Аўтабіяграфія
Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
Яны сядзелі ў суседнім пакоі і думалі, што я заснуў, умыўшыся слязьмі. Аднак я не мог спакойна спаць, не адпомсціўшы за тое, што мяне пазбавілі вячэры, на якой будзе і торт. I ў той час, калі пан пратапоп казаў тост — а было вядома, што гаварыць коратка не ў яго звычцы,— я злез з ложка, непрыкметна пракраўся ў кухню і размазаў рукою ўсе фігуры і ўзоры на торце, які тая цётка, на якую я быццам бы па-
добны, цэлага паўдня старанна ўпрыгожвала, а потым яшчэ зрабіў у тым торце пальцам чатыры дзіркі, насыпаў з паўкілаграма солі ў марожанае, лінуў воцату ў звараную толькі што каву, газай з лямпы паліў салату і толькі тады са спакойнай душою і сумленнем, як чалавек, што выканаў важную справу, вярнуўся ў ложак і заплюшчыў вочы, быццам бы даўно ўжо моцна сплю.
Вядома, я павінен быў адчуць вялікае задавальненне, калі з другога пакоя пачуў спачатку спалоханыя крыкі: «А-яй! А-яй! А-яй!», а потым тлумачэнні і перапрошванні і, нарэшце, як упала, страціўшы прытомнасць, цётка, якая цэлых паўдня ўпрыгожвала торт.
Адразу ж, а гэтага я, між іншым, чакаў, у мой пакой зайпіла цэлая камісія, каб праверыць, сплю я ці не. I тут, каля майго ложка, пачалася палеміка камісіі па пытанні: вылупцаваць мяне цяпер, соннага, ці пачакаць да ранку. Я згаджаўся з тымі ўдзельнікамі палемікі, а іх аказалася большасць, хто лічыў, што лепш лупцоўку перанесці на раніцу, бо разлічваў, зразумела, што ўцяку з дому яшчэ на досвітку.
Вось так я спыніў размову пра замужжа маёй стрыечнай сястры, якая вялася ў суседнім пакоі, і скіраваў увагу на свой лёс, цалкам змяніўшы парадак дня сходу.
Распачалі дыскусію мае бацькі з таго, што бацька зноў заявіў: «Ен скончыць на шыбеніцы!», а маці яшчэ раз прастагнала ў роспачы: «Чаму было не задушыць яго, як толькі ён запішчаў, a то выгадавала бандыта!..»
Госці, як гэта звычайна бывае, пачалі суцяшаць бацькоў-гаротнікаў. Так, напрыклад, наш сусед-бакалейшчык сказаў:
— Хлапчук крыху свавольны, але гэта не страшна. Вось я, напрыклад, калі быў малы, краў усё, што бачыў. А цяпер — гаспадар, і чаго мне бракуе? Усё ў божай руцэ!
Пратапоп са свайго боку пацвердзіў гэта, прыводзячы як прыклад свайго меншага сына:
— Яму яшчэ і чатырох гадоў няма, а мацюкацца ў бога навучыўся так, быццам кавальскую школу скончыў. А я, павінен вам сказаць, бога не мацюкаў, аж пакуль не паступіў у духоўную семінарыю. I гэта, калі ласка, дзіця свяшчэнніка. Вось яно як. Такія ўжо цяперашнія дзеці, упраўныя ды разумныя, і мы мусім з гэтым мірыцца!
Як толькі ўсе згадзіліся, што цяперашнія дзеці «ўпраўныя ды разумныя», пачалося абмеркаванне другога пытання: кім мне найлепш быць? Старшыняваў на гэтым пасяджэнні сам пратапоп, а ў куце сядзелі тры цёткі, як міфалагічныя тры пралі, што прадуць лёсы, і ўвесь час умешваліся ў размову. Клотай — той, што трымае павесма — была мая старэйшая цётка, міфалагічнае ў ёй было ўжо тое, што пад носам у яе раслі вусы, нібы ў дзевятнаццацігадовага хлопца; да Хезіс, якая прадзе нітку, вельмі падобная была цётка сярэдняя, таму што ў жыцці яна ўмела не толькі спрасці, але і заблытаць чыю хочаш пражу; і Атропу — тую, што трымае нажніцы, каб адрэзаць належнай даўжыні век — нагадвала мая малодшая цётка, надзіва здольная скараціць чалавеку век, так што нават нажніцы не спатрэбяцца.
Першы выказаўся бацька:
— Аддам яго ў вучні да каваля. Як пагне хрыбет, дык прыціхне!
