Аўтабіяграфія
Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
— Э, нядобра вы зрабілі! Я гэтага ад вас не чакаў! — папракнуў ён мяне.— Вы ў гэтай сітуацыі павінны былі захоўваць поўны нейтралітэт, а калі так ужо хацелася некага падтрымаць, дык я ж, здаецца, вам бліжэйшы і важнейшы!
Я пачаў апраўдвацца, што, маўляў, зусім не хацеў быць прадузятым і мне не было ніякага разліку станавіцца на бок другога доктара, акрамя, хіба, той прычыны, што ён дае мне права пажыць болей.
Гэта асабліва пакрыўдзіла майго доктара. Ён успыхнуў і адкрыта заявіў, што яго калега — проста невук, а заключэнне такое даў толькі дзеля таго, каб дыскрэдытаваць яго, хатняга доктара.
— Але, пане,— дадаў ён цвёрда,— я не з тых, хто лёгка можа здацца, і не магу дазволіць, каб мяне проста так дыскрэдытавалі. Вы павінны памерці, і не пазней, як сёння!
Я спрабаваў растлумачыць сваю пазіцыю, але ён і слухаць нічога не хацеў, даказваў сваё і гаварыў, як гэта брыдка, што я, культурны чалавек, замахнуўся на аўтарытэт медыцыны, якая ў гэтым стагоддзі мае дасягненні болыпыя за ўсе астатнія пазітыўныя навукі. Потым ён падсунуў крэсла бліжэй да маёй пасцелі, узяў мяне за руку і павёў размову спакойна, ласкава:
— Значыць, вьі спадзеяцеся працягнуць гэтак месяц ці два, а ў сутнасці змірыліся з тым, піто павінны памерці!
— Ну так!
— А на мой погляд,— вёў ён ласкава далей,— як у чацвер, дык лепш цяпер. Наш народ мудры, і філасофія ў яго здаровая! Чаму ж не прыслухацца да народнай мудрасці?
I калі ён звярнуўся да майго добрага сэрца, я мусіў саступіць. Вось так і выйшла, што я памёр цяпер.
Журналіст: Гэта сапраўды цікава! (Запісвае.)
+ Я: Ага, вельмі цікава.
Журналіст: Аці дазволіце папрасіць, каб вы яшчэ падзяліліся сваімі думкамі пра смерць?
+ Я: Што ж, магу падзяліцца, але мушу папярэдзіць, што я перамяніў свае думкі. Пакуль не памёр, пра смерць думаў зусім інакш — прыблізна так, як думаюць пра шлюб, пакуль не ажэняцца, і як потым, ажаніўшыся.
Журналіст: Мяне асабліва цікавіць ваша думка, таму што яна можа лічыцца аўтэнтычнай.
+ Я: Гэта сапраўды так, вы знайшлі цікавую ідэю: папытацца ў мёртвага, што ён думае пра смерць. Другога спосабу атрымаць пэўнае ўяўленне пра гэтую з’яву няма.
Журналіст тым часам дастаў новы аркуш паперы.
+ Я: Вам, безумоўна, вядома, што пра смерць існуюць розныя меркаванні, але ўсе яны належаць жывым людзям, якія, памёршы, натуральна, правяралі і пераасэнсоўвалі многае, толькі нам, на жаль, сваіх правераных меркаванняў ужо не перадавалі. Паводле найстаражытнейшых уяўленняў, якія праходзяць праз усе рэлігіі, існуюць два жыцці: адно зямное, а другое, мабыць, іншаземнае. Калі верыць гэтаму, дык я павінен быць цяпер у нейкім іншаземным асяроддзі, а між тым, у мяне з’явілася прадчуванне, што толькі цяпер я буду ў зямлі. Згаданае старажытнае ўяўленне ператварылася пазней у тэорыю пра цялеснае і духоўнае, якая сцвярджае, што чалавек, нават калі памрэ цялесна, працягвае жыць духоўна. А з гэтага вынікае і адваротнае: калі памрэ духоўна, жыве цялесна. Трэба сказаць, гэты выпадак у свеце значна часцейшы, і магу зазначыць, што цялеснаму жыццю аддаюць перавагу найхутчэй таму, пгго духоўнае, гэта значыць пасмяротнае, страшэнна нуднае. Духу чалавечаму пасля смерці няма чаго рабіць, у яго адна толькі забава — наведваць каханых у сне і з’яўляцца жанчынам у час спірытычных сеансаў. Такім чынам, магу паведаміць, і ў гэтым я глыбока перакананы, што смерць — гэта таксама звычка. I нават вось што яшчэ: чалавек хутчэй прывыкае да смерці, як да жыцця. Паверце, гэтая звычка да такой ступені моцная, што мёртвы чалавек болей і не думае пра жыццё, у адрозненне ад жывога, які заўсёды думае пра смерць. Жывы чалавек нават сам сябе пазбаўляе жыцця, а вось мёртвы смерці сябе не пазбаўляе ніколі. Каб увайсці ў жыццё, трэба вельмі доўга рыхтавацца: вучыцца хадзіць, гаварыць, а пазней
атрымаць нейкую прафесію, у той час калі смерць нічога такога не патрабуе — ні хадзіць, ні гаварыць, ні мець прафесію. Тое, што абшчына дзеліць магілы на першы, другі і трэці клас — мёртвым нічога не значыць, яны ўсе лічаць сябе мерцвякамі першага класа.
