Аўтабіяграфія
Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
Так мы спалучылі прыемнае з карысным: знайшлі спосаб вывучаць старажытныя царскія імёны, замянілі ў гульні бязглуздыя словы на новыя — значныя, мілагучныя — і далі магчымасць колішнім уладарам хоць у нечым стаць карыснымі.
Наламаўшы такім чынам языкі, мы адчулі сябе здольнымі вывучаць гісторыю, якая, уласна кажучы, належыць да найцікавейшых прадметаў ва ўсім гімназічным курсе.
Гісторыя, як вядома, дзеліцца на старажытнасць, сярэднявечча і новыя часы. Перад старажытнасцю, Hi-
бы прадмова якая, быў дагістарычны перыяд, а ў канцы гісторыі, пасля новага перыяду, як пасляслоўе ці нават як «выпраўленне друкарскіх памылак», якое змяшчаецца звычайна ў канцы кнігі, стаіць найноўшы час. Зрэшты, гэты найноўшы час, які пачынаецца з рэвалюцыі, і сапраўды выпраўляе друкарскія, ці, лепш сказаць, палітычныя памылкі мінулых часоў.
Калі звычайны чалавек, які не абавязаны вучыць урокі, думае пра гісторыю, яна яму бачыцца прыкладна так:
Старажытнасць — будаўніцтва пірамід, доўгія і красамоўныя гутаркі, філасофстваванне, пакланенне мноству багоў і мноству жанчын.
Сярэднявечча — вера ў адзінага бога, безупынныя войны і разня з-за гэтага адзінага бога; пакланенне жанчыне, безупынная барацьба і забойствы з-за яе.
Новы перыяд пачынаецца гістарычнай фальсіфікацыяй, а канчаецца фальсіфікацыяй гісторыі.
Лічыцца, што новая гісторыя пачалася з вялікай падзеі — адкрыцця Амерыкі. Між тым, калі меркаваць па выніках гэтай падзеі, выходзіць, што Амерыка адкрыла нас. Прынамсі, амерыканцы так думаюць і сцвярджаюць, што версія, быццам бы мы іх адкрылі,— гістарычная фальсіфікацыя. Некалькі гадоў таму назад я пазнаёміўся з адным вельмі сімпатычным амерыканцам, панам Маркам Твенам. Ён — прадавец ліманаду, а яшчэ займаецца фарбаваннем, галеннем і вырабам эсенцыі на марынаванне агуркоў. Размова пра адкрыццё Амерыкі зайшла тады, калі ён прапанаваў мне гэтую эсенцыю як амерыканскае адкрыццё.
— Дзякуй вам, пане! — адказаў яму я.—He бачу ніякай патрэбы купляць амерыканскую эсенцыю. Мы, еўрапейцы, адкрылі марынаваныя агуркі, а таму і гэткую эсенцыю самі вынайсці павінны.
— Вось як? — сказаў ён.— Здаецца, вы гэтаксама і Амерыку адкрылі?
— Мы, пане, адкрылі і марынаваныя агуркі, і Амерыку.
— Ага, ага, памятаю гэта,— ветліва згадзіўся пан Твен.— Каб вы ведалі, якая гэта прыемная нечаканасць была для нас!
— Як?! — здзівіўся я.
— А вось так. Мы, ведаеце, тысячагоддзі чакалі, не маглі дачакацца, і ўсё пыталіся: «Калі ўжо гэтыя еўрапейцы збяруцца нас адкрыць?» Помніцца, калі нарэшце да нас прыбыў Хрыстафор Калумб, мой дзед сустрэў яго словамі: «Доўга ж вы нас чакаць прымусілі!»
— Выбачайце, але як гэта ваш дзед мог сустракаць Калумба?
— Гэтае пытанне мяне самога таксама даўно хвалюе, але, што ні кажыце, гісторыя павінна лічыцца з рознымі і нявысветленымі з’явамі, а гісторыкі, напэўна, іх высветляць.
— Значыць, вы не прызнаяце вялікай справы Калумба?
— Ну што вы! Як не прызнаваць! Нядаўна мой прыяцель, пан Джон Боўтарс, спрабаваў на лодцы прайсці з Амерыкі ў Еўропу і не змог, а гэта толькі павялічвае Калумбаву славу.
— А як вы ставіцеся да дзейнасці іспанскага караля Фердынанда, які фінансаваў адкрыццё Амерыкі?
