Аўтабіяграфія  Браніслаў Нушыч

Аўтабіяграфія

Браніслаў Нушыч

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
52.42 МБ
— Яно называецца каханне!
— Вось як! — сказала яна спакойна.— Зрэшты, я гэтага і чакала.
— Вы чакалі? — перапытаўся я, баючыся, ці не расказаў ёй пра ўсё сам муж.
— Чакала, бо заўважыла па вашых вачах, па вашых паводзінах, па ўсім.
— I?...
— Вы хочаце пачуць мой адказ?
— Хачу! — перапалоханы, ледзь чутна прашаптаў я.
— Набярыцеся цярпення. Я магу даць адказ толькі тады, калі пераканаюся, што вы сапраўды адданы мне.
— О, дайце мне магчымасць даказаць вам гэта.
— Безумоўна, я дам вам такую магчымасць, прычым не адкладваючы.— Яна крыху памаўчала, а по-
тым прызналася: — Справа ў тым, дарагі мой дружа, што з мужам у нас зусім дрэнныя адносіны. I нават болей як дрэнныя. Мы вось-вось развядзёмся.
Пачатак такі самы, як і з мужам.
— Разумею,— казала яна далей,— што вы не чакалі такога, вас бянтэжыць, уводзіць у зман тое, што вонкава ў нас усё цудоўна. Аднак гэта таму, што мы разыходзімся па ўзаемнай згодзе. Я не хачу яго, ён не хоча мяне, а чаму — не пытайцеся. Калі вашы пачуцці сапраўды такія, як я толькі што чула, дык вам гэтая сітуацыя вельмі дарэчы. Аднак вы павінны памагчы мне ў барацьбе з мужам.
— Як?..
— Вы многа ў чым можаце памагчы, калі захочаце. Мне трэба як мага болей доказаў, што свае шлюбныя абавязкі я выконваю як належыць. У мяне шмат доказаў, але патрэбен яшчэ які-небудзь неаспрэчны факт, бо мой муж хоча даказаць, што ўсё наадварот.
— Ага, я ведаю, пра гэта самае і хацеў вам расказаць...
— Дык вось які ў мяне план. Я прызначаю вам дзень і час таемнага спаткання. Вы прыходзіце. А ў суседнім пакоі будуць стаяць напагатове два сведкі. Яны апынуцца там нібыта выпадкова і нічога ведаць не будуць. Вам трэба будзе прызнавацца ў каханні голасна, як мага мацней. Я пачну адмаўляцца, буду гаварыць, што я замужам, што я прыстойная і сумленная жонка, але вы праявіце настойлівасць і паспрабуеце нават пацалаваць мяне. Тады я закрычу, а людзі з суседняга пакоя павінны будуць прыбегчы на лямант, і пры іх я плясну вам па шчаце, учаплюся вам у валасы і буду драпаць вам твар. А потым папрашу яшчэ, каб і яны, абодва сведкі, добра вас аддубасілі і выкінулі з майго дома.
Можаце ўявіць, як я адчуваў сябе ў такім становішчы! Вось дык пара мне папалася — і адзін, і другая
адно планавалі, каб мяне як найлепш аддубасілі! I напіто было ўлазіць, калі на маіх плячах хочуць вырашыць сваю шлюбную праблему? Як ні круці, стань на мужаў бок ці на жончын — усё роўна заробіш. Розніца толькі тая, што ў адным выпадку будуць дубасіць, калі ты ў штанах, а ў другім — без штаноў.
Пасля доўгага роздуму я вырашыў, што найлепшае выйсце з такой сітуацыі, а таксама і выйсце з такога кахання — ціха і непрыкметна знікнуць. Так я і зрабіў.
Толькі праз некалькі месяцаў сустрэўся я з імі на вуліцы. Маладая пара, чые ўзаемныя абвінавачаннізаявы на развод ляжалі ў кансісторыі, ішла пад ручку, а побач з імі плёўся нейкі юнак.
— А дзе гэта вы былі, дзе прападалі? — закрычалі яны абое ў адзін голас, нібыта кожны хацеў сказаць: «I чаго было ўцякаць, калі мы так добра ўсё прыдумалі!» Як мог, я апраўдаўся і са спагадай паглядзеў на няшчаснага юнака, якога, відаць, замест мяне збіраліся скарыстаць у якасці доказу.