Пра смерць і яе станоўчыя бакі вядома шмат выслоўяў тых філосафаў, якія любілі лажыць. Паводле іх слоў, смерць — гэта прытулак спакою, ціхі адпачынак пасля жыццёвых бур, смерць — гэта філасофія жыцця, вынік усіх намаганняў, канчатковая мэта ўсіх шляхоў... і мноства іншых прыгожых выслоўяў, якія звычайна ўжываюцца ў надмагільных прамовах. Напрыклад, кажуць: «Лепш быць мёртвым ільвом, як жывым аслом». Мёртвыя львы з гэтым згодны, аднак жывыя аслы такога закону не прызнаюць, а калі нешта не прызнаецца большасцю, яно застаецца мёртвай кніжнай мудрасцю. Што датычыцца маіх асабістых думак пра смерць, дык магу вам сказаць, што яны станоўчыя. Я лічу, што смерць — гэта самае надзейнае становішча, якога можа дасягнуць чалавек, аднак, хачу вам сказаць, мне б хацелася яшчэ пажыць.
Журналіст: А што яшчэ можна напісаць пра вашу смерць?
+ Я: Я лічу, што і вам, і мне галоўнае тое, што я памёр, а ўсё астатняе — другараднае.
Журналіст: Безумоўна, але хочацца ведаць, якія былі вашы апошнія словы.
+ Я: Якія апошнія словы?
Журналіст: Ну ведаеце, ёсць такі парадак, што, паміраючы, чалавек кажа нейкія апошнія словы, якія потым можна скарыстаць у біяграфіі.
+ Я: Ага, прыгадваю. Перад смерцю я спытаўся ў жонкі: «Пачым на рынку дыні?»
Журналіст: Але, выбачайце, ці ж гэта можна запісаць як апошнія словы пісьменніка? Вы добра ведаеце, што Тарквата Таса, напрыклад, ускрыкнуў: «У
твае рукі, божа!», Вільям Скот сказаў: «Здаецца, быццам я зноў на свет нарадзіўся!», Байран сказаў: «Пара спаць!», Рабле: «Апусціце заслону, камедыя скончылася!», а Гётэ: «Больш святла!» Дык і вы ж, напэўна, выкрыкнулі нешта такое, калі паміралі?
+ Я: He. I не веру, што гэтыя шаноўныя людзі, якіх вы толькі што цытавалі, казалі нешта падобнае. Усё гэта біёграфы выдумалі альбо крыху аздобілі. Я ведаю, напрыклад, што мой прыяцель артыст, паміраючы, вымавіў: «Я пас!» і зрабіў такую грымасу, нібыта, гуляючы ў карты, выцягнуў дзесятку і зрабіў перабор. А ў газетах я потым чытаў, што яго апошнія словы былі: «Я канчаю!»
Журналіст: Бадай што, крыху аздабляецца. Я вось нядаўна апісваў смерць аднаго нашага палітыка, які перад смерцю роў, як асёл, але я напісаў, што ён глыбока ўздыхнуў, і на яго мёртвым чале адбіўся клопат пра айчыну.
