Балада пра сумнае кафэ  Карсан Маккалерс

Балада пра сумнае кафэ

Карсан Маккалерс

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 190с.
Мінск 1988
48.51 МБ
БІБЛІЯТЭКА ЗАМЕЖНАЙ ПРОЗЫ
Аповесці
Мінск «Мастацкая літаратура» 1988
ББК 84.7США М 15
Серыя заснавана ў 1983 г.
Рэдкалегія:
Серафім Андраюк, Янка Брыль, Іван Навуменка, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка
Пераклад з англійскай мовы і прадмова Уладзіміра Шчаснага
Пераклад зроблены з выданняў:
Carson McCullers. The Ballad of the Sad Cafe and Other Stories.
Bantam Books. 1971. Carson McCullers. Reflections in a Golden Eye. Penguin Books. 1968.
Автор повестей, включенных в эту кннгу, амернканская пнсательннца К. Маккалерс (1917—1967) с сердечной теплотой н сочувствнем пншет о людях трудной судьбы, в жнзнн которых ценны даже маленькне радостн. Отражая внутреннне проблемы разочарованного в жнзнн человека, она сумела передать соцнальные проблемы своего обіцества н создать новый тпп пснхологпческой трагеднп.
4703000000-138 в7_88 m М 302(03)—88
ISBN 5-340-00173-3 (беларус.)
©Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1988.
АД ПЕРАКЛАДЧЫКА
Калі Вам трапіць у рукі гэтая сціплая на выгляд кніга, не спяшайцеся вяртаць яе на бібліятэчную паліцу ці прылавак кнігарні. Раю прачытаць хоць некалькі старонак. Так, гэта не дэтэктыў і не апісанне амурных прыгод французскіх арыстакратаў. Тым не менш, чытаючы, міжволі трапляеш у палон ёмкіх сюжэтаў аповесцяў. Зразумела, перакладчыка можна лёгка западозрыць у прадузятасці. Пражыўшы адно жыццё разам з героямі кнігі, унікнуўшы ў самыя інтымныя яго бакі, перакладчык робіцца неабыякавым да лёсу гэтых людзей, і яму хочацца, каб і чытач ставіўся да іх з сімпатыяй. I ўсё ж у гэтай кнігі шмат аб’ектыўных вартасцей, пра якія мне захацелася расказаць у гэтай невялікай прадмове.
Прозвішча аўтара аповесцяў не вельмі гучнае, але калі ў нью-йоркскай кнігарні я папытаў кнігі пісьменніцы, прадавец адразу ж усклікнуў: «А, так, так! «Сэрца — адзінокі паляўнічы»!» Гэта самая першая і самая вядомая кніга Карсан Маккалерс. I хоць напісала яе нікому не вядомая дваццацітрохгадовая дзяўчына, раман адразу зрабіўся бестселерам і паставіў аўтара ў шэраг найбольш прызнаных сучасных амерыканскіх пісьменнікаў.
Пра асабістае жыццё Карсан Маккалерс вядома няшмат. Прэса не знаходзіла ў яе жыцці нічога сенсацыйнага ці проста цікавага, а сама яна не шукала таннай папулярнасці, пражыўшы ціхае, адасобленае ад усіх і не вельмі доўгае жыццё.
Вядома, што Карсан Маккалерс нарадзілася 19 лютага 1917 геда ў гарадку Калумбус, што ў паўднёвым штаце Джорджыя. Дзяцінства яе прайшло ў доме, дзе не было дастатку. Калі ўявіць яшчэ і шэрасць правінцыйнага побыту, то не цяжка зразумець, чаму дзяўчына, якой споўнілася толькі семнаццаць гадоў, пакідае бацькоўскі дом і, нібыта матылёк на святло, трапляе ў віхуру ныо-йоркскага жыцця. Але не банальныя спакусы вялікага горада вабілі Карсан. Як кожная творчая натура, яна з маленства цікавілася музыкай, марыла стаць піяністкай. He менш
цікавілася яна і тэатрам, вядома, у асноўным па часопісах, асабліва захаплялася п’есамі Юджына О’Ніла. Цвёрдасць характару, самастойнасць у поглядах уратавалі крылы матылька ад спусташальнага агню нью-йоркскіх спакус. Маладая дзяўчына пачынае вучобу ў Калумбійскім універсітэце і адначасова займаецца ў музычнай школе. Проза жыцця хутка парушыла ўсе планы. На вучобу не стае грошай. Але ўпартая правінцыялка не здаецца. Яна знаходзіць працу і працягвае вучобу вечарамі. Хутка і на гэта ўжо не хапае сродкаў. Здаецца, час паставіць кропку, развітацца з творчымі планамі і прызвычаіцца да рэальнага жыцця вялікага горада, ды Карсан яшчэ можа купіць паперу, чарніла, аплаціць паштовыя выдаткі, а фантазіі, натхнення ёй пазычаць не трэба. Дый жыццё рэальных людзей ёй, нядаўняй правінцыялцы, вядома куды лепш, чым многім мэтрам, што назіраюць за ім з вышыні нью-йоркскіх гмахаў. I таму апавяданні пакуль нікому не вядомай Карсан Маккалерс заўважаюцца сярод мноства рукапісаў, што прыносілі штодзень паштальёны ў рэдакцыі часопісаў. А ў 1940 годзе быў надрукаваны першы буйны твор Карсан Маккалерс — раман «Сэрца — адзінокі паляўнічы».
