Аўтабіяграфія  Браніслаў Нушыч

Аўтабіяграфія

Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
52.42 МБ
Той, што пачаў з заклапочанасці, згорбіўся ад цяжару клопатаў. Яму здавалася, што сонца не так, як трэба, ходзіць, што зямля не ў той бок круціцца, перажываў, што рэкі крывыя, што моры глыбокія, а горы высокія. 3 глыбокімі барознамі на лбе, спыняўся ён перад кожнай з’явай і ўсю сілу аддаваў, каб разабрацца ў ёй; залазіў з галавою ў розныя праблемы, не абмінаў ніводнай перашкоды і гэтак, згорблены ад турбот, цягнуўся па жыцці.
А той, што паходжанне сваё вядзе ад першай усмешкі, і дагэтуль глядзіць на жыццё весела, бадзёра, смеючыся. Ён смяяўся і з заган, і з дабрачыннасцяў, бо чалавечыя добрыя якасці нярэдка да таго слабыя, што з недахопамі не параўнаць. Ён смяяўся як з узвышанага, так і з прыніжанага, бо ўзвышаны звычайна душою драбнейшы, чым той, на каго ён глядзіць з вышыні. Ён смяяўся з дурасці, як і з мудрасці, бо мудрасць чалавечая часта з’яўляецца зборам дурасцяў. Ён смяяўся з няпраўды і праўды, бо ў многіх выпадках няпраўда саладзейшая людзям за праўду. Ён смяяўся з ісціны, як і з памылкі, бо ісціны надта хутка мяняюцца, а памылкі застаюцца тыя самыя. Ён смяяўся з кахання, як і з нянавісці, бо каханне звьічайна болып эгаістычнае, чым нянавісць. Ён смяяўся з тугі і з радасці, бо туга часта фальшывая, а радасці без прычыны не бывае. Ен смяяўся з шчасця і няшчасця, бо шчасце можа падмануць, а гора не. Ён смяяў-
ся з волі і няволі, бо воля, як правіла,— мара, у той час калі няволя заўсёды рэальная. Ён смяяўся з ведаў, як і з няведання, бо веды маюць межы, а няведанне бязмежнае. Ён смяяўся з усяго, з рознага, смяяўся, смяяўся, смяяўся...
А калі прайшло цэлых шэсць дзесяцігоддзяў — кажуць, гэта сярэдні чалавечы век — сустрэліся тры спадарожнікі ў той самай душы, з якой выйшлі ў свет, і падвялі вынікі ўсяго, што пабачылі на сваім доўгім шляху.
Першы адазваўся той, што нёс на сабе клопаты ўсяго свету:
— Турбуючьіся за людзей, стаміў я свой розум, падарваў душу.
— Ну а цяпер няма ўжо тых турбот, людзям лягчэй стала?
— Турботы ад чалавека не аддзеліш, яны — перадумова развіцця чалавецтва. Я зразумеў, што грэх нават перад чалавецтвам адбіраць турботы ў людзей.
— А ці ты хоць бачыў жыццё, праз якое прайшоў?
— He, таму што ад клопатаў галавы падняць не мог.
Тады загаварыў той, што плакаў:
— Выплакаў я вочы, развярэдзіў сэрца, аплакваючы гора людское.
— I памагло? Менш гора ў людзей пасля гэтага?
— Ды не, гора поўна, болю таксама. Кажуць: «Воль — гэта жыццё. Без болю жыцця быць не можа».
— А ці разгледзеў ты жыццё, ці зразумеў яго?
— He, заліўшыся слязьмі, я нічога не бачыў і не разумеў.
Сказаў сваё слова і трэці — той, што смяяўся:
— Я сківіцы вывіхнуў ад смеху, гэтулькі смешнага ў людзях і ў жыцці. Чым больш я ўглядаўся ў жыццё, чым лепш пазнаваў людзей, тым мацней смяяўся.
I цяпер нават, калі надышла пара супакоіцца, як толькі азірнуся назад, не магу стрымацца ад смеху!
Таму, што прайшоў па жыцці скрозь смеючыся, даручаю запоўніць гэтыя лісты маёй юбілейнай кнігі, бо толькі ён адзін бачыў жыццё.
АД НАРАДЖЭННЯ
ДА ПЕРШАГА ЗУБА
Хоць у жыцці кожнага чалавека самым дакладным фактам з’яўляецца смерць, тым не меней, пішучы аўтабіяграфію, усе пачынаюць не з яго. Я таксама вымушаны ісці традыцыйным шляхам, прымірыцца з усталяваным прынцыпам і пачаць з нараджэння, нягледзячы на тое, што менавіта нараджэнне — самы спрэчны факт у жыцці чалавечым. Так, напрыклад, доўгі час вызначаўся год майго з’яўлення на свет, і ледзь удалося даведацца, што нарадзіўся я 8 кастрычніка 1864 года.
