Аўтабіяграфія  Браніслаў Нушыч

Аўтабіяграфія

Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
52.42 МБ
аж дагэтуль ссе чалавецтва. А за імі многа-многа іншых: патрыятызм, крывадушнасць, самалюбнасць, шаноўнасць, загана, хлусня, шчырасць і ўсе астатнія, што зблізку, здаецца, інакш апранаюцца і не так сябе паводзяць, як гэта выглядае скрозь лінзу турэмнага акна.
А турэмнае акно мае яшчэ адну асаблівасць сапраўднай падзорнай трубы: калі глядзіш праз малое шкельца ў вялікае, тады прадмет павялічваецца, а калі павернеш другім канцом, тады памяншаецца. Што ні кажыце, цікавы эксперымент, і правесці яго найлягчэй пры дапамозе такой падзорнай трубы, як турэмнае акно.
Паглядзіш, напрыклад, праз адно шкельца і ўбачыш павялічанага палітыка — значнага дзяржаўнага дзеяча, кожнае слова якога вызначае эпоху ў развіцці краіны, а кожны ягоны крок — крок гісторыі; перад мудрасцю яго схіляюцца масы, бо ён замяняе алімпійскіх багоў, якія калісьці жылі сярод людзей. А перавернеш трубу другім канцом і ўбачыш паменшанага палітыка — самалюбівага чынушу, у кожным слове якога крывадушнасць, а ў кожным кроку — імкненне абрабаваць; яго ўшаноўваюць і яму кланяюцца падкупленыя натоўпы, а сам ён, нібы гандляр з Старога запавету, у храм божы ўвайшоў дзеля нажывы. Альбо яшчэ адзін эксперымент. Праз вялікае шкельца бачыш павялічаную высакароднасць вядомага мецэната і дабрадзея. Шчодрая рука яго супакойвае боль і гора, высакароднае сэрца яго спагадае кожнаму няшчаснаму. Многім ужо ён выцер слёзы, шмат каму сцішыў боль, нямала каго ўратаваў ад бяды. Гаротнікі лічаць яго за святога яшчэ пры жыцці, і душа яго заслужыла месца ў раі. А калі глядзець з другога канца, бачыш закаранелага злачынцу, які абабраў нямала людзей, разбурыў безліч сямейных гнёздаў, які ў блізкага свайго вырваў кавалак з рота, а цяпер дробнымі падачкамі
хоча набыць сабе славу вьісакароднага, афішуючы іх праз газеты. Але ўсё гэта не болей, як імкненне прыспаць сумленне і ўвесці ў зман іншых, замазаць вочы ўладзе, якая пад маскай дабрадзейства і не заўважыць прыкрытай злачыннасці.
Праз вялікае шкельца можна ўбачыць таксама і павялічанага літаратара альбо навукоўца, якія сталі ўвасабленнем перадавой думкі, імёны якіх ставяцца заўсёды першымі і вымаўляюцца абавязкова з пашанай. Вакол іх натоўпы прыхільнікаў, якія ўсхваляюць напісанае, а разам і тое, што будзе напісана, звіваюць вянкі славы і шырока расчыняюць ім дзверы ў пантэон. А паглядзеўшы праз памяншальнае шкельца, убачыш, што гэта звычайны прафесарскі тып, якіх у вялікіх народаў сотні, убачыш чалавека, які ўсё жыццё пералівае з пустога ў парожняе, убачыш навукоўца, які праз кожныя шэсць месяцаў, нібы мадыстка, рэкламуе новыя рэчы, найболып адпаведныя модзе, напамінаючы між іншым, што старыя распрадае па зніжанай цане — убачыш чалавека, які на нашай наіўнасці будуе сваю фальшывую значнасць.
I ўвогуле, чаго толькі не пабачыш, калі глядзіш на свет праз шкельцы, якія павялічваюць і зменшваюць! А яны, і адно, і другое,— у турэмным акне, звычайным, але не горшым за самы дасканалы амерыканскі бінокль.
ВОЙСКА
3 чалавека двойчы ў жыцці здымаюць мерку. Першы раз — калі забіраюць у войска, і другі — калі памрэ. Што мераюць пасля смерці, гэта я разумею, тут ёсць практычная патрэба, а вось нашто мераць, калі бяруць на службу, не магу даўмецца. Кажуць таму, што ў войска не прымаюць людзей з вузкімі грудзьмі, але я нідзе не бачыў гэтулькі вузкагрудых, як у войску.