Як ужо адзначалася, кніга мела вялікі поспех у чытачоў, прыцягнула яна ўвагу і амерыканскай крытыкі, Раман быў вызначаны як «востры твор, напісаны на надзвычайна тыповую для сучаснай літаратуры тэму — аб духоўнай ізаляцыі і адзіноце».
Перыяд у амерыканскай літаратуры, калі нараджаліся творы пісьменніцы, можна назваць пераходным. Амерыканская літаратура 30-х гадоў развівалася ва ўмовах рэзкага абвастрэння класавых супярэчнасцей, пад уплывам сусветнага эканамічнага крызісу. У літаратуру ўвайшоў цэлы шэраг новых пісьменнікаў (М. Голд, Дж. Конрай, А. Мальц), якія прынеслі з сабой баявы дух, веру ў чалавека, аптымістычны погляд на будучыню. У шасцідзесятыя гады назіралася абуджэнне дэмакратычных сіл Амерыкі, выкліканае і барацьбой негрыцянскага насельніцтва краіны супраць расавай дыскрымінацыі, і выступленнямі амерыканскай моладзі супраць вайны ў В’етнаме, супраць канфармізму. Адрадзіліся традыцыі рэалізму 30-х гадоў у творах Д. Г. Лоўсана, Ф. Баноскі, Л. Лоранса. З’явіліся вельмі адметныя майстры слова, такія, як Сол Белоў, Дж. Апдайк, Дж. Сэлінджэр, Дж. Болдуін — кожны з сваім разуменнем рэчаіснасці, з сваімі сродкамі барацьбы за дабрыню. А 40-я і большая частка 50-х гадоў — перыяд разгубленасці і трывогі ў амерыканскім грамадстве, выкліканых і другой
сусветнай вайной, і макартызмам, і пагрозай атамнай вайны. У такіх умовах усё большую папулярнасць набываюць фрэйдызм і філасофія экзістэнцыялізму, што ўсё больш знаходзілі адлюстраванне ў творах амерыканскіх пісьменнікаў. У іх усё мацней гучала трывога за чалавека ў «хворым грамадстве». I разам з тым усё часцей за аснову браліся экзістэнцыялісцкія ідэі аб ізаляванасці асобы, аб абсурднасці існавання чалавека, аб бессэнсоўнасці спроб перамяніць жыццё.
Вядома, агульны настрой тагачаснага амерыканскага грамадства не мог не адбіцца і на творчасці Карсан Маккалерс. Крытыкі адносяць яе творчасць да так званай «школы дэльты Місісіпі», альбо «паўднёвай школы» першай паловы і сярэдзіны XX стагоддзя ў літаратуры ЗША. Вытокі гэтай плыні ў амерыканскай белетрыстыцы трэба шукаць з аднаго боку — у яркіх рэалістычных творах Уільяма Фолкнера, а з другога — у прыхільнікаў новай плыні ў сусветнай літаратуры таго часу, накіраванай на адлюстраванне «плыні свядомасці»—Кафкі, Пруста, Джойса. На думку крытыкаў, гэты сімбіёз знайшоў найбольш яркае ўвасабленне ў творах Р. II. Уорана, які здолеў паказаць у зразумелай чытачу форме стыхійныя, часам вельмі супярэчлівыя, імкненні чалавечай душы. Жаданне зазірнуць ва ўнутраны свет чалавека, а потым, ужываючы прыёмы сімвалізму, расказаць пра адхіленні ў псіхіцы сваіх герояў натхняла і Трумэна Капотэ, і такіх менш вядомых пісьменнікаў, як Фрэдэрык Бюхнер ці Юдора Уэлці. Вялікі амерыканскі драматург Тэнэсі Уільямс адзначыў, што «ўжо ў каларыце, у крыві, культуры Поўдня ёсць нешта такое, дзякуючы чаму тамашнія пісьменнікі заклалі аснову адметнай школы. Яе развіццё трэба тлумачыць нечым большым, чым толькі намаганнямі ўплывовага паўднёвага пісьменніка Фолкнера, як і рух экзістэнцыялістаў у Францыі не абмяжоўваецца толькі намаганнямі Жана Поля Сартра. Зрэшты, існуе пэўная сувязь паміж абедзвюма школамі — французскай і амерыканскай,— але характэрна тое, што французская школа імкнецца да інтэлектуалізму і філасафізму, у той час як амерыканская школа мае характар больш эмацыянальны і рамантычны».
