Аўтабіяграфія
Браніслаў Нушыч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 229с.
Мінск 1985
Маючы за ваеннага міністра Давіда Мешулама, мы спакойна маглі заяўляць пра сваю міралюбнасць, не зважаючы на тое, што ў нашага ваеннага міністра ў душы. Але аднойчы, якраз тады, калі абмяркоўвалася пытанне пра тое, што кабінет міністраў усім саставам павінен перабрацца за плот Мілаша-пекара, дзе паспелі чарэшні — былі ўжо вялікія, чырвоныя, сакавітыя, так што маглі прывабіць не толькі нашу ўладу,— Давід Мешулам абвясціў факт міжнароднага значэння: у цяжкім становішчы адзін наш падданы, і мы павінны выступіць у абарону.
Як паведамляў Мешулам, а пра гэта, між іншым,
мы і самі ведалі, здарылася вось што: наш качар неяк пралез пад плотам у суседні двор у той момант, калі суседавы качкі засталіся адны, без свайго качара. 3 якім намерам наш качар падаўся да чужых качак, уладзе не было вядома, але там на яго накінуліся і качар-гаспадар, і тамашнія гусакі ды так збілі, змалацілі, скрывавілі нашага падданага, што ён ледзь вярнуўся на радзіму, пакінуўшы за мяжою палову хваста і ўсяго свайго багатага ўбрання. А мог і галавою расквітацца. Ваенны міністр вынес прапанову аб’явіць вайну суседзям не адкладаючы — заўтра, у чацвер па абедзе. Такі час ён выбраў таму, што, па-першае, у чацвер апоўдні мы не вучыліся, а па-другое, Мешулам атрымаў дакладнае паведамленне, іпто суседзі заўтра па абедзе пойдуць на вінаграднік, і дома нікога не застанецца.
Прапанова нашага ваеннага міністра канчалася словамі з Майсеевай запаведзі: «Зуб за зуб, вока за вока!», што ў нашым выпадку значыла: за паўхваста і пер’е з убрання нашага качара трэба паабскубаць усіх суседавых гусей. Ён заклікаў пакараць менавіта гусей, таму што, паводле яго слоў, суседаў качар меў нейкія падставы напасці на нашага — абараняў гонар роду, выконваў патрыятычны абавязак, а вось гусі ўмяшаліся не ў сваю справу.
Прапанову мы ўхвалілі, і Мешулам распрацаваў стратэгічны план. Планам прадугледжвалася, што міністр фінансаў як малы і слабы вызваляецца ад актыўнага ўдзелу ў экспедыцыі. Ён застанецца зверху, на плоце і будзе на варце — паведаміць, калі здарыцца што нечаканае. Я, міністр асветы і міністр паліцыі павінны былі аскубці гусей, а ваенны міністр пазбіраць пер’е. 3 планам усе згадзіліся, і назаўтра ў вызначаны час на вызначанае месца ваенны міністр прыбыў з навалачкай. Гэта, уласна, быў увесь наш ваенны рыпітунак.
Дакладна ў 2 гадзіны 17 мінут пачалося наступленне. 3 такой дакладнасцю час я, безумоўна, не ведаю. Памятаю толькі, што, калі на царкве адзваніла дзве, з суседавага двара на вінаграднікі выправіўся воз з усёй сям’ёю, і мы адразу, пакінуўшы на плоце міністра фінансаў, пачалі дзейнічаць. Я зазначаю 2 гадзіны 17 мінут таму, што так звычайна робяць у ваенных рапартах з поля бою. У 2 гадзіны 20 мінут я ўжо скуб адну гуску, міністр асветы — другую, міністр паліцыі — трэцюю. Гусі адчайна крычалі, але мы, трымаючыся запаведзі: «Зуб за зуб, вока за вока, а пер’е за пер’е»,— рабілі сваю справу да той пары, пакуль птушкі не засталіся зусім голыя, нібы толькі што вылупіліся з яек. Ваенны міністр між тым рупліва напіхаў пер’ем навалачку. У 2 гадзіны 32 мінуты мы атакавалі яшчэ трох гусак. Наступленне развівалася паспяхова і абяцала нам перамогу, аднак — як гэта звычайна бывае ў стратэгіі пры такіх умовах — ваенны міністр не ўлічыў, што вораг можа атрымаць падтрымку ад саюзнікаў. Раптам, як гром з яснага неба, на фланг нашага разгорнутага фронта наляцеў дваровы сабака, які дагэтуль спаў недзе ў кухні. Такое нечаканае нападзенне ўнесла замяшанне ў нашы шэрагі, і міністр паліцыі, на якога сабака накінуўся адразу, выпусціў недаскубеную гуску, схапіў камянюку і прыняў бой, абараняючы ад сабакі наш фланг. Нават пры такіх умовах мы маглі закончыць свой паход перамогаю, але выйшла яшчэ адна неспадзяванка. Сабака сваім брэхам разбудзіў хлопца-работніка, які спаў у кухні, і той выйшаў на пазіцыі з важкім дручком у руцэ.