— О, я гэта вельмі цаню, тым больш што ў гэтым прадпрыемстве ўдзельнічаў і амерыканскі капітал. Я нават цяпер маю сем акцый кампаніі «На адкрыццё Амерыкі», якую арганізаваў кароль Фердынанд, аднак магу вам па сакрэту сказаць, што ў нас, у Амерыцы, гэтыя акцыі зусім не каціруюцца.
— Чаму?
— А таму, мабыць, што мы, амерыканцы, вельмі расчараваліся ў адкрыцці Амерыкі.
— Расчараваліся?
— Абсалютна, таму што ўсё болей пераконваемся: Еўропа адкрыла Амерыку толькі дзеля таго, каб было ў каго браць пазыкі, і я пачынаю верыць, што марсіяне, навучыўшыся на нас, робяць усё магчымае, каб Еўропа іх не адкрыла.
Я думаю, што пан Твен ва ўсім мае рацыю, і таму сказаў, што новы перыяд пачынаецца гістарычнай фальсіфікацыяй — адкрыццём свету, які ўжо існаваў.
А скончыўся гэты перыяд, як я ўжо сказаў, фальсіфікацыяй гісторыі. У канцы новага перыяду нарадзіўся адзін незвычайны гісторык. Яго звалі Напалеон Банапарт. Ён не пісаў гісторыі, як усе астатнія, ён гісторыю рабіў. Ён не зважаў на межы, звяргаў дынастыі, выдумляў новыя народы і ствараў новыя дзяржавы. Гэта быў геніяльны фальсіфікатар гісторыі, у чым мы, балканцы, можам найлепш пасведчыць. Ён учыніў такі гістарычны гармідар, што ўвесь свет пачаў баяцца, каб, барані божа, яму не прыйшло ў галаву змяніць форму глобуса. Нягледзячы на тое, што ўся яго дзейнасць прыпадае на найноўшы час, сам факт яго нараджэння звязаны з папярэднім перыядам, з яго заняпадам.
Павінен сказаць, што нам, вучням, з усіх прыгаданых перыядаў найбольш падабаўся дагістарычны: тады не было ні самой дзяржавы, ні ўладароў, гады не падлічваліся, і не было пісьменнасці, так што не запісвалася тое, што мы павінны былі вывучаць. Каб гісторыя і далей развівалася ў такім напрамку, цяпер нам не давялося б вывучаць яе як прадмет у гімназіі. Уласна, такога прадмета не было б, каб не з’явілася асобная секта людзей — так званых гісторыкаў, якія, быццам шкодныя насякомыя, раптам пачалі размнажацца. Гэтыя людзі, заквашаныя на цікаўнасці і цярплівасці, пачалі, быццам моль, залазіць у старыя кнігі, поўзаць па запыленых старонках. Яны пачалі пераварочваць каменне, скрэбці сцены, лазіць па старых вежах, поўзаць па руінах, разбіраць падмуркі і рас-
копваць магілы, і з гісторыі, якую некалі так прыемна было слухаць пад гуслі, зрабілі школьны прадмет, які з дня ў дзень расцягваецца, нібы гармонік. У старажытнасці і сярэднявеччы іх было мала, і таму, дзякуй богу, не ўсё запісана, а з гэтага мы маем палёгку — не трэба вучыць. Як прыемна было слухаць на ўроках па старажытнай гісторыі, напрыклад, такое: «Пра гэты перыяд гісторыя амаль нічога не ведае...» альбо такое: «Другая палова мемфійскага перыяду працягласцю некалькі стагоддзяў амаль зусім не мае помнікаў і, можна сказаць, пакрыта цемрай...» Выраз «пакрыта цемрай» настолькі прыемны вучням, што дзеля іх многія з вядомых і вывучаных падзей лепш было б пакінуць «пакрытыя цемрай».
Аднак гістарыяграфія развівалаея, асабліва ў новы перыяд, калі нават кожны настаўнік лічыў сваім абавязкам што-небудзь запісаць. А вы ўявіце сабе, колькі выкладчыкаў гісторыі на свеце! I яны не толькі падрабязна апісваюць кожны факт, але і ўсё болей і болей распаўсюджваюць гісторыю на тыя нават часткі свету, якія раней і ў разлік не браліся. Некалі гісторыя развівалася толькі на ўсходзе, ды і то на абмежаванай тэрыторыі, але потым пашырылася на розныя кантыненты, аж пакуль не ахапіла ўсяго свету, дасягнуўшы, нарэшце, самых занядбалых куткоў. А цяпер уявіце яшчэ часы, якія перад намі наперадзе, калі гісторыкі пачнуць запісваць, што яго вялікасць наследнік трона Нюканука сасмажыў на ражне бацьку, яго вялікасць караля Путафуту, і з’еў разам з міністрамі, а потым сам заняў трон, або што яе вялікасць каралева Папарука адсекла галаву свайму семнаццатаму мужу, узяла васемнаццатага і яго зрабіла каралём пад іменем Сісагора I. Адным словам, нават немагчыма ўявіць, якой будзе гісторыя праз пяць стагоддзяў, колькі тамоў з’явіцца, колькі імён, колькі дат, колькі ўсялякіх падзей. А што будзе праз чатыры-пяць стагоддзяў з ня-
шчаснымі гімназістамі, якім давядзецца вывучаць гісторыю! Думаючы пра гэтых гаротнікаў, я смяюся так зларадна, як цыган у казцы пра суд Мітад-пашы.
