Аўтабіяграфія  Браніслаў Нушыч

Аўтабіяграфія

Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
52.42 МБ
Я ніколі не дапытваўся, як гэта павітуха магла памыліцца і назваць мяне дзяўчынкай, але думаю, што гэта ад рассеянасці. Яна была векавуха, а старыя дзеўкі звычайна, як кажуць, рассеяныя і часта мужчыну лічаць жанчынай, а жанчыну мужчынам.
Можаце сабе ўявіць, што рабілася назаўтра, калі развіднела і аказалася, што я мужчына. Павітуха пачала апраўдвацца, што ў пакоі гарэла слабая лямпа, бацька радаваўся, што благая вестка аказалася памылкай, а я злаваў на павітуху за тое, што яна зноў уткнула свой нос і ўдакладніла мой пол, бо лічыў, што мне намнога лепей было б застацца жанчынай. Паколькі пісьменнік я пладавіты, напэўна, стаў бы і пладавітай жанчынай, і цяпер мог быць у мяне поўны збор твораў, а вось як пісьменнік яго дагэтуль не маю.
А яшчэ тады павітуха вывела, што з нараджэннем я спазніўся на цэлых сем дзён. He ведаю, які гэта расклад руху патрабаваў, каб я прыбыў на сем дзён paHeft, але ведаю, што спазненне стала трагедыяй на ўсё жыццё. Падумайце толькі: дэбют, першы выхад на
сцэну, першая падзея ў жыцці — і спазненне на цэлы тыдзень. Прычым гэта ў той час, калі дзяржаўнай чыгункі яшчэ не было. Я ўжо казаў, што мой бацька быў багаты, але абанкруціўся якраз тады, калі я нарадзіўся. Значыць, каб не спазніўся, я мог нарадзіцца сынам багацея. А так чуюся, нібы той чалавек, якога запрасілі на багаты, раскошны абед, але які, спазніўшыся на цэлую гадзіну, не застае нічога. I тады яму прапаноўваюць тры яйкі, ды яшчэ ласкава пытаюцца, якія ён больш любіць — усмятку ці крутыя.
Спазненне сваё я лічыў найбольшай трагедыяй у жыцці і заўсёды дапытваўся, ці можна дабіцца ад лёсу якой-небудзь кампенсацыі, інакш кажучы, ці можна вярнуць тыя сем дзён.
— Можна, камфарай! — суцяшаў мяне мой хатні лекар.
— Як — камфарай?
— Ну, калі будзеце паміраць, мы можам увесці камфару і такім чынам прадоўжыць ваша жыццё на тыдзень, які вы страцілі пры нараджэнні.
Пачуўшы такую суцяшальную навіну, я адразу стаў самым шчырым прыхільнікам медыцынскай навукі, таму што мяне проста ашаламілі яе дасягненні, якія даюць магчымасць вярнуць людзям многае з Ta­ro, што страчана. Аднак усё роўна мяне не пакідала думка, што тыднёвае спазненне, якое не дало нарадзіцца сынам багатага бацькі — гэта фатум, і нікуды ад яго не дзенешся. Я ўжо прадчуваю, што ўдача можа прыйсці да мяне праз тыдзень пасля смерці. I тады скажуць: «Ён не толькі нарадзіўся на тыдзень пазней, але і памёр на тыдзень раней». А такая іронія лёсу была б ужо занадта жорсткай.
Хрышчэння я добра не помню, але дзе-што з гэтага абраду прыгадваецца. Запомнілася, напрыклад, як non выліў на мяне, натуральна, голага, вялікі коўш халоднай вады, а я ў душы аблаяў яго такімі нехрысці-
янскімі словамі, што ніякім чынам не адпавядалі моманту і ўвогуле не маглі быць прамовай у сувязі з далучэннем да рэлігіі. У час гэтага выдатнага хрысціянскага рытуалу я схапіў катар, з якім хаджу ўсё жыццё, так што з поўным правам магу сказаць: я чхаў на рэлігію.
Цікава, што, з’явіўшыся на свет, я хутка прывык да новых абставін. Маці, бацька, браты і сёстры былі мне ўжо ад першага знаёмства вельмі сімпатычныя, і сярод іх я адразу адчуў сябе як дома. Праз два-тры дні, асвоіўшыся ў новым асяроддзі, я настойліва пачаў мяняць той парадак, які ўсталяваўся да мяне. Так, напрыклад, калі дагэтуль маці мая спала цэлую ноч, я палічыў гэта негігіенічным і пачаў будзіць яе па пяць і шэсць разоў. Бацьку я даваў да поўначы спаць спакойна, адпачываць ад дзённых клопатаў, але пасля поўначы ён мусіў браць коўдру і пераходзіць аж у трэці пакой і там дасыпаць рэшту, накрыўшыся з галавою, на якой-небудзь лаве.