Пасля такой заявы войкнулі ўсе тры цёткі і адразу пачалі дзяліцца сваімі меркаваннямі.
— Я думаю, яму найлепш ісці ў афіцэры,— заявіла Клота.— Будзе ў яго добрае жалаванне, дзяншчык і афіцэрскі гонар. Яму іграе музыка, а ён сабе камандуе і маршыруе на парадах.
— А вайна? — ускліквае сусед-бакалейшчык, які ад роду ненавідзіць вайну.
— А іпто вайна? Што афіцэру рабіць на вайне, як не сядзець у штабе і чытаць данясенні з перадавой? Акрамя таго, на вайне можна і ордэн атрымаць! — развівае свае погляды Клота.
— Мне здаецца, што лепш, каб ён стаў чыноўнікам! — уносіць сваю прапанову Хезіс.— He трэба мучыцца, канчаць школу.
— Яно няблага, але пытанне ў тым, якім чыноўнікам, бо не ўсюды аднолькава служыць! — улазіць сусед-бакалейшчык.— Возьмем, напрыклад, таможніка. I гонар, і пашана — гэта па-мойму. Перагледзь чужыя рэчы, вызнач недазволенае і забірай сабе ўсё, што падабаецца. Потым толькі заўважаеш, што таможнік у капелюшы, я.кі правозілі кантрабандай, а яго жонка ў шаўковай сукенцы, таксама кантрабанднай, якую муж не прапусціў. Што і казаць, добрая служба. Але і на пошце працаваць не горш...
— He, гэта абы-што,— заўважае Хезіс,— цэлымі днямі клеіць маркі, так што язык накрухмальваецца, як манішка.
— Што ж, наклейваць маркі і лізаць клей не вельмі прыемна,— не здаецца бакалейшчык,— але праз яго рукі праходзіць гэтулькі канвертаў з грашыма.
— Ну дык што, яны ж заклееныя? — уключаецца ў размову мой дзядзька.— А калі распячатаеш, цябе самога запячатаюць. Вось і выбірай: альбо пісьмо, альбо ты. Нехта павінен быць запячатаны! А таму мне здаецца, што калі ўжо чалавек мусіць мець справу з грашыма, дык лепш адкрыта — быць, напрыклад, касірам. Во гэта пасада!
— Касірам не варта! — рашуча заяўляе пратапоп.— Гэта своеасаблівы дар, з якім трэба нарадзіцца. Цэлымі днямі мнеш у руках чужыя грошы, а ўзяць іх не можаш. Гэта тое самае, даруй, госпадзі, што цэлы дзень ціскаць чужую жонку, але не магчы яе...— Тут пратапоп спыніў сваё параўнанне, нягледзячы на яго
дасціпнасць, бо ўсе тры пралі — Клота, Хезіс і Атропа — у адзін голас усклікнулі «А-яй!» намнога раней, чым можна было закончыць думку.
Трэцяя праля, тая, што скарачае чалавеку век, даказвала, што я павінен стаць настаўнікам.
— Няма нічога лепшага! — крычала яна.
— Ну пэўна! — дадаў на гэта пратапоп са звычайнай і традыцыйнай пагардай царквы да асветы.— Гэта добра перш за ўсё таму, што настаўнік не павінен ведаць той прадмет, які выкладае. Скажам, я не магу на вянчанні спяваць паніхіду, ці не так? А настаўнік можа: прыходзіць на ўрок арыфметыкі і вядзе гаворку пра закон божы, прыйдзе на маляванне, а гаворыць пра зацьменне сонца, і ніякая ўлада яму гэтага не забароніць. А так сапраўды добра быць настаўнікам, згодзен: дзеці перад ім здымаюць шапкі, бацькі ўсіх вучняў з ім ласкавыя, і якія б выбары ні былі, настаўніка заўсёды выбіраюць у розныя камітэты. Акрамя таго, мае канікулы. Дзесяць месяцаў ні пра што не дбае, нічога не бярэ да галавы, а потым яшчэ два месяцы адпачывае. Ці ж можа быць лепш!
Матцы маёй хацелася, каб я стаў альбо доктарам, альбо мітрапалітам.
— Доктар — добрая прафесія,— кажа дзядзька.— Пакажаш яму язык, і ён здзярэ з цябе тры дынары; залезе ў рот з лыжачкай, каб глянуць далей за язык — возьме пяць дынараў; памацае табе руку — дзесяць дынараў, ды яшчэ пазірае на гадзіннік, каб не памацаць болей, чым трэба на дзесяць дынараў; калі прыкладзе вуха да тваіх грудзей, мусіш плаціць пятнаццаць, а калі напіша два-тры словы, якіх ніхто хрышчаны не разбярэ, і ўсе дваццаць дынараў. А галоўнае, што, калі хворы выздаравее, ён сцвярджае, быццам гэта ад яго лекаў, а калі памрэ, ён даказвае, што той памёр прыроднай смерцю.
