скорагаворках: «Поп пасеяў боб» альбо «Стаіць non каля коп, а капа — ля папа». Але пачуўшы імя Артаксерксас, адразу забыліся пра звычайныя скорагаворкі і ўхапіліся за незвычайнае — ды не проста каб паламаць язык, а каб і заклад выйграць. Збярэцца нас пяцёрашасцёра, зробім стаўку па гузіку і гуляем: хто вымавіць без памылкі «Артаксерксас», той забірае банк.
Вядома, знаходзілі мы і другія спосабы, як запомніць розныя цяжкавымоўныя імёны.
У наш час яшчэ не ведалі такіх гульняў, як футбол, тэніс і інпіыя папулярныя цяпер. Мы тады гулялі ў «два агні», у рабоў і ў чахарду. Пра «два агні» можна сказаць, што гэта амаль спартыўная гульня. У рабоў мы гулялі з кіямі, і таму амаль ніколі не разыходзі-
ліся, каб не разбілі каму-небудзь галавы. А трэцяя гульня, чахарда, ці еніджаес, засталася нам разам з халвою, бузою і марожаным ад туркаў. Гулялі ў яе так: адзін, на каго паказвала лічылка, нагінаўся, a ўсе астатнія скакалі цераз яго, стараючыся не зачапіць ні нагамі, ні іншай якой часткай цела. Спачатку мы станавіліся ў кола і адзін лічыў, вымаўляючы незразумелыя словы накшталт: «Ігіс, Іпік, Ушур, Тапідушур, Сойле, Манойле...» альбо: «Ендам, дзіну, саракаціну, саракаціка, така, елен, белен, буф!» На каго выпадала апошняе слова, станавіўся ў турэцкую позу, a мы скакалі цераз яго і, пераскокваючы, таксама вымаўлялі якія-небудзь незразумелыя словы. Наколькі магу ўспомніць, яны гучалі так: «еніджаес, манджабіргербіргавац, бір мамузлары, бір капаклары, бір тапузлары» і гэтак далей. Але неяк прыйшла шчаслівая думка — так можна вучыць і запамінаць незвычайныя гістарычныя імёны, і з таго часу замест ранейшых слоў мы ўжывалі імёны цароў: Сенахарыб, Сезастрыс, Клемброт, Кіяксар, Тахарку, Каракала, Асерхедон, Артаксерксас! На каго выпадала апошняе — Артаксерксас, той павінен быў нагінацца, а мы, астатнія, скакалі і называлі другія імёны ўладароў: Кудурнагупта, Чандрагупта, Асурбаніпал, Навухаданосар, Тыглатпалісар, Набапаласар, Агезілай, Аменемхат, Узпртазен!