Увогуле, гэты перыяд майго дзяцінства быў вельмі аднастайны. Нічога важнага, акрамя некалькіх невялікіх прыгод, у памяці не засталося. Ну, аднойчы ўпаў я пад ложак, і шукалі мяне цэлую гадзіну. А неяк праглынуў манету, мусіў выпіць сто грамаў касторкі, і з той пары жывот у мяне нікуды не варты. Было і такое: зайшоўся я плачам так, што сутаргі пачаліся, прычым без дай прычыны, проста на злосць доктару, які за паўгадзіны да гэтага агледзеў мяне і сказаў, што я здаровы, як дубок.
Асабліва нервавалі мяне сямейныя саветы, якія рэгулярна праводзіліся каля маёй калыскі. Абмяркоўвалася заўсёды адно і тое пытанне: на каго я падобны? Я асабіста быў глыбока перакананы, што ні на кога і ні на што; хіба што на цеста, якое падыходзіць у дзяжы і якому пасля пекар надасць форму. Але тыя, хто збіраўся каля маёй калыскі, кожны раз знаходзілі
што-небудзь новае то на адной, то на другой частцы майго цела і ацэньвалі:
— Во, глядзі: лоб у яго бацькаў, нос цётчын, вушы, як у дзядзькі Сімы, губы, як у дзядзькавай жонкі...
Чым далей, тым болей — штодзённа слухаючы такія размовы, я ўрэшце мусіў паверыць, што я нейкая пачвара, златаная з розных кавалкаў, пазычаных у шматлікіх членаў усёй нашай сям’і.
Недзе ў гэты час у мяне пачалі прарэзвацца зубы. 0, гэта была сапраўдная камедыя, усе смяяліся так, што ледзь пупы не парвалі. Я дык быў не такі прэтэнцыёзны і не надта спяшаўся займець зубы, але бацька так часта соваў мне палец у рот, абмацваючы дзясны, што гэта не магло не абрыднуць.
Што да зубоў, дык гэта на іх я пераканаўся, што навука анатомія дае не зусім дакладныя звесткі. Па навуцы ў мяне павінна быць трыццаць два зубы, аднак іх не было да той пары, пакуль я не заплаціў дзве тысячы дынараў зубному ўрачу. Зубы мае вечна балелі, і гэта, мабыць, таму, што бацька пракляў, калі я яго, з удзячнасці, укусіў першым сваім зубам.
АД ПЕРШАГА ЗУБА
ДА ШТАНОУ
Вядома, на адным зубе я не спыніўся і неўзабаве аздобіў сківіцы яшчэ некалькімі, што дало магчымасць вымаўляць некаторыя словы. Уласна, нейкія малавыразныя гукі я выдаваў і раней, прычым маці знаходзіла ў іх сэнс і гасцям тлумачыла, што я хацеў сказаць. Гэта вельмі нагадвае мне выпадак з зялёным папугаем пані аптэкаркі Мілы, з якой давялося пазнаёміцца пазней. У пані быў зялёны папугай, і ён, як сцвярджала гаспадыня, умеў гаварыць. Калі, напрыклад, папугай дрэнкне: «Ла-ра-ро-ра-ро-ра!», пані нам тлумачыла, што ён кажа: «Добры дзень!», хоць
мы, як ні напружвалі ўвагу і слых, гэтага не чулі. Гэтаксама першыя гукі «ду, му, гу, до, по» і падобныя перакладала мая маці, калі тлумачыла, што я хачу сказаць «тата, мама...» і гэтак далей. Вось таму я і не лічу словамі такія гукі. Першае слова, якое я вымавіў свядома, было «дай!», і з таго часу на працягу ўсяго жыцця карыстаюся ім з поўнай свядомасцю.