Усё ж такі пры ўсіх пахвалах у адрас лекарскай
прафесіі матка болып схілялася да таго, што мне трэба стаць мітрапалітам.
— Яго ўсе паважаюць, усе яму цалуюць руку,— казала яна.— Зноў-такі, нічога не робіць, на вялікае свята праспявае «Амін!» — і ўся яго работа.
— Баюся, што занадта ён у вас жвавы, а мітрапаліт павінен быць ціхмяным! — заўважае пратапоп як чалавек, самы аўтарытэтны ў гэтай справе.
— Нічога! — суцяшалася маці.— Як і саграшыць калі, мантыя заўсёды прыкрые!
Мой дзядзька, які перад гэтым хваліў дактароў, рашуча стаў за тое, каб я выйшаў у міністры.
— Лепш не бывае,— гаварыў ён.— Улада ў тваіх руках, рабі, што хочаш, і ні перад кім не адказваеш. Міністрам быць лягчэй, як цырульнікам. Цырульнік, па-першае, павінен умець галіць, а па-другое, увесь час сцерагчыся, каб не парэзаць каго. А міністр, браце, і галіць умець не абавязаны, і парэзаць не баіцца, таму што нават калі і парэжа, не вінаваты будзе.
Сусед-бакалейшчык, які дагэтуль абмяркоўваў толькі чужыя прапановы, нарэшце выказаў і сваю думку:
— Я б аддаў яго ў гандляры, але каб не стаў бакалейшчыкам, як я. Гэта дробязная справа: кілаграм рысу каштуе чатыры грошы, абважыш пакупніка на некалькі грамаў, а якая карысць — ледзь-ледзь скруціш дзесяць — дваццаць параў *. Гэтаксама і з цукрам, і з мукой, і з усім астатнім. Падсыплеш у муку крыху пясочку, змяшаеш з рысам крыху аўса, дадасі ў каву крыху дробненькіх чорных каменьчыкаў, ульеш у газу крыху вады — але што з таго, заробку амаль ніякага. He варта яму быць і галантарэйшчыкам, бо калі метрам мераеш, пакупнікі вачэй не зводзяць. Калі важыш бязменам, можаш зрабіць, каб ён заядаў, можаш падрабіць, каб той канец, на які вешаеш тавар, быў
1 Пара — 'найменшая разменная манета.
цяжэйшы, можаш мезенцам падбіць другі канец або... а з метрам нічога не зробіш, яго не ўкароціш. Найлепш тым, хто гандлюе оптам — яны і калымяць оптам. I ўсё ж такі я думаю, што яшчэ большая выгада ад аптэкі. Дык няхай ён стане аптэкарам!
— Ах, аптэкар! — усклікнула Атропа.— Гэта сапраўды цудоўна! Жыць сярод парфумы!
— Далібог, цудоўна! — працягваў бакалейшчык, адчуўшы падтрымку.— Прадавай сабе пыл, сухое лісце, павуцінне і ўсё такое. Ніхто не разбіраецца, што гэта і як яго прадаваць, можна абы-што ўперці. Выпіша доктар які-небудзь, барані божа, салватус пуртатус ці паркалія амалія, ты ідзеш да аптэкара, а ён дае Ta66 што хоча, важыць як хоча, і бярэ з цябе колькі хоча. Што ты яму зробіш! Мо, не ведаючы тавару, скажаш: «Гэты ваш салватус пуртатус, здаецца, крыху ўкіснуў» альбо: «Гэтая ваша паркалія амалія нібы прагорклая»? Э не, не скажаш. Hi за цану не патаргуешся: адкуль ты ведаеш, які кошт яго тавару. Яго нават і гэтак не папракнеш: «Паслухайце, у вас задорага, Міта-бакалейшчык танней прадае салватус пуртатус!»
Бакалейшчыкава тырада сустрэла амаль што агульнае разуменне, адзін бацька круціў галавою, упарта трымаючыся сваёй першапачатковай ідэі, што мяне трэба было б аддаць да якога-небудзь рамесніка, які можа ўціхамірыць маю натуру.
He ведаю, ці доўга ішлі ўсе гэтыя дэбаты, таму што пасля бурлівага дня я заснуў і спаў так соладка, як гэта можа чалавек з чыстым сумленнем, упэўнены, што ён усё зрабіў як след.