Гэтае абмерванне чалавека перад тым, як забраць у войска, называецца медыцынскай камісіяй. Такую камісію звычайна таксама праходзяць двойчы: адзін раз, каб забяспечыць сабе жыццё ўступленнем у страхавое таварыства, і другі, калі забяспечваецца смерць уступленнем у войска. Прычым, калі жвавы агент страхавога таварыства стараецца вас пераканаць: «Застрахуйце жыццё, каб можна было спакойна памерці!», заўзяты ваяка заклікае: «Памірайце спакойна, каб жыць вечна!»
Вядома, я не лічу, што пайсці ў войска — значыць аддаць сябе на смерць. Бяда, каб так было. Папраўдзе ўсё інакш, армія — гэта нешта падобнае да латарэі, у якой болын пустых білетаў, і таму выйграюць не ўсе, а таму пайсці ў войска — значыць проста купіць пачак білетаў, сярод якіх ёсць нейкі працэнт выйгрышных. Праўда, што да выйгрышаў, то яны ў гэтай латарэі сапраўдныя.
Надзіва мудрыя думкі ў гэтым плане выказваў наш капрал Люба, калі стараўся пераканаць нас, што няма лепшай долі за салдацкую:
— На вайне ніхто ніколі не ведае, ці загіне, ці застанецца жывы. Часцей гіне якраз той, хто думае выжыць, а жыць застаецца той, што загадзя змірыўся са смерцю. Але дзеля парадку і дысцыпліны, далібог, намнога лепш было б, каб загадзя ведалі, хто загіне, a хто не. Камандзір тады мог бы проста сказаць, колькі павінна загінуць, а я ў сваю чаргу вызначыць: ты, ты, ты, ты і ты — марш на смерць. Вызначаныя гінуць, і ўсё як след — спісы ў парадку, ніякіх нечаканасцей, служыць адна любата. Праўда, калі-нікалі і тут можа здарыцца не так, як загадаеш, бо не кожная куля пападае. Але ты свой абавязак выконваеш, і калі не загінуў — не твая віна.
Магчыма, праз гэта медыцынская камісія пры адборы рэкрутаў вельмі нагадвае мне тую камісію на
бойні, якая адбірае жывёлу на забой. Згадзіцеся, у рэкруцкай камісіі надта ж дзіўная логіка: здатнае да жыцця яна аб’яўляе прыгодным на смерць, а тое, што не здольна нармальна жыць, прызнае непрыгодным і на смерць.
Пасля таго як камісія агледзіць і аб’явіць прыдатным, вас абстрыгуць і апрануць у вайсковую форму. 3 гэтага часу вас нельга адрозніць ад іншых, усе на адзін выгляд. Уступаючы ў армію, вы маеце выгляд другі, аднак вайсковае начальства лічыць, што тут няма патрэбы ў нейкай асаблівай разнастайнасці, і таму з самага пачатку ўсе выгляды зводзяць да аднаго.
У войску аднолькавым павінна быць вось што: каб усе былі нагола абстрыжаныя, апранутыя ў форму і нічога не думалі. Асабліва каб нічога не думалі — гэта адна з найважнейшых умоў аднолькавасці.
— У салдаты бяруць не на тое, каб думалі! — тлумачыў нам капрал.— Што тады будзе рабіць пан маёр, калі ўсе пачнуць думаць? Ты павінен слухацца, а не думаць, вось што!
Так і не ведае чалавек, што яму ў жыцці лепш рабіць: думаць ці не думаць. У школе паўтараюць: «Вучыся, сынку, думаць, бо цяжка табе будзе жыць, калі не ўмецьмеш думаць!» А калі скончыш школу і пойдзеш у войска, табе кажуць: «Не думай, цябе не на тое ўзялі, каб думаў!» Калі ажэнішся, жонка дзяўбе: «Мая справа — хата і гаспадарка, а твая — думаць!» А дзяржава ў той жа час цябе на два гады ў турму саджае, бо ты думаў.
От і разбярыся паспрабуй, што лепш — думаць ці не думаць? Тыя, што думаюць, кажуць, што лепш не думаць, а тыя, што не думаюць, даказваюць, што лепш думаць.
«Пакуль я думаў і раздумваў, мой брат збіраў грош да гроша, і вось: ён багаты чалавек, а я голы як бізун»,— скардзіўся адзін гаротнік.