Пад такім моцным артылерыйскім абстрэлам не ўстаяла б і любое другое, болей загартаванае і падрыхтаванае войска. Што было далей, добра не ведаю, памятаю толькі, што чуў, як дручок бухнуў па спіне міністра асветы і раздалося адчайнае «а-яй!». Міністр паліцыі, як кот, ускараскаўся на дрэва, а адтуль пера-
скочыў на дах, бо работнік пачаў збіваць яго з дрэва каменнем. Я, адчуўшы на сваёй спіне моц удараў цяжкай артылерыі, маланкава фарсіраваў плот. Міністр фінансаў нарабіў такога ляманту, як быццам скупшчына патрабавала ад яго справаздачы, і хацеў злезці з плота, ды тым хвастом, які заўсёды матляўся ў яго ззаду, зачапіўся за цвік і павіс на ім. Я ведаў, што гэты хвост калі-небудзь яму нашкодзіць у жыцці, так яно і здарылася. Суседаў работнік, зразумела, падышоў, лёгка, нібы пераспелую грушу з галіны, зняў міністра фінансаў з плота і даў яму дыхту так, як не змог бы нават самы крайні прадстаўнік левай апазіцыі. А здаволіўшыся і выканаўшы свой абавязак, работнік адным спрытным ударам, быццам футбольны мяч, перакінуў міністра фінансаў цераз плот. Куды падзеўся ваенны міністр, мы ў гарачцы бою не заўважылі, і потым доўга яшчэ ніхто з нас не ведаў, што з ім сталася.
Калі мы, ледзь акрыяўшы пасля цяжкага разгрому, сабраліся ў мяне на гарышчы, каб ацаніць, у якім стане наша войска, выявілася наступнае: маральны стан — горшага быць не можа, колькасны склад — адзін цяжка паранены, адзін загінуў, астатнія на месцы. Загінуў, мы лічылі, ваенны міністр, і я вырашыў пахаваць яго за дзяржаўны кошт, і зрабіць гэтага мы не маглі толькі таму, што цела міністра нідзе знайсці не ўдалося.
Толькі пазней мы даведаліся, што ваенны міністр, убачыўшы суседавага работніка, адразу схаваўся за паветкай, спакойна пераседзеў там небяспеку, а калі ўсё сціхла, вылез і занёс дадому поўную навалачку гусінага пер’я. Паводле звестак, якія потым сабраў з надзейных крыніц міністр паліцыі, усю гэтую вайну мы вялі таму, што матцы Давіда Мешулама трэба было зрабіць новую падушку. Такім чынам яшчэ раз пацвердзілася гістарычная ісціна, што малыя прычыны часта прыводзяць да вялікіх падзей.
Вядома, гэтым усё не скончылася. Вынікі значных міжнародных канфліктаў адчуваюцца толькі пасля вайны. I нягледзячы на тое, што наш кабінет міністраў мог успрымацца як неканстытуцыйны, што абумоўлена самім прынцыпам стварэння, хачу вас запэўніць: мы — адзіная ўлада ў Сербіі, якая па-сапраўднаму адчула ўвесь цяжар адказнасці за сваю палітыку.
ПРАРОЦТВЫ
Подзвігі мае, безумоўна, пакідалі сляды не толькі на маёй спіне, але і ў душах маіх бацькрў і ўсіх сямейнікаў. Яны паддаліся нейкаму неапраўда» наму непакою за маю будучыню. Бацька часта выказваў гэта выкрыкам: «Ён скончыць на шыбеніцы!», a маці лямантам: «Хай бы лепш я цябе сваімі рукамі задушыла, калі першы раз піскнуў!.. A то выгадавала бандыта!..»
Я не згаджаўся з гэткімі меркаваннямі бацькоў, ды і цёткі думалі іначай, абараняючы мяне, асабліва тая, што лічыла, быццам я падобны на яе. Цёткі даказвалі, што я жвавае і разумнае дзіця.
Як вядома, менавіта жвавыя і разумныя дзеці прыносяць бацькам найбольш пакут, таму і не дзіва, што ў маіх бацькоў гэтак балела сэрца за маю будучыню.
