Аўтабіяграфія  Браніслаў Нушыч

Аўтабіяграфія

Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
52.42 МБ
— Якія выпадкі процідзеяння тых плоскасцей, што раздзяляюцца, могуць быць пры гэтым?
I,	калі ведаепі, ты павінен адказаць:
— Могуць быць наступныя выпадкі: А) плоскасці ўздзейнічаюць непасрэдна на бакі кліна; В) плоскасці ўздзейнічаюць непасрэдна на вяршыню кліна; С) плоскасці ўздзейнічаюць у розных напрамках.
Гэтак A, В, С прайшлі праз усю фізіку, і нас выкладчык фізікі да таго замучыў тымі трыма лацінскімі літарамі, што мы нават мянушку яму далі — настаўнік Абэца. Увесь час звяртацца да тых A, В, С стала благой звычкаю настаўніка, здавалася, ён не можа без іх ні ў якім выпадку. Выклікае ён, напрыклад, мяне да дошкі і пасля некалькіх пытанняў, на якія я не магу адказаць, выводзіць:
— Ты, браце: А) не ведаеш сённяшняга ўрока; В) не ведаў ніводнага папярэдняга; С) відаць па ўсім, і ніколі нічога ведаць не будзеш. 3 усяго гэтага можна зрабіць вывад: двойка табе, можаш сядаць.
Што датычыцца фізічынай сваячкі, хіміі, якая ў сярэдневякоўе звалася інакш, але, скампраметаваўшы сябе, памяняла імя, дык і пра яе няма чаго добрага сказаць, хоць я і далёкі ад намеру гэтую навуку ганіць. Вось што, прыкладна, можа даць яна чалавеку карьіснага і патрэбнага ў жыцці:
Гексозы — гэта шмататамныя спірты, якія пры ад-
наўленні даюць чысты алкаголь СНг(ОН), СН(ОН), СН(ОН), СН(ОН), СН(ОН), СзОН, гэта значыць фруктоза, манітавы альдэгід: СН2(ОН), СН(ОН), СН(ОН), СН(ОН), СН(ОН)СНО, а пладовы цукар — манітавы кетон: СН2(ОН), СН(ОН), СН(ОН), СН(ОН), CO, СН2ОН;
дыгексозы — гэта ангідрыды гексозы: CeHn, О5ОН+ + НО. СеНпОз — Н2О=СбНнО5О. СбНнОз — гэта звычайны цукар, ангідрыд фруктозы і пладовага цукру:
/СНгСН(ОН), СН(ОН), СН(ОН), СН(ОН), СНО U\CH2CH(OH), СН(ОН), СН(ОН), CO. СН2. OH;
мальтоза — гэта ангідрыд фруктозы і галактозы:
/СН2СН(ОН), СН(ОН), СН(ОН)СН(ОН), СНО °\С6НпО5.
Дыгексозы — гэта цвёрдыя ангідрыды; у падкісленай вадзе пры тэмпературы кіпення гідралізуюцца на дзве гексозныя малекулы: СбНпО5ОСбНпО5+Н2О = = СбНігОб+СеНігОб.
А полігексозы — ангідрыды гексозы: пСеНігОе— — пН2О=(СбНюО5)п, таму і яны гідралізуюцца ў гексозы: (СбНіо05) + пНгО = пСбНі20б.
Шануючы здароўе маіх чытачоў, я не магу прыводзіць больш прыкладаў, але думаю, што і гэтых дастаткова, каб пераканаць іх, якая карысная навука хімія. Нават гэтая невялічкая лекцыя можа даць пэўную карысць у жыцці — напрыклад, як вельмі эфектыўны сродак скарачэння чыноўнікаў.
Факт, што чыноўнікаў развялося намнога больш, чым трэба, і ўсе разумеюць, як цяжка знайсці спосаб, каб пазбавіць дзяржаву ад гэтага цяжару. У той час, калі законы і розныя пастановы скарачаюць адных, дэпутаты, кіраўнікі клубаў, цёткі і мэтрэсы ўладкоўваюць на службу другіх, і гэткае скарачэнне нагадвае вывядзенне клапоў у чыгуначных вагонах: пакуль дырэкцыя знішчыць адных, пасажыры, якія начавалі ў гасцініцах, нанясуць новых. Значыць, трэба правесці
нейкую больш эфектыўную дэзінфекцыю, каб звесцітакі чыноўнікаў, і на гэта можа згадзіцца лекцыя па хіміі, якую я падаю вышэй. Можна было б загадаць чыноўніцтву вывучыць яе на памяць і растлумачыць, а хто не справіцца з заданнем, таго звальняць з дзяржаўнай службы. Такім чынам, напэўна, не меней як дзевяноста працэнтаў чыноўнікаў злезлі б з дзяржаўнага бюджэту.
