Аўтабіяграфія
Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
1 Дзесяцерац — дзесяціскладовы намер, традыцыйны ў сербскім народным эпасе.
сама паспрабаваў стаць ужычанінам, ці хоць да яго падобным, але нічога не выйшла. Я пачаў быў:
Жыў-быў, гэта, Кондзія-бімбаша, Выў ён з маленькай Македоніі, 3 малой Македоніі, з-пад Паломля, I калі б ён ні падыходзіў да вады, Заўсёды знаходзіў брады.
Вядома, настаўнік не быў у захапленні ад такіх дзівосных вершаў.
Праўда, тое, што я расказаў, датычыцца толькі ўрокаў, на якіх вывучалася паўстанне. А ўсе астатнія тэмы, усе перыяды мы павінны былі зубрыць на памяць, як правілы па фізіцы або геаметрыі. I запаміналі так, што нават сярод ночы, каб нас пабудзілі, маглі адказаць без запінкі. Я нават цяпер, праз столькі гадоў, магу да слоўца паўтарыць некаторыя мудрыя высновы нашага выкладчыка гісторыі. Каб не быць галаслоўным, прывяду вам некалькі:
— Кароль Мілуцін жаніўся чатыры разы, аднак гэта не адзіная яго заслуга перад гісторыяй. Ён, акрамя таго, яшчэ і пашырыў межы сербскай дзяржавы...
— Цяпер ужо няма сумненняў, што цара Душана Магутнага атруцілі. Ёсць нямала доказаў, і адзін з з іх — тое, што цар памёр не сваёй смерцю.
— Кароль Вукашын загінуў у 1371 годзе ў бітве на Марыцы. I гэты факт, між іншым, прывёў да таго, што спынілася яго асабістае ўздзеянне на дзяржаўныя справы.
— Стэвана Дзечанскага асляпілі ў дзяцінстве. Але з ім выйшла дзіўна, не так, як з другімі ўладарамі — як толькі сеў ён на трон, адразу стаў відушчы.
— Стэван Першавенчаны памёр 24 верасня 1228 rofla, але трэба памятаць, што ўся палітычная дзейнасць гэтага ўладара праходзіла да яго смерці.
Аднак, нягледзячы на тое, што і прадмет, і выкладчык нам падабаліся, што інстынктыўна выяўляліся
грамадзянскія абавязкі ў адносінах да гэтага прадмета, я тым не меней не змог быць з ім у згодзе. Настаўнік сказаў нам аднойчы: «Толькі той, хто апіраецца на мінулае, можа ствараць будучыню». Але я, мабыць, ад таго, што не меў ніякага мінулага і, адпаведна, не меў яшчэ на што апірацца, будучыні сабе стварыць ніяк не мог.
Менавіта з-за гісторыі, «настаўніцы жыцця», я сядзеў два гады ў адным класе. Вось як гэта было.
Я здаваў экзамен і зблытаў даты. Выходзіла, што цар Ураш памёр пасля Марыцкай бітвы. Можаце ўявіць сабе, як ірваў на сабе валасы настаўнік, які сама меней сем разоў чытаў нам песню «Марка расказвае, чыё царства» і кожны раз праклінаў Вукашына.
— Хіба ты не ведаеш, што Вукашын забіў Ураша?
— Ведаю.
— А як ён мог мёртвы прыцягнуцца з Марыцы, дзе загінуў, і забіць Ураша?
— He ведаю.
— Калі не ведаеш, дык чытай на канікулах, а экзамен будзеш здаваць увосень.
I я чытаў на канікулах, а калі пераздаваў экзамен, сказаў не толькі пра тое, што Вукашын забіў Ураша, але пайшоў яшчэ далей і паведаміў, што ён зрабіў гэта двойчы: першы раз да Марыцкай бітвы, а другі — пасля яе. Каб дагадзіць настаўніку, я згадзіўся з Пантам Срэчкавічам, што «і трэці раз Вукашын забіў цара Ураша». Аднак нічога не памагло, і я мусіў застацца на другі год.
Цяпер узнікае цікавае і чыста юрыдычнае пытанне, якое я не падымаў да той пары, пакуль не дайшла чарга да кампенсацый за ваенныя страты.
Пазней, калі я ўжо скончыў гімназію, было даказана, што не Вукашын забіў Ураша, а Ураш сам памёр пасля Марыцкай бітвы. Ці ж не гэта я сцвярджаў на
экзамене і ці ж не за гэта ў мяне адабралі цэлы год, пакінуўшы ў тым самым класе? Вось і ўзнікае пытанне: хто павінен кампенсаваць мае страты, галоўная прычына якіх — тое, што дзяржава ў свой час не ведала сваёй уласнай гісторыі?