+ Я: Што ж, калі вы лічыце, што павінна быць нешта такое, магу вам сказаць: мае апошнія словы — дыялог з доктарам, які мяне лячыў. Калі надышоў мой апошні момант, я спытаўся:
— Скажыце, доктар, а колькі прыкладна будзе каштаваць мая смерць?
— Вы маеце на ўвазе ўсё, разам з тым, што патраціцца на пахаванне?
— He, гэта я ўжо падлічыў. Цяпер мяне цікавіць, колькі трэба заплаціць вам. Колькі каштуюць вашы візіты?
— Ну, я наведваў вас дзесяць разоў, па пяцьдзесят дынараў, і, акрамя таго, быў яшчэ кансіліум... Усяго, значыць, шэсцьсот дынараў.
— Танна, сапраўды танна. Майму прыяцелю Андрыі Янкавічу смерць каштавала пяць тысяч, а скончылася ўсё не лепш, як у мяне.
— Гэта, ведаеце, танна таму, што я ў сваёй прак-
тыцы трымаюся прынцыпу: меншая плата, але больш пацыентаў. Доктар, які лячыў вашага прыяцеля нябожчыка Андрыю, зарабіў на яго смерці пяць тысяч дынараў, а я за той самы час такую суму зараблю на дзесяцёх нябожчыках!
— I праўда, выдатны прынцып: хоць і меншая плата, але больш пацыентаў... Ну а... гэта... я ўжо хутка?..
— Ага, вось-вось...
— Тады, калі ласка, запаўняйце чэк на шэсцьсот дынараў, якія вы зарабілі, я падпішу.
Вось прыблізна якія былі мае апошнія словы. Як і шмат гадоў назад, калі яшчэ толькі ўступаў у жыццё, я сказаў: «Запаўняйце чэк, я падпішу!» Паўтарыў, значыць, тую самую думку. У біяграфіі, здаецца, гэта можа гучаць: «Дайце мне жыцця, я не сказаў яшчэ апошняга слова!»
Журналіст: Ці дазволіце гэта запісаць як вашы апошнія словы?
+ Я: Не-не. Напішыце: «Бывайце здаровы, і дзякую за ўвагу!»
Журналіст: А чаму гэта?
+ Я: А таму што гэтымі словамі я канчаю і гэтую кнігу. Бывайце здаровы, і дзякую за ўвагу!
Нушыч Б.
Н 90 Аўтабіяграфія: Аповесць /[Пер. з сербскахарв. і прадм. I. Чароты].— Мн.: Маст. літ., 1985.— 229 с., 1 л. партр.— (Б-ка замеж. прозы).
У nep.: 1 р.
Аповесць вядомага сербскага пісьменніка Браніслава Нушыча «Аўтабіяграфія» — гумарыстычны жыццяпіс аўтара і адначасова іпырокая сатырычная панарама палітычнага, грамадскага і культурнага жыцця буржуазнай Югаслав.і.
4703000000—024
Н М 302(05) — 85 170-84
ББК 84.4Ю
Н(Югосл)
БМБЛМОТЕКА ЗАРУБЕЖНОЙ ПРОЗЫ
Браннслав Нушнч
АВТОБНОГРАФНЯ
Повесть
Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура»
На белорусском языке
На ўклейцы партрэт аўтара работы Уладзіміра Філакаваца.
Рэдактар Л. I, Каўрус. Мастак К. М. Куксо. Мастацкі рэдактар Л. Я. Прагін. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасевіч. Карэктар Л. П. Бялова
ІБ № 1892
Здадзена ў набор 15.05.84. Падп. да друку 23.11.84.
Фармат 70Х100‘/з2. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 9,35 4-0,08 укл. Ум. фарб.-адб. 9,79. Ул.-выд. арк. 10,45. Тыраж 10 000 экз. Зак. 392. Цана 1 р.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
ВЫДАВЕЦТВА «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
Чытайце творы з серыі «Бібліятэка замежнай прозы» у перакладзе на беларускую мову
Яраслаў Гашак ГОСЦЬ У ХАТУ Апавяданні. (Чэхаславакія)
Бена Зупанчыч ПАМІНКІ Аповесць. (Югаславія)
Антуан дэ Сэнт-Экзюперы ПЛАНЕТА ЛЮДЗЕЙ Аповесці. (Францыя)