Але ў бедных чыноўнікаў і без таго аж занадта розных турбот, дык, можа, і грэх яшчэ болей іх мучыць. Спачатку гэтую лекцыю варта было б скарыстаць пры падборы кандыдатаў у дэпутаты і дзяржаўныя саветнікі, а ў першую чаргу, мусіць, — у епіскапы. Наўрад ці многа знойдзецца такіх, хто возьмецца з ахвотай вучыць такую лекцыю, а тады пабачым, ці будзе гэткая, як цяпер, мітусня і барацьба за пасады. А яшчэ, у любым выпадку, трэба прымусіць, каб гэтую лекцыю вывучылі на памяць усе члены камісіі міністэрства асветы, якія складаюць вучэбныя праграмы.
У канцы ўрока, на якім мы пазнаёміліся з гэтым матэрыялам, настаўнік паказаў пальцам на мяне і сказаў:
— Рыхтуйся, заўтра ты будзеш адказваць.
У мяне мурашкі пабеглі па целе, я адчуваў сябе так, як падсудны, пачуўшы смяротны прыгавор. I нават яшчэ горш, бо загадзя ведаў дзень і гадзіну выканання прыгавору, тады як асуджаны на смерць гэтага не ведае і можа яшчэ цешыцца надзеяй на выратаванне.
Чорныя думкі апанавалі мяне, але вучыць я нават не збіраўся, бо не было ніякага сэнсу брацца за гэткую немагчымую, пагібельную справу. Я доўга думаў, што ж рабіць — ці то папрасіць абароны ў паліцыі, ці звярнуцца ў таварыства аховы жывёлы, ці падацца ў гайдукі? Прыйшла мне таксама думка паслаць на-
стаўніку Абэцу пачцівы, але шчыры ліст, і я напісаў:
«Шаноўны пан настаўнік!
Урок пра гексозы, якія з’яўляюцца шмататамнымі спіртамі, што пры аднаўленні даюць чысты алкаголь, пра манітавыя альдэгіды і кетоны як дыгексозы, якія з’яўляюцца ангідрыдамі гексозы, я не вывучыў, таму што СОб4(ОН)СО(ОН), O72H112OH+HO, СзбНб0бОі7= =Сі4СН(ОН)О4бОС52Нз48. Вы мяне зразумееце, таму што СН(ОН)СН(ОН)СН(ОН), OH+СН2О5 = С18H27O72+C32H17O9. Прашу прабачэння.
Ваш няшчасны вучань СН(ОН)СН(ОН) + C14O72 = О19Н32ОН». Я спадзяваўся, што, можа, маё пасланне кране настаўніка, а калі і не, дык хоць задам яму галаваломку, гэтаксама, як ён мне задаў на ўроку. Аднак потым вырашыў ліста не пасылаць, а пайсці на ўрок і, як сапраўдны спартанец, спакойна, без хвалявання, не вымавіўшы ніводнага слова, загінуць. Так яно і было: я загінуў, але не сказаў ні слова.
МЁРТВЫЯ мовы
Як рэшткі вымерлых народаў рымскага і грэчаскага, жывуць яшчэ і цяпер, раскіданыя па розных гімназіях, выкладчыкі лацінскай і грэчаскай моў. Калі б Цыцэрон і Тацыт, Гамер і Дэмасфен, Ціт Лівій, Сенека, Марк Аўрэлій, Авідзій і іншыя не напісалі некалькі школьных практыкаванняў, якія стагоддзямі ўбіваюцца ў галовы маладым пакаленням, гэтыя рэшткі рымлян і грэкаў, настаўнікі, таксама б вымерлі.
Лацінская і грэчаская мовы цяпер лічацца мёртвьімі. Але як тады, так і цяпер, я не магу даўмецца, іпто гэта значыць: мёртвая мова. Я разумею, што можа памерці мова пры жывым народзе, а вось каб вьімер
народ, а засталася мова — хоць страляй, не магу зразумець. I яшчэ: пад назвай «мёртвая» гэтая самая мова жыве! А задумайцеся, калі ласка, што гэта за прафесія — настаўнік мёртвай мовы! На мой погляд, мёртвыя мовы не могунь скарыстоўвацца нідзе болей, як толькі прадмет у школах, а гэта значыць, як хлеб выкладчыкам. Хіба можна, напрыклад, такое запісаць у адпаведнай графе, калі трэба запоўніць анкету і назваць прафесію? Што тут запісваць: «Акрамя роднай мовы валодае таксама мёртвымі»? I ў штодзённым жыцці іх нідзе не скарыстаеш. Ну якая карысць можа быць, скажам, ад такой аб’явы: «Здольны малады чалавек, які акрамя роднай ведае і адну мёртвую мову, прапаноўвае свае паслугі і г. д.».