Пасля бурнага адзінаццатага маё дванаццатае каханне было вельмі ціхае, нават крыху набожнае. А мая каханая і сапраўды была нібыта з абразоў — з прадаўгаватым бледным тварам і гладкім ілбом, з доўгімі чорнымі валасамі, якія раздзяляліся раўнюткім праборам якраз пасярэдзіне; у яе былі невялічкія пурпуровыя вусны і лагодныя вочы, прыкрытыя доўгімі вейкамі.
Яна была надзвычай пяшчотная і ціхая, сціплая і сарамлівая. Калі я прызнаўся ёй у каханні, яна адразу апусціла вочы долу, пачырванела, задумалася і доўга маўчала. Нарэшце падняла галаву і прамовіла:
— Таго, што вы мне цяпер сказалі, не кажыце болей ніколі!
Калі я неяк паціснуў ёй руку, яна адразу апусціла вочы, пачырванела, задумалася і доўга маўчала. Нарэшце падняла галаву і прамовіла;
— Taro, што вы цяпер зрабілі, не рабіце болей ніколі!
— Ну добра, але скажыце тады, як мне прызнацца ў каханні?
— Мне дастаткова бачыць вас і, прашу ласкава, задавольцеся таксама тым, што бачыце мяне.
I гэтак усё наша каханне складалася з паглядання. Я паглядаў на яе, а яна на мяне; я бачыў яе, а яна мяне. Але аднойчы я не ўбачыў яе, а яна мяне, і з той пары не бачылі ні я яе, ні яна мяне.
Гэтае каханне, можна сказаць, было своеасаблівай дыетай ці постам, вельмі патрэбнымі пры такіх, як мой, сапсаваных каханнямі, страўніках. I я гэты пост шчыра па-хрысціянску вытрымліваў. Трэба было дыетай умацаваць страўнік, каб змагчы пераварыць трынаццатае каханне.
Q. В. F. F. F. S.
Q. b. f. f. f. s. — такія знакі стаяць зверху на доктарскіх дыпломах. Гэта скарочаны выраз: «Qod bonum, felix, faustum, fortunatumque sit!», які ў вольным перакладзе значыць: «У добры час!» альбо: «Дзякуй богу, што толькі адзін раз!» Здаецца, гэта агульны крык і універсітэта, што выпускае свайго гадаванца, які надакучыў слабой вучобай, і студэнта, што развітваецца з універсітэтам, які абрыд за гады навучання. На дыпломе, які я атрымаў, скончыўшы універсітэт, не было спамянёных знакаў, але я тым не меней ад усёй душы радаваўся і закрычаў:
— Q, b, f, f, f, s!!
Ha маім дыпломе можна было б запісаць словы прафесара, які чытаў нам крымінальнае права: «Есць крымінальныя злачынствы, якія пры пэўных умовах у пэўным асяроддзі не караюцца, паколькі грамадства іх
ужо легалізавала за кошт звычак, традыцый, памылак, забабонаў, а падчас і з дапамогай закону».
Чытачы, спадзяюся, не будуць патрабаваць, каб я з імі прайшоў увесь той шлях, якім трэба было дабірацца да універсітэцкага дыплома. I думаю, што не варта разбіраць універсітэцкі курс па дысцыплінах, як гэта рабілася з праграмай сярэдняй школы, бо ў такім выпадку мая кніга можа ператварыцца ў энцыклапедыю, выданне, якое дае звесткі пра ўсе навукі, аднак не дае магчымасці іх вывучыць. Баюся, што, калі пачну гаварыць пра кожны прадмет паасобку, я ўзвалю і на сябе, і на сваіх чытачоў надта вялікі цяжар і магу наклікаць яшчэ болыпую бяду. Можа, напрыклад, распачацца прафесарская палеміка, а ўсім вядома, што гэта надзвычай доўгая і нудная рэч. У сувязі з гэтым прыгадваецца, як адзін рэдактар часопіса не падумаўшы дазволіў аднаму прафесару напісаць «пару слоў» пра падручнік другога прафесара. Ён нават не падазраваў, на што ідзе ў той момант, бо калі згадзіўся змясціць крытыку, мусіў згадзіцца надрукаваць адказ на крытыку, потым — адказ на адказ, потым — адказ на адказ на адказ і гэтак далей, без канца і краю. Гэтыя два прафесары занялі з часам ледзь не палову ўсяго часопіса, і палеміка, пераходзячы з нумара ў нумар, зацягнулася не на адзін год. Чытачы пачалі адкрыта выказваць абурэнне, падпісчыкі сталі вяртаць часопіс, а рэдактар — ірваць на сабе валасы. А потым, не знайшоўшы лепшага ратунку ад прафесарскай напасці, закрыў свой часопіс і пераехаў у невялічкае мястэчка, дзе не было прафесароў, прычым папярэдне, асабіста ад міністра асветы, атрымаў гарантыю, піто ў гэтым мястэчку гімназіі адкрываць не будуць.