«Калі я што-небудзь доўга абдумваў, выходзіла ўсё абы-як, а калі рабіў, не задумваючыся, выходзіла добра»,— прызнаваўся адзін спрактыкаваны чалавек.
Гэтак лічаць тыя, якія каюцца, што думалі. А вось як лічаць тыя, што не думалі:
«Каб я хоць крышку думала, ніколі за цябе не пайшла б»,— дакарала маладая жанчына мужа, старэйшага за яе.
«Не думаў я, браце, а каб думаў, таго б не было»,— уздыхаў той, што не мог вярнуць страчанага.
Слухаючы гэтыя скаргі, сапраўды задумаешся, што ж лепш — думаць ці не думаць? Гэта, мабыць, нейкім чынам залежыць ад прафесіі. Ёсць прафесіі, пры якіх думаць трэба абавязкова, аднак у многіх прафесіях гэтага не патрабуецца. Так, напрыклад, абавязкова павінны думаць шафёры, вагонаважатыя, пілоты, машыністы, рулявыя на параходах. А ўсім астатнім: дзяржаўным дзеячам, прафесарам, літаратарам, чыноўнікам вышэйшым і ніжэйшым, папам і афіцэрам думаць няма патрэбы, яны належаць да другой катэгорыі.
Калі ты апрануў форму і перастаў думаць, значыць, ты салдат, цябе ставяць у строй і вучаць раўняцца. Раўненне, якое ў войску надзвычай многа значыць, мае на мэце паставіць усіх людзей пад шнур і навучыць іх не вылазіць адзін паперад другога. Камандзіры аддаюць гэтай карыснай навуцы вельмі многа і часу, і сілы, так што ў салдата раўненне пераходзіць у звычку, аднак, як толькі ён пакідае армію, гэтая добрая звычка траціцца. Найхутчэй таму, што ў жыцці больш цэніцца звычка вьіскокваць з строю.
Другое, што павінен умець салдат,— хадзіць у нагу: ні ў якім разе не адставаць, не паспяшаць, а ісці такім самым крокам, як той, што побач, як той, што наперадзе, і як той, што ззаду. He паможа тут і твой універсітэцкі дыплом, ён не дае права на болыпы крок,
ты мусіш ісці плячо ў плячо і нага ў нагу з чалавекам, якога ў войску першы раз за жыццё падстрыглі і які толькі ў войску даведаўся, як яго прозвішча. Прыгадваецца, неяк у Македоніі я бачыў каня і асла, запрэжаных у адзін воз і таму вымушаных ісці ў нагу. I колькі ні спрабаваў бедны конь зрабіць болыпы крок, пайсці хутчэй, усе яго намаганні разбіваліся аб аслову ўпартасць, бо ён шпарчэй ісці не хацеў, нават зусім спыняўся, а часам, па сваёй філасофскай рассеянасці, увогуле рваўся ў другі, процілеглы бок. Каб у войску дазвалялася думаць, гэты факт можна было б скарыстаць як пераканаўчае параўнанне.
Калі вы навучыліся хадзіць у нагу, вас пачынаюць вучыць адбіваць крок, грукаць нагамі аб зямлю. Гэтае груканне лічыцца важнай справай, і тыя ўзводныя камандзіры, якія дабіліся таго, што ўзводы іхнія выкрасаюць абцасамі з бруку агонь, атрымліваюць асаблівую падзяку. Нашто трэба, каб салдат у маршы з усёй сілы адбіваў крок, я і да гэтага часу не ведаю — ці гэта адпавядае таму параграфу ў вайсковым статуце, які тлумачыць: «Задача руху — прайсці пэўную адлегласць за адпаведны час з найменшай стратай сілы», а ці гэта паслуга, якую войска робіць людзям і дзяржаве, утрамбоўваючы ў горадзе брук, а за горадам дарогі.
Што тут да чаго, я сам ніколі не разабраўся б, але нядаўна мне растлумачылі, што гэтае тупанне як надзвычай важную справу выдумалі і прапхнулі ў вайсковы статут пастаўшчыкі ботаў.
Калі ты навучыўся раўняцца і хадзіць, пачынаюць вучыць, як вітаць начальства. He павітацца ў кампаніі — няветлівасць, а не павітацца ў войску — гэта ўжо злачынства. Вось таму і вучаць з усёй адказнасцю, таму і патрабаванні статута цвёрдыя і падрабязныя. Паводле статута, салдат павінен: сустрэўшы камандзіра, якога трэба павітаць, павярнуць галаву ў яго бок,