I тым не меней, выкладчыкі гэтых мёртвых моў, вы гэта, напэўна, і самі заўважылі, жывуць у глыбокім перакананні, што дзяцей аддаюць у школу выключна дзеля таго, каб яны вывучалі іхнія мовы. Усе астатнія прадметы яны лічаць за другарадныя, усё астатняе, на іх погляд,— лішняе, а вось веданне грэчаскай і лацінскай моў — адзіная і абавязковая жыццёвая патрэба. Што значаць чытанне і пісанне, складанне, адыманне, множанне і дзяленне, калі ты не ведаеш гутарак Антонія, філіпік Дэмасфена ці тэорыі Дэмакрыта, так званага смешнага філосафа?
Імамы, якія тлумачаць будучым прапаведнікам каран у Айя-Сафіі і на тэалагічным факультэце ў Багдадзе, у гэтым плане куды больш літасцівыя. Там, калі малады софта не вывучыць на памяць нейкай суры, вучоны імам уздымае вочы да неба і гаворыць:
— Няхай цябе алах умудрыць і навучыць!
А выкладчык лацінскай мовы, калі дазнаецца, што ты не ведаеш слова ў слова Цыцэронавай прамовы, зларадна патрэ рукі, парадуецца, што яму выпала нагода сто сорак шосты раз за гэты навучальны год сказаць:
— Quousqe tandem abutere, Рыста Яніч, patentia nostra! 1
Трэба адзначыць, што настаўнікі лацінскай мовы нават пра самыя звычайныя рэчы не могуць гаварыць без лацінскіх цытат. Калі, напрыклад, наш выкладчык раіў лепей вучыць яго прадмет, гэтая парада гучала прыблізна так:
— Глядзі, што робіш, таму што quilibet fortunae suae 2. Трэба вучыцца, працаваць з усёй сілы, бо non volet in buccas tuas assa columba3. A яшчэ трэба думаць, што сказаць, а не верзці толькі quidquid in buccam 4, трэба ведаць i памятаць, што ўсё гэта спатрэбіцца ў жыцці. Non scholae sed vitae discimus! 5
Другі раз, ацэньваючы нашы паводзіны, ён гаварыў так:
— Нашто табе добрая адзнака, калі ты неслух і нягоднік. Qui proficit in literis et deficit in moribus, plus deficit, quam proficit!6
Выйшла так, што ніводнай настаўнікавай парады мы не паслухаліся, і перш за ўсё, мабыць, таму, што не зразумелі іх, а лазіць па слоўніках, каб перакласці, немагчыма было нас прымусіць.
Прыгледзеўшыся да гэтых настаўнікаў, можна заўважыць, што яны адчуваюць нейкую асалоду, калі ўдаецца непрыкметна завесці вучняў на глыбіню, у віры. Такі «дабрадзей» часам і руку вучню падасць, але толькі каб выцягнуць на сярэдзіну ракі, дзе найглыбей і дзе небараку падхопіць, закруціць вір, а сам тым часам выбіраецца на бераг і з задавальненнем
1 Дакуль ты будзеш... выпрабоўваць цярпенне наша! (лац.)
2 Кожны сам свой лёс стварае (лац.).
3 He заляціць табе ў рот смажаны голуб (лац.).
4 Усё, што ў галаву прыйдзе (лац.).
5 Мы вучымся не дзеля школы, а дзеля жыцця! (лац.)
6 Хто дасягае поспехаў у навуках, але адстае ў добрых звычаях, той прайграе, а не выйграе (лац).
пазірае, як вучапь топіцца. Вы б толькі паглядзелі, якой радасцю свеціцца твар настаўніка, які здолеў дацягнуць вучня да другога скланення альбо да трэцяга спражэння. А трэцяе спражэнне — гэта самая небяспечная мясціна ў лацінскай граматыцы, і пераплыць яго цяжэй, як Ла-Манш. Гэта праз яго, напэўна, вымерлі старажытныя народы, якія павінны былі карыстацца лацінскай мовай. Як некаторыя народы выміралі ад чумы ці ад халеры, так лацінскі вымер ад accusativ cum infinitive 1 і ад блытаніны спражэння шматлікіх рознаспрагальных дзеясловаў у актыве і пасіве.
У сярэдневякоўе, у жудасныя часы інквізіцыі, сопsecutio temporanum 2 была адной з найстрашнейшых прылад катавання. Прыходзіць, напрыклад, да вялікага інквізітара манах-турэмшчык з дакладам, а той пытаецца:
— Яшчэ жывы дон Мігель Фернандэс граф дэ Сакрамента?