Больш абачлівы ў гэтым плане быў адзін амерьіканскі выдавец. Каб пазбегнуць такой небяспекі, ён даў падзагаловак: «Газета друкуе любыя матэрыялы па ўсіх пытаннях, акрамя прафесарскіх палемік».
Дык я, каб абысці бяду, Лепш пераскочу універсітэт, гэтаксама, як пераскочыў яго ў жыцці, апынуўшыся аднойчы з дыпломам Q. b. f. f. f. s. за дзвярыма універсітэцкага будынка.
Яшчэ выходзячы з рэктарскай канцылярыі, дзе выдалі дыплом, і спускаючыся па сходках, я думаў: panep усе шляхі перада мною адкрытыя, увесь свет мой; у маіх руках ключ, якім адчыняюцца любыя жалезныя брамы; у маіх руках Аладзінава лямпа, ад якой нават сцены расступаюцца; цяпер мне варта толькі загадаць, і дыплом завядзе мяне туды, куды пажадаю. Аднак апынуўшыся за дзвярыма універсітэта, на вуліцы, я разгублена спыніўся перад пытаннем, куды ж пайсці — направа ці налева?
Яшчэ раз тут ужо, на вуліцы, разгарнуў і перачытаў, што ў дыпломе напісана, і тады зразумеў, што так ці іначай мушу ісці альбо ў чыноўнікі, альбо ў артысты.
У чыноўнікі?
А што, прывабнае прызначэнне. Патрабуецца, каб ты не думаў, і за гэта рэгулярна, штомесяц плацяць грошы. Дастаткова ўмець складаць паперы і згінаць спіну; быць высокай думкі пра свайго начальніка і лічыць ні за што яго папярэдніка; ліслівіць перад старэйшымі ў пасадзе і злосць зганяць на ніжэйшых; натрэніраваць вуха, каб не ўсё чула, а вока, каб не ўсё бачыла; умець, калі патрабуецца, у чорным знайсці белае, а ў белым — чорнае; прывыкнуць чытаць між радкамі, глядзець скрозь пальцы, трымаць язык за зубамі, міла ўсміхацца, калі цябе абразілі, дзякаваць, калі пакрыўдзілі і быць абавязаным, калі ўзнагародзілі. Калі ўсё гэта здолееш і выцерпіш, дык пражывеш сто гадоў і атрымаеш поўную пенсію.
У адвакаты?
А што, прывабнае прызначэнне. Тэарэтычна: абараняеш невінаватага і караеш злачынцу, а практычна:
абараняеш злачынцу, а караеш невінаватага, бо калі прытрымлівацца тэорыі, дык адвакацкая роля — проста фікцыя. Невінаватага, калі ён сапраўды невінаваты, і абараняць не трэба, а злачынца, калі ён учыніў злачынства, можа пакараць і сам закон, без адваката. Найлепш, бадай, не мець ніякіх спраў ні з невінаватымі, ні са злачынцамі, тым болей што звычайна вельмі цяжка знайсці вінаватага. Але ж можна прадаваць парады, бо адвакатура — адзіная шчаслівая магчымасць парады прадаваць, у той час калі бацькі, настаўнікі, прафесары і прыяцелі сям’і даюць іх дарма. I што галоўнае, калі ты як пакупнік прыходзіш да адваката, дык не маеш права ні памацаць парады, ні папытацца: «А можа, на складзе ў вас ёсць што-небудзь лепшае?», ні вярнуць параду назад і сказаць: «Гэтая парада ў вас, пане, пракісла, ад яе плесняй патыхае!» Ніякага права ў цябе няма незалежна ад таго, падабаецца табе парада ці не.
Вы толькі падумайце, які б гэта быў жарт лёсу, калі б я, хто ніколі ў жыцці не слухаўся нічыіх парад, пачаў сам іх прадаваць.
У журналісты?
А што, прывабнае прызначэнне. Слова, якое ў нас увогуле такое таннае, што яго ніхто не беражэ, якое кідаюць, выкідаюць, забываюць, ты пачынаеш прадаваць і бярэш за яго неблагія грошы. Ты можаш нічога не ведаць, а ўсё роўна будзеш лічыцца чалавекам, які ведае ўсё; ты не абавязаны быць разумнейшым за тых, хто маўчыць, і можаш гаварыць ад іхняга імя.