Ранейшыя сцверджанні маіх біёграфаў, быццам я нарадзіўся ў 1866 годзе, адпалі дзякуючы стараннаму даследаванню пана прафесара Міленкавіча. Папярэднікі пана Міленкавіча ў сваіх меркаваннях зыходзілі з таго, што па знойдзеных даведках першы клас гімназіі я скончыў у 1878 годзе. Лічачы, што вучыцца пачаў я ў сем гадоў, а да гімназіі чатыры гады пачатковай школы, яны вывелі як год нараджэння 1866.
Каб закрыць спрэчку, пан Міленкавіч распачаў пошукі па старых архівах, перабраў шматлікія пратаколы гімназіі, у выніку чаго высветліў, што ў першым класе гімназіі я вучыўся цэлыя тры гады, а гэта ўжо дало яму магчымасць адкінуць усе сумненні: я павінен быў нарадзіцца ў 1864 годзе. Дзякуй пану прафесару і ад мяне, што ўдакладніў гэтае пытанне. Цяпер усім нам усё зразумела, і ніхто болей не саб’е нас з панталыку.
Дарэчы, трэба адзначыць, што якраз у той самы год, калі нарадзіўся я, памёр Вук Караджыч. Гэта, напэўна, чыстая выпадковасць, таму што я ані разу не пажадаў, каб такі літаратар паміраў і мне саступаў месца. Аднак нават выпадковая гэткая сувязь паміж мною і Вукам надавала мне гонару. Я ў юныя гады марыў, каб хто-небудзь перабіў мне нагу, бо лічыў, што досыць быць кульгавым, каб стаць такім, як Вук. I аднойчы мне ледзь не перабілі абедзве нагі, аднак зусім не дзеля таго, каб задаволіць мае літаратурныя амбіцыі.
Хачу напомніць яшчэ вось пра што. Менавіта ў той час, калі я павінен быў нарадзіцца, ці нават крышку раней, народы Балканскага паўвострава прыйшлі да ідэі збліжэння і аб’яднання, каб потым распачаць агульную справу вьізвалення. Я стаў першай спробай гэтага збліжэння і нават у пэўным сэнсе жывым увасабленнем балканскага аб’яднання. I каб не сербская нацыя, якой я ўдзячны за тое, што ў першыя дні жыцця яна паіла мяне малаком, хто ведае, як склаўся б мой лёс: мяне маглі застрэліць як грэчаскага міністра; мог бы я ў ролі самазванага румынскага князя прамантачваць па модных курортах свету грошы састарэлых французскіх удоў; а магло стацца, што пры грашовай падтрымцы розных краін як атаман албанскіх бандытаў паліваў бы крывёю горныя сцежкі, чакаючы зручнага моманту, каб з банды сваёй утварыць савет міністраў.
Спрэчкі вяліся не толькі з-за даты майго нараджэння. Тое самае было і з месцам. Адны біёграфы называлі Бялград, а другія сцвярджалі, што я нарадзіўся ў Смедараве. Уся гэтая блытаніна ідзе ад таго, што ніводзін з названых гарадоў не жадае прызнаць мяне сваім, а наадварот, спіхвае другому. На сваю памяць у гэтым выпадку я спаслацца не магу, але ад сваіх я даведаўся пра некаторыя акалічнасці, якія па-
магаюць разабрацца ў сутнасці. Як стала вядома, мой бацька вёў спачатку вялікія гандлёвыя справы ў Бялградзе, але якраз тады, калі мне прыйшоў час нарадзіцца, ён прагарэў, сабраў рэшткі сваёй маёмасці — да якой належаў і я — ды перабраўся ў Смедарава. Гэтага я не мог дараваць яму ўсё жыццё: прымусіў мяне выходзіць на белы свет з надзеяй, што буду сынам багацея, а тады, калі ўжо нарадзіўся, калі назад ніяк не вернешся, паставіў перад фактам, што я галеча! Я не мог яму дараваць і таго, што накпіўся ён чамусьці менавіта з мяне, хоць дзяцей меў многа.