ГЕАГРАФІЯ
Вывучаючы геаграфію, у якасці дапаможнікаў можна скарыстоўваць турыстычныя даведнікі і расклад руху цягнікоў. Усе, хто не адолеў геаграфіі ў школе, звяртаюцца да іх, не толькі каб пазнаёміцца з граніцамі краін, велічынёй гарадоў, гор, рэк, але і з многімі іншымі важнымі рэчамі, Так, напрыклад, з гэтых крыніц можна даведацца, колькі каштуе праезд на фіякры і нумар у гасцініцы, а таксама і тое, дзе знаходзяцца таможні, каб падарожнік мог загадзя прыхаваць сякія-такія забароненыя рэчы. Між іншым, такіх ведаў гімназічны курс геаграфіі не дае.
Тым не меней, каб правільна карыстацца рознымі даведнікамі і раскладамі, чалавек павінен у гімназіі атрымаць першапачатковыя, найважнейшыя звесткі, якія з’яўляюцца асновай да разумення многіх асобных з’яў. Да такіх асноўных ведаў можна аднесці наступнае: што рэкі цякуць ад вытоку да ўпадзення свайго; што Зямля аддаленая ад Месяца на столькі, на колькі і Месяц ад Зямлі; што горы заўсёды вышэйшыя за даліны; што азёры, незалежна ад таго, глыбокія яны ці не, павінны быць з усіх бакоў акружаныя зямлёй...
Да асноўных ведаў належыць і тое, што Зямля круглая, у чым настаўнік стараўся нас пераканаць усімі магчымымі спосабамі.
Дзеці бліжэй да бога і тым самым бліжэй да рэлігіі. Гэта дзеці і рэлігія разам стварылі дзівосную казку пра бясконцасць свету, і яе не можа разбіць нават другая казка — пра чалавека, які зайшоў на край све-
ту, сеў, звесіўшы ногі ў нішто, і задавблена ў гэтае нішто паплёўваў. А цяпер і веру ў бясконцасць свету, і дзівосную казку трэба было раптоўна памяняць на веру ў тое, што Зямля круглая, як мяч, і што яна круціцца, быццам шалёная, ды яшчэ і з рознымі акрабацкімі выкрунтасамі. Менавіта ў гэта прымушаў нас паверыць настаўнік, назбіраўшы кучу розных доказаў, аднак мы не спяшаліся з канчатковымі высновамі.
— Першы доказ таго, што Зямля круглая,— пераконваў нас настаўнік,— вось у чым: Сонца, Месяц і ўсе аетатнія нябесныя целы — круглыя, значыць, Зямля таксама павінна быць круглая.
Несумненна, гэты доказ пабудаваны на непахіснай логіцы, але мы, дзеці, успрынялі гэта так, як быццам нам сказалі: раз параход, човен і скарынка ад кавуна прадаўгаватыя, значыць, і чаравікі на назе павінны быць прадаўгаватыя.
Другі і трэці доказы таго, што Зямля круглая, мы таксама добра зразумелі. Калі плывеш па моры на параходзе, падплываючы да берага, спачатку бачыш вяршыні гор, і наадварот: калі стаіш на беразе і глядзіш на мора, дык найперш бачыш мачты парахода, а потым ужо ўвесь яго корпус.
— Дзеці,— пытаўся настаўнік, разбіраючы гэтыя доказы,— вы калі-небудзь бачылі мора?
— He! — адказвалі мы ў адзін голае.
— Вось і добра! Значыць, уявіце сабе мора, а на ім удалечыні параход — ён так далёка, што яшчэ нельга разгледзець. Ну як, уявілі мора?
— Уявілі! — адказваем мы, але як мы яго ўявілі, бог святы ведае.
— А нябачны пакуль што параход таксама ўявілі?
— Ага! — адказваем мы зноў, хоць і ніяк не можам уцяміць, як гэта ўявіць нябачны параход.
— Дык скажы мне, Мілан, што ад таго парахода ты ўбачыш найперш?
— Дым, пан настаўнік! — упэўнена адказвае Мілан.
— Дым... Ну добра,— гаворыць настаўнік, крыху збянтэжана,— няхай дым, калі параход дыміць. А што ўбачыш тады, калі ён плыве без дыму? Ну скажы, калі параход яшчэ далёка і ён не дыміць, па чым яго можна пазнаць?