Але яшчэ важнейшае было тое, што пасля першых зубоў, пад канец першага года жыцця, я стаў на ногі і пачаў хадзіць. Павінен прызнацца, спачатку на карачках. Лічыцца, што на дзве нагі можна стаць толькі тады, калі навучышся на чатырох. Інакш кажучы, каб чалавек у жыцці змог выпрастацца, ён спачатку мусіць парачкаваць. Тое самае: каб скочыць, трэба прысесці. He ведаю, ці то рачкаванне, з якога ўсе звычайна пачынаюць, з’яўляецца адпаведнай трэніроўкай перад будучым жыццём, ці то лёсам наканавана, каб чалавек у тую пару, калі самы шчыры, калі не навучыўся яшчэ прыкідвацца, калі найболей выяўляецца яго чалавечая сутнасць, увайшоў у жыццё на чатырох нагах?
3 той парою, калі я пачаў хадзіць, звязана яшчэ адна вельмі важная падзея. Уласна, гэта наш цікавы звычай: у дзіцяці, як толькі яно стане на ногі, над галавою разломваюць праснак. Але перад гэтым на праснак кладуць розныя рэчы і паказваюць малому — у тым, да чаго пацягнецца дзіця, ягонае прызванне. На праснаку, які паклалі перада мною, былі кніга, манетка, пяро і ключ. Яны сімвалізавалі навуку, багацце, літаратуру і гаспадарку. Я, зразумела, адразу ж заўважыў грошы; між іншым, і дагэтуль густ мой не змяніўся. Але пакуль я тупаў да манеткі, яна нейкім фантастычным чынам знікла. Шукалі яе, шукалі, ды так і не знайшлі. Толькі пазней стала вядома, што ў той момант, калі я накіраваўся да праснака, а ўсе прысутныя не зводзілі вачэй з мяне, чакалі подзвігу, манетку ўкраў мой старэйшы брат, хоць і не меў на гэта ніяка-
га права — ён хадзіць навучыўся даўно. Мусілі пакласці другую манетку, бо я нарабіў такога ляманту, як быццам нехта апратэставаў мой вэксаль. Што да прадказанняў, якія звязваюцца са звычаем, то яны спраўдзіліся: усё жыццё, як толькі я працягну руку да грошай, яны знікаюць.
Перыяд ад першых крокаў і да першых штаноў — найцікавейшы ў жыцці чалавека. Гэта пара, калі чалавек не мужчына, але і не жанчына, і наша граматыка велікадушна забяспечыла яму прытулак у спецыяльным, ніякім родзе, чаго не маюць граматыкі многіх вялікіх і культурных народаў. Названы граматычны род мае наступныя прыкметы: а) назоўнікі гэтага роду могуць замяняцца займеннікам «яно»; б) назоўнікі гэтага роду ўключаюць такія, барані божа, імёны, што па іх, незалежна ад спаднічак і штонікаў, немагчыма даведацца, каму яны дадзены — хлопчыку ці дзяўчынцы. Ну напрыклад: Дуду, Бібі, Лілі, Лулу, Попо, Цоцо, Коко і да іх падобныя.
He памятаю, як звалі мяне, пакуль быў у ніякім родзе, але магу сказаць, што ў спаднічцы я адчуваў сябе выдатна і так прывык да яе, што пазней ніякая спадніца не магла мяне збянтэжыць. I што галоўнае, ці то з-за памылкі, якую зрабіла павітуха пры маім нараджэнні, ці то каб прыстасавацца да блытаніны, якая ўзнікае ў полавых пытаннях пры ніякім родзе, я доўгі час лічыў сябе дзяўчынкай. Ад гэтага памылковага погляду вызваліла мяне адна істота, якую ўсе звалі Лулу. Як Лулу дайшла да такога адкрыцця, я нават цяпер не ведаю, успамінаецца толькі, што аднойчы Лулу шапнула мне: «Ты мужчына!», і я ад гэтага страшэнна засаромеўся. Ды і пасля таго доўга яшчэ, сустрэўшы Лулу, сам не ведаю чаго, саромеўся, што я мужчына.
Кажуць, што пад старасць у чалавека зноў выяўляецца шмат чаго дзіцячага, і чым старэйшы чалавек, тым болей вяртаецца ў дзяцінства. У нейкай меры я
адчуваю гэта на сабе, менавіта ў пачуццях. Бывае, і цяпер згараю ад сораму за тое, што я мужчына — гэтаксама, як некалі ў дзяцінстве.
Дарэчы, праз дваццаць гадоў пасля таго, як з мяне скінулі спаднічку, сустрэўся я з маленькай істотай Лулу, што была калісьці маім таварышам у ніякім родзе. Убачыўшы, што Лулу прыгожая і прыемная дама, я з захапленнем усклікнуў:
— Я вам вельмі ўдзячны! Вы памаглі мне адчуць, што я мужчына!