Мітад-паша, суддзя горада Ніша, надзвычай жорстка караў за зладзейства. Ён нават за пару куранят загадваў павесіць злодзея і побач пакласці ўкрадзенае, каб усе бачылі, за што такая кара. Аднойчы да яго прывялі трох цыганоў, адзін з якіх краў кізілавыя ягады, другі яйкі, а трэці кавуны. Мітад-паша паставіў іх перад сабою, даў першаму ягаду, другому — яйка, трэцяму — кавун і загадаў праглынуць, не жуючы. Першы цыган праглынуў кізіліну і зарагатаў.
— Чаго смяешся? — спытаўся ў яго паша.
— А мне смешна з гэтага, трэцяга: як ён кавун праглыне?
Вось так і я смяюся, калі здумаю пра тых, хто будзе вывучаць гісторыю праз чатырыста ці пяцьсот гадоў. Мы праглынулі ягадку, а як яны праглынуць кавун?
Акрамя сусветнай гісторыі мы вывучалі яшчэ і гісторыю Сербіі, якая для нас мела большы сэнс. 3 ёю было лягчэй, таму што тут мы былі ў сваім асяроддзі, акрамя таго, нам вельмі падабаўся выкладчык айчыннай гісторыі.
He ведаю, як цяпер, а тады выкладчык сербскай гісторыі абавязкова быў патрыётам. Ён выступаў з прамовамі на ўсіх пахаваннях, без яго здравіц не абьіходзілася ніводнае вяселле, а без дакладаў — ніводзін канцэрт. Прычым, незалежна ад сітуацыі, кожны раз ён пачынаў так: «Вось ужо цэлых пяць стагоддзяў сербскі народ стогне ў іншаземным ярме...» На ўроках, расказваючы пра перамогу Душана пад Велбуждам альбо пра перамогі астатніх Неманічаў \ ён так біў ся-
1 Дынастыя, родапачынальнікам якой быў Стэван Неманя.
бе ў грудзі, быццам выклікаў на паядынак, а калі даходзіў да першага сербскага паўстання і яго герояў — Сінджаліча, Раіча, Зекі і Конды, так грукаў кулаком па стале, што турэцкае войска, каб з’явілася аднекуль у той час, павінна было б злякацца і адступіць. Большую частку гісторыі ён не расказваў, а перадаваў, як народны пясняр. 3 сербскім эпасам ён знаёміў нас так, быццам на каленях трымаў гуслі, і так натуральна ўваходзіў у ролю, што нават дзесяцерцам 1 пачынаў гаварыць з намі:
Давай, Жыка, што з чацвёртай парты, Калі ты герой у нас сапраўдны, Раскажы мне, сівы мой саколе, Хто такі быў Лазаравіч Лўка?
Жыўка, хлопец з Ужыцкай акругі, хоць і не меў асаблівага жадання ўступаць у паядынкі з выкладчыкамі, тым не меней у думках настройваў свае гуслі і пачынаў таксама дзесяцерцам, як быццам сваёй роднай гаворкай:
О, нямнога гэтакіх герояў, Які быў наш Лазаравіч Лўка. Ён паходзіў з Шабацкай акругі, 3 невялікай вёскі Свіляувы. Бацька Тодар, маці Еўрасіма Ўсім на говар яго нарадзілі.
У семдзесят і чацвёртым годзе Васемнаццатага ды стагоддзя.
— Малайчына, Жыўка! — хваліў настаўнік і, выводзячы пяцёрку, дадаваў яшчэ:
Твае словы паказалі мудрасць, Твая шабля паказала мужнасць!
Але не ўсе мы былі такія, як Жыўка. Аднойчы, калі трэба было расказаць пра Конду-бімбашу, я так-