Адметныя рысы «паўднёвай школы» знайшлі найбольш яскравае ўвасабленне, як аднадушна адзначаюць амерыканскія літаратурныя крытыкі, у творчасці Карсан Маккалерс — «барда адзінокага сэрца». Як і вядомым майстрам Тэнэсі Уільямсу і Артуру Мілеру, ёй удалося перадаць сацыяльныя праблемы праз унутраныя праблемы расчарава-
нага ў жыцці чалавека і стварыць новы тып псіхалагічнай трагедыі, абапіраючыся на традыцыі экспрэсіянізму твораў Юджына О’Ніла. Дарэчы, як тут не ўспомніць пра яе захапленне творчасцю гэтага драматурга ў юнацкія гады!
Другую кнігу пісьменніцы — «Адлюстраванні ў залатым воку» (1941) Амерыка сустрэла з намнога меншым энтузіязмам. Крытыкі вызначылі яе як няўдачу. Але пасля поспеху за мяжой яна была перавыдадзена ў ЗША з прадмовай Тэнэсі Уільямса, які адразу заўважыў таленавітую пісьменніцу і заўсёды імкнуўся падтрымаць яе. У сваёй прадмове ён пісаў: «Яшчэ ў папярэдняй аповесці некаторыя чытачы заўважылі схільнасць пісьменніцы да таго, што прынята называць «хваравітае». I, відаць, сярод чытачоў, як і сярод крытыкаў, знайшліся тыя, што не змаглі зразумець, чаму Карсан Маккалерс узяла ў якасці тэмы такую нетыповую з’яву, як глыбокую, гарачую дружбу паміж глуханямым і вар’ятам. Аднак раззброіла іх сардэчнае цяпло той аповесці. Адчувалася ў ёй глыбокая і высакародная спачувальнасць».
Спачувальнасць... Вось, бадай, галоўны сакрэт прыцягальнасці твораў Маккалерс. Героі яе кніг — людзі слабыя і гаротныя. Але гэта не азначае, што пісьменніца схільная да смакавання паталогіі. Яна піша пра людзей, якім цяжка жыць на белым свеце, і таму яны часцей, чым хто, думаюць пра сэнс жыцця і цэняць яго. Пра сваіх герояў аўтар апавядае як вельмі блізкі ім чалавек. Як і павінна быць у сапраўдным мастацкім творы, у кнігах Маккалерс няма чыста станоўчых і чыста адмоўных герояў. Нават самым агідным учынкам знаходзяцца тлумачэнні: фізічнае калецтва ці калецтва маральнае, выкліканае адпаведным выхаваннем ці перажытымі крыўдамі, а хутчэй за ўсё ўмовамі, у якіх жывуць яе героі, грамадствам сацыяльнай несправядлівасці.
Амаль ува ўсіх сваіх кнігах Маккалерс піша пра жыхароў маленькіх гарадоў (ці проста, па-нашаму, мястэчак) паўднёвых штатаў. I не толькі таму, што яна сама адтуль родам і добра ведае жыццё насельніцтва поўдня ЗША. Галоўная яе мэта — расказаць пра людзей, а ў мястэчку — кожны чалавек на вачах, з яго турботамі і радасцямі, марамі і няўдачамі. Дарэчы, і нам цікава пазнаёміцца вось з такой Амерыкай і крыху адпачыць ад ужо абрыдлых стэрэатыпаў: нью-йоркскіх гмахаў, брадвейскай рэкламы, аўтамабільных гонак і іншых «дзівосаў», што сродкі масавай інфармацыі выдаюць за сапраўднае жыццё Амерыкі. А ў любой краіне насельніцтва жыве большасцю ў правін-
цыі, у шматлікіх гарадках і вёсках. I менавіта правінцыя вызначае характар нацыі, яе кулыуру, захоўвае традыцыі. Маккалерс уважліва ўглядаецца ў простых людзей, падрабязна, уперамежку з лірычным філасофскім роздумам, апавядае пра іх жыццё і такім чынам стварае пра кожнага з іх эпічную мініяцюру.