Зменшыць трывогу паспрабавала мая цётка. Яна вырашыла зазірнуць у тое, што будзе: вырвала нітку з маёй кашулі і занесла яе да варажбіткі. Тая ўкінула нітку ў місу з вадою, памяшала ваду палачкай і паглыбілася ў чытанне майго лёсу:
— Цяжка захварэе, але выратуецца; пападзе ў бяду і выратуецца; апынецца ў руках у людзей, якія могуць забіць, выратуецца; у жудасны шторм будзе на моры і выратуецца; ажэніцца і не знойдзе ратунку! — Трэба прызнаць, што тут усё напрарочанае варажбіткай збылося.
— Будзе багаты надзіва; будзе шчаслівы на зайздрасць усяму свету.— А вось гэтыя прароцтвы ў маім жыцці не пацвердзіліся.
Калі матку варажбітчыны словы супакоілі, дык бацьку не маглі, і таму ў сям’і на гэтую тэму часта вяліся размовы. Наперад вызначаюць лёс сваіх дзяцей, дарэчы, усе бацькі. Памятаю, адзін наш сваяк, у якога было тры сыны, мае таварышы, часта гаварыў:
— Гэты,— ён паказваў на старэйшага,— разумнік, яго я вывучу на настаўніка. Другі пойдзе ў гандляры, а меншага, зуха, аддам у афіцэры!
Ці то лёс не чуў яго пажаданняў, ці то выйшла якое непаразуменне, не ведаю, але старэйшы стаў бакалейшчыкам, а не настаўнікам, сярэдні — гандляр — музыкантам ваеннага аркестра, а меншы сапраўды апрануў форму, ды не афіцэрскую, а тую, што з дваццатай літарай алфавіта на спіне
У бацькоў свае жаданні і меркаванні наконт будучыні дзяцей, аднак і дзеці маюць свае, толькі што дзіцячыя мары больш сціплыя ў параўнанні з бацькоўскімі. Так, напрыклад, дзевяноста працэнтаў дзяцей хацела б стаць пажарнікамі, камінарамі, жандарамі, кандытарамі і музыкантамі, у той час калі дзевяноста працэнтаў бацькоў хочуць, каб іхнія дзеці сталі міністрамі, генераламі, мітрапалітамі, дырэктарамі банкаў і да таго падобнымі. I можаце сабе ўявіць, як у сем’ях сутыкаюцца жаданні: бацька сніць сына мітрапалітам, а сын сябе — камінарам, бацьку хочацца, каб сын быў міністрам, а сын хоча быць жандарам, бацька марыць убачыць сына генералам, а таму здаецца, што найлепш быць кандытарам. Лёс, між іншым, выбірае Henna сярэдняе паміж жаданнямі бацькоў і дзяцей, і рэдка калі задавольвае бацькоўскія запатрабаванні, за-
1 Дваццатая літара сербскахарвацкага алфавіта — «Р». Тут — пачатковая літара слова «робніаш» (катаржнік).
тое даволі часта — дзіцячыя. Праўда, бывае і так, што ў сутыкненнях бацькоўскіх і дзіцячых жаданняў лёс проста разгубіцца і, выконваючы часам жаданні бацькоў, не крыўдзіць, стараецца задаволіць разам і дзяцей. Таму часта сустракаюцца ў жыцці міністры, якіх не адрозніш ад жандараў, мітрапаліты, зусім як музыканты, і генеральі, вельмі падобныя да кандытараў.
Яно яшчэ нічога, калі лёс дзяцей вызначаюць іхнія бацькі. Але справа звычайна ўскладняецца тым, што ў яе ўблытваюцца часам і тыя, каму не след. Перш за ўсё гэта цёткі па бацькавай і па матчынай лініі, а таксама тыя бясплатныя сямейныя дарадчыкі, ад якіх пакутуе амаль што кожная сям’я. У маім выпадку, вядома, справа была складаная таму, піто я з маленства меў надта разнастайныя схільнасці, і гэта ўводзіла ў зман як бацькоў, так і ўсіх астатніх, хто любіў парадзіць.
Мой лёс быў тэмай адной асабліва вялікай размовы пасля таго, як жандар абшчыны з-за нейкай дробязі прывёў мяне за вуха дадому, і маці загаласіла: «Чаму было не задушыць, як толькі запішчаў, a то выгадавала бандыта!..» Тое, што ў маё выхаванне пачала ўмешвацца паліцыя, безумоўна, было страшным ударам для ўсіх у доме, і — пасля таго як замест звычайнай вячэры мяне накармілі бярозавай кашай і загналі спаць — яны сабраліся на савет. Якраз адзначалі чыйсьці дзень нараджэння, так што акрамя сваіх было многа гасцей.