— Па гудку! —не меней упэўнена адказвае Мілан.
He лепш было і з чацвёртым доказам, хоць ён, безумоўна, наймацнейшы. Сутнасць яго ў тым, што каб нехта пайшоў з нейкага месца і, нікуды не зварочваючы, ішоў у адным напрамку, то ён абавязкова прыйшоў бы на тое самае месца, адкуль пачаў. Мы гэты доказ разумелі так: пачынаю я, напрыклад, з першага класа, іду, іду, іду наперад, але праз некалькі гадоў зноў апынаюся ў першым класе, у той час, калі мае таварышы ўжо ў чацвёртым. Акрамя таго, паводле нашай дзіцячай логікі, не зусім доказна скарыстоўваць розныя «каб пайшоў», бо тады звычайнае «каб не пайшоў» можа прывесці да высновы, што акругласць Зямлі не даказваецца.
3 іншымі пытаннямі ў нас ішло лягчэй, дзякуючы таму, што наш выкладчык геаграфіі часта і ахвотна звяртаўся да нагляднасці.
У нашай гімназіі быў глобус, які многія гады, мабыць, стаяў на шафе ў дырэктаравым кабінеце і на які ўжо страшна было глядзець. Вось у ім была выкрыўлена так, што ў час доследаў ён заўсёды круціўся не ў той бок, пра які казаў настаўнік. Паўночную Амерыку закрывала вялізная чарнільная пляма, пра якую мы думалі, што гэта Чорнае мора, а на месцы Афрыкі зеўрала вялікая дзіра, і немагчыма было вызначыць, ці гэта англічане раскапалі Афрыку ў пошуках фараонскіх грабніц, а ці якая амерыканская экспедыцыя пад уплывам Жуля Верна спусцілася ў чэрава Зямлі. Між тым найверагодней, што гэта настаўнікі, спрачаючыся
на перапынках па пытаннях палітыкі, скарысталі глобус у якасці аргумента.
Так ці інакш, але прыстойнага глобуса не было, і настаўнік наш звычайна замяняў яго галавою нашага аднакласніка Срэтана Ёвіча — хлопца такога галаватага, што сапраўды нагадваў жывы шар.
— Срэтан, выходзь сюды! — пачынаў настаўнік урок, на якім збіраўся расказваць пра чаргаванне дня і ночы.— Стань вунь там, каля акна, каб на цябе падала святло.
«Глобус» падымаўся з-за сваёй трэцяй парты і ішоў да акна.
— Вось бачыш, калі ты правым бокам павернуты да сонца, асвятляецца гэтая палова галавы, а гэтая застаецца ў цені. Так? А цяпер павярні да сонца левую шчаку. Ну вось, цяпер асветлена гэтая палова, а тая перайшла ў цень.
Гэтаксама, на Срэтанавай галаве, мы вывучалі і полюсы.
— Глядзіце,— указальны палец настаўніка ўпіраўся ў цемя,— тут Паўночны полюс. Тут вечная мерзлата, усё мёртвае, нічога не расце, а нават калі і з’явіцца, дык адразу чэзне. Зрэшты, гэта недаследаваныя прасторы.
Другі раз настаўнік на Срэтанавай галаве паказваў нам шлях таго падарожніка, які з любасці да геаграфіі, каб прадэманстраваць чацвёрты доказ таго, што Зямля круглая, выйшаў з нейкага месца і, ідучы ўвесь час у адным напрамку, вярнуўся зноў на тое самае месца. Настаўнік пайшоў ад хлопцавага носа, бо гэтае месца было самае прыкметнае. А тлумачыў ён прыкладна так:
— Зыходны пункт у нас тут,— настаўнікаў палец патупаў па носе, а потым накіраваўся да левага вуха.— Мы пойдзем на ўсход, у той бок, адкуль узыходзіць Сонца. Потым... Срэтан, абавязкова памый ву-
шы, бо там у цябе нібы куры начавалі!.. Потым пойдзем, пойдзем, абыдзем вакол зямнога шара і апынемся... Срэтан, я табе калі ўжо казаў падстрыгчыся?! Хоць на тым баку, дзе мы апынуліся, і жывуць дзікуны, але я не хачу болей пэцкаць свой палец аб твае брудныя космы... Такім чынам мы апынуліся на другім баку зямнога шара, дзе бывае ноч у той час, калі ў нас дзень, і наадварот. Але мы не спыняемся, праходзім цераз Срэтанава правае вуха, яшчэ далей, далей і вось мы зноў на носе — там, адкуль пачалі падарожжа!