Калі ўжо гаворка пайшла пра бацьку як пра жартаўніка, мушу дадаць, што ўсе мае продкі былі ў пэўнай ступені жартаўнікі. Праўда, тут я магу толькі здагадвацца, бо пра іх амаль нічога не вядома, адно, што прозвішча насілі не тое, якое я. Сапраўднага свайго прозвішча я і дагэтуль не ведаю, і толькі бог святы ведае, чыё нашу цяпер. Такім чынам, узнікае цікавае пытанне: хто з маіх продкаў і пры якіх абставінах прозвішча згубіў? Я чуў, што адзін мой сваяк забыўся сваё прозвішча, калі ім як прызыўніком зацікавілася акруговая камендатура. Што ж, гэта можна зразумець. Але ў даўнейшыя часы, калі было згублена маё прозвішча, такой прычыны не магло быць. Магчымы, бадай што, адзін адказ на гэта загадкавае пытанне: нейкі мой продак вымушаны быў памерці недзе ў другой краіне пад чужым прозвішчам, інакш кажучы, з фальшывым пашпартам.
Звяртаючыся да гэтага факта сваёй біяграфіі, я заўсёды думаў, што памерці пад чужым прозвішчам — сапраўды неблагі жарт. Асаблівае задавальненне павінен адчуваць нябожчык, які прымусіў грамадства пахаваць яго не пад сваім прозвішчам. Колькі цікавых сітуацый тут можа ўзнікнуць! Уяўляючы сябе ў такім становішчы, я загадзя цешуся з разгубленасці маіх
крэдытораў, якія нават мёртвага мяне лічаць даўжніком, хоць я і пры жыцці для іх быў усё роўна што мёртвы. А жонка мая ў якім становішчы апынулася б: самая сапраўдная ўдава, а называцца ўдавою не мае права! А як збянтэжыцца прафесар Сіма Мітравіч, які ўжо некалькі гадоў з паскуднай асалодай рыхтуе прамову на маё пахаванне! Шмат можа быць такіх ускладненняў.
Нарадзіўся я ў старым дамку непадалёку ад Бялградскай саборнай царквы. Дамок той потым знеслі, і на месцы яго цяпер узвышаецца гмах Народнага банка, так што банкаўскія сейфы стаяць якраз там, дзе быў пакой, у якім я нарадзіўся. I каб цяпер з’явілася ўдзячнае пакаленне і захацела ўстанавіць мемарыяльную дошку з надпісам: «Тут нарадзіўся...», гэтую дошку трэба было б павесіць на сцяне банка, якраз над змрочнымі вокнамі ў кратах, за якімі захоўваецца банкаўскі залаты фонд. Уявіце толькі, што можа вывесці з гэтага мой будучы біёграф. Ён можа, напрыклад, даказваць, што я — пазашлюбны сын дырэктара Народнага банка і швейцаравай удавы, вынік незаконнай сувязі. Маўляў, кіраўніцтва банка і кантрольны савет, каб прыкрыць дырэктараву ганьбу, якая магла адмоўна ўплываць на крэдыты за мяжою, загадалі швейцаравай удаве схавацца за сейфамі. Тут яна мяне і нарадзіла, а потым схавала ў нейкі сейф, дзе я ляжаў, пакуль не быў знойдзены членамі камісіі, якая правярала дзяржаўныя рэсурсы, і занесены ў баланс, у графу «прыход». Сваё даследаванне мой будучы біёграф закончыў бы прыкладна так: «Выйшаўшы ў жыццё з сейфа Народнага банка і маючы на сабе подпіс яго дырэктара, ён меў усё, каб трымацца правільнага кірунку». Але, дзякуй богу, у нас яшчэ не хутка паявіцца такое ўдзячнае пакаленне, і гэта дае мне падставы спадзявацца, што блытаніны ў маёй біяграфіі не будзе.
Нарадзіўся я апоўначы, і таму ў маёй біяграфіі нельга напісаць: «Святло дня ён убачыў 8 кастрычніка 1864 года», дакладнасць патрабуе сказаць: «Святло лямпы ён убачыў 8 кастрычніка 1864 года».
Жыццё маё адразу пачалося з блытаніны, хоць сам я ў ёй і не ўдзельнічаў і зусім не вінаваты. Павітуха, якую паклікалі да маці, з вялікай увагай паставілася да рому — час ад часу падмацоўвалася, а калі з’явіўся на свет я, аб’явіла, іпто нарадзілася дзяўчынка. Пачуўшы гэта, мой бацька плюнуў, паскроб за вухам і так вылаяўся, што я, добра яшчэ не ведаючы матчынай мовы, нічога не зразумеў. Толькі пазней мне стала вядома, што бацька на той чае быў прагрэсіўным чалавекам і страшэнна ненавідзеў варварскі перажытак — даваць пасаг за дзяўчынай.